ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Інаўгурацыя ў семінарыі і каледжы

Актуальна - З жыцця Касцёла

Сёлета ў духоўных навучальных установах у Гродне распачалі наву- чанне 88 студэнтаў.
У першыя дні кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі і ў Тэалагічным каледжы св. Казіміра ў Гродне адбылося ўрачыстае распачацце новага 2020/2021 навучальнага года.
    Кіраўнікі ўстаноў абвясцілі аб адкрыцці чарговага акадэмічнага года пасля ўрачыстага спеву навучэнцамі гімну “Gaudeamus igitur”. Такім чынам выкладчыкі і студэнты ў імя Бога распачалі чарговы год вучобы.

Чытаць цалкам: Інаўгурацыя ў семінарыі і каледжы

 

Экалагічная альтэрнатыва ўшанаванню памяці памерлых

Роздум - Экалагічная цнота

Крыніца: mowimyjak.se.plНаколькі шкодныя для навакольнага асяроддзя штучныя кветкі, і чаму еўрапейцы аддаюць перавагу біяурнам?
Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых падумаем над нашым стаўленнем да навакольнага асяроддзя, калі клапоцімся пра магілы блізкіх. Між іншым, разгледзім экалагічныя варыянты пахавання.

Чытаць цалкам: Экалагічная альтэрнатыва ўшанаванню памяці памерлых

 

Праблема сэнсу жыцця і сэнсу смерці ў духоўным вопыце чалавека

Роздум - На шляху да святасці

Пытанне аб сэнсе жыцця ўздымалася чалавекам ва ўсе часы: “Хто я?”, “Навошта жыву?”, “У чым сэнс майго існавання?”. Калі мы маем сэнс жыцця, атрымліваем мэту, да якой можам імкнуцца. Ён з’яўляецца меркай таго, што важна, а што не.
Сэнс жыцця можна параўнаць з компасам, які паказвае кірунак жыцця. Без яго, як вядома, мы абавязкова збіваемся са шляху, трапляем у лабірынт і ўпіраемся ў тупікі. Менавіта пра гэта гаварыў старажытнарымскі філосаф Сенека: “Хто жыве без мэты наперадзе, той заўсёды блукае”. Дык у чым жа сутнасць сапраўднага сэнсу жыцця?

Чытаць цалкам: Праблема сэнсу жыцця і сэнсу смерці ў духоўным вопыце чалавека

 

Як дапамагчы дзіцяці ў адаптацыі да школы?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда, псіхолаг
Верасень – месяц старту навучання ў школе. Некаторым дзецям ён даецца лягчэй, некаторым цяжэй. Адным удаецца вельмі хутка ўвайсці ў рытм школьнага жыцця, а ў іншых гэта атрымліваецца павольней, і адаптацыйны перыяд можа доўжыцца да месяца. Праўда ў тым, што ўсім дзецям пасля канікул патрэбны час на адаптацыю да школы.
    Разважаючы пра працэс развіцця дзяцей, мы забываемся, што акрамя фізічнай і інтэлектуальнай сталасці, існуе яшчэ і школьная сталасць. Навуковая літаратура вызначае школьную сталасць як набор неабходных для дзіцяці характарыстык, што дазваляюць яму лепш прыстасавацца да школы.

Чытаць цалкам: Як дапамагчы дзіцяці ў адаптацыі да школы?

 

Пампейская навэнна як цяжкая артылерыя

Роздум - На шляху да святасці

Маці Божая ПампейскаяУ кастрычніку заўважаем, як на сцежках з’яўляюцца вялікія бусіны – каштаны, знамянуючы прыйсце новага халоднага сезона. У сваю чаргу ў цёплых кішэнях нашых паліто намацваем маленькія бусіны – ружанец, што азначае распачацце адмысловага малітоўнага перыяду.
Надзея на цуд
    Адной з найбольш прыгожых і ў той жа час складаных форм Ружанцовай малітвы з’яўляецца Пампейская навэнна, якая доўжыцца 54 дні. Гэта патроеная навэнна просьбаў, якая трывае 27 дзён, злучаная з 27-дзённай патроенай навэннай падзякі. Усю навэнну прысвячаем адной інтэнцыі і штодня агучваем яе, молячыся 3 часткі Ружанца – радасную, балесную і хвалебную. Пасля з надзеяй чакаем плёну.

Чытаць цалкам: Пампейская навэнна як цяжкая артылерыя

 

Заклік і адказ

Роздум - На шляху да святасці

Любыя адносіны пачынаюцца з сустрэчы. Адносіны з Богам таксама.
Хрыстос ацаляе паралізаванага каля купальні, Барталомэ Эстэбан МурыльяУ Евангеллі аб сустрэчы з Езусам Хрыстом часта гаворыцца адным кароткім сказам, фразай ці нават словам. Але як шмат за імі хаваецца сэнсу! Вось, напрыклад, эпізод сустрэчы Мацвея з Езусам: “Калі Езус адыходзіў адтуль, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, якога звалі Мацвей, і сказаў яму: «Ідзі за Мною». Той устаў і пайшоў за Ім” (Мц 9, 9).
    Гэтае здарэнне адбываецца адразу пасля аздараўлення паралізаванага, якому Езус сказаў: “Ідзі дадому”. “Той устаў і пайшоў дадому. А людзі, убачыўшы гэта, спалохаліся і праславілі Бога, які даў такую ўладу людзям” (Мц 9, 7–8).

