ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Вынікі Фотаконкурсу “Маё лета з Богам”

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Дарагія Чытачы! Нагадваем Вам, што на працягу жніўня праводзіўся фотаконкурс “Маё лета з Богам”, у якім Вы ўсе маглі прыняць удзел.
Журы конкурсу абмеркавала дасланыя фотаздымкі і вылучыла пераможцаў. Імі сталі Вікторыя Пыш з Астрыно, а таксама Ангеліна і Эрык Станіш з парафіі Узвышэння Св. Крыжа (Ліда-Фара).
Аўтары гэтых фотаздымкаў атрымаюць каштоўныя прызы і падарункі.
Пераможцаў просім патэлефанаваць па нумары: (80152) 75-64-38

Чытаць цалкам: Вынікі Фотаконкурсу “Маё лета з Богам”

 

Чаму мы адчуваем страх перад споведдзю?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Давайце спачатку задумаемся, адкуль бярэцца гэты неспакой ці страх перад споведдзю. Часцей за ўсё, ідучы да споведзі, мы думаем пра спавядальніка або пра зроблены грэх. Нам здаецца, што спавядальнік, якога мы вельмі добра ведаем, раскрытыкуе нас, будзе лаяцца, абурыцца нашым грахом або ўвогуле перастане нас паважаць, як дагэтуль.
Менавіта ў гэты момант мы вельмі памыляемся. Калі мы грашым, то не адчуваем страху перад Богам. Чаму, у такім выпадку, страх перад чалавекам павінен нам закрыць шлях да сустрэчы з Богам? Трэба памятаць, што падчас споведзі мы звяртаемся да Езуса. Езус, які вельмі любіць усіх людзей, ніколі нас не асудзіць, не выкпіць і не высмее. Святар не глядзіць на чалавека праз прызму яго грахоў. Мы размаўляем са спавядальнікам так, быццам бы размаўлялі з самім Езусам. Святар – гэта толькі прылада ў руках Бога. Акрамя таго, мы павінны памятаць, што Бог ведае ўсе нашыя грахі. Споведзь не баліць, яна лечыць нашу душу. Мы павінны сканцэнтраваць усе нашы пачуцці не на страху перад споведдзю, а на жалю за грахі і на навяртанні. Для Бога важней за ўсё наша збаўленне.

Чытаць цалкам: Чаму мы адчуваем страх перад споведдзю?

 

Новыя старонкі з жыцця гродзенскай дыяцэзіі: новы алтар

Актуальна - З жыцця Касцёла

5 жніўня, ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай, падчас св. Імшы ў гродзенскай катэдры быў урачыста адкрыты і асвечаны галоўны алтар. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім св. Імшу цэлебравалі ўсе біскупы Беларусі і вялікая колькасць святароў з дыяцэзіі і з па-за яе межаў. На св. Імшу прыбыло шмат вернікаў, прысутнічалі таксама прадстаўнікі дыпламатычных корпусаў і дзяржаўных улад.
    На пачатку Эўхарыстыі кс. бп Аляксандр Кашкевіч прывітаў усіх сабраных гасцей і прыгадаў вернікам цяжкія гады аднаўлення алтара. Кс. бп Аляксандр падкрэсліў, што сёння гэты цудоўны алтар у катэдры з’яўляецца “адлюстраваннем прыгажосці нашай душы”, а затым падзякаваў прадстаўнікам Міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, усім людзям добрага сэрца, а таксама ксяндзу Яну Кучыньскаму за працу па аднаўленні алтара. На заканчэнне св. Імшы кс. пробашч падзякаваў усім за духоўны і матэрыяльны ўклад у вялікую справу аднаўлення алтара, а таксама заахвоціў вернікаў да штодзённага наведвання і малітвы ў катэдры.

