ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Перстунь

Гісторыя - Парафіі і святыні

У в. Перстунь у 1780 г. адміністрацыяй Гродзенскай эканоміі была створана грэка-каталіцкая парафія. Святыню пабудавалі на ўсходняй ускраіне вёскі ў 1818 г., тады ж яе і асвяцілі як грэка-каталіцкую царкву. Храм з цэглы быў узведзены ў стылі позняга класіцызму і атынкаваны.
    Пасля 1875 г. храм, як і іншыя святыні, стаў праваслаўнай царквою. Але ў ліпені 1919 г. яна была перададзена католікам і асвечана як рыма-каталіцкі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
    Касцёл уяўляе сабою адносна невялікую базыліку, прамавугольную ў плане з прамавугольнай апсідай, арыентаванай на ўсход. Да галоўнага фасада быў прыбудаваны магутны бабінец у духу класіцызму, над ім узвышаецца цыліндрычная трох-ярусная шатровая вежа-званіца. 2-пакаёвая сакрыстыя далучана да паўднёвага боку апсіды, а сакрыстыя з паўночнага боку хутчэй нагадвае нішу, чым асобнае памяшканне. Да алтарнай сцяны дабудавана кацельня.

Чытаць цалкам: Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Перстунь

 

З каталіцкага друку (7)

Актуальна - Прэса

Действия говорят громче, чем слова! Матиас Нюкель (Matthias Nückel) 3/2011
    Ни проходит ни дня, чтобы немецкие политики не требовали свободы религии или повышения защищенности христиан. Это хорошо, потому что христиане - самая преследуемая религиозная группа в мире. Во многих странах христиан преследуют. Они страдают от террора и дискриминации. Некоторые из этих актов являются официальными действиями государств. В частности, правительства не защищают в достаточной мере христиан от насилия террористических групп.
    Кардинал Георг Стерзинский (Georg Sterzinsky) считает, что в Германии слова политиков расходятся с делами и что страна может сделать больше для безопасности христиан в Ираке.
    Слова иерарха опровергает министр внутренних дел Германии Томас де Мазьер (Thomas de Maziére). Политик ХДС объявил, что «сделано все возможное для того, чтобы иракские христиане имели будущее на их исторической родине».
    Это может быть в принципе возможно, но практически невыполнимо. Американцы рано или поздно выведут свои войска из Ирака. Иракское правительство не в состоянии защитить христиан и тем самым обеспечить религиозную свободу. К сожалению, христианам остаются только эмиграции или бегство.
    Чтобы защитить христиан, необходимо перейти от слов к делу. И это, в данном случае, означает, что мы должны принять иракских христиан, пока они подвергаются преследованиям.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (7)

 

Слова для Жыцця (7)

Актуальна - Слова для Жыцця

benedict9Папа Бэнэдыкт XVI
   Акрамя гэтага, я хацеў бы заахвоціць хрысціян, каб яны з даверам, свядомай і адказнай крэатыўнасцю ўключыліся ў сетку адносін, якія зрабіла магчымымі лічбавая эпоха. Не толькі для таго, каб задаволіць прагу прысутнасці, але таму, што гэтая сетка з’яўляецца інтэгральнай часткай чалавечага жыцця. Інтэрнэт спрыяе развіццю новых і больш складаных форм інтэлектуальнай і духоўнай свядомасці, супольных перакананняў. Мы пакліканы, каб на гэтым полі дзейнасці абвяшчаць нашу веру ў тое, што Хрыстус з’яўляецца Богам, Збавіцелем чалавека і гісторыі, Тым, у якім усё дасягае свайго спаўнення. (пар. Эф 1, 10).