Чытаць цалкам: Заклік і адказ

 

Хто можа атрымаць папскае бласлаўленне?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Католікі маюць магчымасць атрымаць асабістае бласлаўленне ад Папы Рымскага на адмысловай грамаце. Яно ўдзяляецца Святым Айцом з нагоды прыняцця сакрамантаў (хросту, Першай св. Камуніі, канфірмацыі, вянчання, пасвячэння ці складання манаскіх абяцанняў), а таксама з нагоды юбілею, звязанага з пералічанымі сакрамантамі і падзеямі, а таксама дня нараджэння (18-годдзя, а затым па дасягненні 50-ці гадоў і ў кожнае наступнае дзесяцігоддзе).

Чытаць цалкам: Хто можа атрымаць папскае бласлаўленне?

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (3)

Актуальна - Прэса

ave рэлігійны часопіс
    У адносінах бацькоў і дзяцей сустракаецца даволі частая праблема: бацькі хочуць кантраляваць усё, што адбываецца ў жыцці іх дзяцей. Парадаксальна, але чым большы кантроль, тым меншае жаданне яму паддавацца. Падумайце, ці надоўга ўдавалася вам скандаламі, змушэннем і бясконцымі званкамі ўтрымаць гэты кантроль?
    На дзяцей можна паўплываць сілаю, толькі пакуль яны дзеці, пакуль бацькі для іх безумоўны аўтарытэт. Пакуль яны яшчэ несамастойныя, можна нешта ім забараніць, неяк пакараць. Але як толькі дзіця пачынае імкнуцца да самастойнасці, бацькі змогуць уплываць на яго толькі тады, калі яны маюць сапраўдны аўтарытэт.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (3)

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Гэты крыж я прымаю з пакорай”

Актуальна - Інтэрв'ю

З 3Сatholic.by1 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца за мяжой па прычыне забароны вяртання на Радзіму. Але нягледзячы на той факт, што арцыпастыр знаходзіцца далёка, вера, малітва і агульны клопат вернікаў пра Касцёл Беларусі не дазваляюць аслабіць наша адзінства.
У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” арцыбіскуп звяртаецца да вернікаў з пастырскім словам, а таксама разважае над тым, як мы, хрысціяне, павінны паводзіць сябе ў сітуацыі грамадска-палітычнага крызісу, які зараз пануе ў Беларусі.
   
    – Ваша Эксцэленцыя, мінуў ужо не адзін тыдзень ад таго моманту, калі Вам было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Скажыце, калі ласка, што зараз адчуваеце, калі не можаце ў поўнай меры працягваць сваё служэнне і кіраваць Касцёлам у Беларусі?

Чытаць цалкам: Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Гэты крыж я прымаю з пакорай”

 

Салідарныя з Мітрапалітам!

Актуальна - З жыцця Касцёла

Прэзідыум Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы
    “Выказваем салідарнасць усяго еўрапейскага епіскапату з арцыбіскупам Кандрусевічам і Касцёлам у Беларусі ў гэты балючы момант і падзяляем заклік папы Францішка «да дыялогу, да спынення гвалту і да павагі справядлівасці і законнасці». Таксама разам з Папам мы давяраем усіх беларусаў абароне Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы супакою.
    Запэўніваючы ў сваёй малітве за ўлюбёнага пастыра і за ўсю беларускую супольнасць, жадаем Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу неадкладнага вяртання дадому і да свайго біскупскага служэння, а таксама заахвочваем усіх дбаць пра мірнае вырашэнне канфлікту і з даверам ісці наперад шляхам дыялогу дзеля дабра чалавека і цэлага грамадства”.

Чытаць цалкам: Салідарныя з Мітрапалітам!

 

Скарб, які трэба адкрыць

Роздум - На шляху да святасці

Да ніводнай малітвы так не заахвочвала Маці Божая падчас сваіх аб’яўленняў, як да ружанцовай!
Ружанцовая малітва добра знаёма кожнаму з нас. Пацеркі на ланцужку можна часта ўбачыць і ў руках на выявах святых. Св. айцец Піо быў вялікім прамотарам ружанца, вельмі часта маліўся на ім. Тыя, хто быў са святым напрыканцы яго жыцця, сведчаць, што калі пастыр ужо не мог размаўляць, часта паказваў на ружанец і дадаваў: “Заўсёды, заўсёды...”. Будучы яшчэ ў добрым стане, нярэдка паўтараў: “Любіце Марыю і старайцеся, каб Яе любілі. Заўсёды маліцеся Яе Ружанцам і рабіце дабро. Дзякуючы гэтай малітве д’ябал прамахнецца і будзе пераможаны, прычым назаўсёды. Гэта малітва да Той, якая трыумфуе над усім і над усімі”.

Чытаць цалкам: Скарб, які трэба адкрыць

 

“Не месца для выпадковых людзей”, або настаўнік як светач

Актуальна - З жыцця Касцёла

1-ая нядзеля кастрычніка ў Касцёле ў Беларусі прысвечана малітве ў інтэнцыі выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Кожны з іх мае заданне несці веды, а значыць несці святло людзям.
Людміла Гапонік - выкладчыца англійскай мовы ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыіПра важнасць ролі настаўніка і яго ўзаемаадносіны з маладым пакаленнем разважаюць выкладчыкі і іх студэнты.
   
    У сферы адукацыі я ўжо больш за 45 гадоў. У мінулым працавала настаўніцай, метадыстам у Гродзенскім аддзеле народнай адукацыі. Выкладанне англійскай мовы з’яўляецца для мяне выдатным спалучэннем працы і хобі, да таго ж я вельмі люблю служэнне моладзі. Мае ўрокі прадугледжваюць актыўнае камунікаванне, і я намагаюся развіваць гэты навык у вучняў, каб маглі весці дыялог на замежнай мове, выказваць сваё меркаванне, атрымліваць новую інфармацыю.

Чытаць цалкам: “Не месца для выпадковых людзей”, або настаўнік як светач

 

Старонка 41 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.