ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Сустрэча з Хрыстом, вялікая Рыба і шаленства Лядніцы

Роздум - На шляху да святасці

4 чэрвеня, падчас XV Сустрэчы моладзі “Лядніца 2000”, я атрымала ключы ад Неба з цытатамі: “Адчыніце дзверы Хрысту” (Ян Павел II) і “Дам табе ключы Валадарства Нябеснага” (Мц 16, 19). У мяне ўжо ёсць гэты найважнейшы ключ, застаецца толькі жыць так, каб потым мець нагоду яго выкарыстаць…
А цяпер пра тое, як было ў гэтым годзе, або аб Лядніцы’2011.
   Выключнасць гэтай сустрэчы грунтавалася на дзвюх рэчах: па-першае, гэта была ўжо XV сустрэча, а па-другое, і гэта найважнейшае, яна была прысвечана нашаму Вялікаму Папу – Яну Паўлу II. 80 тысяч пілігрымаў прыбыло на Лядніцкія палі, каб аб’яднаццца пад дэвізам “Ян Павел II – важна святасць!”
   Праведзены разам час быў вельмі разнастайным. Але аб усім па парадку.

Чытаць цалкам: Сустрэча з Хрыстом, вялікая Рыба і шаленства Лядніцы

 

Ці актуальны сёння пастановы ІІ Ватыканскага Сабора?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

На маю думку, адна з найважнейшых тэм, дзеля якой, зрэшты, і збіраўся ІІ Ватыканскі Сабор, – гэта роля і месца верніка ў сучасным свеце.
    XX стагоддзе прынесла чалавецтву прагрэс, імклівае развіццё навукі і тэхнікі, медыцыны і адукацыі. З другога боку, пад уплывам магчымасцей і дасягненняў з’явілася ганарлівасць, вера ва ўсемагутнасць чалавека, які можа сам, без Божай дапамогі кіраваць сваім жыццём. І як вынік – магчымасць адкінуць вечныя каштоўнасці, крыніцай якіх з’яўляецца Бог, адкінуць фундаментальныя прынцыпы маралі і ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вера стала “нямоднай”, несучаснай. Усё часцей сталі з’яўляцца думкі аб тым, што Евангелле і Касцёл ужо неактуальныя, не адпавядаюць патрабаванням сённяшняга дня. Нават цяпер, у наш час, можна пачуць думку аб тым, што месца верніка – гэта толькі святыня альбо клас для заняткаў рэлігіі, і ён увогуле не павінен умешвацца і ўносіць свае прынцыпы ў паўсядзённае жыццё грамадства.

Чытаць цалкам: Ці актуальны сёння пастановы ІІ Ватыканскага Сабора?

 

Падзяка

Адпачынак - Ад шчырага сэрца

Прэзідыум арганіза­цый­нага камітэта III Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ў складзе: кс. Артур Малафей – дырэктар парафіяды, кс. Максім Бачарнікаў – аканом парафіяды, кс. Уладзіслаў Сурвіла – капелан парафіяды (святыня), сп. Марына Жыбартовіч – старшыня культурна-асветніцкай камісіі (тэатр), а. Віктар Бохан CSSR – старшыня групы па справах конкурсаў (тэатр), сп. Артур Кахоцкі – старшыня спартыўнай камісіі (стадыён) і па справах спартыўных аб’ектаў, кс. Антоні Абухоўскі – старшыня інтэнданцкай службы - шчыра дзякуюць спонсарам: Сенату Рэспублікі Польшча, Міністэрству спорту і турыстыкі Рэспублікі Беларусь, Генеральнаму консульству Рэспублікі Польшча ў Гродне, ААТ “Вібаторг”, Moda-exclusive, “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, таварыству Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса ў Варшаве, цэнтру “Pastorale Сonferenctiae Episсoporum Catholicorum Bielorussiae”, а таксама кс. пралату Вітальду Лазавіцаму, пробашчу пар. Гродна-Паўднёвы, а. Станіславу Станеўскаму CSSR, пробашчу пар. Гродна-Дзевятоўка, кс. Андрэю Радзевічу, капелану сібіракоў, семінарыйнаму калектыву “AVE” і Францішку Лецягу (дырэктару стадыёна “Неман”) за фінансавую дапамогу і малітоўную падтрымку пры арганізацыі парафіяды. Аддзяч, Божа! ×
 

Усё, што здараецца, - добра!

