ГРОДНА
Аўторак,
28 студзеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Развіваем свае здольнасці
Адпачынак - Хвіліна творчасці
Ключ для чытання крыптаграмы:
Няхай Тваё Імя будзе праслаўлена!
Актуальна - З жыцця Касцёла
Тваёй ласцы асаблівай ахове і Тваёй Міласэрнасці, сёння, кожны дзень і ў гадзіну маёй смерці, душу і цела мае аддаю. Усе мае надзеі і радасці, усе ўціскі і недамаганні, жыццё і канец майго існавання Табе даручаю, каб дзякуючы Тваім заслугам усе мае ўчынкі былі выкананы і накірованы паводле Тваёй і Твайго Сына волі. Амэн
Наймілейшы абраз
Актуальна - Пастырскае Слова
У дзяцінстве ў парафіяльным касцёле ў Эйшышках у мяне менавіта перад алтаром Вастрабрамскай Божай Маці было любімае месца. Заўжды я хацеў быць бліжэй да Сваёй Маці. Я быў не раз у Вострай Браме. Асабліва мяне прыцягвалі набажэнствы “Апекі”. Прыязджаючы ў Вільню, я спяшаўся адразу ж ад аўтобуснага прыпынку ў Вастрабрамскую капліцу да сваёй найлепшай Маці Міласэрнасці, да Суцяшальніцы Засмучаных.
Будучы святаром, я абвяшчаў Божае слова падчас Навэнны да Маці Міласэрнасці. А калі Божы слуга Ян Павел II стварыў Гродзенскую дыяцэзію, а мяне назначыў яе біскупам, то я выбраў Божую Маці Міласэрнасці ў якасці Заступніцы Гродзенскага Касцёла.
З вялікай любоўю, з поўным даверам кожны з нас звяртаецца да Адзінай і Найлепшай Маці, якую мы ўшаноўваем у незлічоных абразах. Але для мяне самы найбліжэйшы і наймілейшы з іх – абраз Вастрабрамскай Божай Маці.
Маці Міласэрнасці, маліся за нас!
Актуальна - З жыцця Касцёла
ВАСТРАБРАМСКАЯ БОЖАЯ МАЦІ – урачыстасць - 16 лістапада
СВ. МАКСІМІЛЬЯН МАРЫЯ КОЛЬБЭ – свята - 14 жніўня
СВ. КАЗІМІР – свята - 4 сакавіка †
Чалавек шукае праўды
Актуальна - З жыцця Касцёла
Безумоўна, гэта ўжо не той Касцёл, які я пакінуў у 1991 годзе. Цяпер у ім ёсць свае дыяцэзіі, дзве семінарыі, выдавецтвы, ёсць значна больш касцёлаў і ксяндзоў, кансэкраваных асобаў, моладзь, якая шукае ўвесь час праўды – усё гэта мяне вельмі радуе.
Якія стаяць перад Касцёлам Беларусі заданні?
Нягледзячы на гэтую радасць, у нас ёсць шмат заданняў да выканання. Таму гэты Касцёл, які з аднаго боку, можна сказаць, становіцца на ногі, або можна нават сказаць, добра стаіць на нагах, змагаецца з новымі праблемамі. Гэта перш за ўсё недастатковая колькасць касцёлаў у вялікіх гарадах, між іншым у Гродне і Мінску, хоць гэта ж датычыць і іншых гарадоў. Да таго ж - яшчэ недастатковая колькасць ксяндзоў і тут, хутчэй за ўсё, з’явіцца праблема пакліканняў, бо дзве семінарыі маглі б мець не 80-90 семінарыстаў, а 150 і больш. †
Найсвяцейшая Сям’я! Благаслаў і ахоўвай усе сем’і свету!
Роздум - На шляху да святасці
12 лістапада 1842 г. у Рашковай Волі недалёка ад Варшавы нарадзілася Францішка Сядліская, пазнейшая маці Марыя ад Езуса, Добрага Пастыра. З ранняга дзяцінства яна была закахана ў Богу і толькі ў Ім бачыла крыніцу, мэту і змест свайго існавання. Яна захацела прысвяціць сваё жыццё выключна Боскаму Узлюбленаму, але пачаць манаскае жыццё змагла, згодна волі духоўнага кіраўніка, толькі ў 30 гадоў! Маладая асоба была цалкам аддана Хрысту і Яго службе.
