ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Наша дыяцэзія мае яшчэ аднаго святара!

Актуальна - Інтэрв'ю

Біскуп Гродзенскі прамаўляе малітву  пасвячэння, просячы дару Святога Духа

14 лістапада ў катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Дзмітрыю Мальцу. На наступны дзень новапрэзбітэр адправіў прыміцыйную св. Імшу ў сваёй роднай парафіі Святой Сям’і ў Лідзе і ўжо ў хуткім часе распачне паслугу ў дыяцэзіі.
Кс. Дзмітрый Малец нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 года. Паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Пасля дыяканскага пасвячэння быў скіраваны на служэнне ў санктуарый Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях (дэканат Радунь). У апошні час служыў у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
    Мы задалі кс. Дзмітрыю Мальцу некалькі пытанняў адносна яго жыцця і бачання святарскай паслугі.

Чытаць цалкам: Наша дыяцэзія мае яшчэ аднаго святара!

 

Перстунь і Галынка

Гісторыя - Парафіі і святыні

Адлегласць паміж касцёламі – 4 кіламетры, таму на святы тут званы гучаць удвая грамчэй.
Ад касцёла ў Перстуні да касцёла ў Галынцы ўсяго 4 кіламетры. І гук званоў адной святыні добра чуваць каля другой. Як так сталася, што побач у не асабліва заселенай мясцовасці з’явіліся ажно 2 касцёлы? Сёння пазнаёмімся з гісторыяй гэтых парафій.

Чытаць цалкам: Перстунь і Галынка

 

Дыяцэзіяльнаму выдавецтву 25 гадоў!

Актуальна - З жыцця Касцёла

За час існавання ўстановы рэалізавана больш за 300 выданняў.
Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі сёлета адзначае сярэбраны юбілей. Дата яго заснавання сімвалічная, паколькі прыпадае ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці – галоўнай заступніцы дыяцэзіі.

Чытаць цалкам: Дыяцэзіяльнаму выдавецтву 25 гадоў!

 

Паўсюдны Касцёл (4)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Францыя. Епіскапат апратэставаў рашэнне дзяржаўных улад аб закрыцці храмаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса, якое ўступіла ў сілу ў пачатку лістапада. Біскупамі аднагалосна падкрэслена, што дадзенае рашэнне падрывае свабоду веравызнання. Яна з’яўляецца адной з асноўных свабод у краіне і не падлягае абмеркаванню. Старшыня епіскапату абскардзіў рашэнне ў Дзяржаўнай радзе, якая ў французскім прававым парадку разглядае ўсе законапраекты і ўрадавыя пастановы.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (4)

 

АДВЭНТ: набіць гуз у пошуку Сэнсу

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Усе гэтыя тлумачэнні, што Бог стаўся чалавекам для збаўлення людзей або каб перамагчы грэх, ужо даўно заржавелі. Нібы словы прыгожыя, але… за імі пустка. Зразумець, навошта Стварыцель уцелавіўся, бадай што немагчыма. Адвэнт дапамагае ў чарговы раз выплысці на глыбіню і пераканацца ў гэтым. Як жа плысці?

Чытаць цалкам: АДВЭНТ: набіць гуз у пошуку Сэнсу

 

Жыйма ў стане асвячальнай ласкі!

Роздум - На шляху да святасці

Ласка… Слова, непапулярнае ў сучасным свеце, як і „збаўленне” ці „адкупленне”... Аднак немагчыма пазбегнуць гэтага слова, бо яно сцісла звазана з мовай Бібліі і верай. “Ласка Божая неабходная для збаўлення”, – навучае Касцёл.
Паняцце ласкі
    Мы жывём у грамадстве, якое падкрэслівае сацыяльную справядлівасць, абвяшчае роўнасць усіх людзей у доступе да матэрыяльных даброт, роўнасць у доступе да ўлады і грамадскіх функцый. Таму можам адчуваць непрыязнасць да такога паняцця, як “ласка”. Мы хутчэй лічым, што неабходна сумленна выконваць свае абавязкі перад іншымі людзьмі і патрабаваць таго, што нам належыць.

Чытаць цалкам: Жыйма ў стане асвячальнай ласкі!

