ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

У гродзенскай катэдры аднавілі алтар св. Юды Тадэвуша

Актуальна - З жыцця Касцёла

Дзякуючы намаганням пробашча кс. каноніка Яна Кучынскага касцёл з кожным годам усё прыгажэе.
У свята свсв. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага 300-гадовага алтара св. Юды Тадэвуша. Асвячэнне падчас св. Імшы здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Чытаць цалкам: У гродзенскай катэдры аднавілі алтар св. Юды Тадэвуша

 

Дапамога чыстцовым душам

Роздум - На шляху да святасці

Існуе малітва, прамаўляючы якую, можна выбавіць тысячу душ.
Сведчанні святых містыкаў паказваюць, што многія душы церпяць неймаверныя пакуты ў чыстцы, але ніяк не могуць прынесці сабе палёгку. Мы ж у стане прыйсці ім на дапамогу і не толькі паменшыць, але і скараціць пакуты. У пропаведзі на Задушны дзень св. Ян Марыя Віянэй, заступнік усіх святароў, указвае на 3 спосабы дапамогі душам, якія церпяць у чыстцы.

Чытаць цалкам: Дапамога чыстцовым душам

 

Жыць надзеяй Езуса

Роздум - На шляху да святасці

Драматычная сітуацыя, выкліканая пандэміяй каранавіруса, з’яўляецца для нас вялікім выклікам і часам выпрабавання. Чуючы ўсё новыя і новыя рэкордныя статыстыкі захворванняў не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце, адчуваем пагрозу, хвалюемся за сваю будучыню і сваіх блізкіх.
Страхі і адсутнасць пачуцця бяспекі зразумелыя. Адно можна сказаць напэўна: мы не можам ім паддавацца. Патрабуем свядомага, поўнасцю свабоднага акту веры ў тое, што Хрыстос, наш Пан і Збаўца, правярае сёння вернасць і любоў кожнага чалавека. Ён прапануе нам “гадзіну міласэрнасці”, каб маглі ачысціць свае сэрцы, паглыбіць матывацыю мілавання і служэння Яму і людзям. Гэта асаблівы час ласкі, каб змаглі ўбачыць, “на колькі нас хопіць і як далёка пойдзем у Яго служэнні і хвале” (св. Ігнацый Лаёла, “Духоўныя практыкаванні”, №322) пры іншых, больш складаных абставінах, чым раней. Гэта таксама вялікі Божы выклік.

Чытаць цалкам: Жыць надзеяй Езуса

 

Паўсюдны Касцёл (3)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Лаос. 4 хрысціяніна арыштаваны за арганізацыю пахавальнай цырымоніі. Яны абвінавачваюцца ў “парушэнні мясцовых звычаяў і традыцый”. Нягледзячы на тое, што затрыманым афіцыйна не прад’яўлена абвінавачанне ў якіх-небудзь злачынствах, яны застаюцца ў турме да чакання рашэння ўлад аб далейшым разглядзе справы. Хрысціяне складаюць у краіне каля 2% ад усіх жыхароў і, як пераважна аднародная рэлігійная меншасць, сутыкаюцца з пастаяннымі формамі дыскрымінацыі, уключаючы злоўжыванне судовай уладай.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (3)

 

Як матываваць дзіця наведваць катэхезу?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

    Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Выхаванне дзіцяці – складаная справа, якая патрабуе шмат часу. Пры гэтым вельмі важна не забываць, што акрамя фізічнага і інтэлектуальнага выхавання ёсць яшчэ духоўнае. Тут трапнымі будуць словы кс. Марэка Дзевецкага, спецыяліста ў галіне псіхалогіі: “Духоўнасць – гэта здольнасць чалавека зразумець уласную таямніцу. Толькі духоўная асоба можа свядома кіраваць сваім жыццём. Таму няма вольнасці без духоўнасці”.
    У наш час вельмі цяжка ўявіць духоўнае выхаванне чалавека без яго ўдзелу ў катэхезе. Прытым самая вялікая праблема сучасных бацькоў – як матываваць дзіця да гэтага? Вядома, найлепшым спосабам выхавання з’яўляецца ўласны прыклад. Ці значыць гэта, што бацькі павінны самі хадзіць на катэхезу?

Чытаць цалкам: Як матываваць дзіця наведваць катэхезу?