    Фрагмент паслання на 45 Дзень сродкаў масавай інфармацыі


Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (7)

 

На скрыжаванні

Роздум - На скрыжаванні

Пахвалёны Езус Хрыстус!
    Вітаю ўсіх чытачоў газеты “Слова жыцця”! Сённяшні нумар - крыху асаблівы. Менавіта на старонках гэтага выпуску газеты пачынае дзейнічаць новая рубрыка для моладзі “НА СКРЫЖАВАННІ”, якую з дазволу галоўнага рэдактара ксяндза Паўла Салабуды буду весці я, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ Ангеліна Пакачайла.
    Спадзяюся, Бог даў мне гэты шанец для спаўнення Сваёй волі.
Чаму менавіта “НА СКРЫЖАВАННІ”? Па-першае, моладзь заўсёды знаходзіцца перад выбарам. І каб не памыліцца, заўсёды трэба прыпыніцца і паразважаць. Па-другое, рубрыка будзе выглядаць як прыкладнае планаванне. Што зрабіць, пачытаць, паслухаць… Яна прапаноўвае варыянты, якія будуць дапамагаць развівацца ў духоўным плане. А па-трэцяе, скрыжаванне яшчэ нагадвае крыж, знак хрысціянскай веры.
    Мая задача - прыцягнуць увагу маладога пакалення да надзённых пытанняў, заахвоціць яго задумацца над друкаванымі радкамі і паразважаць.
    Рубрыка буде выходзіць перыядычна 1 раз у месяц (першы тыдзень месяца).

Чытаць цалкам: На скрыжаванні

 

Значнасць духоўнага росту

Роздум - На шляху да святасці

Кажуць, што вера прыходзіць да чалавека з гадамі. Таму не трэба яго прымушаць да малітвы, наведвання касцёла...… Але святары прытрымліваюцца другога погляду. Ёсць такое паняцце, як рэлігійнае выхаванне. Па словах Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, асновы рэлігійнага выхавання патрэбна закладваць у дзяцінстве, калі з дзіцяці яшчэ магчыма нешта “вылепіць”.
    Да таго ж, так прыемна бачыць, як бабуля вучыць трохгадовае дзіцятка рабіць знак крыжа або тата трымае на руках у касцёле сыночка. Ён яшчэ маленькі, але з цікавасцю глядзіць па баках і ўжо пачынае адчуваць духоўную атмасферу...
    У Бібліі ж падкрэслена: “Будзьце, як дзеці”. Гэта гаворыць аб тым, што менавіта ў маленстве сэрца дзіцяці найбольш чыстае, шчырае, адкрытае. Здзіўленне выклікае тое, што яно здольна пачуццёва адрозніваць дабро ад зла, гатова ўспрымаць свет.
    Таму зразумела, што пачынаць выхоўваць дзяцей па-каталіцку патрэбна як мага раней. Сэрца, якое знаходзіцца ў ласцы Божай, сузірае свет даверлівымі і поўнымі адданасці вачыма і ніколі не адмовіцца ад сваёй веры, што б там ні было... Людзі, выхаваныя па-каталіцку з маленства, больш устойлівыя да цяжкасцей жыцця, здольныя захоўваць і берагчы сваю веру.

Чытаць цалкам: Значнасць духоўнага росту

 

Ты абавязаны абараняць праўду

Роздум - На шляху да святасці

Мы пачалі Новы 2011 год. Бог дае гэты час кожнаму з нас. Гэта таксама чарговы шанс, які дадзены нам ад Пана Жыцця для таго, каб, стоячы на парозе гэтага года, паразважаць над сваім жыццём, вызначыць сабе планы, новыя імкненні, успомніць свае спадзяванні і … старацца імкнуцца да гэтага цераз звыклую шэрую штодзённасць…
    Дарагі сябар!
    Выкарыстай добра час, што даў табе Бог. Малады чалавек, не хавай галавы ў пясок!
Пан Бог паставіў кожнага з нас у адпаведны час, у акрэсленым месцы, сярод невыпадковых людзей. Кожны з нас не жыве выпадкова, наша жыццё не пачалося выпадкова ці з-за якога-небудзь незразумелага збегу абставінаў. Жыццё кожнага мае сэнс, хоць не заўжды, можа, мы заўважаем гэты сэнс, асабліва тады, калі губляем надзею на лепшае заўтра.
    Час маладосці з’яўляецца прыгожым перыядам узрастання ў Божай ласцы, парой запускання сваіх “каранёў” у Хрыста, каб далей на Ім будаваць сваю будучыню, умацоўваючыся ў веры (пар. Клс 2, 7). Менавіта ў маладосці здзяйсняюцца найважнейшыя жыццёвыя выбары, якіх мы не адважыліся б зрабіць у сталым узросце. Аднак трэба памятаць, што ў жыцці лічацца не гады, але іх аснова. Кожны плён трэба збіраць у адпаведны час. Таму, малады сябар, калі ты не засееш у маладосці, то цяжка табе будзе што-небудзь сабраць у сталым узросце. А таму можна сказаць, што маладосць – гэта “кветка”, якая выдае плён толькі ў сталым узросце.

