ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (2)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

Жнівень 1991 г. – першы агульнадыяцэзіяльны выезд вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі ў Чанстахову для сустрэчы з папам Янам Паўлам II.

   9 кастрычніка 1991 г. – кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Казімір Свёнтэк наведалі Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Ксёндз пралат Станіслаў Кучынскі атрымаў тытул інфулата.

    12 студзеня 1992 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне адбыліся першыя ў гісторыі новапаўсталай дыяцэзіі святарскія пасвячэнні, якія кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыякану Анатолію Маркоўскаму.

    15 верасня 1993 г. вернікі нашай дыяцэзіі і клерыкі гродзенскай ВДС сустракаліся з папам Янам Паўлам II у Вільні.

    25 лістапада 1993 г. Апостальская Сталіца - па просьбе біскупа і вернікаў - сваёй булай надала Гродзенскай дыяцэзіі Заступнікаў. Галоўнай Заступніцай стала Вастрабрамская Божая Маці (16 лістапада), другараднымі - св. Казімір, каралевіч, (4 сакавіка) і св. Максімільян, святар і мучанік (14 жніўня).
 

Слова для Жыцця (8)

Актуальна - Слова для Жыцця

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI
   Навізна Езуса заключаецца па сутнасці ў тым, што Ён сам “выконвае” запаведзі з Божай любоўю і моцай Святога Духа, якая жыве ў ім. А мы, праз веру ў Хрыста, можам адкрыцца на ўздзеянне Святога Духа, які робіць нас здольнымі да жыцця Божай любоўю. Таму кожная з запаведзяў становіцца сапраўднай як патрабаванне любові, а ўсе разам яны сыходзяцца ў адну запаведзь: любі Бога ўсім сваім сэрцам, а свайго бліжняга – як самога сябе.

    13.02.2011 г. Ватыкан, падчас малітвы “Анёл Панскі”


Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (8)

 

Прыналежнасць да Касцёла, адказнасць за Касцёл

Роздум - На шляху да святасці

“Свецкія пакліканы да таго, каб рабіць Касцёл прысутным і актыўным у такіх месцах і такіх абставінах, калі толькі пры іх дапамозе ён можа стаць соллю зямлі” (КДК № 33).
Уваскрэслы Хрыстос з’яўляецца заснавальнікам Касцёла і заўсёды ў ім прысутнічае. Праз пасрэдніцтва Касцёла Ён працягвае сваю збаўчую місію ажно да канца свету. Структура ўсяго Касцёла абапіраецца на веры і вучэнні Пятра. Езус перадаў у рукі свайго Вікарыя ключы неба, таму ён выконвае ролю галавы Касцёла. Такой бачнай галавой Касцёла на зямлі з’яўляецца Святы Айцец, які мае ўладу над Усеагульным Касцёлам. Яго памочнікі – гэта біскупы, якія апякуюцца даручанымі ім дыяцэзіямі, так як некалі апосталы кіравалі паасобнымі хрысціянскімі супольнасцямі.
    Праз сакрамант святога хросту, які з’яўляецца першым і найважнейшым сакрамантам, чалавек далучаецца да супольнасці вернікаў. Ад моманту ўвасаблення ў Хрыста і змыванння першароднага граху кожны чалавек становіцца паўнапраўным членам Касцёла. З гэтага моманту ён павінен узрастаць у веры, а таксама дбаць пра яе і развіваць. Ён становіцца пакліканым да таго, каб быць соллю зямлі і святлом для свету (пар. Мц 5, 13-14). Кожны член Касцёла павінен ведаць, што з гэтай хвіліны ўсе правы, а асабліва Божае вучэнне і Катэхізм прызначаны не толькі абраным і пасвечаным асобам – кожны свецкі вернік таксама з’яўляецца адказным за дэпазіт веры.

Чытаць цалкам: Прыналежнасць да Касцёла, адказнасць за Касцёл

 

З каталіцкага друку (8)

Актуальна - Прэса

“Пагроза сектаў”, кс. Альбэрт Варсо, 2/2011 г.
    Хрыстос перасцерагаў вучняў: “Тады, калі б хто вам казаў: “Вось тут Хрыстос”, або: “Там”, - не верце!” (Мц 24, 23). Супольнасць вернікаў з самага пачатку сутыкалася з дзейнасцю груп сектанцкага характару. Сёння развіццё сектаў звязана з ананімнасцю жыцця, самотнасцю, якая мучыць людзей,крызісам каштоўнасцяў, ідэйнай пустатой. Трэба памятаць аб малітве за тых, хто быў уцягнуты ў секты. З імі неабходна падтрымліваць пастаянны кантакт, акружаць іх клопатам і сардэчнасцю, а таксама старацца хадайнічаць аб дапамозе спецыяльных цэнтраў, у тым ліку каталіцкіх.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (8)

 

