ГРОДНА
Аўторак,
28 студзеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Выплыві на глыбіню
Актуальна - З жыцця Касцёла
Аб’яднацца цераз малітву
Актуальна - З жыцця Касцёла
На працягу васьмі дзён вернікі маліліся за адзінства ў шматлікіх святынях свету, у тым ліку і ў Беларусі. У нашай дыяцэзіі цэнтральным пунктам святкавання тыдня было экуменічнае набажэнства, якое адбылося вечарам 24 студзеня б.г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне. У літургіі Божага слова, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі лютэранскай супольнасці, праваслаўнага і грэка-каталіцкага Касцёлаў. А перад гэтым усе святары прайшлі ў працэсіі да алтара, супольна з вернікамі спяваючы гімн да Святога Духа. Фрагмент Евангелля паводле св. Яна, які згадвае пра адзінства хрысціянаў, быў прачытаны на трох мовах: польскай, стараславянскай і беларускай. У гамілі кожнага з прадстаўнікоў хрысціянскіх супольнасцяў падкрэслівалася, што найлепшым спосабам падтрымкі адзінства хрысціянаў з’яўляецца абвяшчэнне навукі Хрыста, які для ўсіх ёсць адзіны Настаўнік. †
Грамніца - душы вартаўніца
Актуальна - З жыцця Касцёла
Што ксёндз запісвае ў свой сшытак падчас душпастырскага каляднага візіту?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
А таму ў такой картатэцы пробашч запісвае перш за ўсё асабістыя даныя тых, хто жыве ў дадзенай кватэры ці доме (імя, прозвішча, год нараджэння), правярае, ці не было зменаў за апошні год. Пробашч занатоўвае таксама інфармацыю, якая датычыць рэлігійнага жыцця дадзенай сям’і і паасобных яе членаў. Запісваецца дата Хросту, I Камуніі і Канфірмацыі, а наконт дзяцей упісваецца, як яны ўдзельнічаюць у катэхізацыі. Душпастыр зазначае таксама дату душпастырскага візіту і правярае, ці сістэматычна сям’я прымае святара з душпастырскім калядным візітам. †
Чытаць цалкам: Што ксёндз запісвае ў свой сшытак падчас душпастырскага каляднага візіту?
Душа или дух?
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Однажды подруга меня спросила:
- Смотри, Катя. Мы идём с тобой и разговариваем, размышляем, придумываем разные истории, смеёмся. А вот почему так не делают животные? Ведь и у них и у нас есть души?
Я не смогла ничего ответить на это, но над этим вопросом я размышляла ещё очень долго.
Часто можно услышать, что душа присутствует во всем, что нас окружает: в камнях, в деревьях, в облаках, в произведениях искусств и во многом другом, в том числе и в человеке. Но, может быть, в человеке есть ещё что-то? Может этим что-то есть Божья искра и Божий дух? А ведь дух – это то, благодаря чему человек может творить, размышлять и общаться.
Я слышала очень часто, что люди не делают различий между душой и духом, говоря о том, что это есть одно и то же. Но ведь это совсем не так! Душа – это то, что приводит человека в движение, дает ему импульс к началу его развития. Дух – это и есть само развитие, сознание человека, то, благодаря чему он может развиваться. Можно также сказать, что душа отвечает за животные инстинкты (голод, жажда, сон, рефлексы и др.), а дух определяет наше сознание, наше духовное и творческое развитие. Поэтому главное различие между человеком и животным заключается в том, что у животного есть душа, а у человека кроме души есть ещё и дух.
