ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Аўтастопам да Яна Паўла ІІ

Роздум - На шляху да святасці

Нас 6 чалавек. А менавіта: Алег Грубінаў, Яна Шостак, Арцём Ткачук, Марта Бекіш, Марта з Кракава і я – Тэрэза Грубінава.
    Усё распачалося ў сераду 27 красавіка. Пункт адпраўлення – Кракаў, у бок аўтатрасы, 7-я раніцы. Ідзём увесь час наперад, а з другога боку дарогі – касцёл, выява Яна Паўла ІІ і надпіс: “Адкажу на ўсе твае пытанні”. І адразу ўпэўненасць: у Ватыкане мы будзем, не ведаю як, але будзем! Мы вырушылі па двое. Яна з Мартай з Кракава, Арцём з Мартай Бекіш і я з братам. План у нас быў наступны. Кожны дзень мы павінны сустракацца ў акрэсленым месцы: 1 дзень – Вена, 2 дзень – Венецыя, 3 дзень – Рым. Так здарылася, што ўсе разам мы сустрэліся толькі ў Рыме, у Вечным Горадзе; усе дарогі вялі туды.

Чытаць цалкам: Аўтастопам да Яна Паўла ІІ

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (9)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

1999 год
  30 красавіка – 2 мая
   Дыяцэзіяная сустрэча моладзі ў Гродне.
   12 мая
   У Шчучыне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні Віктару Занеўскаму, алюмну семінарыі аа. піяраў.
   26 – 27 мая
   У Васілішках адбыўся фестываль рэлігійнай песні.
   31 мая
   У Лідзе (Слабада) адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча літургічнай службы алтара.
   3 чэрвеня
   Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў галоўны алтар у касцёле сёстраў-непакалянак Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (9)

 

Летні адпачынак для дзяцей у Няцечы

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе адпачынак для дзяцей з бедных, няпоўных і занядбаных сем’яў, якія не могуць дазволіць сабе выезд куды-небудзь па-за месцам жыхарства. Гэта будуць так званыя “Канікулы з Богам”, якія пройдуць у асяродку для адпачынку ў Няцечы (Лідскі раён).
   Мы запрашаем дзяцей ад 8 да 13 год з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Асяродак прымае па 65 дзяцей у кожную змену. Ксяндзы пробашчы фарміруюць для адпачынку 5-асабовыя групы.

   Тэрміны змен:
   I. 09. 06. 2011 г. – 22. 06. 2011 г.
   II. 25. 06. 2011 г. – 08. 07. 2011 г.
   III. 12. 07. 2011 г. – 25. 07. 2011 г.
   IV. 28. 07. 2011 г. – 10. 08. 2011 г.
   V. 13. 08. 2011 г. – 26. 08. 2011 г.

Чытаць цалкам: Летні адпачынак для дзяцей у Няцечы

 

Мой рахунак сумлення

Роздум - На шляху да святасці

Аналізуючы 10 Божых запаведзяў, можна адкрыць для сябе нешта новае, тое, што хаваецца за моўнай заслонай і ўтрымлівае глыбокі сэнс. Для прыкладу – невялікае разважанне.
1. Не май іншых Багоў, апроч мяне.
    Мы ведаем, што першая запаведзь вучыць нас маліцца, любіць Бога, аддаваць Яму хвалу. Але пад усім гэтым маецца на ўвазе яшчэ і давер да Бога. Ён кажа: “Калі не навернецеся і не станецеся як дзеці…” (Мц 18, 3): дзеці атаясамліваюцца са шчырасцю і адкрытасцю. Носячы на шыі крыж і верачы ў Божае наканаванне, мы выконваем Божы запавет.

    2. Не кажы імя Пана Бога дарэмна.
    Гэта значыць не казаць імёнаў Бога, Марыі ў жартах ці са злосці. Не клясціся фальшыва.
    Сэнс крыецца ў тым, што калі мы абражаем бліжняга словам, мы грашым супраць другой запаведзі. Бо кожны з нас на Зямлі – гэта стварэнне Божае. І калі мы абражаем, праклінаем суседа, значыць, мы абражаем і Бога!

