ГРОДНА
Чацвер,
30 студзеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Ушаноўваем Сэрца Езуса
Актуальна - З жыцця Касцёла
Святы Айцец Ян Павел II быў вялікім прыхільнікам набажэнства да Сэрца Езуса. Ён вельмі радаваўся з таго факту, што ў Польшчы прысутнічае гэтая форма пабожнасці. Калісьці ён сказаў: “Я цешуся з-за таго, што ў Польшчы практыкуецца і няспынна падтрымліваецца ў чэрвені штодзённае адгаворванне ці спяванне літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса”. †
Што рабіць, калі цябе дражняць?
Адпачынак - Дзіцячы куточак
- Чаго ты плачаш, Полечка? – аднойчы спытаў тата.
- Мяне Мішка дражніць.
- Ну і хай дражніць, а ты не паддавайся!
Было вельмі цяжка не паддавацца, але адзін раз Поля паспрабавала, і вось што з гэтага атрымалася.
Дзеці сядзелі за сталом і снедалі.
- Вось толькі я падсілкуюся, - пачаў Міхась, - і тваю ляльку схаваю.
- Ну і што, - засмяялася Поля, - можа маёй ляльцы цікава будзе ў хованкі пагуляць, бо ўсё роўна я знайду яе.
†
Год Святарства
Актуальна - З жыцця Касцёла
Пашыр, о Божа, Твой заклік любові на многія жаночыя чыстыя і высакародныя сэрцы і ўлі ў іх жаданне евангелічнай дасканаласці, аддацца служыць Касцёлу і братам, якія патрабуюць дапамогі і любові. Амэн. †
Крыніца жыцця і святасці
Актуальна - З жыцця Касцёла
Год Cвятарства: вайна мас-медыяў супраць духавенства
Актуальна - З жыцця Касцёла
Чытаць цалкам: Год Cвятарства: вайна мас-медыяў супраць духавенства
У людской слабасці відаць усемагутнасць Бога
Актуальна - З жыцця Касцёла
Я нарадзіўся ў Румыніі ў 1961 годзе. Мая сям’я была вельмі рэлігійнай і вялікай: з васьмі дзяцей 3 з іх сталі святарамі. Я скончыў семінарыю ў Ясах (Румынія). Яскі біскуп завёз мяне ў Малдавію ў 90-ыя гады. Тады былі ўжо магчымасці займацца душпастырскай дзейнасцю ў гэтай краіне. Я пачаў працаваць у якасці вікарыя ў Кішынёве. Пасля году працы стаў пробашчам. Не ведаю, ці было штосьці падобнае ў гісторыі, але апостальскі нунцый з Масквы Коласуонно па тэлефоне назначыў мяне пробашчам. Тады я званіў яму, каб сказаць, што парафія асталася без пробашча, які быў з Рыгі і вырашыў вярнуцца ў Латвію. Я сказаў, што для гэтай супольнасці патрэбен пробашч, а ён мяне спытаў, хто я - такі. Я растлумачыў яму ўсё і ён сказаў мне, што з сённяшняга дня я стаў пробашчам і ў нядзелю я павінен быў абвясціць усім парафіянам, што нунцый назначыў мяне пробашчам ў гэтую парафію. У нядзеля я абвясціў, што я - пробашч гэтай парафіі. Тады была складаная сітуацыя, таму што я не ведаў яшчэ добра польскай мовы. На працягу пэўнага часу я стараўся вывучыць гэтую мову. Пазней шукаў ксяндзоў і мы пачалі ствараць іншыя парафіі вакол Кішынёва. Два ксяндзы стварылі вялікія парафіі ў Бельцах і ля Днестра. З 1993 г. Ян Павел II стварае апостальскую адміністратуру ў Малдавіі і назначае мяне яе адміністратарам. Тады было мне 33 гады. Мне было вельмі цяжка, таму што я не меў вялікага вопыту, але ж Бог выбраў мяне і значыць гэта – Яго воля ў адносінах да мяне, нягоднага. У людской слабасці відаць Божая ўсемагутнасць. Для мяне гэта было самае важнае, я зразумеў, чаму Бог паклікаў мяне. Тады мы працавалі шмат і ніхто не ведае, колькі было зроблена памылкаў. На працягу 7 гадоў я ствараў разам з ксяндзамі розныя парафіі. У 2001 годзе адміністратуру ў Малдавіі паднялі да рангу дыяцэзіі і мяне назначылі біскупам Кішынёва. †
Усе шляхі вядуць у Рым
Роздум - На шляху да святасці
Паволі краявід Альпаў змяніўся лясамі на пірынейскіх пагорках і наш аўтобус затрымаўся ў Асыжы – у мястэчку, якое звязана з жыццём святога Францішка. Вулачкі гэтага маленькага сярэдневяковага гарадка сустрэлі нас супакоем і цішынёй. Нават натоўпы тых, хто наведваў гэты горад, суцішаліся побач з кляштарнымі мурамі. Фрэскі Гіотта і цудоўныя вітражы ў базыліцы імя св. Францішка геніяльна падкрэслівалі індывідуальнасць святога, а ля яго магілы нам здавалася, што мы кантактуем з ім. А калі кожны з нас стаяў на кляштарных мурах і глядзеў з вышыні на прыгожыя каляровыя даліны, то разумеў, што тут, нават, паветра насычана святасцю, да якой можна дакрануцца. У гэтым сваім “каралеўстве” св. Францішак нас суцішыў, дазволіў заглянуць унутр сябе, прымусіў перастаць спяшацца і наракаць на недахоп часу, зрабіць рахунак сумлення, сказаць Богу: “Так” і цешыцца навакольным жыццём. †
Папяросы, калі ласка...