 

Прасіце, і будзе дадзена вам

Роздум - На шляху да святасці

“Казанне на гары”, Карл Генрых Блох, 1877 год“Калі ж вы, будучы ліхімі, ведаеце, як даваць дзецям вашым добрыя дары, тым больш Айцец ваш, які ў нябёсах, дасць добрае тым, хто просіць у Яго” (Мц 7, 11).
Ці ўмеем прасіць
    Працягваючы разважанні на тэму выслуханай і плённай малітвы, варта звярнуць увагу на тое, ці ўвогуле правільна мы ставімся да просьбаў Богу і ці ўмеем прасіць. Сярод мноства вернікаў, якія сутыкаюцца з рознымі цяжкасцямі, ёсць шмат памылковых перакананняў, якія блакіруюць дзеянне Бога. Некаторыя думаюць, што ва Усявышняга не трэба нічога прасіць, бо Ён сам добра ведае, што нам трэба. Заканчваецца ўсё тым, што сітуацыя надоўга затрымліваецца ў адной і той жа кропцы, а чалавек скардзіцца, што ў яго нічога не атрымліваецца, хаця на самой справе ён ніколі канкрэтна ні аб чым не прасіў у Бога.

Чытаць цалкам: Прасіце, і будзе дадзена вам

 

Ці нармальна спавядацца з адных і тых жа грахоў?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Споведзь – гэта не юрыдычны акт, не спосаб разлічыцца з Богам і з самім сабой. Сакрамант паяднання – гэта асаблівая магчымасць перажыць міласэрнасць Бога, гэта канал ласкі (Божае жыццё перадаецца нам праз духоўныя раны, за якія просім прабачэння ў Творцы).
    Сакрамант споведзі таксама мае і педагагічную каштоўнасць, як сцвярджаў папа Бенедыкт XVI. Ён дазваляе нам увайсці ў бездань Божага сэрца: міласэрны Айцец не стамляецца дараваць.

Чытаць цалкам: Ці нармальна спавядацца з адных і тых жа грахоў?

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (6)

Актуальна - Прэса

catholicby2018 Інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам. Падзея адбылася з нагоды ўручэння прадстаўніком папы Францішка копіі даверчых грамат.
    Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Між іншым, Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў мясцовым Касцёле.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (6)

 

Ён не ўбогі, калі ён у Бога

Актуальна - Інтэрв'ю

Скульптура “Бяздомны Езус” прадстаўлена папе Францішку падчас аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане ў лістападзе 2013 г.Маўклівы крык шматлікіх бедных павінен падштурхнуць Божы народ быць на перадавой, заўсёды і паўсюль, каб даваць ім голас, бараніць і салідарызавацца з імі перад абліччам розных форм крывадушнасці і шматлікіх няспоўненых абяцанняў”, – адзначыў папа Францішак у сёлетнім пасланні на Сусветны дзень убогіх.
Амаль 5 гадоў таму кс. Андрэй Бялаблоцкі знаходзіўся з місіяй у Паўднёвай Амерыцы, дзе ахвяраваў сваё служэнне бедным. Вярнуўшыся дадому, святар пачаў клапаціцца пра тутэйшых людзей, якія трапілі ў складаныя матэрыяльныя абставіны. У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” кс. Андрэй распавядае пра асаблівасці евангелізацыі абяздоленых.

Чытаць цалкам: Ён не ўбогі, калі ён у Бога

 

Слуга Божай міласэрнасці

Роздум - На шляху да святасці

Марыю прыгожа называюць Каралевай Неба, Цудоўнай Маці, Суцяшальніцай засмучаных, але найперш Маці Міласэрнасці.
Маці Божай Міласэрнасці – Тая, якая дала свету Божага Сына і дае пастаянна, ведучы да Яго ўсіх людзей. Беззаганная Панна, разумеючы веліч ласкі, якую ўдзяліў Ёй Бог, пакорна прызнаецца ў словах, звернутых да св. Фаўстыны Кавальскай: “Я для вас Маці з неспасцігальнай Божай міласэрнасці” (Дз. 449).

Чытаць цалкам: Слуга Божай міласэрнасці

 

Стартуе беатыфікацыйны працэс манахіні з Гродзеншчыны

Актуальна - З жыцця Касцёла

Варшаўская архідыяцэзія распачынае беатыфікацыйны працэс с. Ванды Банішэўскай з Кангрэгацыі Сясцёр ад Анёлаў, містычкі і стыгматычкі. Першая ўрачыстая сесія запланавана на 9 лістапада бягучага года ў капліцы Дома варшаўскіх арцыбіскупаў.
Родам з нашай дыяцэзіі
    Ванда Банішэўская нарадзілася ў 1907 годзе ў вёсцы Каменка каля Навагрудка. Жыла там разам з бацькамі, братамі і сёстрамі, пакуль не ўступіла ў бесхабітовую Кангрэгацыю Сясцёр ад Анёлаў у Вільнюсе.
    У новую кангрэгацыю, якая была створана, каб дапамагаць святарам у іх душпастырскай працы, дзяўчына ў першы раз накіравалася ў 16 гадоў. Аднак яе не прынялі, бо не падыходзіла па ўзросце. Параілі спачатку скончыць школу.

Чытаць цалкам: Стартуе беатыфікацыйны працэс манахіні з Гродзеншчыны

 

Старонка 38 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.