ГРОДНА
Аўторак,
28 студзеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Крэатыўныя ідэі
Адпачынак - Хвіліна творчасці
ДА ЯКОГА ТЫ ПАКЛІКАНЫ…
Святарскі Адвэнт
Актуальна - З жыцця Касцёла
Аd Limina Apostolorum
Актуальна - Пастырскае Слова
Спачатку я буду дзякаваць Богу за ўсе ласкі, якія наша дыяцэзія атрымала за гэтыя апошнія гады. Асаблівым чынам я ахаплю сваёй малітвай святароў і сёстраў з розных ордэнаў, буду маліцца аб святасці жыцця для іх, за нашыя сем’і, каб яны былі моцныя Богам; за моладзь, каб па-сапраўднаму яна была зацікаўлена справамі рэлігіі і веры; за дзяцей, каб яны давяралі Богу; за хворых, самотных і бедных. Кожнага з Вас, дарагія браты і сёстры, я забіраю ў сваё сэрца ў Вечны горад.
Падчас сустрэчы са Святым Айцом мы, біскупы, запросім Папу ў Беларусь, каб ён прыбыў да нас і з намі супольна маліўся. Я скажу Святому Айцу, што мы молімся за яго і аддаём яго пад апеку Маці Міласэрнасці. Цалуючы пярсцёнак наступніка Пятра, я буду прасіць Святога Айца аб благаславенні для Гродзенскай дыяцэзіі.
Я прашу кожнага з Вас памаліцца за мяне і ўсіх біскупаў Беларусі.
Марыя – нашая зорка
Актуальна - З жыцця Касцёла
Які павінен быць святар?
Актуальна - З жыцця Касцёла
Казнадзеем, грамадскім дзеячам, будаўнічым, псіхатэрапеўтам, навукоўцам? Чаго чакаюць вернікі ад свайго душпастыра? Адказы на гэтыя пытанні трэба шукаць ля вытокаў святарства.
Неаднойчы ў Святым Пісанні ідзе размова пра прызванне ці спецыяльны выбар пэўных людзей, каб рэалізаваць вялікія Божыя планы ў дачыненні да чалавека і свету. Пакліканне з’яўляецца доказам асаблівага Божага замілавання і ласкі, якая была дадзена канкрэтнаму чалавеку.. †
Бог паслаў мяне, каб я абвяшчаў Евангелле
Актуальна - Пастырскае Слова
Няхай Вастрабрамская Божая Маці вучыць усіх Вас той важнай праўдзе, што без адарацыі Езуса Хрыста ваша паслуга будзе пустой, не прынясе людзям, да якіх Вы будзеце пасланы, столькі ласкаў, колькі павінна прыносіць. Калі Вы хочаце плённа працаваць дзеля духоўнага дабра Божага люду, калі Вы хочаце цешыцца добрымі і сапраўднымі плёнамі вашай паслугі, то памятайце заўжды пра асабістую малітву. Памятайце пра адарацыю Езуса Хрыста, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце – гэта будзе вялікая і бесперапынная крыніца Божых ласкаў, Божай Міласэрнасці для Вас і для людзей, якія давераны Вашай апецы.†
Аб святарстве...
Актуальна - З жыцця Касцёла
Я памятаю свае першыя св. Імшы. Гэта было ў Літве ў адной літоўскай парафіі. Ксёндз, які там быў, убачыў, як я паказваў кансэкраваную Гостыю людзям – тады ў мяне дрыжалі рукі. Пазней ён нагадаў мне, што я трымаю ў руках самога Бога, самога Езуса Хрыста. Я жадаю гэтага кожнаму ксяндзу, каб з дрыжачымі рукамі, з павагай ён паказваў вернікам Хрыста. †
Священник: Бог, ангел, человек?
Роздум - На шляху да святасці
Отвечая на этот непростой вопрос сразу же группа поделилась на консерваторов и модернистов.