Чытаць цалкам: Мой рахунак сумлення

 

Семінарыя чакае

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Гэта не вы Мяне выбралі, а Я вас…”, – сказаў Хрыстос Апосталам. Безумоўна, нельга разумець святарскае пакліканне як адзнаку ці права, якое належыць чалавеку. Бласлаўлёны Ян Павел ІІ, разважаючы пра святарства і пакліканне, акрэліў іх як Дар і Таямніцу.
   Святарства асобных пакліканых нараджаецца і развіваецца ў вызначаны Богам час, а выспявае і фарміруецца ў касцёльнай установе – семінарыі. Семінарыя – гэта не толькі ўстанова ці будынак: перш за ўсё, гэта жывыя людзі, якія прыйшлі сюды на голас Хрыста і якія прагнуць выканаць Яго намеры ў адносінах да сучаснага свету. Гэта сэрцы клерыкаў з’яўляюцца той глебай, на якой адбываецца сяўба Божага зерня, а сейбітам з’яўляецца сам Хрыстос.

Чытаць цалкам: Семінарыя чакае

 

Рэха беатыфікацыі

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У дні святкавання беатыфікацыі Папы Яна Паўла II прыгадваліся розныя жыццёвыя моманты, звязаныя з постаццю гэтага вялікага і святога чалавека. У памяці ўсплывалі перш за ўсё моманты масавых сустрэч з Папам. З асаблівай чуласцю ўзгадвалася апошняя пілігрымка Яна Паўла II на Радзіму ў 2002 годзе. Тады ў Кракаве, нібы прадчуваючы, што гэта апошняя сустрэча са Святым Айцом, сабралася рэкордная колькасць удзельнікаў – 2 млн. Мы, беларускія пілігрымы, радаваліся таму, што маглі падысці блізка да алтара, наблізіцца да гэтай гістарычнай постаці, маліцца разам з Ім.
    Але з найбольшай удзячнасцю Богу мне ўзгадаўся момант непасрэднай сустрэчы з Бласлаўлёным, 8 чэрвеня 1999 г. у Элку (Польшча), падчас аднаго з яго падарожжаў на Радзіму. На ўрачыстай св. Імшы мы, тагачасныя беларускія семінарысты, атрымалі месца непасрэдна каля алтара. Гэта быў незабыўны момант малітвы пры самім Пантыфіку ў акружэнні кардыналаў і біскупаў. Пасля Імшы была наша кароткая сустрэча з Папам. Я памятаю ўсціск Яго моцнай і цёплай далоні, уважлівы і лагодны позірк, характэрную задумлівую ўсмешку. Пасля агульнага развітання з Папам мы з таварышам зноў падышлі бліжэй да Пантыфіка. У той момант столькі хацелася Яму сказаць, а вырваліся толькі словы: “Ойча, чакаем у Беларусі!”.

Чытаць цалкам: Рэха беатыфікацыі

 

Блас­лаўлёны Ян Павел ІІ

Актуальна - З жыцця Касцёла

Блас­лаўлёны Ян Павел ІІ, ПапаБеатыфікацыя Папы-паляка
Міласэрны Божа, прымі нашу падзяку за дар апос­тальскага жыцця і паклікання­ блас­лаўлёнага Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва дапамажы нам узрастаць у любові да Цябе і адважна абвяшчаць любоў Хрыста ўсім людзям. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Напэўна, сёлетні месяц май будзе выключным для кожнага з нас. Вясеннія краявіды, касцёлы і прыдарожныя каплічкі, расспяваныя Ларэтанскай літаніяй, карагоды першакамунійных дзяцей, святары-прыміцыянты, маёвыя касцёльныя і супольныя падзеі (хоць бы апошняя Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Воранаве), а таксама асабістыя – усё гэта будзе асветлена ўсмешкай блаславёнага Яна Паўла II – Папы Марыйнага даверу, Папы Эўхарыстыі, Папы місіянера, Папы сябра дзяцей і моладзі… Можна было б доўга так пералічваць. Ён гаварыў нам пра Бога, які любіць кожнага чалавека, а асабліва таго, хто згубіўся на шляху жыцця, вёў нас да святасці, заражаючы сваёй.