Чытаць цалкам: Ты абавязаны абараняць праўду

 

Еўрапейскі ўніверсітэт – у цэнтры пастырскага клопату Касцёла

Актуальна - З жыцця Касцёла

З 27 па 30 студзеня доўжыўся чарговы Еўрапейскі кангрэс універсітэцкага душпастырства, арганізаваны Радай Каферэнцыі Біскупаў Еўропы (CCEE – Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae). У гэтым годзе ўдзельнікаў Кангрэса гасціла архідыяцэзія Мюнхена (Баварыя, Германія). Упершыню ўдзел у падобным мерапрыемстве прыняў дэлегат Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі кс. Антоні Грэмза з Гродна. Кангрэс адбываўся пад дэвізам “Фармацыя, адукацыя і Евангелле. Перспектывы ўніверсітэцкага душпастырства ў Еўропе”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Канферэнцыі Біскупаў Еўропы з 30 дзяржаў, а таксама прадстаўнікі касцельных супольнасцяў і рухаў. Пад кіраўніцтвам Камітэта Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы па справах катэхізацыі ўдзельнікі Кангрэса разважалі над галоўнымі праблемамі. У якасці дарадцаў у Мюнхен прыбылі прадстаўнікі ватыканскай Кангрэгацыі выхавання і каталіцкага навучання, а таксама Камісіі па справах мігрантаў.
    Падчас сустрэчы душпастыраў і адказных за інтэлектуальную фармацыю ў Касцёле падкрэслівалася, што пастаральны клопат пра студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў займае сёння адно з прыярытэтных месцаў у касцельнай дзейнасці апошняга дзесяцігоддзя.

Чытаць цалкам: Еўрапейскі ўніверсітэт – у цэнтры пастырскага клопату Касцёла

 

“Таямніца шчасця” – што гэта?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Гэта збор пятнаццаці малітваў св. Брыгіты да Збавіцеля і Яго цудоўных абяцанняў. Паводле біёграфаў, факт аб’яўлення меў месца ў Рыме, калі Брыгіта малілася ў славутай Базыліцы св. Паўла за Мурамі. Наведваючы сёння базыліку, можна ўбачыць распяцце ў натуральную велічыню, перад якім кленчыла св. Брыгіта. Тут яна размаўляла з Укрыжаваным Хрыстом.
    Святая Брыгіта нарадзілася каля 1302 г. у Швецыі ў багабаязнай сям’і. Яна паходзіла з княжацкага роду. Неўзабаве пасля яе нараджэння памірае маці, выхаваннем займаюцца зычлівыя цёткі. На працягу першых трох год свайго жыцця дзяўчынка не магла вымавіць аніводнага слова. З дзіцячага ўзросту Брыгіта адзначалася асаблівай пабожнасцю. Праз некаторы час да яе вяртаецца здольнасць гаварыць. Брыгіта шмат часу прысвячала малітве і духоўным практыкаванням. Дзесяцігадовай дзяўчынкай яна прысніла сон. Ёй здавалася, што яна бачыць Езуса, прыбітага да крыжа, параненага і сплываючага крывёй. Сон вельмі ўразіў Брыгіту і надоўга застаўся ў яе свядомасці. Яна прысвячае сваё жыццё роздуму пра пакуты Хрыста. Маладой дзяўчынай яна ўзяла шлюб з Ульфам Гудмарсонам. Нарадзіла васьмёра дзяцей, у тым ліку і сваю духоўную спадкаемцу св. Кацярыну, названую Шведскай. Брыгіта атрымала ад Бога дар прароцтва. Яна прадказала Божыя кары для шведскага караля, а таксама прасіла папу Інакенція VI, а пазней Урбана V вярнуцца ў Рым. Яна будуе кляштар і імкнецца зацвердзіць ордэн брыгітак. Памірае ў прадказаны ёю дзень у 1373 г., а праз пяць год быў зацверджаны ордэн сёстраў-брыгітак. Праз 18 год пасля смерці яна была вынесена на алтары. Папа Бэнэдыкт XVI акрэслівае верагоднасць аб’яўленняў св. Брыгіты. Святая дала штуршок ушанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Яго балеснай пакуты.

