ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Песні жальбы – такое патрэбнае набажэнства для ўсіх, а асабліва для моладзі...

Роздум - На шляху да святасці

Распачаўся перыяд Вялікага посту – час пакаяння, ачышчэння і навяртання. Ён нам вельмі патрэбны, каб добра падрыхтавацца да цэлебрацыі Пасхальнай таямніцы – Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста. Вялікі Пост неабходны, каб гэтыя падзеі, перажываемыя ў літургіі Святога Пасхальнага Трыдуумуу, дапамаглі нам атрымаць ласкі, якія Бог прагне ўдзяліць кожнаму, каб святкаванне Вялікадня было не толькі знешнім, але суправаджалася сапраўднай хрысціянскай радасцю, большай верай, сталай надзеяй і чысцейшай любоўю да Бога і бліжняга. Гэта няпростая задача. Хрысціянства – нялёгкі шлях. Недастаткова проста належаць да Касцёла і дазваляць часу ісці сваім ходам.
    Часта юнакі і дзяўчаты пытаюцца ў святароў і катэхетак: “Чаму ў Вялікім посце нельга слухаць музыку? Несправядліва пазбаўляць нас радасці жыцця і нічога не даваць узамен. Немагчыма ж чалавеку жыць у пустаце”.

Чытаць цалкам: Песні жальбы – такое патрэбнае набажэнства для ўсіх, а асабліва для моладзі...

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (9)

Актуальна - Прэса

catholicby2018 Інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

    Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёл, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых.
    Дабрачынны праект ладзіць Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 патрабуючым. Прычына нерэгістрацыі сродкаў невядомая. Супрацоўнікі рэлігійнай місіі тлумачэнняў не атрымалі.
    Падтрымаць праекты дабрачыннага таварыства “Карытас” можна праз запыт USSD для абанентаў МТС *222*16# (сума 2 рублі), а таксама праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831): грамадскія аб’яднанні->дапамога дзецям, дарослым->Карытас Мінск->ахвяраванні.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (9)

 

З любоўю да Бога, з каханнем адзін да аднаго

Актуальна - З жыцця Касцёла

Св. Валянцін вядомы не толькі ў супольнасці Касцёла, але і ва ўсім свеце. Асаблівую папулярнасць ён набыў у закаханых пар, бо лічыцца іх нябесным заступнікам. Пра тое, ці існуе “другая палоўка” і якую ролю займае Божы Провід у перасячэнні жыццёвых шляхоў дзвюх асоб, распавядаюць маладыя сужэнствы.
Наша знаёмства з Максімам пачалося ў пілігрымцы. Калі ўзгадваю абставіны сустрэчы, разумею, што яна была наканавана звыш. У 2011 годзе я ўпершыню вырашыла пайсці ў паломніцтва Гродна–Рось, да цудадзейнай фігуры Езуса Журботнага. Аднак напярэдадні збораў аказалася, што ніводная з сябровак не можа саставіць мне кампанію, а адну мяне не пускалі бацькі, бо была непаўналетняя і здалёк – з Індуры.

Чытаць цалкам: З любоўю да Бога, з каханнем адзін да аднаго

 

Аздараўленне хворых

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Выява Маці Божай Аздараўлення Хворых

Сакрамант намашчэння хворых умацоўвае чалавека, дадае сіл і дазваляе захоўваць хрысціянскую паставу падчас цярпення.
У Ларэтанскай літаніі адорваем Марыю шматлікімі тытуламі. Кожны з іх мае сваю гісторыю і сваё значэнне, прадстаўляе іншы аспект прыгажосці Марыі, у якой заўсёды захапляемся не столькі Ёю самой, колькі творам ласкі Божай.
    Маці Езуса нагадвае нам, што Бог – Той, хто дзейнічае. Ён Аўтар усіх цудаў, Крыніца ласкі, Творца, Збаўца, Аздараўленне. Але Ён настолькі вялікі, што не баіцца падзяліцца сваёю моцай. Бог запрашае людзей да супрацоўніцтва ў справе збаўлення. Заклікае іх быць “каналамі” Яго ласкі, працягам рук.

