ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Важныя ўспаміны з мінулых год

Роздум - На шляху да святасці

Фара Вітаўта, разбураная ў 1961 г.Фрыдэрыка з Гродна Мой бацька быў вельмі веруючым чалавекам, дзяжурыў у касцёле. Нават у савецкі час ён хацеў, каб яго дзеці хадзілі ў касцёл. Часам нават нашы знаёмыя вернікі з касцёла айцоў францішканаў казалі яму, што з-за нас (дзяцей) касцёл зачыняць, бо ўлады не дазвалялі нам туды хадзіць. Да першай камуніі мы падрыхтоўваліся ў адной бабулі, а пазней, таемна ўваходзячы па адным праз закрыстую, прыступалі да св. сакрамэнту. У школе ўсе ведалі, што мы каталікі, таму мы былі “чужымі” для дзяцей і настаўнікаў. Настаўнікі рабілі нам вымовы, калі бачылі каля касцёла. Шлюб з маім мужам мы бралі ў касцёле, але запісу не рабілі. Камсамольцы правяралі касцёльныя кнігі і пераследавалі вернікаў. Мая сястра звольнілася з працы і перайшла на іншую, таму што супрацоўнікі ўвесь час папікалі яе тым, што яна ахрысціла дзіця ў касцёле. Я памятаю, як мы паехалі ў Чанстахову на сустрэчу з Папам Янам Паўлам II. Мы начавалі ў палатках, ежу нам прывозілі ў палявой кухні. А калі мы ішлі на Ясную Гару, мясцовыя жыхары паставілі ўздоўж дарогі сталы і частавалі нас садавінай, давалі напіцца. Яны былі вельмі мілымі. Я ўспамінаю гэты выезд з вялікай цеплынёй у сэрцы.
    Цяпер наша моладзь мае шмат магчымасцяў, каб пілігрымаваць, удзельнічаць у малітве і вызнаваць сваю веру. Тыя часы мінулі, і я спадзяюся, што назаўсёды.

Чытаць цалкам: Важныя ўспаміны з мінулых год

 

Дазволіць сабе быць шчаслівым

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
    Вітаю Вас у чарговай моладзевай рубрыцы “На скрыжаванні”. Чамусьці хочацца спадзявацца, што матэрыялы гэтай рубрыкі чытае не толькі моладзь (або хоць яна), але і старэйшыя людзі, якія хочуць развівацца духоўна.
    Калі Вы гатовы, дык давайце з бадзёрасцю працягнем свой шлях па дарозе Жыцця. Няхай ён будзе часам нялёгкім, але разам мы зможам пераадолець многія цяжкасці.
    Калі я аднойчы паскардзілася брату, што “ўсё дрэнна, невыносна дрэнна, так, што нават не магу…”, ён спакойна спытаў ў мяне: “Усё не так, як ты хочаш?”. У гэтым ёсць свая філасофія.
    Мажліва, трэба спыніцца і засяродзіць на чымсьці сваю ўвагу. Над чым паразважаць і з чым папрацаваць у гэтым месяцы?
    Пра ўсё гэта – у майскім нумары рубрыкі “На скрыжаванні”.

Чытаць цалкам: Дазволіць сабе быць шчаслівым

 

Малітоўныя заклікі. Што гэта?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

кс. Павел СалабудаКожны з нас ведае словы Езуса: “Вы заўсёды павінны маліцца, а не ўкідацца ў роспач” (Лк 18, 1). Менавіта ў гэтым нам дапамагаюць малітоўныя заклікі. Гэта кароткія просьбы, выказванні ці падзякі. Часцей за ўсё гэта фразы, узятыя са Святога Пісання, з асабістых адкрыццяў або тыя, якія паўставалі на працягу стагоддзяў. Гэтая кароткая малітва нясе ў сабе глыбокі сэнс. Мы можам часта яе паўтараць, напрыклад тады, калі знаходзімся ў цяжкім становішчы і патрабуем Божай падтрымкі. Гэтая кароткая думка, скіраваная да Бога, часам называецца “малітвай хвіліны”. Мы таксама можам скіроўваць думкі да Найсвяцейшай Панны Марыі і да нашых святых заступнікаў. Дакладна акрэсленых формул няма. Кожны чалавек, пачынаючы ад малога дзіцяці, у стане вывучыць на памяць гэтыя кароткія заклікі. Трэба памятаць, што пры гэтым мы павінны няспынна скіроўваць нашы думкі да Бога.