 

Экалагічны падыход да харчавання ачышчае цела і душу

Роздум - Экалагічная цнота

Адна з магчымасцей пазнаць сябе – навучыцца слухаць сваю прыроду. Прапаную разгледзець экалагічныя аспекты харчавання. Калі будзем свядома падыходзіць да выбару штодзённага рацыёну, зможам фізічна і духоўна аздаравіцца.
Ці задумваемся, чым харчуемся
    Штодня чалавеку прапануецца мільён магчымасцей. Гэта датычыць і харчавання. Людзі ўсё больш і больш спажываюць. А попыт, як вядома, нараджае прапанаванне. Такім чынам, сучасныя разбуральныя маштабы пашыраюцца…

Чытаць цалкам: Экалагічны падыход да харчавання ачышчае цела і душу

 

Як Касцёл паўплываў на развіццё культуры і навукі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Імёны такіх дзеячаў культуры, як Мікеланджэла Буанароці і Леанарда да Вінчы, не патрабуюць прадстаўлення. Сёння мы захапляемся іх шматлікімі шэдэўрамі сакральнага будаўніцтва, скульптурамі і карцінамі. Талент гэтых людзей змог раскрыцца менавіта праз дапамогу і апякунства Касцёла.

Чытаць цалкам: Як Касцёл паўплываў на развіццё культуры і навукі?

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (5)

Актуальна - Прэса

catholicby2018 інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам. Падзея адбылася з нагоды ўручэння прадстаўніком папы Францішка копіі даверчых грамат.
    Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Між іншым, Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў мясцовым Касцёле.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (5)

 

Мастацтва надмагілляў, або як перадаць пасланне Евангелля

Актуальна - З жыцця Касцёла

Падчас актавы Усіх Святых будзем часцей наведваць могілкі. Маліцца каля месцаў пахавання блізкіх і, мінаючы надмагіллі невядомых нам спачылых, гаварыць пра сябе “Вечны супакой” у іх інтэнцыі. А што кажуць гэтыя помнікі нам у адказ?
Ці можна назваць сумнай прафесію чалавека, які займаецца вырабам надмагільных помнікаў? Часлаў Міскевіч, які 20 гадоў жыцця прысвяціў дадзенай справе, упэўнены, што не. Сцвярджае, што гэтае рамяство не пра сыход, а пра пераход. Да таго ж, часта яшчэ і крыніца творчага натхнення.

Чытаць цалкам: Мастацтва надмагілляў, або як перадаць пасланне Евангелля

 

Душпастырству “OPEN” 15 гадоў

Актуальна - З жыцця Касцёла

Гэтая моладзь вельмі актыўная. Яна дасканала ўсведамляе, што ад яе сёння шмат залежыць у жыцці Касцёла.
Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне адзначыла сваё 15-годдзе. З гэтай нагоды ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар супольнасці.

Чытаць цалкам: Душпастырству “OPEN” 15 гадоў

 

Паўсюдны Касцёл (2)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Венесуэла. Міс Венесуэла-2020, якой стала 24-гадовая студэнтка Марыянхэль Уільясміль, публічна заявіла, што сваёй каронай абавязана Богу і Маці Божай з Чыкінкіры – заступніцы суседняй Калумбіі, а таксама штата Сулія, адкуль яна родам. Кожны год 18 лістапада, у гадавіну цудоўнага аб’яўлення Марыі ў Чыкінкіры, у горадзе праводзіцца свята, якое доўжыцца некалькі дзён. У гэты час туды прыязджаюць вернікі з усёй краіны, каб прыняць удзел у працэсіі ў гонар сваёй заступніцы.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (2)

 

Парафія ў Зарачанцы

Гісторыя - Парафіі і святыні

У вёсцы быў адзін з самых вялікіх рэлігійных пратэстаў у СССР.
СтагоКасцёл у Балі пабудаваны дзякуючы намаганням  кс. Антонія Баршчэўскага, 1930-ыя гадыддзе таму на карце Гродзенскай вобласці можна было ўбачыць некалькі месцаў з назвай Баля. Гэта былі Баля Вялікая, цэнтр гміны, маёнткі Баля Сухая і Баля Каўнацкая, вёска Баля Сольная. Але найбольш важным пунктам з такой назвай была парафіяльная вёска Баля, якая ў XIX стагоддзі стала Царкоўнай, а ў першай палове ХХ – Касцёльнай. У гады барацьбы з рэлігіяй вёска была пазбаўлена сапраўднага імя, атрымаўшы празаічную назву Зарачанка.
    Баля была адным з самых старажытных паселішчаў у ваколіцах Гродна. Гэтая назва мае балтыйскае паходжанне і перакладаецца як “балота” або “бруднае месца”. Першая згадка пра Балю адносіцца да 1480 года, калі вёска адносілася да прыхода праваслаўнай царквы свсв. Барыса і Глеба ў Гродне. У 1526 годзе ў Балі быў заснаваны праваслаўны прыход, пры царкве арганізаваны шпіталь для хворых і састарэлых.

Чытаць цалкам: Парафія ў Зарачанцы

 

Старонка 39 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.