ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Галоўныя падзеі 2020 года ў Касцёле на Гродзеншчыне

Актуальна - З жыцця Касцёла

2020 год выдаўся цяжкім – радасных падзей было куды менш, чым змрочных. Аднак, падводзячы вынікі, трэба памятаць, што Божае святло можа асвяціць любую цемру.
Захапляліся адрадзіўшыміся інтэр’ерамі святынь
    Дзве святыні ў Гродне ўзбагаціліся адноўленымі алтарамі. У касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў жніўні асвяцілі новапабудаваны галоўны алтар, а ў кастрычніку ў касцёле св. Францішка Ксаверыя – адрэстаўрыраваны 300-гадовы алтар св. Юды Тадэвуша. Асаблівасцямі працы над першым дзеліцца рэктар касцёла кс. канонік Антоній Грэмза.

Чытаць цалкам: Галоўныя падзеі 2020 года ў Касцёле на Гродзеншчыне

 

Быць сынам, дачкой добрага Бога

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Кожны ахрышчаны мае права з гэтай хвіліны называцца дзіцём Божым, як Езус.
Святы хрост – гэта сакрамант, які можам параўнаць з дзвярамі, праз якія нас уводзяць у Касцёл. Хутчэй за ўсё, большасць з нас ахрышана ў маленстве і не памятае дня свайго хросту. Таму многія ахрышчаныя ўспрымаюць гэты сакрамант як свайго роду фармальнасць, больш да яго не вяртаюцца і не памятаюць.
    Свята Хросту Пана, якое заканчвае перыяд Божага Нараджэння, з’яўляецца добрай нагодай, каб у чарговы раз усвядоміць вялікую праўду, што няма большай годнасці, чым тая, якую мы атрымалі на святым хросце.

Чытаць цалкам: Быць сынам, дачкой добрага Бога

 

Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча

Актуальна - З жыцця Касцёла

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію.
3 студзеня 2021 года, у дзень, калі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, папа Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Адміністратара архідыяцэзіі.
    У афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадастаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права, і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца O.P., тытулярнага біскупа Бланды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі”.

Чытаць цалкам: Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча

 

Паўсюдны Касцёл (7)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Мадагаскар. Папа Францішак ахвяраваў 50 тысяч еўра, каб дапамагчы галодным рэгіёнам на поўдні Мадагаскара. Яны будуць накіраваны на патрэбы вязняў, у тым ліку жанчын, якія адбываюць турэмнае пакаранне разам са сваімі дзецьмі. Фінансавая дапамога будзе аказана 3-ом пэнітэнцыярным установам. Адмысловая дамова была заключана паміж прадстаўнікамі мясцовых улад, Апостальскім нунцыем у Мадагаскары арцыбіскупам Рока Гуальцьеры і арцыбіскупам Антананарыву Адонам Разанакалонам пасля іх сумеснага візіту ў турмы.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (7)

 

Адзіныя ў Хрысце – адзіныя ва ўсім

Актуальна - З жыцця Касцёла

Сям’я Цвяцінскіх як прыклад экуменізму на практыцыУ студзені звычайна перажываем Тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян. У галоўнай каталіцкай святыні Гродзенскай дыяцэзіі, касцёле св. Францішка Ксаверыя, на экуменічных набажэнствах збіраюцца прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій – як духавенства, так і свецкія вернікі, – каб засведчыць услед за папам Янам XXIII: тое, што нас яднае, значна мацнейшае за тое, што падзяляе. А што наконт экуменізму, які застаецца па-за афіцыйнымі мерапрыемствамі?
Сям’я Цвяцінскіх – Грыгорый, Эльжбета і іх дочкі Ніколь, Сафія і Аліна – існуе ўжо 10 гадоў. Яны разам вядуць быт, разам адпачываюць, разам ходзяць у касцёл і разам ушаноўваюць праваслаўныя традыцыі. І гэта цудоўна, бо не пра красамоўства, якое можам пачуць падчас набажэнства адзінства хрысціян і якое, на жаль, неаднойчы аказваецца пустым. Гэта пра экуменізм на практыцы.

Чытаць цалкам: Адзіныя ў Хрысце – адзіныя ва ўсім

 

Ці існуе залежнасць ад мабільнага тэлефона?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Як зразумець, што мы залежныя? Якія могуць быць наступствы? Ці ёсць спосабы прадухілення і лячэння залежнасці?
    У апошнія гады адбыліся значныя тэхналагічныя і сацыяльныя змены, і мабільны тэлефон стаў неад’емным атрыбутам сучаснага чалавека. Наяўнасць тэлефоннага апарата і павелічэнне кантакту з ім становіцца даволі распаўсюджанай з’явай у паўсядзённым жыцці. Сёння нас менш здзівіць асоба, якая ўжо з десятак разоў змяніла мадэль мабільнага, чым той, хто скажа, што не мае яго ўвогуле. Такіх людзей амаль не засталося. Нас нават зусім не ўражвае факт, што і дзеці 2-3 гадоў умеюць карыстацца смартфонам.

Чытаць цалкам: Ці існуе залежнасць ад мабільнага тэлефона?

