ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Задаём пытанні

Актуальна - З жыцця Касцёла

Дарагія чытачы! Як функцыянуе гродзенская катэдра? Якія планы далейшага аднаўлення алтара і святыні? Якія душпастырствы існуюць пры катэдры? Як працуе парафіяльная канцылярыя? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна атрымаць у пробашча катэдральнага касцёла кс. Яна Кучыньскага. Пытанні будуць прымацца 19 верасня з 10.00 да 13.00 па тэлефоне 756438. Можна іх таксама дасылаць на электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Адказы будуць змешчаны ў бліжэйшых нумарах “Слова Жыцця”.
 

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата Мучаніка ў Заневічах

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Вялікая Бераставіца
Касцёл пад падвойным тытулам Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата Мучаніка пабудаваны 2 кіламетры на ўсход ад вёскі Заневічы (некалі яна была шляхецкай аколіцай), на могілках. Святыня з атынкаванай цэглы ў стылі неакласіцызму была ўзведзена, паводле дадзеных, у 1917 г. на сродкі пана Бажэнцкага паводле праекта, распрацаванага ў 1908 г. Магчыма, святыня была пабудавана ў першай палове ХIХ ст. Пасля паўстання 1863 г. яна была зачынена, набажэнствы аднавіліся толькі ў 1917г. Гэта пацвярджаецца і датай на крапідле, якое знаходзіцца ў святыні: “1854 год”.
    З часам фундатар быў пахаваны ў сваёй святыні. Яго жонка Цэліна (1833 – 1913 гг.) і дачка Ядзвіга (1863 – 1906 гг.) пераехалі ў Рым, дзе сталі заснавальніцамі новай манаскай супольнасці Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана Езуса (Змёртвыхпаўстанак). Абе­дзве пахаваны ў Кентах пад Кракавам, у галоўным доме супольнасці.

Чытаць цалкам: Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата Мучаніка ў Заневічах

 

«У нас вельмі не хапае святароў»

Актуальна - З жыцця Касцёла

Рэктар ксёндз Юзаф СтанеўскіКсёндз Юзаф Станеўскі, рэктар Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, кіруе гэтай установай ужо 7…гадоў. З нагоды пачатку новага навучальнага года ў семінарыі мы паразмаўлялі з кс. Юзафам пра пакліканне маладых людзей, пра тое, чаму ў семінарыі не можа быць конкурсу на паступленне, ці цяжка вучыцца ў духоўнай установе, а таксама пра тое, чаму ў дзевяностых гадах у семінарыю прыходзіла больш людзей, чым сёння.
- Ці адбываюцца сёння нейкія змены ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, каб яна магла адпавядаць патрабаванням сучаснага тэхналагізаванага свету?
    - Сённяшняя моладзь, сённяшні свет сядзіць на мультымедыйнай кропельніцы – заўсёды патрабуе пэўнага шуму, руху, без мабільнага тэлефона і інтэрнета большасць ужо не можа. Але мы, як гэта было ад пачатку, так і сёння, павінны абвяшчаць Евангелле, а яно – нязменнае. Чалавек змяняецца, і таму ён павінен прыстасавацца да Евангелля, калі ён хоча быць ці святаром, ці католікам. Менавіта таму ў дачыненні да Святога Пісання мы нічога не змяняем, нашай мэтай з’яўляецца тое, каб сучасны чалавек хацеў слухаць Евангелле, прымаў яго і жыў паводле яго.

Чытаць цалкам: «У нас вельмі не хапае святароў»

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (15)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2001 год
   2 снежня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу св. Барбары на старых могілках у парафіі Ліда-Фара.
   4 снежня  -  Кс. абп Іван Юрковіч, апостальскі нунцый у Мінску, упершыню наведаў нашу дыяцэзію.
  6 снежня  -  Адышоў да Бога кс. пралат Алойзы Тамковіч.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (15)

 