Чытаць цалкам: Новыя старонкі з жыцця гродзенскай дыяцэзіі: новы алтар

 

Новыя старонкі з жыцця гродзенскай дыяцэзіі: новы касцёл

Актуальна - З жыцця Касцёла

14 жніўня ў Беліцы (дэк. Ліда) адбылося асвячэнне новага касцёла. Асвяціў яго кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Пастыр дыяцэзіі адзначыў, што будаўніцтва касцёла – гэта вялікая справа. На ўрачыстасць прыбыaло шмат святароў і манаскіх сясцёр з дэканата і ўсёй дыяцэзіі; прысутнічалі таксама спонсары, прадстаўнікі свецкіх улад, госці з краіны і з замежжа, а таксама парафіяне. Перад пачаткам св. Імшы Алена Марчукевіч ад імя ўсіх парафіян прывітала кс. біскупа Аляксандра, а кс. пробашч Валянцін Хвядук коратка прыгадаў сабраным гісторыю ўзнікнення новай святыні.
    На пачатку снежня 1997 года адбылося першае спатканне парафіян, на якім было вырашана распачаць будаўніцтва новага касцёла, таму што на пачатку 70-х гадоў парафіяльная святыня св. Юрыя была разбурана. Быў выбраны парафіяльны камітэт, і распачаліся арганізацыйныя працы. Старшынёй камітэта абралі Фелікса Мараўскага. Душпастырам парафіі ў той час быў кс. Уладзіслаў Гжэгорэк. Пра будаўніцтва касцёла даведаўся Юліян Стоцкі, жыхар Ольштына (Польшча). Ён прыехаў у Беліцу і прыняў актыўны ўдзел у будаўніцтве, таму што касцёл павінен быў стаць на зямлі, дзе знаходзіўся дом, у якім некалі жылі яго бацькі. Праект касцёла і навакольнай тэрыторыі з’яўляецца заслугай менавіта Юліяна Стоцкага, які, на жаль, ужо адышоў у вечнасць.

Чытаць цалкам: Новыя старонкі з жыцця гродзенскай дыяцэзіі: новы касцёл

 

Пастырскі Ліст на пачатак новага школьнага і катэхетычнага года

Актуальна - Пастырскае Слова

Хутка мінулі дні летняга адпачынку дзяцей і моладзі. Распачаўся чарговы школьны і катэхетычны год. Ва ўсіх школах нашай краіны прагучаў першы званок. Гэта быў знак пачатку чарговага перыяду ўзрастання вялікай колькасці дзяцей і моладзі ў мудрасці і ласцы ў Бога і людзей.
   Сёлетні школьны і катэхетычны год – гэта час, калі наша Гро-дзенская дыяцэзія дзякуе Богу за 20-годдзе свайго існавання і за розныя ласкі, якія яна атрымала за гэты перыяд. 1 мая гэтага года мы былі сведкамі беатыфікацыі вялікага сябра моладзі, папы Яна Паўла ІІ. Тады ва ўсіх парафіях нашай дыяцэзіі распачалася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага, якая працягваецца да сённяшняга дня. Падчас летніх месяцаў вялікая колькасць вернікаў удзельнічала ў пешых піліграмках у дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях і ў іншыя месцы культу. Пілігрымка нашай моладзі накіравалася таксама і ў Іспанію на Сусветную сустрэчу моладзі са Святым Айцом Бенедыктам XVI. Святы Ацец, прамаўляючы да поўных энтузіязму маладых людзей, заклікаў іх да пазнання і адкрыцця сапраўднага шчасця, якое вынікае з укаранення і будовы свайго жыцця ў Хрысце...
 

Касцёл св. Францішка з Асізі ў Свіслачы

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Вялікая Бераставіца
Упершыню ў пісьмовых крыніцах паселішча Свіслач згадваецца ў канцы XV – пачатку XVI ст. як Свіслач Ваўкавыская, вялікакняcкая маёмасць. З 1542 г. яна належала Заслаўскім, з пачатку XVII ст. – Крышпінам, з другой паловы XVIII ст. па 1831 г. – Тышкевічам.
    Касцёл у Свіслачы быў заснаваны прыватнай фундацыяй яшчэ ў 1550 г., але ў часы рэфармацыі ён дзейнічаў як кальвінісцкі збор. Святыня была вернута каталікам у 1630 г. Новы драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы быў пабудаваны ў 1666 г. літоўскім падскарбіем Геранімам Крышпінам. У 1772 г. быў адноўлены тагачаснай уладальніцай маёнтка Тэрэзай Тышкевіч. У 1782 г. яго ізноў аднавіў і аздобіў Вінцэнт Тышкевіч (…1816), тагачасны ўладальнік Свіслачы. Драўляная святыня мела наступныя памеры: 41 локаць даўжыні і 20 локцяў шырыні (прыблізна 26 на 13 м). Двух’ярусная шатровая вежа пазначала ўваходны фасад. Высокі гонтавы дах над алтаром завяршала сігнатурка. Асобна стаяла двух’ярусная чацверыковая званіца з гадзіннікам. Касцёльны ўчастак быў абнесены штакетнай агароджай на цагляных слупках з такой жа ўваходнай брамай.