Чытаць цалкам: Малітоўныя заклікі. Што гэта?

 

З каталіцкага друку (12)

Актуальна - Прэса

Небяспечны свет магіі
Кс. Альбэрт Варса, 5/2011

    Многія з нас асацыіруюць магію з казкай. Забываецца пра тое, што магія – гэта інструмент д’ябла. Несумненна, яго задача - зрабіць магію прывабнай, такой, якая мае вялікія магчымасці. Нягледзячы на падзел на белую і чорную, магія заўсёды з’яўляецца зваротам да д’ябла. Часам прычынай уваходу ў свет магіі з’яўляецца страх чалавека – ён палохаецца будучыні ці самотнасці. На шляху веры Бог чакае супрацоўніцтва з боку чалавека. Узнагародай робіць вечнасць, а не якія-небудзь хуткія дасягненні ў зямным жыцці. Магія з’яўляецца пасткай, і каб з яе вырвац
    ца, часам можа быць неабходна дапамога экзарцыста.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (12)

 

Малітва падзякі за 20 гадоў Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Усемагутны і міласэрны Божа! Праслаўляем Цябе і дзякуем за ўсе ласкі і дабрадзействы, якімі Ты адорваў Люд Гродзенскай дыяцэзіі на працягу 20 гадоў!
   Перапрашаем за нашы грахі і занядбанні. Праз заступніцтва Марыі, нашай Маці і Апякункі, просім, каб, нягледзячы на нашу слабасць, Ты і далей вёў Гродзенскі Касцёл сваім ласкавым Провідам, адорваў супакоем і еднасцю, а таксама святымі пакліканнямі.
   Просім аб благаслаўленні для нашага Пастыра ў еднасці з усімі святарамі. Захавай у святасці нашы сем’і, узмацняй веру і любоў да Цябе ў душах дзяцей і моладзі.
   Дазволь нам трываць пры Табе ў лучнасці з Усеагульным Касцёлам, каб мы маглі жыць для Тваёй хвалы і няспынна Цябе праслаўляць! Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
 

Што, дзе, калі

Актуальна - З жыцця Касцёла

1 мая – Пачатак перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры. 6 – 8 мая – Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранаве.
   Моладзь будзе разважаць словы св. Апостала Паўла з Ліста да Каласянаў: “Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысце, моцныя верай!”, якія Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў галоўным дэвізам Сусветных дзён моладзі ў гэтым годзе.
   8 мая – Набажэнства падзякі за беатыфікацыю Божага Слугі Яна Паўла II.
   13 мая – Пачатак III года Вялікай навэнны пад назвай “Больш чым тленнасць” (ёсць неба, ёсць пекла, ёсць чысцец) перад 100-годдзем аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. А 19-й гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле адбудзецца ўскладанне кароны на фігуру Маці Божай.
   14 мая – Дыяцэзіяльнае спатканне працаўнікоў Службы здароўя. Пачатак у гродзенскай катэдры св. Імшой а 9-й гадзіне раніцы, а затым спатканне ў абласным шпіталі (Пышкі).

Чытаць цалкам: Што, дзе, калі

 

Вялікі чацвер – Дзень святара

Актуальна - З жыцця Касцёла

2011 год з’яўляецца для нас годам вялікай радасці: 20 год таму, згодна з рашэннем Папы Яна Паўла II, была створанаГродзенская дыяцэзія, спадкаемца Віленскай архідыяцэзіі, пастыры якой звыш шасці стагоддзяў бераглі вернікаў на Гродзеншчыне. 20 год таму ксёндз Аляксандр Кашкевіч быў асвечаны на біскупа, нашага пастыра. Сёння, успамінаючы мінулыя гады, тыя цяжкасці і перашкоды, мы ўспамінаем таксама святароў, манаскіх сёстраў і вернікаў, якія садзейнічалі адбудаванню святыняў, а перш за ўсё – адраджэнню веры, надзеі і любові ў людскіх сэрцах.
   Імша св. Хрызма, адпраўленая 21 красавіка а 10-й гадзіне ў катэдральнай базыліцы ў Гродне, распачала святкаванне 20-годдзя стварэння нашай дыяцэзіі. Вельмі сімвалічным з’яўляецца тое, што гэтыя ўрачыстасці пачаліся ў Вялікі чацвер, дзень, калі дзве тысячы год таму падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус цэлебраваў першую св. Імшу і ўстанавіў першых святароў.

