|
ГРОДНА
Серада,
29 кастрычніка 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Шчучын запрашае моладзь
Актуальна - Пастырскае Слова

Ад усяго сэрца я запрашаю Вас на сёлетнія Дыяцэзіяльныя дні моладзі
(з 7–9 мая) у Шчучын.Іх дэвізам былі выбраны для ўсяго Касцёла словы багатага юнака з Евангелля паводле св. Марка: “Настаўнік добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?” (Мк 10, 17). Сутнасць пытання, якое задаў Езусу евангелічны юнак, няхай суправаджае Вас на працягу ўсяго дыяцэзіяльнага свята маладых ў Шчучыне. Дазвольце Хрысту, каб Ён праводзіў і быў для Вас найлепшым Настаўнікам на жыццёвых шляхах пошуку і росту. Паверце ў тое, што Ён зможа і сёння ў сваім Касцёле даць адказы на вашыя складаныя пытанні. †
Нялёгкія адказы на складаныя пытанні
Актуальна - З жыцця Касцёла
9 красавіка б.г. госцем нашай рэдакцыі быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Карыстаючыся нагодай, я задаў мітрапаліту некалькі пытанняў, якія датычылі яго сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі і жыцця Касцёла ў Мінску.- Не, гэта была ўжо трэцяя сустрэча. Першая ж адбылася ў 2008 годзе, другая – у 2009 г.
- Хто быў ініцыятарам гэтай сустрэчы?
- Прэзідэнт.
- Дзе яна прайшла?
- У катэдры ў Мінску.
- Якая была яе мэта?
- Прэзідэнт хацеў паглядзець катэдру. Ён цікавіўся, як мы адзначалі святы. Заўжды для такіх сустрэчаў мы падрыхтоўваем стэнды. А на гэты раз былі падрыхтаваны тры стэнды. Адзін з іх датычыў жыцця Касцёла: паломніцтвы, працэсія Божага Цела, Трыдуум, а таксама - Велікодныя святы. Другі стэнд быў прысвечаны дзейнасці Карытас і дабрачыннасці, што вельмі зацікавіла Прэзідэнта: яму мы прадставілі даныя аб тым, у якой ступені нашая дыяцэзія дапамагла людзям у мінулым годзе, а гэта была дапамога на суму звыш 200 тысяч еўра. Трэці стэнд быў прысвечаны выдавецтву “Pro Christo”. Пасля знаёмства з інфармацыяй, якая была адлюстравана на трох стэндах, прайшла нашая сустрэча. †
Добры Пастыр
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Хрыстус- Добры пастыр
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Ва ўсім свеце яшчэ можна пачуць радасны заклік: “Хрыстус уваскрэс!”, які нагадвае нам пра тое, што не так даўно мы адзначалі вялікую падзею ў гісторыі ўсяго чалавецтва: Змёртвыхпаўстанне Хрыста. У каталіцкім Касцёле прадаўжаецца Велікодны перыяд, падчас якога хрысціяне разважаюць пра Змёртвыхпаўстанне Пана, як і пра тое, што адбылося пасля гэтай падзеі. Кожны дзень гэтай пары нагадвае пра праўду, што Езус жыве і перамог смерць.
Місіянерскі гурток
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Дарагія чытачы!