А как бы вы смогли ответить моей подружке? †
Жил-был злой король
Адпачынак - Дзіцячы куточак
Кормушки для птиц
Адпачынак - Хвіліна творчасці
Изготовление: вырезаем из картона форму домика (можно любую форму), затем на картон наклеиваем двухсторонний скотч (или на картон наносим слой клейстера), после посыпаем крупой или семенами. Продеваем веревочку и кормушка готова. †
Сняжынка
Адпачынак - Хвіліна творчасці
Спосаб выканання: Спачатку зрабіце нарыхтоўку. Для гэтага вазьміце палоску. Пазногцем злёгку адцягніце і закругліце яе канец. Пакладзіце на яго шпажку. Накручвайце паласу на шпажку. Рабіце першыя віткі больш шчыльнымі. Калі папера “схопіцца” з палачкай, можна будзе круціць толькі палачку да самага канца паласы. Каб зняць з яе закручаную палоску паперы, злёгку пакруціце палачку. Зараз адпусціце нарыхтоўку, атрымаецца закручаная спіраль. Яе дыяметр павінен быць каля 12 мм. Калі ж нарыхтоўка была скручана вельмі шчыльна, то злёгку націсніце на яе пальцамі, каб яна разгарнулася. Канец нарыхтоўкі прыклейце. Менавіта з такіх нарыхтовак можна зрабіць асноўныя формы, з якіх і будзе складацца сняжынка. †
Маріэ тэпо, тапу тэ по…
Адпачынак - Дзіцячы куточак
Гісторыя гэтай песні вельмі незвычайная. Яна пачалася ў невялікім аўстрыйскім мястэчку Оберндорфе, размешчаным недалёка каля Зальцбурга, дзе працаваў вікарыем у касцёле імя Святога Мікалая малады святар Ёзэф Мор. У снежні 1818 года напярэдадні Божага Нараджэння адбылася вялікая непрыемнасць: мышы прагрызлі мяхі аргана, які павінен быў сваім гучаннем упрыгожыць святочную літургію Божага Нараджэння. Айцец Ёзэф Мор быў вельмі засмучаны. Перабіраючы розныя варыянты, ён прыйшоў да думкі, што становішча можа выратаваць урачыстая песня, якую можна было б выканаць без арганнага суправаджэння. Роспач абудзіла фантазію і вікарый склаў некалькі чатырохрадкоўяў. Мелодыю ўзяўся скласці арганіст і настаўнік музыкі з Арнсдорфа Франц Ксавер Грубер, якому малады вікарый прынёс свае вершы. Як апавядае легенда, Грубер, прачытаўшы твор святара, усклікнуў: “Ты знайшоў яго, гэта – гімн!”. Часу зусім не заставалася, няўхільна набліжалася калядная ноч і Грубер напісаў мелодыю, якая перажыла стагоддзі. 24 снежня 1818 года песня была выканана падчас каляднага набажэнства у касцёле імя Святога Мікалая. Ёзэф Мор іграў на гітары і выконваў партыю тэнара, а Франц Грубер - партыю баса. Новая песня кранула сэрцы вернікаў. Праз некалькі дзён Карл Маўрахер, вядомы ў тых месцах арганны майстар, прыйшоў у касцёл імя Святога Мікалая і перапісаў новы калядны гімн. З гэтага дня песня пачала сваё трыумфальнае шэсце па Аўстрыі, па суседняй Германіі і доўгі час лічылася цірольскай народнай песняй невядомага паходжання. †
Прызванне да святарства
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Я думаю, што кожны святар задаваў не раз Богу наступнае пытанне: “Пане, ці Ты не памыліўся, прызываючы і адорваючы мяне такой вялікай уладай?! Ты ведаеш мае слабасці і знаеш, да чаго я больш ці менш здольны”. На самай справе, дар прызвання да святарства будзе для нас заўжды таямніцай. Езус Хрыстус гаворыць, што “Не вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод” (Ян 15, 16). Бог прызывае чалавека да сваёй службы ўжо ў першыя хвіліны яго жыцця. Пророк Ерамія так піша ў сваёй кнізе: “Пан накіраваў да мяне наступныя словы: “Перш чым Я сфармаваў цябе ва ўлонні маці, то ведаў пра цябе, перш чым ты прыйшоў у свет, Я асвяціў і паставіў цябе прарокам для народаў” (Ер 1, 4 - 5). †
Чэмпіянат Польшчы па настольнаму тэнісу ў Чанстахове
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Чэмпіянат распачаўся супольнай малітвай у капліцы цудоўнага абраза Божай Маці. 15 снежня ў 8.00 г. арцыбіскуп Станіслаў Новак абвясціў урачыстае адкрыццё спартыўных спаборніцтваў. Гульні паміж алюмнамі праходзілі ў спартыўных залах Чанстахоўскай семінарыі. 16 снежня ў 18.00 адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя на заканчэнне чэмпіянату, а пасля вячэры было ўручэнне медалёў, кубкаў, дыпломаў і ўзнагародаў. Перапоўненыя радасцю з-за новых знаёмстваў і сустрэчаў з клерыкамі іншых семінарый, а таксама задавальненнем, якое дае спорт, нашыя браты-клерыкі вярнуліся ў Гродна.
Вігілійны вечар
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Калі ўсе селі за вігілійны стол, распачалася артыстычная частка праграмы. Па традыцыі ў гэты вечар у чатырох кутах хаты ставіліся калісьці неабмалочаныя снапы збожжа. Таксама раней верылі, что ў двананаццаць гадзін хатнія жывёлы размаўляюць чалавечай мовай і падслухоўванне такой размовы не прыносіць шчасця. Паводле звычаю патрэбна было пакласці сена пад абрус, якім накрывалі вігілійны стол. Дарэчы, слова “аплатак” паходзіць ад лацінскага слова «oblatum» (ахвярны дар). †
Наступныя артыкулы...
Старонка 290 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 338 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.