Маладая Францішка разглядваецца і адчувае патрэбы свету, Касцёла і Айчыны. Яна заўважае ўбогіх, хворых, дзяцей-сіротаў. Прызыў дапамагчы нясецца адусюль. Таму ў гэты час паўстаюць шматлікія манаскія супольнасці дзеля таго, каб ахапіць сваёй малітвай і канкрэтнай дапамогай усіх дзяцей Касцёла. †
Чытаць цалкам: Найсвяцейшая Сям’я! Благаслаў і ахоўвай усе сем’і свету!
Шукаючы “мелодыі” жыцця
Роздум - На шляху да святасці
Ответственные за жизнь
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Что такое манипуляция?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Во всевозможных действиях человека, которые можно назвать манипуляцией, есть много моментов, которые до конца остаются неисследованными. Прежде всего потому, что сама манипуляция многообразна. Тем не менее, можно попробовать, в общих чертах, определить её суть.
Манипуляция - это целенаправленное и укрытое действие, вследствие которого человеку или группе людей стараются навязать ложный образ действительности.
Как сказал Иоанн Павел II манипуляция унижает достоинство человека, превращает его в предмет внутри манипуляционного механизма (идеологические и экономические структуры). Во многих своих документах Папа приводит конкретные примеры масштабных манипуляций, которые имеют место в современном западном мире: - Под знамёнами настоящей свободы выступает ничем неограниченный либерализм, который ограничивает и нарушает права другого человека (неограниченная свобода заканчивается там, где начинается свобода и права другого); - Искажение сути любви; - Разрушение семейных ценностей в обществе; - Материализм и т.д. †
Гутарка немаўлятаў
Адпачынак - Дзіцячы куточак
Ці зможам мы, кіруючыся ўласнымі страхамі, убачыць сэнс у апошняй падзеі нашага зямнога жыцця – у смерці?..
Таму нам варта паглядзець на жыццё праз прызму смерці і тады яго мы ўбачым у новым ракурсе: як шлях, напоўнены адмысловай дынамікай адказнасці. Але гэта адбываецца толькі ў тым выпадку, калі чалавек успрымае сваю смерць не як тупік, а як “дзверы”, як “прастору”, праз якую ён уваходзіць у Жыццё. Сутнасць параўнання смерці з дзвярамі заключаецца ў тым, што яны адкрываюць нам доступ да чагосьці. Сэнс смерці надае тое, што пачынаецца за яе парогам. Можа быць, мы зможам інакш успрыняць жыццё пасля смерці, калі паглядзім на смерць як на Жыццё пасля жыцця. Жыццё – вынік “смерці” для народжанага дзіцяткі (яно памірае адносна матчынага ўлоння і нараджаецца для свету). Мне ўспамінаецца прыпавесць-фантазія невядомага аўтара пра гутарку двух немаўлятаў у матчыным улонні. Хацелася б падзяліцца ёю з Вамі, можа быць, яна адкрые Вам новае бачанне смерці ў перспектыве жыцця. †
Падсвечнік-ліхтарык з апельсіна
Адпачынак - Хвіліна творчасці
1. Апельсін разразаем папярок. Калі ён - невялікага памеру, то можна падзяліць яго на дзве няроўныя часткі, а нам спатрэбіцца - большая.
2. Акуратна выцісніце з апельсіна сок. Затым асцярожна лыжкай выдаліце мякаць.
3. Пры дапамозе каўпачкоў ад фламастэраў, зрабіце ў лупіне апельсіна дзірачкі. Для гэтага пакладзіце скурку апельсіна на роўную паверхню і з ўнутранага боку лупіны націсніце на яе каўпачком. Папрасіце бацькоў дапамагчы вам акуратна, каб не разарваць скурку апельсіна, выразаць нажом квадрацікі, трохкутнікі і зорачкі. Як размясціць зорачкі і квадрацікі - хай вам падкажа ваша фантазія.
4. Калі дзірачкі будуць гатовыя, напакуйце выраб газетай, выпрастайце форму. Каб падсвечнік хутчэй высах, яго можна памясціць на батарэю, літаральна на адзін дзень. Назаўтра газету трэба будзе выняць.
5. Ну што ж, а зараз пастаўце ўнутр выраба плывучую свечку ў алюміневай ёмістасці, запаліце яе і атрымлівайце асалоду ад сузірання прыгожага запаленага ліхтарыка.
Вялікія Божыя справы
Актуальна - З жыцця Касцёла
Наступныя артыкулы...
Старонка 298 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 338 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.