Адпачынак - Дзіцячы куточак

У аднаго афрыканскага караля быў блізкі сябар, які ў любой сітуацыі меў звычку казаць: «Гэта добра!» Аднойчы кароль быў на паляванні. Сябар заўсёды зараджаў для яго стрэльбу, але, відаць, тым разам зрабіў штосьці няправільна: калі кароль хацеў выстраліць, у яго адарвала вялікі палец рукі. Сябар жа, як звычайна, сказаў: “Гэта добра!” На што кароль адказаў: “Не, гэта нядобра!” - і загадаў адправіць свайго сябра ў турму.
    Праз год кароль ізноў паляваў у джунглях. Раптам на яго накінулася дзікае племя людаедаў, якое захапіла ў палон караля разам з усёй яго світай. Канібалы прывялі палонных у вёску, нацягалі кучу дроў, звязалі каралю рукі і хацелі прыгатаваць яго на вячэру. Але раптам яны заўважылі, што ў караля не хапае на руцэ вялікага пальца. А вераванні людаедаў забаранялі ім есці тых, хто меў недасканаласці цела. Таму караля развязалі і адпусцілі.

Чытаць цалкам: Усё, што здараецца, - добра!

 

Душпастыр, навуковец, спартсмен

Актуальна - З жыцця Касцёла

13 чэрвеня, ва ўрачыстасць св. Антонія, у парафіяльным касцёле ў Адэльску ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са шматлікімі вернікамі дзякаваў за 30 год святарскай службы. Гэта была прыгожая нагода, каб паразмаўляць з Кс. Арцыбіскупам. Найчасцей, калі мы сустракаемся, то размаўляем пра справы, звязаныя з Касцёлам у Беларусі, пра яго праблемы і задачы. Але гэтая ўрачыстасць кіравала больш да асобы Кс. Арцыбіскупа.
- Ваша Эксцэленцыя, бл. Ян Павел II сказаў аб святарстве, што гэта Дар і Таямніца. А што пра гэта думае Кс. Арцыбіскуп пасля 30 год святарскай паслугі?
   - Сапраўды, святарства з’яўляецца вялікім дарам і вялікай здзіўляючай таямніцай. Ці просты хлопец з Адэльска мог падумаць, што стане ксяндзом, нават больш – біскупам? Калі б хтосьці сказаў пра гэта каля 50 год таму, то ўсе высмеялі б мяне. Але Бог вядзе і ў свой час дае знакі. Калісьці перада мной адкрывалася тэхнічная кар’ера: я быў інжынерам, меў з калегамі-інжынерамі пэўныя дасягненні, марыў аб кар’еры навукоўца, пачаў прыкладаць у гэтым напрамку намаганні і ўжо здаў экзамены ў аспірантуру. Аднак у Вострай Браме я прыняў іншае рашэнне: паступаю ў духоўную семінарыю. Калі я сказаў пра гэта майму сябру, той адказаў так: “Я ведаю, ксяндзоў мала, але чаму менавіта ты павінен ісці ў семінарыю?” А таму сапраўды, святарства – гэта вялікія таямніца і дар, бо, апрача святара, ніхто іншы на свеце не можа перамяніць хлеб і віно ў Цела і Кроў Хрыста, ніхто іншы не можа дараваць грахоў. Сваёй паслугай святар дае людзям Бога, чаго ніхто іншы не можа зрабіць.

Чытаць цалкам: Душпастыр, навуковец, спартсмен

 

ІІІ Паріфіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальна - З жыцця Касцёла

У арганізацыі III Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі вельмі дапамаглі шматлікія спонсары: “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, Міністэрства спорту і турыстыкі РП, Сенат РП, Пастаральны цэнтр Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Таварыства “Парафіяда” імя св. Юзафа Каласанса ў Варшаве, ААТ “ВІТАБОРГ”, Moda-Exclusive. Усім ім арганізатары і ўдзельнікі парафіяды гавораць шчырае “Аддзяч, Божа”.

Чытаць цалкам: ІІІ Паріфіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

 

Урачыстасці св. Антонія ў Малой Бераставіцы

Актуальна - З жыцця Касцёла

Сёлетні адпуст св. Антонія ў нашай парафіі супаў з 160-годдзем касцёла. Падчас гэтай урачыстасці група моладзі і старэйшых асоб атрымала з рук кс. бпа Аляксандра Кашкевіча сакрамант канфірмацыі. Уся парафія ўдзельнічала ў арганізацыі адпусту. Вялікая колькасць вернікаў сабралася ў касцёле, каб прывітаць ардынарыя і прасіць яго ўдзяліць сакрамант хрысціянскай сталасці і пастырскае бласлаўленне.
Парафія св. Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы ўзнікла ў канцы XIX стагоддзя. Адначасова з яе паўстаннем быў пабудаваны касцёл св. Антонія.
   Заснавальнікамі касцёла была сям’я Ваўкавыскіх. Яна кіравала маёнткам у Малой Бераставіцы да восені 1939 г., а перад уваходам у вёску Чырвонай Арміі іх, паддаўшыся камуністычнай прапагандзе, забілі мясцовыя сяляне. Целы былі закапаны ў ямах побач з касцёлам. У першы год нямецкай акупацыі астанкі забітых былі перанесены на могілкі.

