ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Тройчы цудоўна!

Актуальна - З жыцця Касцёла

Сёлета святкуем тры важныя юбілеі: 45-годдзе святарскіх пасвячэнняў біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, 30-годдзе яго біскупскага служэння і 30-годдзе існавання дыяцэзіі. Пра важныя даты расказвае віноўнік урачыстасцей. У маі месяцы Яго Эксцэленцыя біскуп Аляксандр Кашкевіч адзначае 45-гадовы юбілей святарства. І хоць наш будучы ардынарый ішоў шляхам наследавання Хрысту з малых гадоў, прыняцце рашэння аб службе на ніве Пана было такім жа разважлівым, як і цалкам яго місія ў Касцёле.

Чытаць цалкам: Тройчы цудоўна!

 

Патрабуем Святога Духа

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Момант Спаслання Святога Духа лічыцца пачаткам Касцёла, днём яго нараджэння.
Велікодны перыяд, калі мы мелі магчымасць аднавіць у сабе таямніцу веры ў Таго, хто ўваскрос, узышоў на Неба, сеў праваруч Айца і вернецца судзіць жывых і памерлых, заканчваецца ўрачыстасцю Спаслання Святога Духа на апосталаў, сабраных у вячэрніку.
    Гэты момант лічыцца пачаткам Касцёла, днём яго нараджэння. Гэта быў хрост Касцёла, які нарадзіўся, каб абвяшчаць усім Евангелле.

Чытаць цалкам: Патрабуем Святога Духа

 

Касцёл у Казловічах: да 100-годдзя вяртання святыні

Гісторыя - Парафіі і святыні

Казловіцкі парафіяльны касцёл, як і многія святыні Беларусі, мае нялёгкую гісторыю.
Засценак Казловічы, як і суседні маёнтак Верцялішкі, у сярэдзіне XIX стагоддзя былі ва ўладанні двараніна, афіцэра царскай арміі Аляксандара Свечына. У 1843 годзе яго жонкай Аляксандрай са старажытнага нямецкага роду Біспінгаў быў куплены хутар Казловічы, далучаны да іх вялікага валодання ў Верцялішках.
    З канца XVIII стагоддзя ў Казловічах існавала невялікая драўляная грэка-каталіцкая царква. З інвентара апісання парафіян казловіцкай царквы за 1824 год вынікае, што да яе належалі 341 вернік з вёсак Табала і Сколабава і невялікая частка са шляхецкіх ваколіц Эйсманты, Аленічы і Казловічы. У захаваных метрыкальных кнігах можна знайсці запісы аб ваколічнай шляхце: Быльчынскіх, Чарняўскіх, Давідовічах, Эйсмантах, Гарбачэўскіх, Камінскіх, Кучынскіх, Мінючыцах, Станкевічах, Струпінскіх, Талочках і інш. Адсюль вынікае, што парафіяне дзяліліся на простых прыгонных сялян і мясцовую шляхту, частка якой яшчэ заставалася ўніяцкай, а часам была рымска-каталіцкай, але працягвала наведваць уніяцкую святыню.

Чытаць цалкам: Касцёл у Казловічах: да 100-годдзя вяртання святыні

 

Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (3)

Роздум - На службе Богу


   Ад паштальёна да святара.
Кс. канонік Ян Рэйшаль: “У кожным пакліканні крыецца вялікая Божая таямніца”
Кс. Ян гаваркі і гарласты.
    Кожны яго зварот да цябе гучыць, як загад, і, гледзячы на парафіянак, якія несвядома выцягваюцца ў струнку побач са сваім пробашчам, напрошваецца выснова, што з яго атрымаўся б неблагі камандзір. Аднак ад лёсу начальніка будучы святар уцёк свядома. Лічыў, што важная прафесія і важная пасада будуць замінаць адданаму прыслужванню ў роднай парафіі.