Чытаць цалкам: Касцёл св. Францішка з Асізі ў Свіслачы

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (14)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2001 год
   28 – 30 чэрвеня  -  II Дыяцэ­зі­яльны фестываль рэлі­гійнай песні. У ім прыняло ўдзел 527 чалавек.
  21 ліпеня -  Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пляц і фундамент пад будаўніцтва новай капліцы св. Казіміра ў Дзітве.
  29 ліпеня -  Пастыр дыяцэзіі асвяціў разбудаваную капліцу св. Ганны ў Глебавічах у парафіі Індура.
  11 жніўня -  Кс. бп Антоній Дзям’янка асвяціў кляштар сясцёр бернардынак у Слоніме. У кляштары пасялілася 6 манаскіх сясцёр.
  12 жніўня -  У доме сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, у прысутнасці кс. бпа Антонія Дзям’янкі, тры сястры склалі часовыя шлюбы, а тры – вечныя шлюбы.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (14)

 

Сагрэтыя Божай ласкай, або ўдзел у 26-х Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе

Роздум - На шляху да святасці

кс. Антоні Грэмза– Ксёндз Антоні, якія па ліку гэта былі Сусветныя дні моладзі, у якіх Вы прынялі ўдзел?
   – Гэта былі другія Сусветныя дні моладзі, якія я перажываў разам з моладдзю ўсяго свету. Першыя Дні моладзі, у якіх я ўдзельнічаў, прайшлі ў Кёльне ў 2005 годзе. Тады я таксама быў галоўным каардынатарам пілігрымкі нашай моладзі.

    – Колькі чалавек з нашай дыяцэзіі прыняло ўдзел у СДМ у Мадрыдзе? Раскажыце, калі ласка, аб пілігрымах у Іспанію.
    – Наша дыяцэзіяльная група налічвала каля 300 чалавек, акрамя гэтага, былі таксама групы францішканскай і сэрцанскай моладзі. У Мадрыд выязджала 6 аўтобусаў, у кожным з якіх быў адказны святар ці клерык. Моладзь паходзіла з розных куткоў нашай дыяцэзіі. Жадаючых паехаць у Мадрыд было значна больш, але, на жаль, не ўсе маглі прыняць удзел у пілігрымцы.

Чытаць цалкам: Сагрэтыя Божай ласкай, або ўдзел у 26-х Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе

 

Слова для Жыцця (16)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Дарагія сябры! Сустрэча ў Мадры-дзе была цудоўным сведчаннем веры для Іспаніі і ўсяго свету. Для шматлікіх маладых людзей з розных куткоў зямлі форум стаў своеасаблівай магчымасцю разам паразважаць, паразмаўляць, абмяняцца пазітыўным вопытам і, перш за ўсё, памаліцца і аднавіць свае сілы, каб укараняць сваё жыццё ў Хрысце, верным Сябру. Я ўпэўнены, што Вы вярнуліся ў свае дамы з моцнай упэўненасцю быць рошчынай для Вашых асяроддзяў, з жаданнем быць носьбітамі надзеі, якая нараджаецца з веры. Са свайго боку, я буду працягваць падтрымліваць Вас малітвай, каб Вы заставаліся заўсёды вернымі ўзятым на сябе абавязкам.

