ГРОДНА
Аўторак,
28 студзеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Адпустовыя ўрачыстасці ў Гудагаі
Актуальна - З жыцця Касцёла
Невялікі касцёлік, які размяшчаецца на гудагайскай горцы, не вельмі кідаецца ў вочы архітэктурным выкананнем, хоць менавіта сваёй прастатой ён можа зачараваць. На асаблівую ўвагу заслугоўвае яго размяшчэнне, бо горкаў, падобных да той, на якой узносіцца касцёл, ёсць шмат у ваколіцах Гудагая. Як вокам глянуць, відаць складкаватыя палі, асабліва прыгожыя вясной і летам, калі залацяцца і серабрацца палеткі збажыны, захапляюць зелянінай лугі, а ў даль запрашае шумлівы лес, дзе ўюцца сцяжынкі сярод парослых імхом дрэваў, камянёў і буйнай расліннасці. Вернікі, як і турысты, што прыязджаюць у Гудагай, могуць адпачыць ў цені Божай Маці ў Яе парку, дзе ёсць усё, што садзейнічае сканцэнтраванню і рэгенерацыі сілаў.†
Ці можна верыць у сны?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Сон мае шмат інтрыгуючых уласцівасцяў. Падчас сну чалавечая мускулатура знаходзіцца ў аслабленым стане, а рытм сэрца запавольваецца. Сон перадае эмацыянальны фон нашага жыцця. Вядома, што ён выконвае рэгенерыруючую функцыю арганізма, таму мы праводзім у сне аж 1\3 нашага жыцця. Паводле некаторых даследчыкаў гэтай з’явы сон з’яўляецца важным элементам жыцця, таму што мары ў сне даюць магчымасць перш за ўсё разрадзіць напружанне. Часам чалавек акрэслівае гэта як невялікі “фільм” або “расказік”. Цікава, даследчыкі заўважылі, што існуе розніца паміж снамі ў мужчынаў і жанчынаў. Часцей за ўсё жанчынам сніцца які-небудзь адзін чалавек, вядомае наваколле, а галоўныя героі праяўляюць шмат эмоцый. А вось сны ў мужчынаў характарызуюцца высокім узроўнем агрэсіі і фізічнай актыўнасці, а дзеі сна праходзяць у невядомых месцах. †
Ці духавенства - аўтарытэт?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
- Шаноўны святар, часам можна сутыкнуцца з такім поглядам: веру ў Бога, але не веру святарам, бо бачу іх грахі. Усе мы ў Касцёле маем большую альбо меншую свядомасць сваёй грэшнасці, але як звычайным вернікам, асабліва моладзі, глядзець на грэшнасць святароў?
Адказ: - Грэшнасць чалавека ў большай ці меншай ступені – гэта смутная рэчаіснасць нашага зямнога жыцця, наступства першароднага граху. Годнымі сакрамэнта Святарства Касцёл прызнае не бязгрэшных, бо такіх няма на гэтым свеце (1 Ян 1, 8), але тых, каго Бог паклікаў і хто на момант прыняцця гэтага сакрамэнта прызнаны дастаткова падрыхтаваным да таго, каб быць дарыцелем Божых ласкаў. Таму грэшнасць святара – гэта пацвярджэнне таго, што ён, як і кожны іншы хрысціянін, недасканалы, а толькі крочыць шляхам удасканалення. Адзін толькі Бог дасканалы на 100 %. Таму бачачы слабасць святара кожнаму хрысціяніну варта задумацца над тым, што ён канкрэтна робіць для таго, каб падтрымаць гэтага чалавека на яго нялёгкім шляху барацьбы не толькі са злом у сабе, але - і ў тысячах вернікаў. Святару не столькі патрэбна крытыка, сколькі падтрымка вернікаў.†
Нарадзіўся для нас Збавіцель
Актуальна - Пастырскае Слова
з нагоды Божага Нараджэння 2009 г. і Новага 2010 году
Гледзячы на яслі, паспрабуйце знайсці там сваё месца ля Бога, які дзеліцца з намі сваёй Любоўю. А каб убачыць Бога, патрэбна выкінуць з сябе зло, якое пануе ў нашым сэрцы, якое не дазваляе нам убачыць сваё сапраўднае людское аблічча. †