Чытаць цалкам: Аздараўленне хворых

 

Cтарэйшы салезіянін Беларусі адзначыў юбілей

Актуальна - З жыцця Касцёла

85-годдзе кс. каноніка Здзіслава Вэдэра SDB адзначылі 22 студзеня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Большую частку свайго святарскага жыцця кс. Здзіслаў прысвяціў служэнню Божаму народу як місіянер на Усходзе, дзе прымаў удзел у адраджэнні веры пасля 70-ці гадоў ваяўнічага атэізму і пераследу Касцёла.
    А вернікі смаргонскай парафіі, дзеці і моладзь ведаюць яго як святара з адкрытым сэрцам, які нясе Бога праз сваё сціплае служэнне ў пакоры і сумленнасці.

Чытаць цалкам: Cтарэйшы салезіянін Беларусі адзначыў юбілей

 

Паўсюдны Касцёл (9)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Партугалія. Арганізатары СДМ-2023 у Лісабоне прадставілі афіцыйны гімн сустрэчы. Твор пад назвай “Há Pressa no Ar” (што можна даслоўна перакласці “У паветры – паспешнасць”) натхнёны тэмай моладзевага форуму: “Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну” (Лк 1, 39). “Спяваючы гэты гімн, моладзь з усяго свету запрошана атаясаміць сябе з Марыяй; сабрацца, каб служыць, каб прыняць місію і змяняць свет”, – тлумачаць арганізатары СДМ у паведамленні для прэсы. Аўтарамі твора з’яўляюцца кс. Жуан Паўлу Вас і музыкант Пэдру Фэрэйра, якія паходзяць з партугальскай дыяцэзіі Каімбры. Твор разам з тэледыскам даступны на канале Youtube партугальскай рэдакцыі СДМ.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (9)

 

Хрыстос, прыгажосць і правілы этыкету

Актуальна - Інтэрв'ю

С. Вераніка Блізнюк, адна з заснавальніц клуба,  падчас яго ўрачыстага адкрыцця

„Выхаванне – гэта справа сэрца”, – сказаў аднойчы св. Ян Боско, вядомы ў супольнасці Касцёла як “бацька і настаўнік” для моладзі. Гэтыя словы знаходзяць водгук у новай ініцыятыве салезіянскай супольнасці ў Смаргоні. Там пры мясцовай парафіі арганізавалі клуб для дзяўчат “Нашы сакрэты”.
Невялікая група жанчын на чале з с. Веранікай Блізнюк будзе прывіваць маленькім верніцам асноўныя якасці жаноцкасці і дапамагаць закласці ў іх падмурак хрысціянства.

Чытаць цалкам: Хрыстос, прыгажосць і правілы этыкету

 

Пазіраючы назад, ідучы наперад

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кс. біскуп Юзаф Станеўскі распавядае пра важныя падзеі з 7-гадовага перыяду сваёй біскупскай паслугі.
Мінула ўжо сем гадоў з таго часу, як рэктар і выкладчык Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі прыняў біскупскае пасвячэнне. З гэтай нагоды дапаможны біскуп і генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзгадвае сем важных падзей з гэтага перыяду.

Чытаць цалкам: Пазіраючы назад, ідучы наперад

 

Соль і лечыць, і калечыць

Роздум - Экалагічная цнота

solСлізка зімой – трэба пасыпаць дарожкі соллю, нясмачна – падсаліць страву, трава паміж пліткай прабіваецца – можна знішчыць, раскідаўшы соль, паляванне на лася – трэба расставіць у лесе саланцы… І гэта толькі некаторыя з мноства спосабаў прымянення аднаго рэчыва – хларыду натрыю. Разбярэмся, як для прыроды і чалавека апраўдана выкарыстоўваць соль, а якія спосабы згубныя і з’яўляюцца міфам.
Шкода ад знешняга выкарыстання солі
    Зімой, ідучы па дарозе, вы, напэўна, заўважалі “дзірачкі” ў снежным покрыве – гэта раскідана соль. Такі спосаб барацьбы з галалёдзіцай зусім не эфектыўны, таму што дзейнічае кропкава – у радыусе 0,5 сантыметра ад упаўшага крышталіка. У адлігу соль раствараецца і шкодзіць караням дрэў, асабліва калі пры ствале складзіруецца снег з пасыпаных дарожак. У далейшым гэта прыводзіць да аварыйнасці дрэў у межах горада і ўздоўж дарог. Акрамя таго, соль раз’ядае металічныя канструкцыі і скураны абутак. Найбольш эфектыўна ў нашых кліматычных рэаліях з галалёдзіцай спраўляецца своечасовая ачыстка дарог і тратуараў ды пасыпанне іх звычайным пяском. Ён не шкодзіць навакольнаму асяроддзю.

