ГРОДНА
Чацвер,
27 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Католік і палітыка: пазіцыя Касцёла

Зваротная сувязь - Задай пытанне

У часы бурлівых грамадскіх падзей вернікі часта падзяляюцца на два лагеры. Адны чакаюць ад ксяндзоў, каб тыя выказваліся і дзейнічалі як нейкія палітычныя лідэры. Другія ж наадварот – жадаюць, каб духавенства трымалася як мага далей ад “брудаў” палітыкі. Першыя любяць падкрэсліваць, што святар – гэта пастыр. Другія – што ён толькі духоўнік. А праўда, як гэта часта бывае, знаходзіцца пасярэдзіне. Святар – гэта пастыр, але пастыр духоўны.
    Ускладняе сітуацыю ксяндза і тое, што ён адначасова з’яўляецца і грамадзянінам сваёй краіны, і прадстаўніком Касцёла. Як прыватная асоба ён тэарэтычна мае права свабодна выказвацца на кожную грамадскую тэму. Але на практыцы нават прыватнае меркаванне нейкага святара людзі адразу ўспрымаюць (або спецыяльна выкарыстоўваюць у СМІ) як афіцыйнае «меркаванне Касцёла». На самой жа справе, афіцыйна ў грамадскіх справах ад імя Паўсюднага Касцёла выказваецца Папа, ад імя Касцёла лакальнага – біскуп або святар, якога ён афіцыйна ўпаўнаважыў. Таму і святарам, і вернікам важна вучыцца адрозніваць прыватнае меркаванне ад афіцыйнага.

Чытаць цалкам: Католік і палітыка: пазіцыя Касцёла

 

Чатыры свечкі

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Чатыры свечкі гарэлі ў пакоі і паволі раставалі. Было так ціха, што можна было пачуць, як яны размаўляюць паміж сабой.
    Першая сказала: “Я Супакой. На жаль, людзі не ўмеюць мяне захоўваць. Думаю, мне нічога іншага не застаецца, як толькі згаснуць!” І агеньчык на гэтай свечцы згас.
    Другая сказала: “Я Вера, на жаль, я нікому не патрэбна. Людзі не жадаюць слухаць майго голасу, таму мне няма сэнсу гарэць”. Падзьмуў лёгкі ветрык і згасіў свечку.
    Вельмі засмуцілася трэцяя свечка і сказала: “Я Любоў. У мяне няма больш сіл гарэць. Людзі не шануюць мяне і не разумеюць. Яны ненавідзяць тых, хто любіць іх больш за ўсё – сваіх блізкіх”. І гэтая свечка згасла.
    Але раптам у пакой зайшоў маленькі хлопчык і ўбачыў тры свечкі, якія ўжо нават не тлелі. Спалохаўшыся, хлопчык закрычаў: “Што вы робіце! Вы павінны гарэць: я баюся цемры!” Кажучы гэта, ён заплакаў.
    Усхвалявалася чацвёртая свечка і пачала супакойваць дзіця: “Не бойся і не плач! Пакуль я гару, заўсёды можна запаліць і іншыя тры свечкі, бо я – Надзея”.
 

Марыя, Каралева з Фацімы, маліся за нас

Актуальна - З жыцця Касцёла

13 мая касцёл Звеставання НПМ у Гродне (Пабрыгіцкі) стаў свайго роду малой Фацімай. Ад тэрыторый, якія Маці Божая абрала месцам сваіх аб’яўленняў для траіх дзяцей – Францішка, Гіяцынты і Люцыі – вернікаў аддзяляе час і геаграфічная адлегласць. Аднак у гэты вечар кожны хаця б духоўна мог перанесціся на месца найбольшага Марыйнага аб’яўлення XX стагоддзя. Гэты дзень вернікі гродзенскіх парафій, у вялікай колькасці сабраныя на Фацімскім набажэнстве ў касцёле, дзе амаль 20 гадоў развіваецца культ Каралевы з Фацімы, перажывалі надзвычай узрушана. Вечарам апрача традыцыйных набажэнстваў кожнага 13-га дня месяца – дзённай Эўхарыстычнай адарацыі, адгаворвання ружанца з інтэнцыямі, Фацімскага набажэнства – усе сталі сведкамі ўскладання кароны на фігуру Маці Божай Фацімскай.