    Падчас агульнай аўдыенцыі, 24.08.2011

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (16)

 

З каталіцкага друку (16)

Актуальна - Прэса

“Не забівай (сябе)!” Кс. Тамаш Яклевіч, 33/2011
    Аўтар артыкула апісвае складанасць матываў і прычын, якія вядуць да здзяйснення самагубстваў. Звычайна існуе некалькі прычын самагубства. Сёння Касцёл бярэ пад увагу псіхалагічныя і сацыялагічныя веды на дадзеную тэму. Таму лічыць, што ёсць абставіны, якія змякчаюць ці ліквідуюць віну. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла сцвярджае: “Цяжкія псіхічныя расстройствы, страх ці сур’ёзная боязь перад выпрабаваннем, пакутай ці катаваннем могуць зменшыць адказнасць самагубцы” (2282). Аўтар прыводзіць выказванні кс. Антонія Бартошкі, тэолага-мараліста, які звяртае ўвагу на тое, што “пахаванне самагубцы з’яўляецца заступніцкай малітвай, якая выпрошвае Божую міласэрнасць для чалавека, які, прасцей кажучы, адышоў нез’яднаны з Панам Богам. Св. Імша на такім пахаванні з’яўляецца малітвай за грахі памерлага”. “Мы молім аб міласэрнасці менавіта таму, што маем свядомасць граху. Чым больш у самагубстве наўмыснасці і запланавання, тым больш неабходна малітвы аб міласэрнасці. (…) Чым больш у самагубстве адчаю, жаху і страху, тым меншая адказнасць за гэты ўчынак. Аднак што датычыцца канкрэтных выпадкаў, чалавек не мае права гуляць у суддзю”. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны дзень самагубствы здзяйсняюць каля 1300 чалавек.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (16)

 

Падарожжа ў Беліцу

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

14 ліпеня 2011 года ў мястэчку Беліца на Гродзеншчыне адбылася вялікая ўрачыстасць: асвячэнне касцёла св. Юрыя. У суботу мы выехалі з Мінска. Пры ўездзе ў вельмі прыгожую мясцовасць мы былі ўзрушаны тым, як жыхары рыхтуюцца да ўрачыстасці. Людзі былі падобныя да мурашніку, у якім кожная мурашка прыкладала ўсе намаганні, каб упрыгожыць сваё мястэчка. Мы таксама дапамаглі жыхарам.
    Пасля прыезду мы прынялі ўдзел у святой Імшы ў капліцы каля могілак, а пасля яе наведалі магілы салдат.
    Беліца ляжыць над Нёманам, на беразе якога мы расставілі свае палаткі. Краявіды, якімі мы захапляліся, былі цудоўныя: рака, кветкі, дрэвы, палі, лугі...

Чытаць цалкам: Падарожжа ў Беліцу

 

Паспытаць смак посту дзеля збаўлення бліжняга!

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
   Пасля невялікага летняга прыпынку мы зноў сустракаемся з Вамі “На скрыжаванні”. Напэўна, і я, і Вы гатовы да новых адкрыццяў. Пасля адпачынку, які, спадзяюся, не прайшоў марна ў духоўным сэнсе, з’явілася бадзёрасць, расправіліся плечы. Аб цёплых днях яшчэ напамінаюць яркія фотаздымкі, а аб надыходзе восені - сённяшняя рубрыка.
   На гэты раз паразважаем аб падарунку Богу – ахвяры – і паспрабуем нанава нарадзіцца. Паслухаем, як некаторыя называюць свайго любага чалавека. А таксама згодзімся з сэнсам кахання, якім прасякнута песня месяца.
   З Богам!

  ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Ідзіце на ўвесь свет і абвяшчайце Евангелле кожнаму стварэнню”
(Мк 16,15).
    Сваім словам, сваімі ўчынкамі…
   Адзін абвяшчае Евангелле праз Божае слова, другі – калі чыніць дабро іншым. А трэці проста любіць Бога і лічыць, што гэтага дастаткова. Але калі ў касцёле мы робім знак крыжа на ілбе, вуснах і сэрцы – тым самым абяцаем абвяшчаць Евангелле, прапусціўшы словы Божыя праз сэрца. Пасля чаго мы павінны падзяліцца “добрай навіной” з іншымі.

Чытаць цалкам: Паспытаць смак посту дзеля збаўлення бліжняга!

 

Старонка 255 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.