|
ГРОДНА
Серада,
29 кастрычніка 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Вось, пачнеш і народзіш Сына
Літургія - Сябры Бога
Кожны год 25 сакавіка Касцёл нагадвае нам пра вялікую таямніцу Звеставання НПМ – падзею, якая назаўжды змяніла лёсы чалавецтва. Гэта – успамін аб пачатку справы адкуплення і прадвесце новага жыцця Бога і Чалавека ў адной асобе Езуса Хрыста, Божага Сына.
Святы Юзаф – прыклад для бацькі
Літургія - Сябры Бога
Святы Юзаф быў верным Божым слугой, Яго даверанай асобай. Творца заклікаў св. Юзафа служыць непасрэдна Асобе і місіі Езуса, ажыццяўляючы сваё бацькоўства. Менавіта такім спосабам св. Юзаф саўдзельнічаў у вялікай таямніцы адкуплення і з’яўляецца слугой збавення. У адпаведнасці з такой важнай роллю святога яшчэ ў першыя стагоддзі хрысціянства Касцёл узвысіў ягоны культ. Святы Юзаф быў абраны апекуном у Канадзе, Чэхіі, Аўстрыі, Іспаніі, Партугаліі. Дзень успаміну пра св. Юзафа, узлюбленага Найсвяцейшай Марыі Панны, заступніка сусветнага Касцёла, залічаны ў шэраг касцёльных урачыстасцяў. Гэтая постаць сфармавана ласкай Святога Духа для таго, каб зраўнавацца ў сваёй дасканаласці з Божай Маці, яго ўзлюбленай, і нашым Езусам Хрыстом, яго Сынам паводле габрэйскага права. Сучасныя бацькі маюць намнога лягчэйшую місію, чым выхаванне Божага Сына. Але мы заўважаем часта, наколькі яны разгублены ў сваім бацькоўстве.Калі св. Юзаф узяў шлюб з Марыяй, то ён быў маладым чалавекам, поўным сілаў і прыгажосці. Святы Мацвей так гаворыць пра св. Юзафа: “Нараджэнне ж Ісуса Хрыста было такім: калі Маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым яны злучыліся, выявілася, што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога. Язэп жа, Яе муж, паколькі быў справядлівы і не хацеў Яе зняславіць, надумаўся тайком Яе адпусціць. А калі ён пра гэта падумаў, вось, Анёл Госпадаў паказаўся яму ўва сне, кажучы: “Язэп, сын Давідаў, не бойся прыняць Марыю, сужонку тваю. Бо што ў Ёй пачалося, пачалося з Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў яго” (Мц 1. 18 – 21). †
Некалькі думкаў пра Вялікі пост у старажытнасці і сёння
Роздум - На шляху да святасці
Мы знаходзімся на палове шляху да канца Вялікага посту. Здаецца, што гэтая пара – 40 дзён перад святамі Змёртвыхпаўстання Пана, можа прапанаваць нам шмат клопатаў і зрабіць мноства перашкодаў для захавання пакутнага характару. Невыпадкова ў гэты час знаходзіцца ўсё больш прычынаў, каб вызваліць сябе ад велікапосных пастановаў, з’яўляюцца шматлкія перашкоды, якіх не было ў звыклы перыяд, а ў час Вялікага посту яны нагрувашчваюцца асаблівым чынам.Для таго, каб зразумець, наколькі гэтая пара не была лёгкай для хрысціянаў папярэдніх стагоддзяў, звернемся да гісторыі Вялікага посту старажытных вякоў, калі хрысціянства вучылася яшчэ рабіць свае першыя крокі і было зусім блізка да часу жыцця Хрыста. †
Чытаць цалкам: Некалькі думкаў пра Вялікі пост у старажытнасці і сёння
Умацоўваць веру ў “пустыні”
Роздум - На шляху да святасці
Спакушэнне Збавіцеля ў пустыні з’яўлецца сімвалам для кожнага чалавека. Нават самыя моцныя людзі баяцца і пакутуюць, хочуць улады і багацця, спрабуюць адмовіцца ад загадаў сумлення і Дэкалогу. Як аказаць супраціўленне такім праяўленням зла, як рассеяць цемру чалавечага сэрца? Як знайсці Бога сярод розных праблемаў і стварыць у сабе такі стан духа, які дазволіў бы адрозніць святло ад цемры, праўду ад маны, свабоду ад рабства?