Чытаць цалкам: Урачыстасці св. Антонія ў Малой Бераставіцы

 

Парафія Маці Божай Вастрабрамскай (Міласэрнасці) у Гродне (Аўгустовак)

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Гродна-Захад
Аўгустовак як гарадское прадмесце ўзнік у часы апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага, калі літоўскі падскарбій Антоні Тызенгаўз пабудаваў на левым беразе Нёмана невялікі палац і назваў яго ў гонар караля «Аўгустовак». Сядзіба лічылася каралеўскай маёмасцю да 1797 г., калі расійскі імператар Павел I падараваў яе генералу графу Маўрыкію О'Браен дэ Лассі.

Чытаць цалкам: Парафія Маці Божай Вастрабрамскай (Міласэрнасці) у Гродне (Аўгустовак)

 

Што перашкаджае людзям маліцца?

Роздум - На шляху да святасці

Маліцца можна заўсёды, бо час хрысціяніна – гэта час уваскрослага Хрыста, які застаецца з намі ва ўсе дні, таму малітва і хрысціянскае жыццё - непадзельныя. Св. Ян Хрызастом некалі казаў, што «часта і шчыра маліцца можна нават на кірмашы ці падчас самотнай вандроўкі. Таксама ў крамах, купляючы ці прадаючы, або нават падчас прыгатавання ежы». Аднак не кожны з нас можа дасягнуць такога стану ў малітве, каб цалкам акунуцца ў Бога.

Чытаць цалкам: Што перашкаджае людзям маліцца?

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (11)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2000 год
  23 – 25 чэрвеня
- I Дыяцэзіяльны Эўхарыстычны кангрэс у Гродне.
   24 чэрвеня  - У Смаргоні ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант святарства дыякану Аляксандру Яшэўскаму з супольнасці ксяндзоў салезіянаў.
   26 – 28 - чэрвеня   I Фестываль рэлігійнай песні ў Гродне “Te Deum Laudamus”.
  

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (11)

 

Слова для Жыцця (15)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Чалавек нават у часы навуковага і тэхнічнага прагрэсу застаецца істотай, адкрытай на ўсю праўду аб сваім існаванні, якая не затрымліваецца на матэрыяльных рэчах, але адкрыта на больш шырокі гарызонт. Вы адчуваеце ўсё гэта пастаянна, кожны раз, калі задумваецеся: чаму? Калі сузіраеце захад сонца або калі новая музыка хвалюе ў вас сэрца і розум, калі адчуваеце, што значыць сапраўды кахаць, калі ў вас ёсць моцнае пачуццё справядлівасці і праўды.

    Да моладзі ў Сан Марына, KAI, 20.06.2011

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (15)

 

З каталіцкага друку (15)

Актуальна - Прэса

“На голас паклікання”, Ірына Багдановіч, 6/2011
    У размове з выкладчыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі г. Гродна айцом прафесарам Андрэем Шчупалам CSsR І. Багдановіч запытала аб першым візіце айца ў Беларусь. Гэта адбылося 13 кастрычніка 1988 г. па запрашэнні кс. пробашча Тадэвуша Кандрусевіча, затым а. Андрэй па запрашэнні ўжо кс. біскупа Тадэвуша Кандрусевіча правёў некалькі місій у Беларусі, а пасля і зусім застаўся ў краіне. Айцец Андрэй праводзіў першыя рэкалекцыі для навучэнцаў семінарыі ў Гродне, а ў хуткім часе стаў іх спаведнікам. У 2001 г. ён быў прызначаны духоўным айцом клерыкаў і заставаўся на гэтай пасадзе 6 гадоў. Айцец Андрэй адзначае, што тым, хто кліча, з’яўляецца сам Хрыстос. Адных Ён кліча да шлюбу, другіх – да святарства. Абодва пакліканні патрэбныя і дапаўняюць адно другое. Чалавек толькі адказвае на пакліканне Хрыста. На любоў Бога, скіраваную да маладога чалавека, адказам павінна быць таксама вялікая і адважная любоў.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (15)

 

Старонка 258 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.