Чытаць цалкам: Блас­лаўлёны Ян Павел ІІ

 

Зорка святасці Яна Паўла Вялікага

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кс. арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічКс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
1 мая 2011 г. застанецца ў гісторыі Каталіцкага Касцёла не толькі як дзень, у якім святы Касцёл вуснамі папы Бэнэдыкта XVI абвясціў блаславёным Вялікага Папу Яна Паўла II. На небе засвяціла яшчэ адна зорка Святога, якая ніколі не згасне.
   Калі 8 красавіка 2005 г., у дзень пахавання Яна Паўла II, у Рыме, нягледзячы на тое, што хрысціяне жывуць надзеяй на вечнае жыццё, панавала атмасфера пэўнай пустаты і прыгнечанасці, бо адышоў наш каханы Святы Айцец, то 1 мая 2011 г. горад над Тыбрам быў зусім іншы. У гэты дзень як мага лепш падыходзіла яму акрэсленне Вечнага Горада, калі беатыфікацыйныя ўрачыстасці пацвердзілі праўду пра тое, што хрысціянства - гэта рэлігія надзеі і што са смерцю чалавека не заканчваецца яго жыццё.
   Знаменным з’яўляецца тое, што Ян Павел II адышоў да дома Айца напярэдадні ўстаноўленага ім свята Божай Міласэрнасці і ў гэтае самае свята быў беатыфікаваны. Гэта знак, што давер Божай Міласэрнасці з’яўляецца гарантыяй святасці. Таму беатыфікацыя Яна Паўла II з’яўляецца яшчэ адным заахвочваннем да даверу Езусу Міласэрнаму, пра што мы асабліва павінны памятаць у гэтым душпастырскім годзе Божай Міласэрнасці, дэвізам якога з’яўляюцца словы “Божая Міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету”.

Чытаць цалкам: Зорка святасці Яна Паўла Вялікага

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (8)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

1998 год
   10 чэрвеня
   Пасля цяжкай хваробы памёр кс. Міхал Варанецкі – першы духоўны айцец Гро-дзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
   29 чэрвеня
   Адбылося ўрачыстае святкаванне 500-годдзя парафіі св. Апостала Пятра ў Гожы.
   4 ліпеня
   У Тракелях кс. арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі абвясціў аб прызначэнні кс. Антонія Дзям’янкі дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
   29 верасня
   У катэдральнай базыліцы ў Гродне адбылася кансэкрацыя кс. біскупа Антонія Дзям’янкі.
   27 кастрычніка
   У Гродне адбыўся Дыяцэзіяльны з’езд сем’яў. Прысутнічалі прадстаўнікі кожнай парафіі.
   14 лістапада
   Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч у Пабернардынскім касцёле ў Гродне ўдзяліў пасвячэння дыяканату 7 клерыкам ВДС.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (8)

 

Касцёл Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Гродна-Захад
С вятыня ў Капцёўцы паўстала толькі ў ХХ стагоддзі. Да гэтага часу св. Імшы на пляцы ў Капцёўцы часам цэлебраваў ксёндз, які прыязджаў з Гродна.
    30 студзеня 1936 г. на сходзе жыхароў гміны Горніца было вырашана распачаць будаўніцтва касцёла ў Капцёўцы. 26 красавіка 1936 г. віленскі мітрапаліт кс. арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі асвяціў пляц пад будаўніцтва касцёла, а 5 ліпеня афіцыйна ўтварыў новую рымска-каталіцкую парафію ў Капцёўцы. Пробашчам быў прызначаны кс. Ян Храбоншч. У гэтым жа годзе былі заснаваны могілкі.
    Неўзабаве надышоў трагічны верасень 1939 г. Плябанія была ўжо гатова, стаялі касцёльныя муры, трэба было накрыць іх дахам. Працы былі спынены, бо на тэрыторыю Гродзеншчыны ўвайшла Чырвоная Армія. Ваенная завіруха не дазволіла кс. Храбоншчу вярнуцца ў Капцёўку. Новую плябанію забралі пад амбулаторыю.
    У 1939 – 1941 гг. прабоства ў Капцёўцы прыняў кс. Ізыдор Слычка. Вядома, што ён хаваўся і жыў у прыватных дамах. У 1941 г. пробашчам у Капцёўцы стаў кс. Вінцэнт Барсук. 22 жніўня 1945 г. кс. Барсук цэлебраваў апошнюю св. Імшу. У найбліжэйшы тыдзень яго арыштавалі і вывезлі з Капцёўкі. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл дзейнічаў патаемна.