Нашыя сучаснікі за мяжой - пра Вялікі пост
Актуальна - З жыцця Касцёла
Павел Юсман, ЗША, ВашынгтонЧудо - после 10 лет пьянства
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
Дорогая редакция и читатели газеты “Слова Жыцця”! Я хочу поделиться с вами своими впечатлениями о прошедших ХХIII реколекциях трезвости в г. Барановичи, которые состоялись 26-28 февраля 2010 г.Акружыце Касцёл большым клопатам
Роздум - На шляху да святасці
Касцёл з’яўляецца супольнасцю, якая была заснавана Езусам Хрыстом і ў адпаведнасці з Яго воляй кіруецца 12-цю апосталамі. Святы Пётр стаў на чале гэтай супольнасці. “Ты - камень (Пётра), і на гэтым камені пабудую царкву Маю, і брамы пякельныя не перамогуць яе” (Мц 16,18). Нягледзячы на тое, што святы Пётр тройчы адракаўся ад свайго Настаўніка, ён стаў моцным фундаментам, на якім узнесены Касцёл.
Кожны хрысціянін павінен турбавацца пра развіццё Касцёла. Нельга аставіць гэты клопат толькі духоўным асобам. Нельга ўсе справы, праблемы, турботы, абавязкі скідваць на нашых душпастыраў. Мы самі павінны жыць гэтым, бо кожная парафія, капліца, сакральны будынак – гэта наша супольная справа, пра што мы павінны клапаціцца, акружаць належнымі павагай і ўшанаваннем. †
Бог - on-line
Роздум - На шляху да святасці
“… Оскар, – внезапно сказала она, – а что если написать письмо Богу?”Прабачце! Станьце вольнымі
Адпачынак - Дзіцячы куточак
Паважаныя чытачы!
Крокусы
Адпачынак - Хвіліна творчасці
Гэтыя невысокія кветкі аднымі з першых расцвітаюць на веснавых праталінах. Другая назва крокусаў - шафран (ад арабскага - жоўты). Яшчэ да нашай эры гэтыя кветкі былі вядомы ў Індыі і Егіпце. Высушаны пылок жоўтых кветак выкарыстоўвалі як фарбу. Паспрабуйце упрыгожыць крокусамі з гафрыраванай паперы вашае памяшканне.
Знак нашага збаўлення
Актуальна - З жыцця Касцёла
Прадаўжаецца Вялікі пост. Гэта ёсць час роздуму над уласным жыццём, пара старанняў, каб унутрана перамяніцца ў лепшы бок і навярнуцца да Бога. Самае значнае заданне для кожнага хрысціяніна на Вялікі пост – паверыць у Божую любоў да кожнага грэшніка, гледзячы на крыж і на Цела Божага Сына на ім. “Але Ён быў прыбіты за нашыя грахі, забіты за нашыя віны” (Іс 53, 5). Таму мы не можам весці размову пра крыж і ўкрыжаванне Езуса, пісаць і разважаць пра гэта, як пра даўнюю старажытнюю гісторыю, бо яна - няспынна жывая і актуальная рэчаіснасць і найвышэйшая любоў. Вялікі пост павінен ажывіць гэтую праўду.
Адноўленая інтэрнэт-старонка
Актуальна - З жыцця Касцёла
Дарагія чытачы! З новага 2010 году мы змянілі сваю інтэрнэтную старонку. Мы спадзяёмся, што новае графічнае афармленне спадабаецца Вам. Абнавіўся не толькі выгляд старонкі, але на ёй стала больш разнастайных матэрыялаў, якія аблегчаць Вам доступ да матэрыялаў нашай газеты.
Наступныя артыкулы...
Старонка 287 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 64 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