Ужо неўзабаве сустрэнемся падчас СДМ у Мадрыдзе

Роздум - На шляху да святасці

Дарагі малады чалавек!
    Падрыхтоўка і ўдзел у Сусветных днях моладзі з’яўляюцца непаўторнай нагодай, каб паглыбіць сувязі адзінства са сваімі равеснікамі з усяго свету, а таксама, хоць можа гэта прагучыць банальна, паставіць перад Табой заданне: лепш пазнаць сваіх добрых знаёмых.
Падчас падрыхтоўкі ўсвядом, што апрача Цябе ў Мадрыд прыбудзе яшчэ каля 2 млн маладых людзей з усяго свету. Кожны з іх носіць непаўторны Божы вобраз і мае ўласную індывідуальнасць. Разам з усімі ўдзельнікамі сустрэчы Ты пакліканы будаваць адзінства “духа і сэрца”. Свята маладых Касцёла - гэта перш за ўсё Свята Людзей, аб’яднаных жаданнем глядзець у напрамку Хрыста і Яго Касцёла з вялікай надзеяй на адзінства. Нашаму Збавіцелю спадабалася збаўляць не паасобку, а ўсіх разам, таму Ён звярнуўся да сваіх вучняў са словамі: “Я назваў Вас сябрамі”.

Чытаць цалкам: Ужо неўзабаве сустрэнемся падчас СДМ у Мадрыдзе

 

Медыцына: межы дазволенага

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У Францыі распачалася прадукцыя “дзяцей-лекаў”. Першае такое дзіця нарадзілася 26 студзеня (2011г.) у сужэнстве, якое пакутавала на генетычнае захворванне крыві (beta thalassemia). Шляхам прэнатальнага адбору (метадам “in vitro”) генетыкі спачатку зрабілі больш за дзесяць асоб. Пасля тэсціравання медыкі выбралі некалькі найбольш здаровых дзяцей, а іншых пазабівалі. Пасля забілі і “лепшых”, пакідаючы жыццё “найлепшаму”. Бацькі назвалі яго Umut-Talha (па-турэцку - “наша надзея”).
    Медыйная кампанія, арганізаваная прыхільнікамі генетычнай інжынерыі чалавека, з захапленнем распавядае пра шчаслівых бацькоў здаровага дзіцяці. Але чамусьці зусім замоўчвае, якім коштам яно было народжана. Каб на свет прыйшло “аптымальнае” (паводле меркавання біятэхнолагаў) дзіця, трэба было стварыць, а пасля забіць некалькі дзесяткаў чалавек.
    На гэтую падзею рэзка адрэагавала Канферэнцыя Епіскапату Францыі, адразу ж склікаючы прэс-канферэнцыю. Арцыбіскуп Рэнэ П’ер д’Арнэла (адказны за справы біяэтыкі) выступіў з вострай крытыкай ператварэння чалавека ў інструмент біятэхналогій, а тым больш - у лекавы матэрыял. Іерарх заўважыў, што гэтая падзея перакрэслівае не толькі прынцыпы рэлігіі ці гуманізму, але і Міжнародную канвенцыю правоў чалавека.

Чытаць цалкам: Медыцына: межы дазволенага

 

Еўрапейскі ўніверсітэт – у цэнтры пастырскага клопату Касцёла

Актуальна - З жыцця Касцёла

Падчас працы ў групахЗ 27 па 30 студзеня гг. у Мюнхене (Германія, Баварыя) на Кангрэсе ўніверсітэцкага душпастырства прадстаўнікі 40 краінаў Еўропы, а таксама рухаў і касцёльных таварыстваў разам разважалі над перспектывай развіцця сучасных форм душпастырства студэнтаў і выкладчыкаў у вышэйшых еўрапейскіх свецкіх і касцёльных навучальных установах. Кангрэс узначалілі прадстаўнікі Генеральнага сакратарыята Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, а тэмы для агульнага разважання падрыхтавала Секцыя ўніверсітэцкага душпастырства, якая з 2006 г. дзейнічае ў рамках Камісіі па справах катэхізацыі і асветы пры Радзе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы.
Дзейнасць новай секцыі па справах душпастырства ўніверсітэтаў заключаецца ў аналізе стану супрацоўніцтва Касцёла і ўніверсітэцкіх асяроддзяў у розных краінах Еўропы і каардынацыі душпастырскіх ініцыятыў на еўрапейскім узроўні. Варта адзначыць, што ў пася­джэннях секцыі ўдзельнічаюць духоўныя і свецкія асобы з розных краінаў Еўропы, якім пастырскі клопат пра ўніверсітэцкія асяроддзі асабліва ляжыць на сэрцы. Сярод іх - біскупы, прафесары вядомых навучальных устаноў і душпастыры, якія штодзённа вядуць пастырскую дзейнасць сярод студэнтаў. Менавіта іх удзел у падрыхтоўчых працах перад кангрэсам даў магчымасць дыскусіі над наступнай праблематыкай: характарыстыка сітуацыі студэнтаў і выкладчыкаў у розных краінах Еўропы; досвед веры ў кантэксце ўніверсітэцкага жыцця; Касцёл і навука: дыялог паміж ведамі і культурай.