Чытаць цалкам: “Таямніца шчасця” – што гэта?

 

Як Жырафа сама сябе пакарала

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Вы і ўявіць сабе не можаце, як многа і рупліва магла працаваць Жырафа для самой сябе. Яна выцягвала шыю і зрываць верхнія галінкі з дрэў з самай сакавітай і чыстай лістотай. Жырафа вельмі любіла пахваліцца шыяй. Хадзіла ўсюды важна, з высока паднятай галавой і глядзела на ўсіх зверху ўніз. Яна была ўпэўнена ў тым, што з такой шыяй не прападзе і заўсёды зможа дастаць ежу там, дзе другім гэта будзе зрабіць не пад сілу.
    Жырафа была працавітай. Але яна ўмела працаваць шмат і без адпачынку толькі тады, калі ведала, што за сваю працу атрымае ўзнагароду. Але проста так, ад шчырага сэрца, Жырафа працаваць не жадала і не магла. Як толькі Жырафа чула просьбу зрабіць добрую справу, то жаданне працаваць у яе знікала, і раптам працавітая Жырафа станавілася гультайкай. Нават проста дапамагчы нахіліць галінку якому-небудзь галоднаму звярку ёй здавалася цяжкім.
    Аднойчы Вожык папрасіў Жырафу сарваць яблык, які рос высока на дрэве, і пачуў грубіянскі адказ: “У цябе ў самога ёсць шыя, вось і цягні яе, як я. А не можаш - тады збірай гнілыя яблыкі з зямлі або еш траву”.

Чытаць цалкам: Як Жырафа сама сябе пакарала

 

Я прашу Вас аб малітве

Актуальна - З жыцця Касцёла

Пытанні да Ксяндза-Біскупа
Я вельмі ўдзячны ксяндзу-рэдактару і ўсёй рэдакцыі за з'яўленне і рэалізацыю новага праекта ў нашай дыяцэзіяльнай газеце “Слова Жыцця”. Я дзякую таксама Вам, дарагія чытачы і дыяцэзіяне, за ўсе пытанні, якія накіроўвалі ў мой адрас. Выконваючы сваю пастырскую паслугу, хачу клапаціцца пра ўсіх вернікаў, давераных маёй апецы. Спадзяюся, што кожны з Вас атрымаў належны адказ на старонках нашай газеты. Ад усяго сэрца благаслаўляю кожнага з Вас і памятаю пра Вас у малітве.
Ваша Эксцэленцыя, у чым заключаецца праца біскупскай курыі? У якія гадзіны яна працуе і ў чым курыя дапамагае біскупу?
    Найстарэйшай і найважнейшай адзінкай Касцёла з’яўляецца біскупства (дыяцэзія), якое кіруецца біскупам. Курыя - гэта біскупская ўстанова для кіраўніцтва дыяцэзіяй. Па-лацінску курыя азначае двор. У дыяцэзіі курыя з’яўляецца касцёльнай службай, якая падтрымлівае біскупа. Найлепш сцісла расказвае пра дзейнасць курыі 469 канон: “Дыяцэзіяльная курыя складаецца з тых устаноў і асоб, якія дапамагаюць біскупу кіраваць усёй дыяцэзіяй, асабліва кіраваць пастырскай дзейнасцю, у адміністраванні дыцэзіяй і ў выкананні судовай ўлады”. Наша курыя ў Гродне працуе з панядзелка да пятніцы з 9.30 да 13.00 гадзінаў.