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў
“Калі ласка, дайце мне папяросы “Camel” лёгкія – з такой просьбай звярнулася семнаццацігадовая дзяўчынка Каця да прадаўца кіёска. Праўда, было крыху нязручна Каці купляць папяросы, бо не курыць (чаго і астатнім жадае). Але гандлярка, якая не ведала: ці паўналетняя купляе ў яе “Camel” лёгкія, такой нязручнасці не зведала.
У адказ на просьбу прадаць цыгарэты са словамі “калі ласка” рука прадаўца працягвала гэты самы “Camel”. І пасля надыходзіў той самы момант нязручнасці, момант выкрыцця і Каці, і гандляркі. “Дзень добры, я - карэспандэнт інтэрнэт-газеты. “Чаму вы не спыталіся, ці ёсць мне 18 гадоў, перад тым, як прадаваць цыгарэты?”, – прыкладна так выглядала «выкрыццё». †
Якое імя выбраць свайму дзіцяці?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Адсюль паўстае пытанне: “Як даваць імёны?” Навучанне Трыдэнцкага сабору ў дачыненні да гэтай справы было катэгарычнае. У 1563 годзе ў асобным дэкрэце было загадана, каб дзецям давалі выключна імёны каталіцкіх святых. Адначасова пачаўся працэс выцяснення родных славянскіх імёнаў, напрыклад: Мечыслаў, Славамір, Ярагнеў імёнамі лацінскага паходжання, напрыклад: Марк, Луцыян, Фабіян і грэчаскага, напрыклад: Аляксандр, Філіп ці біблейскага, напрыклад: Якуб, Ян, Сымон. З-за ўсеагульнага ўжывання іх хрысціянамі гэтыя імёны давалі ў першую чаргу дзецям. У XVII – XVIII ст.ст. аддавалі перавагу імёнам айчынных святых, напрыклад: Казімір, Станіслаў, Уладзіслаў. †
II парафіяда - у Гродне
Актуальна - З жыцця Касцёла
Падчас парафіяды мы сустракаем Хрыста ў Слове і Хлебе. Існуе мажлівасць паслухаць Святое Пісанне, публічна прачытаць яго, а з іншага боку – магчымасць адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адно і другое выплывае і заключаецца ва Эўхарыстыі, якая з’яўляецца крыніцай і вяршыняй хрысціянскага жыцця, а ў нашай парафіяднай урачыстасці – пачаткам і заданнем на дадзены дзень.
Для моладзі нязвыкла важна – магчымасць паспавядацца, таму што сакрамэнт Пакаяння і Паяднання адкрывае нам шлях да Эўхарыстыі, св. Камуніі, сяброўства з Богам і з іншым чалавекам. †
“Рух фарміруе розум, сэрца і цела”
Актуальна - З жыцця Касцёла
Моё представление о ней изменилось сразу же в первый день пребывания на парафиаде. Разные конкурсы, личные и командные победы придавали её участникам какие-то невообразимые силы, давали какую-то неописуемую радость. Хотелось прыгать и кричать от счастья.
Когда же всё закончилось, то ещё долго я вспоминала об этом, строила планы на следующий год. Наверно, именно во время воспоминаний об этих незабываемых днях и пришло чёткое понимание значения парафиады.
По-моему мнению, парафиада - это такой момент в жизни человека, когда ты осознанно прославляешь Бога не только молитвой, но и твоими вполне привычными действиями: занятием спортом, музыкой, рисованием. Парафиада – это в какой-то степени - «концентрированная бомба» талантливой и верующей молодёжи, которая не стесняется сказать, что она любит и доверяет Богу. †
Божыя справы - у вачах моладзі
Роздум - На шляху да святасці
Наступныя артыкулы...
Старонка 282 з 300:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 336 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.