Чытаць цалкам: Соль і лечыць, і калечыць

 

Я – Беззаганнае Зачацце

Роздум - На шляху да святасці

Аб’яўленне Маці Божай у ЛурдзеАб’яўленне ў Лурдзе
    11 лютага 1858 года, за тыдзень да Папяльцовай серады, 14-гадовай беднай і непісьменнай сялянскай дзяўчынцы Бернадэце Субіру аб’явілася Прыгожая Пані ў гроце Масаб’ель на ўскраіне Лурда ў Францыі.
    У невялікім паглыбленні пячоры на вышыні трох метраў ад зямлі выплыла залацістае воблака, і з’явілася святло, з якога паўстала постаць маладой жанчыны. Бернадэта апісала Яе наступным чынам: “Мела белую сукенку, перавязаную сіняй стужкай, белы вэлюм на галаве і залацістую ружу на кожнай ступні. На руцэ Яна трымала ружанец. Была вельмі прыгожай, найпрыгажэйшай з усіх жанчын, якіх я сустракала да гэтага часу. Яна была вельмі маладая. Не старэйшая за мяне”.

Чытаць цалкам: Я – Беззаганнае Зачацце

 

Дух пакаяння як шлях да Божай міласэрнасці паводле бл. кс. Міхала Сапоцькі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Бласлаўлёны кс. Міхал Сапоцька вызначае пакаянне як схільнасць душы, якая змушае грэшніка ненавідзець здзейснены грэх, адчуваць да яго агіду і шкадаваць за ўчыненае, бо яно абражае Бога. Следствам гэтага з’яўляецца цвёрдая пастанова выправіцца і ўзнагароджанне за здзейсненае зло.
Паводле яго слоў, дух пакаяння вынікае з таго, што мы глядзім на грэх вачыма веры. Менавіта вера прыводзіць да разумення зла граху, усведамлення, наколькі ён парушае Божы закон, Яго святасць, справядлівасць і любоў, калі толькі смерць Бога-Чалавека магла яго загладзіць. Гэтае ўсведамленне вядзе да таго, што чалавек пачынае ненавідзець свае грахі і прагне лепш памерці, чым пакрыўдзіць Бога. Адсюль нараджаецца і жаданне кампенсаваць крыўды, “адпомсціць” праз пакаянне за правіны ўласныя і блізкіх, а таксама вымаліць прабачэнне ў велічы Бога. Так дух пакаяння схіляе чалавека да чынення пакаянных актаў.

Чытаць цалкам: Дух пакаяння як шлях да Божай міласэрнасці паводле бл. кс. Міхала Сапоцькі

 

Што рабіць, калі ў дзіцяці праблемы з апетытам?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг

Адзін з самых вялікіх клопатаў бацькоў у наш час – тое, што дзіця не хоча есці. Чаго толькі яны не выдумляюць: адны падчас кармлення ўключаюць малому які-небудзь мультфільм або даюць у рукі тэлефон, каб адцягнуць увагу ад ежы, іншыя робяць са стравы ледзь не мастацкія творы, каб толькі дзіцяці спадабалася. Пастаянная барацьба за лыжку супу можа ператварыць жыццё дзіцяці і бацькоў у сапраўдны кашмар.
    Безумоўна, вельмі важна, каб дзіця харчавалася правільна, і ўсе бацькі імкнуцца пра гэта паклапаціцца. Аднак замест таго, каб з’есці смачную страву, малое можа гадзінамі сядзець над талеркай ці проста адразу кажа, што нечага не любіць або не будзе есці. Расчараванне бацькоў часам не знае межаў, тым больш, калі пачуюць ад урача, што дзіця мае вельмі малую вагу.

Чытаць цалкам: Што рабіць, калі ў дзіцяці праблемы з апетытам?

 

Старонка 33 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.