Чытаць цалкам: Цярністы ці просты, або Пра доўгі шлях да святарства (3)

 

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка: “Не трэба асабліва перажываць за будаўніцтва, важна ўбачыць жніво”

Актуальна - Інтэрв'ю

 У лютым 2021 года вернікі царквы “Новае Жыццё” былі пазбаўлены будынка, дзе збіраліся на набажэнствыПасля атэістычнага ліхалецця большасць хрысціянскіх супольнасцей прайшлі ці яшчэ праходзяць этап будаўніцтва святынь. З гэтым звязаны даўжэзны спіс праблем і выпрабаванняў. Сёння размаўляем пра гісторыю пратэстанцкай царквы “Новае Жыццё”. Пасля 30-ці гадоў дзейнасці яны былі пазбаўлены свайго малітоўнага дома і сталі “царквой без сцен”.
– Пастар Вячаслаў, як узнікла Ваша царква? Распавядзіце крышачку пра гісторыю супольнасці?
    – У 90-ыя гады, калі Савецкі Саюз разваліўся, я і мае бацькі ўжо былі веруючымі людзьмі і належалі да Евангельскай Царквы. На той момант мне было 20 гадоў. Мы заўважылі, што людзі сталі цягнуцца да Бога, таму пачалі прапаведаваць, дзяліцца Евангеллем.
    Стала прыходзіць шмат людзей. Спачатку мы арандавалі кінатэатры, дамы культуры. А ў 1992 годзе зарэгістравалі ў Мінгарвыканкаме нашу царкву. Веруючыя людзі памятаюць тыя часы – тады ўтваралася шмат цэркваў.

Чытаць цалкам: Пастар Вячаслаў Ганчарэнка: “Не трэба асабліва перажываць за будаўніцтва, важна ўбачыць жніво”

 

Юбілей 80-годдзя адзначыў у Жупранах кс. Юзаф Занеўскі SDB

Актуальна - З жыцця Касцёла

Урачыстая св. Імша падзякі за 80 гадоў жыцця салезіяніна кс. Юзафа Занеўскага адбылася ў парафіяльным касцёле свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (дэканат Ашмяны).
Эўхарыстыю, у якой прынялі ўдзел біскупы, святары, манаскія сёстры і шматлікія вернікі, узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх, дзякуючы кс. Занеўскаму за шматгадовае ахвярнае святарскае служэнне ў дыяцэзіі, узвёў яго ў годнасць ганаровага каноніка Катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра, каралевіча.

Чытаць цалкам: Юбілей 80-годдзя адзначыў у Жупранах кс. Юзаф Занеўскі SDB

 

Паўсюдны Касцёл (16)

Актуальна - Варта ведаць

☞ Філіпіны. Пачаўся працэс беатыфікацыі а. Роэля Галарда. 21 год таму манаха – тагачаснага дырэктара кіруемай кларэтынцамі школы – выкралі разам з настаўнікамі і звыш 50-цю вучнямі, катавалі і нарэшце забілі тэрарысты з групы “Абу Саяф”, якая змагалася за незалежную мусульманскую дзяржаву на поўдні Філіпін. Манах загінуў у выніку перакрыжаванага агню паміж групай “Абу Саяф” і сіламі бяспекі, якія спрабавалі ратаваць выкрадзеных. Разам з айцом загінулі таксама трое настаўнікаў і пяцёра дзяцей. Дыяцэзіяльны этап працэсу беатыфікацыі стартаваў 3 мая ў парафіяльным касцёле ў Тумахубонгу. Мясцовы ардынарый біскуп Лео Далмао падчас св. Імшы сказаў, што “мучаніцтва – гэта дар, дадзены тым, хто варты гэтага ў вачах Бога”.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (16)

 

Роля Марыі ў жыцці хрысціяніна

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

У паўнаце вечнага Божага плана збаўлення, які ахоплівае ўсіх людзей, асаблівае месца займае Марыя як Маці Хрыста, з якім Айцец спрадвеку звязаў справу збаўлення. У таямніцы Хрыста Яна прысутнічае “яшчэ да стварэння свету” як Тая, якую Айцец абраў у якасці Маці свайму Сыну ва Уцелаўленні. Марыя – “поўная ласкі” – першая сярод пакорных і ўбогіх Пана, якія з даверам чакаюць і атрымліваюць ад Яго збаўленне. Яе абранне і месца ў таямніцы Хрыста цалкам унікальнае і непаўторнае. Даючы ў парадку зямнога нараджэння жыццё Езусу, Божаму Сыну, як Маці Яна атрымлівае годнасць Божага мацярынства (параўн. св. Ян Павел II, “Redemtoris Mater” 7–10).

Чытаць цалкам: Роля Марыі ў жыцці хрысціяніна

 

Возьмем Бога на канікулы!