 

Падтрымліваем прыроду зімой

Роздум - Экалагічная цнота

naturaЖаданне парухацца і ўдыхнуць марознае паветра – гэта лепшая прафілактыка ачысткі дыхальных шляхоў для чалавека зімой. Каб прагулкі былі яшчэ і карысныя для навакольнага асяроддзя, прапаную ўключыць у штодзённасць наступныя актыўнасці.
• Выходзячы на шпацыр, вазьміце пару вялікіх старых пакетаў і пальчаткі. Яны спатрэбяцца для сучасных прабежак у стылі плогінг (від спорту са Скандынавіі, пры якім бег сумяшчаецца з раздзельным зборам смецця) ці пры скандынаўскай хадзьбе. Нават калі не любіце бегаць – прагуляйцеся. І працэс збору смецця ў прыгожых кутках падорыць вам чыстыя пейзажы, тонус цягліц, удзячнасць прыроды, а таксама стане праяўленнем вашай дабрадзейнасці.

Чытаць цалкам: Падтрымліваем прыроду зімой

 

Вера, якая пераносіць горы

Роздум - На шляху да святасці

Аздараўленне слугі сотніка. Крыніца фота img1.onebid.pl“Майце веру ў Бога! Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: «Падыміся і кінься ў мора» – і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, так яму і будзе. Таму кажу вам: усё, чаго просіце ў малітве, верце, што атрымаеце, і будзе вам”. (Мк 11, 22–24)
Ці маеш веру сотніка?
    З Евангелля мы бачым, што вера з’яўляецца абсалютна неабходным і незаменным фактарам, які гарантуе, што малітва будзе выслухана.
    У гісторыі цудаў Езуса шматразова назіраем, што кожны прыклад плённага Божага ўздзеяння быў учынены праз непахісную веру таго, хто прасіў. Так быў аздароўлены паміраючы слуга паганскага сотніка. На просьбу сотніка Езус толькі прамовіў здалёк слова наказу, аб’яўляючы, што Бог не абмежаваны месцам. І рэчаіснасць падпарадкавалася Яму – слуга імгненна аздаравіўся (параўн. Лк 7, 1–10).
    Падобным чынам ацалілася і жанчына, якая 12 гадоў хварэла на крывацёк. У гэтым выпадку Езус не зрабіў нічога асаблівага. Менавіта вера жанчыны ў атрыманне аздараўлення праз дотык да Божага Сына прымусіла сілу выйсці з Езуса. Тады сказаў ёй: “Дачка, вера твая ўратавала цябе. Ідзі ў спакоі і будзь вольная ад сваёй хваробы” (Мк 5, 34).

Чытаць цалкам: Вера, якая пераносіць горы

 

Ці будзе грахом не перахрысціцца публічна каля капліцы ці касцёла з-за баязлівасці?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Знак крыжа, які робім, праходзячы міма капліцы ці касцёла, – гэта выраз нашай асабістай набожнасці. У такой сітуацыі магчымы розныя спосабы ўшанавання Пана Бога (напрыклад, знак крыжа, схіленне галавы, прамаўленне кароткай малітвы і да т. п.), і кожны вольны выбраць нейкі знешні жэст і/або ўнутраны ўчынак. Калі мы не маем звычкі хрысціцца, праходзячы міма касцёла, то трывога з-за таго, што не зрабілі гэтага, калі хтосьці глядзеў на нас, не апраўданая. Знак крыжа, учынены толькі з той матывацыяй, каб хто-небудзь убачыў наш жэст, быў бы дзеяннем напаказ, а не выразам пашаны да Бога.

Чытаць цалкам: Ці будзе грахом не перахрысціцца публічна каля капліцы ці касцёла з-за баязлівасці?

 

10 студзеня 2021 года

Адпачынак - Ад шчырага сэрца

chrzest jezusa


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Казлоўскаму
жадаем, каб здароўе, радасць, супакой, любоў і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічалі, а Найсвяцейшая Маці ахінала сваёй апекай і ахоўвала ад зла.
Парафіяне з капліцы ў Масалянах

Чытаць цалкам: 10 студзеня 2021 года

 

Абрад вігілійнай вячэры ў сям’і

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Крыніца фота senior.plВігілія Божага Нараджэння з’яўляецца прыгожым і кранальным часам. Глыбокае ўспрыняцце гэтага вечара яднае родных, пакідаючы ў сэрцы прыемныя ўспаміны.
Парадак вігілійнай
   вячэры

   На цэнтральным месцы ў пакоі ставяцца яслі з фігурай Дзіцятка Езус. Стол засцілаецца белым абрусам (можна аздобіць яго яловымі галінкамі). Пад абрусам змяшчаецца сена. Пасярэдзіне стала ставіцца вігілійная свечка, святло якой з’яўляецца сімвалам прысутнасці Хрыста. Побач кладзецца Біблія і аплатка.
    Калі на небе з’яўляецца першая зорка, на ўспамін Бэтлеемскай зоркі, сям’я збіраецца за вігілійным сталом. Адно месца пакідаецца вольным як знак памяці пра памерлых блізкіх і пра падарожнікаў, якія неспадзявана могуць пастукацца ў дзверы 

Чытаць цалкам: Абрад вігілійнай вячэры ў сям’і

 

Столькі радасці, нібы дзень нараджэння не толькі ў Езуса, але і ў кожнага з нас!

Актуальна - Інтэрв'ю

Надзея Бука – папулярная беларуская мастачка, вынаходніца незвычайнага стылю выцінанкі – “буцінанкі” – і стваральніца дзіўнага казачнага сусвету, які насяляе шэраг дабрадушных істот. Надзя – каталічка, якая не аддзяляе веру ад творчасці і напаўняе свае працы хрысціянскім сэнсам. У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” разважаем з мастачкай аб Божым Нараджэнні праз прызму творчасці.

Чытаць цалкам: Столькі радасці, нібы дзень нараджэння не толькі ў Езуса, але і ў кожнага з нас!

 

Старонка 35 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.