Чытаць цалкам: Еўрапейскі ўніверсітэт – у цэнтры пастырскага клопату Касцёла

 

Як Жырафа сама сябе пакарала

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Чытайце пачатак казкі ў папярэднім нумары газеты “Слова Жыцця”
Аднойчы пачалася навальніца. Нябачанай сілы лівень абрынуўся з неба, і неўзабаве паўсюль на зямлі з’явіліся шырокія струмені бруднай дажджавой вады. Яна ўсё прыбывала і прыбывала, а лівень усё не пераставаў. Звяры, пачуўшы бяду, сталі ратавацца. Яны ўсе разбегліся хто куды, шукаючы ўзгоркаў. І толькі адна Жырафа зусім не ведала, куды ёй ісці, таму што не магла падняць галавы з травы. Яна кідалася ў розныя бакі задам наперад, але куды б ні пайшла, усюды была вада, якая паступова затапляла ўсю зямлю. Неўзабаве галава апынулася ў вадзе, Жырафа пачала захлынацца. Вакол не было нікога, хто мог бы ёй дапамагчы.
    - Так мне і трэба, - з горыччу думала Жырафа. - Я сама вінавата, што мне не дапамаглі. Я таксама не дапамагала і заўсёды імкнулася працаваць толькі для сябе самой...

Чытаць цалкам: Як Жырафа сама сябе пакарала

 

Ахвяраваць Богу найцэннейшае…

Актуальна - З жыцця Касцёла

Свята Ахвяравання Пана Езуса з’яўляецца адным з найстаражытнейшых у хрысціянстве, таму што адзначалася ў Ерузалеме ўжо ў IV cт., адразу ж пасля спынення ганенняў. У гэты дзень Касцёл успамінае, як Божая Маці са св. Юзафам прынеслі Дзіця ў святыню, каб, згодна з традыцыяй, ахвяраваць Яго Богу. Яны ахвяруюць Богу свой найбольшы і найцэннейшы скарб. Ахвяруюць - г. зн. цалкам аддаюць Езуса Богу. Няма патрэбы маліцца за здароўе, поспех ці неабходныя ласкі, бо сам Бог будзе клапаціцца аб Ім і кіраваць Яго жыццём. Якой адвагі і поўнага даверу патрэбна з боку маці, каб сваё ўласнае дзіця цалкам аддаць Пану Богу.

Чытаць цалкам: Ахвяраваць Богу найцэннейшае…

 

Манаскія супольнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Dilectus meus mihi et ego Illi ( Мой Каханы належыць да мяне, а я - Яму)У нашай дыяцэзіі дзейнічаюць некалькі дзесяткаў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў. Сярод іх ёсць габітовыя і безгабітовыя жаночыя ордэны, манахі-ксяндзы і манахі. Члены кожнай супольнасці абавязаны жыць у адпаведнасці са складзенымі шлюбамі.
    Жаночыя супольнасці дзеляцца на манаскія інстытуты, кантэмпляцыйныя кляштары, Таварыствы апостальскага жыцця і свецкія інстытуты. Сёстры з манаскіх ордэнаў абавязаны жыць у групах не менш, чым па 2 – 3 асобы. Таму ў дыяцэзіі ёсць некалькі невялікіх манаскіх супольнасцяў. Ёсць кляштары, у якіх жыве большая колькасць сёстраў. У іх праходзяць сваю фармацыю будучыя сёстры. У нашай дыяцэзіі працуе больш за 100 сёстраў з манаскіх ордэнаў.
    У дыяцэзіі дзейнічаюць мужчынскія манаскія інстытуты. Каб лепш зразумець спецыфіку дзейнасці ордэнаў, мы прапануем вам пазнаёміцца з інфармацыяй пра жыццё і працу сёстраў-назарэтанак і айцоў-францішканаў.

Чытаць цалкам: Манаскія супольнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі

 

Задаём пытанні

Актуальна - З жыцця Касцёла

Дарагія чытачы! Ці сужэнства было заключана сапраўдна? Якія ў Касцёльным судзе ёсць судовыя працэсы? Па якіх справах можна звяртацца ў Касцёльны суд? Калі сужэнства было фікцыяй? Якой сёння павінна быць сям’я? На гэтыя і іншыя пытанні Вам адкажа кс. Цэзарый Міх – афіцыял Касцёльнага суда ў Гродне. Пытанні будуць прымацца 21 лютага з 10.00 да 13.00 па тэл. (80152) 75 64 38. Можна дасылаць іх таксама на электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Адказы будуць змешчаны ў найбліжэйшых нумарах газеты “Слова Жыцця”.
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (1)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

Наша Гродзенская дыяцэзія святкуе сваё 20-годдзе . У чарговых нумарах "Слова" мы будзем коратка расказваць пра гісторыю нашай дыяцэзіі, прыпамінаючы Вам, дарагія чытачы, пра найважнейшыя падзеі з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне. Успамінаючы гісторыю нашай дыяцэзіі, давайце памятаць пра тое, што мы таксама запісваем свае імёны на старонках нашай дыяцэзіі. Давайце даручаць Богу ў сваіх малітвах кс. біскупа Аляксандра і справы нашай дыяцэзіі.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (1)

 

Старонка 268 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.