Божае Нараджэнне – свята Любові
Актуальна - З жыцця Касцёла
Пасланне Бэнэдыкта XVI да каталіцкіх біскупаў Беларусі
Актуальна - Пастырскае Слова
Чытаць цалкам: Пасланне Бэнэдыкта XVI да каталіцкіх біскупаў Беларусі
Касцёл патрабуе адважных людзей
Актуальна - З жыцця Касцёла
Крочыць слядамі Святой Сям’і
Актуальна - З жыцця Касцёла
Папа благаславіць Касцёл у Беларусі
Актуальна - З жыцця Касцёла
Першы дзень візіту, а было гэта ў суботу 12 снежня б.г., у 7.30 гадзінаў мы пачалі са св. Імшы ў базыліцы імя св. Пятра пры рэліквіях апостала. Гэта вельмі важна. Мы памяталі ў нашых малітвах пра ўвесь Касцёл на Беларусі і, безумоўна, кожны біскуп – пра сваю дыяцэзію, пра святароў, клерыкаў, пра сёстраў і пра вернікаў. У нас было за што дзякаваць Богу цераз заступніцтва св. Пятра і прасіць аб сіле кіраваць гэтым Касцёлам і дапамагаць Святому Айцу, быць вернымі свайму пакліканню. †
Спяшайцеся любіць людзей
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Сапраўднае хрысціянскае жыццё заклікае нас, каб мы былі чуйныя і разумелі свет, які нас акружае. Гэтая пільнасць можа змяніць нашае існаванне, бо змяняе наш погляд на свет і падзеі, якія “прамаўляюць” да нас.
12 снежня моладзь парафіі імя Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнасці (Гродна - Аўгустовак) на чале з ксяндзом-пробашчам Аляксандрам Шэметам, а таксама з ксяндзом-вікарыем Аляксандрам Багдановічам і сястрой Людмілай наведалі Дом грамадскай апекі, дзе знаходзяцца асобы, пра якіх забыліся самыя блізкія.†
Зачем эти обряды?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Почитать мощи святых - выражение нашего почтения к святому, к его героической жизни и, что самое важное для нас, выражает нашу веру в его ходатайство перед Богом за нас. Мощи – это частичка личной вещи (или тела) святого. В каком-то смысле эти вещи можно сравнить с памятными вещами какого-то близкого и дорогого нам человека, которые напоминают нам о нем и о том, что он нам говорил, к чему призывал. С мощами связана также наша вера в то, что Божья благодать особенно сопутствует всему, что было посвящено (в собственность) Господу. Многим людям известны случаи, когда злой дух воздействует на человека из-за того, что человек контактирует с какой-то вещью, местом, которые хозяин ему посвятил. Но не многие задумываются над тем, что Господь действует также особенным образом в посвященных Ему местах и через посвященные Ему предметы, потому что они становятся (посредством молитвы посвящения) Его собственностью (человек, как хозяин места или предмета, полностью вверяет его Богу, как новому хозяину).†
Эра любові і прабачэння
Адпачынак - Дзіцячы куточак
- Аплатка ( лац. oblatum – ахвярны) – cімвал згоды, пагаднення, прабачэння крыўдаў, хлеб Таго, Хто прынёс супакой людзям добрай волі.
- Стол, накрыты белым абрусам – cімвал алтара. Белы абрус нагадвае пялёнкі, якімі Марыя спавівала Народжанага Езуса. Белы колер таксама з’яўляецца cімвалам чысціні намераў, святасці тых, хто садзіцца вакол стала за ўрачыстую калядную вячэру. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 295 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 337 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.