Чытаць цалкам: Касцёл Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы

 

Слова для Жыцця (12)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI
    У гэтыя дні велікоднага перыяду давайце дазволім сябе заваяваць Змёртвыхпаўсталаму Хрысту. У Ім пачатак новага свету любові і супакою, які з’яўляецца глыбокім прагненнем кожнага людскога сэрца. Папросім Найсвяцейшую Панну Марыю, якая падтрымлівала першых сведкаў свайго Сына ў абвяшчэнні Добрай Навіны, каб дапамагла таксама ў апостальскіх трудах святароў. Няхай дае плён сведчанню манахаў і манахінь. Няхай стымулюе штодзённыя намаганні бацькоў у перадачы пачаткаў веры сваім дзецям. Няхай асвятляе дарогу маладых, каб яны ішлі даверліва шляхам, пазначаным верай іх бацькоў. Няхай падтрымлівае сваёй блізасцю хворых і ўсіх пакутуючых. Няхай умацоўвае дзейнасць шматлікіх свецкіх, якія актыўна супрацоўнічаюць у новай евангелізацыі ў парафіях, таварыствах і рухах.

    Перад малітвай “Regina Caeli”, 08. 05. 2011 г.


Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (12)

 

Уваскрэсенне: ад “ведаць” да “разумець”

Роздум - На шляху да святасці

Сярод шматлікіх Радасных Навін, з якімі Бог прыходзіць да людзей, ёсць адна найважнейшая: Езус Жыве! “Ён уваскрос, як абяцаў!” (Мц 28, 6). Ён не проста нешта казаў і чыніў у мінулым, Ён жыве і дзейнічае цяпер, бо смерць не мае над Ім улады. Хрыстус перамог грэх і смерць. І доказ гэтаму – Яго Уваскрэсенне, Жыццё і дзеянне на працягу гісторыі. Факт паўстання Езуса з мёрвых мае настолькі важнае значэнне, што Апостал Павел сцвярджаў: “Калі б Хрыстус не ўваскрос, дарэмнай была б наша вера” (1 Кар 15, 14). Вера пацвердзілася фактам. Аднак ці жадаюць разумець гэты факт хрысціяне XXI ст.?
    Евангельскай Добрай Навіне не так проста прабіцца праз разнастайныя патокі інфармацыі, у якіх патанае сучасны чалавек. Сучасны хрысціянін настолькі перанасычаны ўсялякімі навінамі і сенсацыямі, што можа інертна “спажыць” Навіну пра Уваскрэсенне Езуса і перайсці да “смакавання” чарговага “news’а”. Тым больш, што вестка аб Змёртвыхпаўстанні гучыць штогод ужо каля дзвюх тысяч гадоў. Чым можа зацікавіць тое, пра што ўжо столькі было сказана? На жаль, для многіх машынальнае прыняцце і паўтарэнне нейкай інфармацыі не азначае яе разумення. Тое, што ў нашым грамадстве ўсе ведаюць пра Уваскрэсенне Хрыста, не азначае, што ўсе яго хоць неяк разумеюць.

Чытаць цалкам: Уваскрэсенне: ад “ведаць” да “разумець”

 

Старонка 261 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.