Чытаць цалкам: Марыя, Каралева з Фацімы, маліся за нас

 

Семінарыя: пытанні і адказы

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Дарагія чытачы!
Як працуе Гродзенская духоўная семінарыя?
Колькі алюмнаў вучыцца ў гэтай навучальнай установе?
Як туды паступіць?
Якія семінарыя мае планы на будучыню?


На гэтыя і іншыя пытанні адкажа 14 чэрвеня госць нашай рэдакцыі, рэктар ВДС у Гродне ксёндз Юзаф Станеўскі. Пытанні будуць прымацца з 10.00 да 13.00 па нумары (8-0152) 75-64-38. Можна таксама іх дасылаць на электронную пошту: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
Адказы будуць змешчаны ў бліжэйшых нумарах "Слова".
 

I дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці

Актуальна - З жыцця Касцёла

1 чэрвеня 2011 г. - Гродна

Дарагія дзеці! Запрашаем вас на I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2011 г. у Гродне. Галоўнымі мэтамі гэтай сустрэчы з’яўляюцца перш за ўсё бліжэйшае пазнанне нашага Нябеснага Айца, знаёмства з новымі людзьмі, а таксама засеянне зярнятак любові ў нашых сэрцах.

   Будзе шмат малітвы, Эўхарыстыя, галоўным цэлебрантам якой будзе айцец нашай дыяцэзіяльнай Сям’і кс. біскуп Аляксандр, гульні, добрыя забавы, музыка, конкурсы, тэатральная інсцэніроўка, а напрыканцы - прыемны сюрпрыз.

Чытаць цалкам: I дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці

 

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Гродна-Захад: г. Гродна (Паўднёвы)
У 1994 г. у гарадскім мікрараёне Паўднёвы была заснавана новая парафія. 26 ліпеня 1995 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц пад будову і крыж (які і сёння стаіць перад касцёлам), і мясцовыя вернікі разам са сваім тагачасным пробашчам кс. Янам Раманчуком пачалі будаваць новы, велічны мураваны касцёл. У 1996 г. быў скончаны ніжні касцёл, і 31 кастрычніка ў ім адправілі першую святую Імшу, а 8 снежня ніжні касцёл асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. У 1997 годзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў і заклаў у сцяну будучага касцёла памятную капсулу. Будаўніцтва было скончана ў 1999 г., і 11 мая 2000 года новапабудаваная святыня была ўрачыста кансэкравана арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. На ўрачыстасці прысутнічалі: кс. біскуп Александр Кашкевіч, кс. біскуп Антоні Дзям’янка, кс. біскуп Эдвард Самсэль, кс. біскуп Тадэвуш Завістоўскі, каля 50 святароў. У галоўны алтар умуравалі рэліквіі св. Войцеха і св. Яна Саркандра.

Чытаць цалкам: Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

 

Слова для Жыцця (13)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI
    Вера ў Езуса ўключае Яго наследаванне штодня, у простых справах, якія складаюць наш дзень. «Бо таямніцы Божай адпавядае дзеянне ў паслухмянасці. Ён паступова будуе ў вялікай гісторыі чалавецтва сваю гісторыю. Становіцца чалавекам, але так, што можа быць непрызнаным сваімі сучаснікамі, уплывовымі сіламі гісторыі. Пакутуе і памірае, а як Уваскрослы хоча прыйсці да чалавецтва толькі праз веру сваіх, якім паказвае сябе. Ён увесь час пакорна стукае ў дзверы нашых сэрцаў, а калі адчыняем, павольна дазваляе нам «бачыць» (Езус з Назарэта II, 2011; 306). Св. Аўгустын кажа, што «неабходна, каб Езус сказаў: «Я – дарога і праўда, і жыццё» (Ян 14,6), бо пазнаўшы шлях, застаецца толькі пазнаць мэту» (Трактат аб Евангеллі св. Яна, 69,2.: CCL 36,500), а мэтай з'яўляецца Айцец. Такім чынам, для хрысціян, для кожнага з нас шлях да Айца - гэта паставіць на чале Езуса, Яго слова Праўды і прыняць дар Яго Жыцця.
   