Актуальна - З жыцця Касцёла

“Канікулы з Богам” у Смаргоні, 2019 г.Вялікімі крокамі набліжаюцца заслужаныя канікулы. Хвіліна вольнага часу, каб набраць дыхання і адпачыць ад штодзённых спраў і клопатаў, вучобы і экзаменаў, працы і мітусні, прыдасца кожнаму, бо кожны мае права на перадышку.
У канцы мая школьны званок абвесціць канікулы. І для дзяцей пачнецца час без школы, вучобы, кніг, хатніх заданняў і нашэння кожную раніцу цяжкага заплечніка. Напэўна, любое дзіця пагодзіцца з тым, што гэтыя амаль 90 дзён без вучобы – верагодна, ідэя Пана Бога, які добра так спланаваў, што пасля цэлага года намаганняў ім належыць адпачынак. Тады лёгка цытаваць словы Езуса з Евангелля паводле св. Марка: “Пайдзіце і крыху адпачніце” (параўн. Мк 6, 31).

Чытаць цалкам: Возьмем Бога на канікулы!

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (13)

Актуальна - Прэса

catholicby2018 Інтэрнэт-партал
Касцёла ў Беларусі

   У Багданаве (Валожынскі раён), месцы нараджэння мастака Фердынанда Рушчыца, побач з касцёлам св. Міхала Арханёла яму быў адкрыты помнік. Аўтарам бюста з’яўляецца скульптар Валяр’ян Янушкевіч, чые працы можна ўбачыць у многіх беларускіх касцёлах.
    Праект па ўшанаванні памяці славутага беларускага мастака, чый 150-гадовы юбілей адзначаўся летась, быў фінансаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.
    Адным з найбольш вядомых твораў Фердынанда Рушчыца з’яўляецца палатно “Нядзеля. Ля касцёла”, што захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. На карціне адлюстравана нядзельнае набажэнства ў старым драўляным касцёле ў Багданаве, які згарэў у гады ІІ Сусветнай вайны.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (13)

 

Дарога выратавання, спакою і збаўлення

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Месца жнівеньскага аб’яўлення Маці Божай у Валіньюс13 мая 1917 года Найсвяцейшая Панна Марыя спускаецца на зямлю ў сімвалічным месцы Кова да Ірыя, што азначае “Даліна Міру” (Фаціма, Партугалія), каб умяшацца ў лёс згубленага чалавецтва і прыгадаць дарогу спакою і выратавання ад разбурэнняў вайны. Гэта быў цяжкі час – бушавала І Сусветная вайна. Расія перажыла Лютаўскую рэвалюцыю супраць Божага памазаніка – цара Мікалая II Раманава – ды самадзяржаўя і знаходзілася ў стане двоеўладдзя. Бальшавікі набіралі ўсё большую моц, у краіне расла сацыяльная напружанасць і выспявала Кастрычніцкая рэвалюцыя.
Па Божай волі Найсвяцейшая Панна Марыя спяшаецца на дапамогу, бо ведае, што свет стаіць над безданню і абавязкова трапіць у яе, калі чалавецтва не зменіцца. У чарговы раз у гісторыі аб’яўленняў Маці Божая з’яўляецца перад дзецьмі. Гэта таму, што Божыя таямніцы могуць быць адкрыты толькі простым, пакорным, нявінным і чыстым сэрцам, такім, як дзевяцігадовы Францішак і сямігадовая Жасінта Марту, а таксама дзесяцігадовая Люцыя дос Сантас. Менавіта ім былі перададзены тры фацімскія таямніцы.

Чытаць цалкам: Дарога выратавання, спакою і збаўлення

 

Ці можна на хрысціянскіх знаках пакідаць прысвячэнне?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Прысвячэнне – кароткая форма выказвання, скіраваная да таго, каму штосьці дораць, тым, хто дорыць, паведамленне пра асвячэнне новай святыні ці місійнага крыжа, а таксама інфармацыя пра асобу, якой аўтар прысвячае свой твор. Што датычыцца людзей, прысвячэнне з’яўляецца найвышэйшай удзячнасцю, выразам памяці, любові або павагі да асобы. Гэта словы, уласнаручна напісаныя і падпісаныя аўтарам твора або ўладальнікам прадмета. Першапачаткова такую ўдзячнасць атрымлівалі касцёлы, місійныя крыжы і іншыя рэлігійныя рэчы, а таксама асобы, якія займалі высокае становішча ў грамадскай іерархіі. Пазней з’явіліся сямейныя і сяброўскія прысвячэнні ў форме вершаў, цытат з Бібліі і інш.

Чытаць цалкам: Ці можна на хрысціянскіх знаках пакідаць прысвячэнне?

 

Старонка 27 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.