Кенія – дзяржава, якая ляжыць ва ўсходняй Афрыцы ля Індыйскага акіяна. Яна мяжуе з Эфіопіяй, Самалі, Суданам, Танзаніяй і Угандай. Тэрыторыя гэтай краіны складае 582 800 квадратных кіламетраў, што амаль у два з паловай разы перавышае тэрыторыю Беларусі. Звыш 3-х мільёнаў людзей яе насяляюць. Дзве трэція насельніцтва Кеніі – хрысціяне, а да каталіцкага Касцёла належыць кожны чацвёрты кеніец. 22 % насельніцтва складаюць прыхільнікі традыцыйнай рэлігіі, а 1\8 – ісламу. †
Прырода і сутнасць сям’і ў сучасным свеце
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Божа, ад якога паходзіць усякае бацькоўства на небе
і на зямлі. Ойча, які ёсць Любоў і Жыццё! Здзейсні так, каб кожная чалавечая сям’я на зямлі станавілася сапраўднай святыняй жыцця і любові для ўсё новых пакаленняў з дапамогай Твайго Сына, Езуса Хрыста.Няхай Твая ласка накіроўвае думкі і ўчынкі сужэнцаў да дабра
іх уласных сем’яў і ўсіх сем’яў на свеце. Учыні, каб маладое пакаленне знаходзіла ў сем’ях моцную апору для сваёй чалавечнасці і яе развіцця
ў праўдзе і любові. Здзейні, каб любоў, узмоцненая ласкай сакрамэнту Сужэнства, аказалася мацнейшай, чым усе слабасці і крызісы, цераз якія не раз праходзяць нашыя сем’і. Амэн.Быць святым
Duc In Altum - Семінарыйная газета
Дарагія міністранты!
Падчас Велікодных урачыстасцяў мы аддаёмся ўспамінам пра перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Наш Настаўнік, Гаспадар жыцця, адкрыў усяму чалавецтву брамы неба, дзякуючы паўстанню з памерлых. Кожны чалавек можа стаць спадкаемцам Нябеснага Валадарства, калі толькі ён адкажа свайму Збавіцелю сваёй непахіснай верай і добрымі чынамі. Людская істота, а асабліва хрысціянін, прызвана ўжо тут на зямлі да святасці: “Будзьце святымі, бо Я – святы, Пан, ваш Бог!” – чытаем у адной з кнігаў Старога Запавету (Лев 19, 2).Ці магчыма ў XXI стагоддзі святасць? Каб адказаць на гэтае пытанне, я запрашаю Вас, дарагія сябры, да супольнага роздуму.
Касцёл навучае, што святы – гэта чалавек, які любіць Бога звыш сваіх сілаў і згаджаецца з Яго воляй. Сучасны свет, развіццё цывілізацыі, пагоня за грашамі перашкаджаюць людзям імкнуцца да святасці. Сёння нам можа здавацца, каб стаць святым, трэба быць кімсьці выключным і мець дар ад Бога. Аднак гэта не да канца праўда. Ідэал святога змяніўся на працягу тысячагоддзяў. Несумненна, святымі былі наступныя асобы: св. Стэфан, св. Алексій, св. Францішак з Асыжу, нягледзячы на тое, што яны ішлі да Айца ў неба рознымі шляхамі. Яны былі святымі, бо святы – гэта чалавек, які згаджаецца з Божай воляй. †
Езус - мой настаўнік
Роздум - На шляху да святасці
Адкуль бяруць свой пачатак дні Моладзі? Дваццаць пяць гадоў таму 29-31 мая 1985 году ў Рыме адбылася Сусветная сустрэча моладзі, арганізатарам якой быў папа Ян Павел ІІ. Так Касцёл святкаваў Міжнародны год моладзі, арганізаваны ААН. Напярэдадні з’езду 8 снежня 1984 г. папа Ян Павел ІІ накіраваў пасланне да маладых людзей на Сусветны дзень міру. Святы Айцец запрасіў маладых у Пальмовую нядзелю ў Рым на Сусветную сустрэчу моладзі. На гэты заклік адказала 350 тысяч маладых людзей з 70 краінаў свету. Дэвізам гэтага вялікага форуму былі словы: “Госпада Хрыста асвячайце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас” (1 П 3, 15). З нагоды году Моладзі Папа Рымскі выпусціў у свет апостальскі ліст да моладзі. Гэта быў першы такога тыпу дакумент, скіраваны выключна да маладых людзей. Пасля Сусветнага дня моладзі ў Рыме Ян Павел ІІ вырашыў абвяшчаць, пачаўшы з 1986 году Сусветныя дні моладзі.