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (13)

 

Культ Маці Божай у Капцёўцы

Роздум - На шляху да святасці

Ксёндз Міхал Ластоўскі, кусташ санктуарыя Яснагурскай Маці Божай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі.
Спрадвеку культ Маці Божай быў звязаны з вернікамі – жыхарамі Капцёўшчыны (Капцёўкі) і навакольных мясцовасцяў.
    Святыня вернікаў грэка-каталіцкага веравызнання ў Капцёўцы насіла назву Успення Маці Божай. У структурах рымска-каталіцкага Касцёла вёска Капцёўка належала да парафіі Маці Божай Анельскай у Гродне. Ксёндз Ян Храбоншч, калі працаваў вікарыем ў гродзенскай Фары, усяго праз тры гады святарства атрымаў загад ад арцыбіскупа, мітрапаліта Рамуальда Ялбжыкоўскага з Вільна, арганізаваць у Капцёўцы парафію і пабудаваць разам з вернікамі касцёл.
    Пасля прызначэння ксяндза Яна яго бацькі Караліна і Ігнат Храбоншчы, каб падзякаваць за дар святарства сына і выпрасіць праз заступніцтва Маці Божай блаславенне ў Бога на гэтую цяжкую арганізацыйную працу пры закладанні парафіі і будаўніцтве касцёла, заказалі на Яснай Гары абраз Маці Божай Чанстахоўскай. Са свайго роднага дома яны адправіліся пешшу ў пілігрымцы ў Чанстахову (140 км), каб прывезці гэты абраз у сваю парафію, а затым перадаць яго парафіі ў Капцёўцы. Маці Божая ў Яснагурскай іконе прыбыла ў Капцёўку ў пачатку кастрычніка 1936 г. і да 7 лістапада 1937 г. знаходзілася ў Народным доме імя Ігнація Масціцкага – ён служыў вернікам парафіі часовай капліцай. 7 лістапада 1937 г. вернікі з абразом Маці Божай адправіліся ў новы, яшчэ не закончаны касцёл.

Чытаць цалкам: Культ Маці Божай у Капцёўцы

 

З каталіцкага друку (13)

Актуальна - Прэса

К 20-летию религиозной свободы: Новосибирская предсеминария, о. Майкл Десджардинс, SJ, 13 апреля 2011 г.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (13)

 

Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

Актуальна - Пастырскае Слова

(у сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекта аб рэпрадуктыўных тэхналогіях)
У апошнія часы ва ўсім свеце многа ўвагі надаецца праблеме кланіравання чалавечых эмбрыёнаў з мэтай «вытворчасці» чалавечых асобаў, або так званым рэпрадуктыўным тэхналогіям. Не адстае ў гэтым і Беларусь. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 27 красавіка 2011 г. у першым чытанні прыняла законапраект аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх выкарыстанні.
   Каталіцкі Касцёл, падзяляючы занепакоенасць праблемай бясплоднасці і заахвочваючы да пошуку новых метадаў яе лячэння, у той жа час катэгарычна выступае супраць выкарыстання тэхналогій, якія супярэчаць хрысціянскаму разуменню годнасці сям’і, бацькоўства, дзетанараджэння і чалавечага эмбрыёна, а таксама значэння чалавечай сексуальнасці.

Чытаць цалкам: Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

 

Літанія да бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ

Літургія - Сябры Бога


Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.


Ойча з неба, Божа,
– змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
– змiлуйся над намi.
Духу Святы, Божа,
– змiлуйся над намi.
Святая Тройца, Адзiны Божа,
– змiлуйся над намi.
Святая Марыя,
– малiся за нас.
Благаслаўлёны Ян Павел ІІ,
– малiся за нас.
Заглыблены ў Айца, багатага на міласэрнасць,
– малiся за нас.
З’яднаны з Хрыстом, Адкупіцелем чалавека,
 