Чытаць цалкам: Вялікі чацвер – Дзень святара

 

Некалькі слоў аб устанаўленні дыяцэзіі

Актуальна - З жыцця Касцёла

кс. Антоні ГрэмзаВытокаў практыкі ўстанаўлення дыяцэзіі як адміністрацыйнай адзінкі Касцёла трэба шукаць яшчэ ў старажытнасці. Абвяшчэнне Евангелля ўсім народам патрабавала стварэння адпаведных структур, якія захоўвалі б духоўнае адзінства паасобных хрысціянскіх гмін, рассеяных на тэрыторыях Малой Азіі і Еўропы.
   Важную ролю пачалі адыгрываць тэрытарыяльныя межы кожнай супольнасці. Гэты фактар быў адным з найважнейшых у каардынацыі душпастырскай дзейнасці і захаванні касцёльнай дысцыпліны. Хрысціянская супольнасць, называная Касцёлам (lac. “Ecclesia” – супольнасць Пана) паволі вучылася жыць у гэтым свеце, каб эфектыўна ў ім функцыянаваць. Хуткае развіццё хрысціянства, якое выйшла з межаў Палесціны, прывяло да таго, што ў II - III ст. хрысціянскія гміны злучаліся ў кампактныя касцёльныя тэрыторыі, якія былі пад уладай аднаго біскупа – наступніка Апосталаў - ці іх непасрэдных вучняў. Найчасцей гэта былі хрысціянскія супольнасці, заснаваныя самімі Апосталамі. Біскупы гэтых мясцовасцяў асаблівым чынам клапаціліся аб арганізацыі касцёльнай адміністрацыі на тэрыторыях, дзе праходзіла акцыя хрысціянізацыі.

Чытаць цалкам: Некалькі слоў аб устанаўленні дыяцэзіі

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (7)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

24 студзеня 1998 г. У катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні клерыкам: Яну Балтрукевічу (пар. Мікелеўшчына), Алегу Дулю (пар. Забалаць), Аляксею Раманчуку (пар. Удзел).
   4 сакавіка 1998 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, дзе наведаў семінарыйны будынак: капліцу, сталовую, аўдыторыі для заняткаў і жылую частку.
   25 красавіка 1998 г. У Пабэрнардынскім касцёле ў Гродне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні 6 алюмнам нашай семінарыі.
   26 красавіка 1998 г. У парафіі Рагозніца, у касцёле НПМ Каралевы Польшчы, адбылася кансэкрацыя алтара. Кансэкратарамі былі кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (7)

 

“Будзьце апосталамі Божай міласэрнасці”

Роздум - На шляху да святасці

13 красавіка 1991 г. Кансэкрацыя біскупа ў ГроднеПаводле парафіяльных спісаў, на тэрыторыі дыяцэзіі пражывае каля 500 тысяч вернікаў рымска-каталіцкага вызнання.
    Сярод Божага люду ўзрасла рэлігійная і сакрамэнтальная свядомасць, што пацвярджае сённяшняя колькасць парафій, якая дасягае 187.
    Па ўсёй Беларусі пад канец 80-х гадоў мінулага стагоддзя заставалася ўсяго толькі каля 50 святароў. Сёння ў дыяцэзіі працуе 207 святароў, якія прымаюць удзел у душпастырстве і дыдактычна-выхаваўчай працы.
– Ваша Эксцэленцыя, усе мы перажываем вялікую радасць з нагоды 20-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Ксёндз біскуп служыць у дыяцэзіі ад пачатку яе ўтварэння. Якім быў той асаблівы дзень 13 красавіка 1991 г.?
    Калі я ўспамінаю дзень 13 красавіка 1991 г., калі Святы Айцец сваёй апостальскай уладай заснаваў Гродзенскую дыяцэзію і прызначыў мяне яе біскупам, я разумею, што гэта быў Яго прарочы адказ на выклікі часу ў адносінах да Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Наш Святы Айцец дакладна зразумеў знакі надыходзячай “вясны Касцёла”, які вельмі пацярпеў у выніку нішчэння веры ў людскіх сэрцах і разбурэння сакральных будынкаў. Пасля столькіх гадоў прыгнёту настаў перыяд адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Я быў сведкам тых падзей.