†
“Мабільны” этыкет
Роздум - На шляху да святасці
Сотавы тэлефон у руках і дзіцяці, і пенсіянера – гэта рэальнасць нашага часу, з якой мы павінны жыць, з якой жывём. Адмовіцца ад яе ўжо немагчыма і няма сэнсу. Але жыць з ёй, аказваецца, не так проста. Чалавек прывыкае да новых тэхналогій, яны маюць над ім уладу. Сотавы тэлефон ператвараецца для нас і нашых сучасных постсавецкіх вернікаў у выпрабаванне і спакусу. У час св. Імшы у касцёле не-не ды раздаюцца званкі тэлефонаў. Хтосьці пачне мітусліва адключаць сігналы, хтосьці сагнецца і, схаваўшыся за спіны, прыглушаным шэпатам адказвае, а нехта накіруецца важна (ідучы цераз увесь касцёл) да выхаду і потым абавязкова захоча вярнуцца назад. І тут хочацца крыкнуць, унутрана паабураўшыся: ”Змілуйцеся, колькі можна! Мала таго, што ў грамадскім транспарце, у маршрутных таксі прыходзіцца выслухоўваць ці падслухоўваць пра працоўныя праблемы, пра чарговую серыю бразільска-мексіканскага серыялу, пра сямейныя скандалы – дык яшчэ ў храме!” Нашы “мабільныя” грамадзяне, узброеныя моднымі “трубкамі”, верагодна, не чулі пра этыкет у дачыненні да сотавага тэлефону. †
Мячыкі з шарыкаў
Адпачынак - Хвіліна творчасці

Прапануем вам вырабіць цікавыя мячыкі з крупаў і шарыкаў. Гэта вельмі карысныя рэчы для дзіцячых конкурсаў, гульняў і спартыўных спаборніцтваў. Да таго ж, гэтыя мячы проста прыемна трымаць і камячыць у руках - гэта добры сродак ад стрэсу.
Якая ёсць сімволіка евангелістаў?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
На працягу пэўнага часу навучанні Езуса, яго пасланні і памяць пра Яго жылі толькі ў вусным пераказе. Пасля паступовага адыходу апосталаў і пакалення відавочцаў пачаўся крызіс пераказу Добрай Навіны. Вучні апосталаў, прадаўжаючы іхнюю місію абвяшчэння, пачалі занатоўваць фрагменты вуснага пераказу. Такім спосабам з’явіліся першыя апісанні мукі і смерці Езуса, logia ці сентэнцыі, абвешчаныя Езусам, пераказы пра цуды, а таксама дыялогі.Агіяграфія пад уплывам Святога Духа старалася ўпарадкаваць гэтыя меншыя дакументы, кампануючы іх у большыя цэласнасці, згодна з акрэсленымі схемамі ў геаграфічным, храналагічным і тэматычным планах. Чатыры кананічныя кнігі Мацвея, Марка, Лукі і Яна назвалі Евангеллямі з-за вельмі сціслай лучнасці паміж гэтымі кнігамі і Езусам, Яго навучаннем, а таксама - паміж гэтымі падзеямі, абвяшчэннем апосталаў пра Хрыста і Яго пасланнем.
Хоць раннехрысціянская традыцыя прыпісвае паасобныя Евангеллі канкрэтным асобам, аднак, у працэсе стварэння яны, як і творы, якія знаходзяцца ў каноне Старога Запавету, таксама мелі шмат ананімных аўтараў і ў рэшце рэшт дайшло да канчатковай рэдакцыі паасобных кнігаў як Старога, так і Новага Запаветаў. †
Езу, давяраю Табе!
Актуальна - З жыцця Касцёла
11 красавіка – нядзеля Божай МіласэрнасціНаступныя артыкулы...
Старонка 284 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 64 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