– малiся за нас.
Напоўнены Духам Святым, Панам і Жыватворцам,
– малiся за нас.
Цалкам адданы Марыі,
– малiся за нас.
Сябра святых і бласлаўлёных,
– малiся за нас.
Наступнік Пятра і Слуга слугаў Божых,
– малiся за нас.
Ахоўнік Касцёла, які навучае праўдам веры,
– малiся за нас.
Айцец Сабору і выканаўца яго пастановаў,
– малiся за нас.
Той, хто ўмацоўвае еднасць хрысціянаў і ўсяго роду людскога,
– малiся за нас.
Адданы шанавальнік Эўхарыстыі,
– малiся за нас.
Нястомны пілігрым гэтай зямлі,
– малiся за нас.
Місіянер усіх народаў,
– малiся за нас.
Сведка веры, надзеі і любові,
– малiся за нас.
Трывалы ўдзельнік Хрыстовых цярпенняў,
– малiся за нас.
Апостал паяднання і супакою,
– малiся за нас.
Натхняльнік цывілізацыі любові,
– малiся за нас.
Вястун Новай Евангелізацыі,
– малiся за нас.
Настаўнік, які заклікае выплысці на глыбіню,
– малiся за нас.
Настаўнік, які паказвае святасць як крытэрый жыцця,
– малiся за нас.
Папа Божай Міласэрнасці,
– малiся за нас.
Святар, які збірае Касцёл на складанне Ахвяры, – малiся за нас.
Пастыр, які вядзе аўчарню да неба,
– малiся за нас.
Брат і настаўнік святароў,
– малiся за нас.
Айцец кансэкраваных асобаў,
– малiся за нас.
Апякун хрысціянскіх сем’яў,
– малiся за нас.
Падтрымка сужэнцаў,
– малiся за нас.
Абаронца ненароджаных,
– малiся за нас.
Апякун дзяцей, сіротаў і адзінокіх,
– малiся за нас.
Сябра і выхаваўца моладзі,
- малiся за нас.
Добры самаранін для церпячых,
– малiся за нас.
Дапамога людзям старэйшым і самотным,
– малiся за нас.
Вястун праўды аб годнасці чалавека,
– малiся за нас.
Чалавек малітвы, заглыблены ў Бога,
– малiся за нас.
Шанавальнік літургіі, які цэлебруе Ахвяру на алтарах свету,
– малiся за нас.
Увасабленне працавітасці,
– малiся за нас.
Той, хто палюбіў крыж Хрыста,
– малiся за нас.
Той, хто верна рэалізуе пакліканне,
– малiся за нас.
Трывалы ў цярпенні,
– малiся за нас.
Узор жыцця і памірання для Пана Бога,
– малiся за нас.
Той, хто павучае грэшнікаў,
– малiся за нас.
Той, хто паказвае дарогу заблуканым,
– малiся за нас.
Той, хто прабачае крыўдзіцелям,
– малiся за нас.
Той, хто паважае праціўнікаў і ганіцеляў,
– малiся за нас.
Заступнік і абаронца прыгнечаных,
– малiся за нас.
Той, хто падтрымлівае беспрацоўных,
– малiся за нас.
Той, хто клапоціцца пра бяздомных,
– малiся за нас.
Той, хто наведвае вязняў,
– малiся за нас.
Той, хто ўмацоўвае слабых,
– малiся за нас.
Той, хто вучыць усіх салідарнасці,
– малiся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
 – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– змілуйся над намі.

С.: Малiся за нас, бласлаўлёны Ян Павел ІІ.
Н.: Каб мы жыццём і словам абвяшчалі свету Хрыста, Адкупіцеля чалавека.

Молімся.
Міласэрны Божа, прымі падзяку за дар апостальскага жыцця і пасланніцтва бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ і праз яго заступніцтва дапамажы нам узрастаць у любові да Цябе і адважна абвяшчаць любоў Хрыста ўсім людзям. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
 

Малітва – гэта паветра нашага духоўнага жыцця

Роздум - На шляху да святасці

Птушка з’яўляецца птушкай, калі парыць у паветры, кветка з’яўляецца кветкай, калі цвіце, а чалавек з’яўляецца чалавекам, калі моліцца.
Малітва ляжыць ў аснове кожнай рэлігіі. Гэты тэзіс выразна пацвердзіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас адной з нядаўніх аўдыенцый. Ён прывёў прыклады вядомых малітваў розных часоў і народаў, а таксама прааналізаваў старажытнаегіпецкія і месапатамскія малітвы. “Яны з’яўляюцца выразамі таго, што чалавек заўсёды трываў у пошуку Бога, адчуваў Яго, а таксама Яго міласэрнасць і дабрыню”, – падкрэсліў Папа.
    На сённяшні дзень мільёны людзей ва ўсім свеце не ўяўляюць сваё жыццё без малітвы, якая не толькі ўмацоўвае і ўздымае настрой, але, у першую чаргу, з’яўляецца адным з самых прыгожых дыялогаў – дыялогам паміж Богам і чалавекам. Сапраўды, дзякуючы малітве мы можам адчуваць прысутнасць Бога, які дакранаецца да нашых не заўсёды чыстых сэрцаў, і чуць Яго голас.

Чытаць цалкам: Малітва – гэта паветра нашага духоўнага жыцця

 

Старонка 260 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  188

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.