“Современный священник не должен ничем отличаться от своего собрата вековой давности”, - стали утверждать консерваторы. Для консервативно настроенных людей всё хорошее БЫЛО в прошлом, поэтому каждое новшество БУДЕТ злом, изменой прекрасной были. Зачем создавать что-то новое, если старое - столь прекрасно? Зачем вообще искать новый образ священника, если он должен быть всегда одинаков, во все века? Ответы на эти вопросы для консерватора очевидны, а сама постановка проблемы выглядит абсурдом, преднамеренным отбрасыванием прошлого, которое является “magistrae vitae” (учителем жизни). На вопрос: “Каким является тот неизменный и правильный образ священника?” - мои консерваторы взялись описывать идеализированный образ священника времён начала ХХ века. Он, в отличие от современных священников, всегда носил сутану, ВСЕГДА, без каких-либо исключений, у него просто не могло быть другого гардероба. Правильный священник должен быть беден. У него отсутствуют негативные черты характера, он прямолинеен, неумолим ко лжи, открыто всегда и всем говорит правду, непоколебимо справедлив. †
Таямніца Божай Міласэрнасці
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Паважаная рэдакцыя!Як навучыць маленькае дзіця маліцца?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Самае важнае, каб малітва ў доме не была тэмай для сваркаў, бо ў такой сітуацыі дзіця не будзе кленчыць, каб адгаварыць вячэрнія пацеры ці перахрысціцца перад ядой. Патрэбна кожнае слова малітвы растлумачыць дзіцяці. Не смяяцца з памылкаў, бо гэта можа сканфузіць дзіця і садзейнічаць таму, што яно будзе неахвотна адносіцца да ўсяго, што мае сувязь з верай.
Спачатку трэба вучыць дзіця простым малітвам, памятаючы пра тое, што малітва павінна быць заўжды дастасавана да інтэлектуальнага і эмацыянальнага ўзроўню чалавека. Нельга чакаць ад малога дзіцяці мудрых тэалагічных выказванняў. Часам бацькі – вельмі амбіцыйныя, таму што імкнуцца замяніць старыя і маланатхняльныя малітвы ўласнай творчасцю. Аднак дзіця павінна маліцца, а не прагаворваць тое, што было створана бацькамі. †
Спяшайцеся любіць людзей
Адпачынак - Дзіцячы куточак
Час – гэта вялізны капітал, які вельмі хутка вычэрпваецца.
І ён можа быць выдаткаваны ўдумліва, з любоўю, дабрынёй, велікадушнасцю, а можа быць выкарыстаны бессэнсоўна, пуста і бязмэтна. Кожнага з нас акружаюць людзі: блізкія, знаёмыя, сябры, калегі па працы.
І ў кожнае імгненне жыцця можна дарыць ім цяпло, каханне, разумець іх і быць ветлівымі з імі, каб потым не шкадаваць аб тым, што не паспелі гэтага зрабіць. Не здолелі сказаць блізкаму чалавеку аб чымсьці важным. Памятайце, кожны чалавек можа нечакана адысці за мяжу нашага зямнога жыцця. Спяшайцеся любіць! Прыгадайце сабе гэтыя словы ў моманты, калі злуецеся на кагосьці. Любіце, бо часу так мала… †
Сямейнае дрэва з адбіткаў далоняў
Адпачынак - Хвіліна творчасці
- Кожная асоба выбірае сабе колер.
- Размяркоўваем фарбы па папяровых талерках.
- Кожныя асоба наносіць фарбу са сподачкаў на далонь. Пачынаць трэба з адбіткаў самых вялікіх рук. Маленькія – самыя апошнія. Кожная асоба з сям’і робіць адбіткі далоняў на белай тканіне, як паказана на фатаграфіі. Адбіткі павінны трохі заходзіць адзін на аднаго.
- Пэндзлем дамалёўваем ствол дрэва. Фарба павінна добра высахнуць.
- Кожны адбітак абводзімі маркерам для выразнасці.
- Вырэзваем “дрэва” вакол зробленых адбіткаў.
- Прыклейваем дрэва на каляровую тканіну.
- Наверсе загортваем тканіну на пару сантыметраў і прыклейваем, у адтуліну прыбіваем рэечку.
- Умацоўваем шнурочак з двух бакоў рэйкі.
- А цяпер змяшчаем вымпел на самым бачным месцы.
- Ідэю з адбіткамі рук можна таксама выкарыстоўваць пры афармленні паштовак.
Наступныя артыкулы...
Старонка 297 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 338 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.