Чытаць цалкам: “Будзьце апосталамі Божай міласэрнасці”

 

Важныя ўспаміны з мінулых год

Роздум - На шляху да святасці

Кс. арцыбіскуп Т. КандрусевічДваццацігоддзе ўстанаўлення Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца добрай нагодай, каб успомніць, якім быў Каталіцкі Касцёл на Гродзеншчыне ў тыя часы.
    У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі сітуацыя Касцёла на Гродзеншчыне была значна лепшай, вера людзей таксама была мацнейшай і больш пастаяннай. Паўплывала на гэта перш за ўсё тое, што перыяд ганенняў быў карацейшы, было больш адчыненых касцёлаў і працавала больш святароў. Дапамагала блізкае суседства Літвы, куды вернікі вельмі часта ездзілі на набажэнствы. Вельмі карыснымі былі таксама кантакты з Польшчай.
    Хоць адначасова трэба падкрэсліць, што час ганенняў зрабіў сваё. Не было няспыннай і сістэматычнай катэхізацыі. Недастатковая колькасць дзеючых касцёлаў, адсутнасць святароў і асоб кансэкраванага жыцця, а таксама рэлігійнай літаратуры і прэсы негатыўна паўплывалі на якасць рэлігійнага жыцця. У выніку гэта было перш за ўсё масавае традыцыйнае хрысціянства, якое адыграла вельмі вялікую ролю ў захаванні веры і яе пераказе малодшым пакаленням простымі пацерамі, ружанцам, літаніямі, навучаннем праўдаў веры старэйшымі і, безумоўна, дзякуючы сем’ям, якія былі дамашнімі касцёламі.
    Традыцыйная, але адначасова моцная вера, памножаная на сведчанне трывання ў ёй, сталі добрым падмуркам для духоўнага адраджэння.

Чытаць цалкам: Важныя ўспаміны з мінулых год

 

Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне…

Роздум - На шляху да святасці

Сустрэча Папы з кс. біскупам Аляксандрам. 1991 годУ старажытных была калісьці вельмі мудрая і адначасова лаканічная прыказка: “Усе дарогі вядуць у Рым”. Сапраўды, Рым быў сталіцай велізарнай імперыі, месцам, дзе можна было знайсці працу, хутка прыдбаць багацце і сацыяльны статус, атрымаць уладу; месцам, дзе можна было заявіць аб сабе, каб цябе пачулі, каб на цябе звярнулі ўвагу. Рым прыцягваў сваім багаццем і сваей веліччу. Так было калісьці, амаль паўтары тысячы год таму.
    Аднак і сёння Рым не страціў свайго значэння. Ён перастаў быць сталіцай магутнай мілітарнай імперыі, жорсткіх імператараў, бесчалавечных гладыятарскіх гульняў, а стаў духоўнай сталіцай хрысціянства, тым месцам, з якога на ўвесь свет разыходзіцца Добрая Навіна аб Уваскрослым Хрысце.
    З другога боку, паўстае незразумелае, на першы погляд, пытанне: якое дачыненне да гэтага маем мы? Калі ўважліва прыглядзецца да шыльдаў на нашых касцёлах, то звычайна можна прачытаць надпіс: “рымска-каталіцкая парафія”. Вось гэта “рымска-” і здзіўляе! Якія адносіны да велічнага Рыма маюць нашы маленькія, часта ў вёсачках і мястэчках, парафіяльныя святыні? Якая сувязь паміж імі і велічнымі рымскімі базылікамі, будаванымі на працягу стагоддзяў знакамітымі архітэктарамі і творцамі? Якая ж сувязь паміж Рымам і намі – тымі, большасць з якіх ніколі не была ў Вечным Горадзе і, можа, толькі па тэлебачанні магла захапляцца яго хараством і веліччу?

Чытаць цалкам: Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне…

 

Старонка 262 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.