Чытаць цалкам: Я прашу Вас аб малітве

 

Прыклад для пераймання

Актуальна - З жыцця Касцёла

Клапаціліся пра свае парафіі, вучылі дзяцей і моладзь малітвеЗ левага боку - кс. Фелікс Сарока, кс. Пётр Барташэвіч (пачатак 80-х гадоў)Урачыстасці ў Жалудку
13 студзеня ў парафіяльным касцёле ў Жалудку была цэлебравана ўрачыстая св. Імша з нагоды 20-гадавіны смерці кс. Пятра Барташэвіча, Малітва ў Адэльскуякі з 1963 г. выконваў у Жалудку функцыю пробашча.
    15 студзеня ў парафіяльным касцёле ў Адэльску была ўшанавана памяць аб памерлых пробашчах кс. прал. Пятру Барташэвічу і кс. Феліксу Сароку ў 20-гадавіну іх смерці.
13 студзеня 1991 г. у Жалудку памёр ксёндз-пралат Пётр Барташэвіч. Праз два дні (15 студзеня 1991 г. ) у Адэльску ціха адышоў да Бога кс. Фелікс Сарока. Лёс гэтых двух ксяндзоў быў вельмі звязаны. Іх злучыў Адэльск і эпоха атэізму, у якой яны былі вытокам святла веры і надзеі. З той сумнай даты мінула 20 год.

Чытаць цалкам: Прыклад для пераймання

 

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы

Гісторыя - Парафіі і святыні

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа быў пабудаваны з цэглаў у 1714 г. і першапачаткова дзейнічаў як уніяцкая царква. Ён быў перабудаваны у 1922 г. Належыць да помніка архітэктуры неакласіцызму. Над званіцай надбудавана вытанчаная шатровая вежачка-ліхтар, унутры касцёла знаходзіцца малітоўная зала са стральчатым скляпеннем і трыма алтарамі. Касцёл стаіць у цэнтры вёскі.
У 1714 г. у Галынцы на ахвяраванні графа Хрэптовіча была заснавана ўніяцкая парафія і будуецца касцёл. Яна дзейнічала тут аж да 1875 г., калі ў Польскім Каралеўстве была ліквідавана ўнія. У 1875 – 1915 гг. святыня была перададзена праваслаўным. У 1915 г. нямецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Гродзеншчыны. Праваслаўны святар разам з расійскімі ўстановамі эвакуіраваліся. Да 1918 г. у касцёле не ажыццяўляліся набажэнствы з-за адсутнасці там ксяндза. У студзені 1919 г. у Галынку прыбывае рыма-каталіцкі святар - ксёндз Мацвей Плаўшчынайціс, які асвячае касцёл і ў Галынцы паўстае рыма-каталіцкая парафія. Летам 1919 г. кс. Мацвей разам з майстрамі і вернікамі з усёй парафіі рамантуе касцёл. У 1921 г. кс. Пётр Бжузка быў прызначаны новым пробашчам. У 1921 – 1922 гг. да святыні былі дабудаваны дзве драўляныя сакрыстыі, якія пазней былі атынкаваны і пабелены. Царкоўны купал быў зняты, а на яго месцы была збудавана вежа. Касцёл у парафіі Галынка стаў наступных памераў: 23,5 м даўжыні і 8,5 м шырыні. У пачатку 1922 г. у святыні з’явіліся тры новыя алтары, якія былі зроблены на ахвяраванні пана Баляслава Кульмачэўскага, пана маёнтка ў вёсцы Галынка – галоўны алтар, трэцяга ордэна св. Францішка – алтар па правым баку, пана Юзафа Казлоўскага з вёскі Камісажэва і пані Кунды з вёскі Калакоўшчызна – алтар па левым баку. У касцёле знаходзяцца фігуры св. Тэрэзы, св. Войцеха і св. Станіслава.

Чытаць цалкам: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы

 

Старонка 269 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.