ГРОДНА
Чацвер,
06 лютага 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Пастырскі ліст з Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на VII Нацыянальны дзень “Сaritas”
Актуальна - Пастырскае Слова
Як штогод на працягу ўжо сямі гадоў мы адзначаем Нацыянальны дзень «Сaritas». Гэты дзень заўсёды святкуецца ў трэцюю нядзелю Вялікага посту. Вялікі пост кіруе нашыя думкі i позіркі ў бок падзей Вялікага Тыдня, a значыць мукі і смерці Пана Езуса, заахвочвае нас таксама задумацца пра марнасць i часовасць гэтага свету i ўсяго, што ў ім з’яўляецца матэрыяльным.
У першым літургічным чытанні на сённяшні дзень мы чулі дыялог, які вёў Бог з Майсеем пра сітуацыю выбранага народу ў егіпецкай няволі. Добра ведаем, што ізраэльскі народ пад прыгнётам егіпцян вельмі цярпеў, прымушаны быў да паднявольнай працы, служэння багатым, якія былі ў лепшай сітуацыі. Пры гэтым узнагарода за працу, харчаванне, стан жыцця ізраэлітаў і іх сем’яў былі вельмі беднымі. Многія ізараэліты паміралі ў выніку знясілення нечалавечай працай, а таксама з-за голаду. †
Бог блізкі чалавеку
Роздум - На шляху да святасці
Непахісны святар - ксёндз Ежы Папялушка
Літургія - Сябры Бога
Заступнік нашай дыяцэзіі
Літургія - Сябры Бога
Благаславёныя сёстры з Навагрудка
Гісторыя - Юбілей
Бог пачуў іхнія маленні. 31 ліпеня 1943 г. сёстры былі выкліканы ў гестапа. Там іх затрымалі ў турме, пасля чаго вывезлі за горад і 1 жніўня 1943 г. на світанні расстралялі. Назарэтанкі заплацілі сваёй крывёй за любоў да бліжняга ў тыя жудасныя дні акупацыі, поўныя няпэўнасці і трывогі. Праз некалькі дзён пасля іхняй смерці мужчыны былі вызвалены з турмы.
Калі сёння пачаць чытаць біяграфіі благаславёных больш уважліва, то можна заўважыць, што Бог падрыхтоўваў кожную сястру на працягу ўсяго яе жыцця і даваў розныя знакі для таго, каб на світанні 1 жніўня 1943 г. яны маглі сказаць: “Fiat” і, узрадаваныя, сустрэцца са сваім Узлюбленым!
Вялікі пост – тэрыторыя Суцішанасці
Роздум - На шляху да святасці
У пошуках Цішыні, першае, што чуе нашае сэрца – гэта не Бог, не Яго Словы, але нашыя напружанасці. Яны першыя заяўляюць аб сабе тым, хто выйшаў на пошукі Суцішанасці. Напружанасць стомленага цела, хаос думак, змены эмоцый, напружанасці чаканняў – усё гэта не глыбіня, а толькі хвалі на паверхні акіяну чалавечай душы.
Время принимать решения
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
... Сегодня начинается пост. Господи, чего ты ждешь от меня? Как я могу помочь облегчить Твои страдания? Я не хочу, чтобы мои грехи стали дополнительными гвоздями, впивающимися в Твои раны. Отец мой, направь меня, и я покорно последую за Тобой...
Я бы так хотела еще побеседовать с Тобой, но у меня столько планов - на сегодня.
18.02.10
... Ты умер за меня на кресте. За меня, за мои грехи. Как велика Твоя любовь! Но она так беззащитна и покорна... Любой может отказаться от нее, побрезговать ею. Но не я! Доказательством будет мое постановление.
Звонила Аня. Подруга предложила сделать вдвоем одно постановление - не врать. Вообще! Даже по мелочам. Наверно, это будет трудно, ведь я люблю приукрасить свои рассказы. Но ведь это такая мелочь по сравнению с тем, что сделал для меня Ты, мой Отец. †
Ці ёсць у сужэнцаў абсалютнае права мець для сябе дзіця?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Але задумайцеся, ці не хаваецца ў гэтых адказах эгаізм: мець дзіця для таго, каб рэалізаваць толькі ўласныя мэты? А што рабіць тады, калі муж і жонка не могуць мець дзяцей, нават, калі гэтага вельмі хочуць?
Прызванне да бацькоўства і мацярынства ўпісана ў прыроду сужэнства. Асноўная мэта яго існавання – нараджаць і выхоўваць патомства. І няма нічога дзіўнага, што гэтае жаданне мець сваё дзіця, асабліва, калі сужэнцы – бясплодныя, з’яўляецца зразумелым матывам іх дзеянняў дзеля таго, каб вырашыць праблему пакутаў такога сужэнства. Агульнавядома, што часам спрабуюць гэта зрабіць шляхам штучнага апладнення. Але нават гэтыя добрыя намеры, на жаль, недастатковы, каб можна было выкарыстаць усе спосабы, бо мэта не апраўдвае сродкі. У такой сітуацыі неабходна звычайная людская пакора, каб згадзіцца з тым, што не падуладна чалавеку.У мінулым, калі ў сям’і не было свайго дзіцяці, то гэта ўспрымалі як наканаванне лёсу, якога нельга было пазбегнуць. А сёння складваецца ўражанне, што цалкам чалавек пануе над перадачай людскога жыцця. †
Чытаць цалкам: Ці ёсць у сужэнцаў абсалютнае права мець для сябе дзіця?
Хрысціянская страва
Адпачынак - Хвіліна творчасці
Вазьміце 40 дзён Вялікага посту і добра ачысціце іх ад зайздрасці, нянавісці, засмучэнняў, прагнасці, упартасці, эгаізму, абыякавасці. Кожны дзень не менш, чым на 1/3 запоўніце малітвай. Дадайце 3 поўныя (з верхам) лыжкі аптымізму, вялікую жменю веры, лыжачку цярпення, і нарэшце, крыху ветлівасці і прыстойнасці. Усю атрыманую сумесь заліваем зверху ЛЮБОЎЮ! Зараз, калі страва гатова, упрыгожваем яе пялёсткамі кветак дабрыні і ўвагі. Падаваць трэба з гарнірам з цёплых словаў і сардэчных усмешак, якія саграваюць сэрца і душу. Прыемнага апетыту!
Каралі з салёнага цеста
Адпачынак - Хвіліна творчасці
2 шклянкі мукі перамяшайце з 1 шклянкай солі. Дадайце 125 гр. вады і сталовую лыжку алею.
Спосаб прыгатавання:
1. Замясіце цеста.
2. Падзяліце яго на маленькія кавалачкі і з кожнага вылепіце шарыкі.
3. Пракаліце іх па цэнтры драўлянай шпажкай.
4. Вырабленыя пацеркі пастаўце падсохнуць у духоўку пры тэмпературы 80 градусаў, прыкладна на адну гадзіну. Калі цеста зацвярдзее, выміце з духоўкі. Можна сушыць пацеркі і на батарэі.
5. Размалюйце іх гуашшу, пакрыйце лакам і наніжыце на вяровачку.
Развіваем свае здольнасці
Адпачынак - Хвіліна творчасці
Ключ для чытання крыптаграмы:
Навярніцеся і верце Евангеллю
Актуальна - Пастырскае Слова
Наступныя артыкулы...
Старонка 288 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 329 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.