Новы віцэ-афіцыял касцёльнага суда ў Гродне

Актуальна - З жыцця Касцёла

Віцэ-афіцыял касцёльнага суда ў Гродне кс. Павел Урбан- Ксёндз Павел, некалькі слоў пра сябе. Прадстаўцеся, калі ласка, нашым чытачам.
   - Сардэчна вітаю ўсіх чытачоў “Слова Жыцця” і ксяндза рэдактара. Я паходжу з парафіі імя НПМ у Вярэйках. Нарадзіўся 16 мая 1979 г. у Пажарках. Адразу ж пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. У перыяд семінарыйнай фармацыі скончыў курс рэстаўратараў і спецыялістаў па сакральным мастацтве ва ўніверсітэце імя М. Каперніка ў Торуні, а таксама курс па праблемах алкагалізму і Апостальства цвярозасці ў Закрочыме. Пасля заканчэння семінарыі ў 2001 годзе я як клерык быў накіраваны на літургічна-душпастырскую практыку ў парафію Узвышэння Св. Крыжа ў Лідзе. 16 лістапада 2002 года быў пасвечаны ў дыякана, пасля чаго далей нёс Божую службу ў лідскай Фары. У гэтай жа парафіі быў мой першы, хоць і кароткі, бо толькі 3 дні, вікарыят. Пасля святарскіх пасвячэнняў, якія 24 мая 2003 г. мне ўдзяліў наш ардынарый кс. бп Аляксандр Кашкевіч, я быў прызначаны вікарыем лідскай Фары. Адразу пасля гэтага мяне перавялі на вікарыят у парафію св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы, дзе я быў больш за два гады. У 2008 годзе кс. бп Аляксандр Кашкевіч накіраваў мяне ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт для атрымання ступені магістра-бакалаўра кананічнага права. Я скончыў яго ў 2008 годзе абаронай магістэрскай працы “Прававая сітуацыя Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь” і бакалаўрскім экзаменам. Цяпер я вучуся на IV курсе аспірантуры на тым жа факультэце і рыхтую кандыдацкую дысертацыю на тэму нашай Канферэнцыі Біскупаў. Акрамя гэтага, з мінулага года я выкладаю кананічнае права ў Катэхетычным каледжы імя б-па З. Лазіньскага ў Баранавічах.

Чытаць цалкам: Новы віцэ-афіцыял касцёльнага суда ў Гродне

 

Нас яднаў Езус

Актуальна - З жыцця Касцёла

Іна Ардынец, Шчучын
    Пілігрымка ў Іспанію – гэта проста неверагоднае падарожжа, падчас якога жыццё было для мяне марай на яве!
    Па дарозе ў Мадрыд мы пабывалі і ў іншых краінах, убачылі шмат неверагодных месцаў: Польшча, Германія, Францыя, Аўстрыя, Італія… І нарэшце прыехалі ў Лірыю – маленькі гарадок каля Валенсіі. Нас сустрэлі добрыя, ветлівыя людзі. У Лірыі мы наведалі шмат цікавых месцаў, цудоўных, неверагодна прыгожых храмаў. Пабывалі на Міжземным моры.
    Але галоўнай мэтай нашай пілігрымкі быў Мадрыд, куды спяшаліся ўсе маладыя людзі свету. У першы дзень мы ўсе сабраліся на плошчы Сібелес, на якой, пасля святой Імшы, адбылося ўрачыстае адкрыццё Сусветных дзён моладзі. Уражвала шчырасць і адкрытасць людзей навокал. Мы не ведалі адзін аднаго, мы размаўлялі на розных мовах, але мы маглі дамовіцца, таму што нас яднала наша вера, нас яднала вялікая Любоў Хрыста. Гэтыя пачуцці перапаўнялі нас.
    Падчас нашага побыту ў Мадрыдзе мы паслухалі цікавыя канферэнцыі на тэму веры і яе сучасных праблем, убачылі гэты дзівосны горад са шматвекавой гісторыяй, пакаштавалі нацыянальныя стравы.

Чытаць цалкам: Нас яднаў Езус

 

Слова для Жыцця (17)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Але што азначае для нашага штодзённага жыцця гэты заклік: “Праз Эўхарыстыю ўмацаваць першынство Бога”? Эўхарыстычная камунія, Дарагія Сябры, пазбаўляе нас індывідуалізму, перадае нам дух Хрыста, мёртвага і ўваскрослага, злучае нас з Ім, таямніча аб’ядноўвае нас з нашымі бліжнімі, якія складаюць Касцёл (1 Кар 10, 17). Эўхарыстыя падтрымлівае і перамяняе ўсё штодзёнае жыццё. У маёй першай энцыкліцы напісана: “У эўхарыстычнай камуніі заключаецца тое, каб быць каханым і кахаць іншых. Эўхарыстыя, якая не пераходзіць у канкрэтныя ўчынкі любові, сама па сабе частковая” (“Deus caritas est”, 14).

    Беларуская секцыя Radio Vaticano, 11.09.2011

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (17)

 

Пяцігоддзе АД «OPEN»

Гісторыя - Юбілей

Акадэмічнае душпастырства „“OPEN” паўстала ў кастрычніку 2006 года, а сёлета адзначае сваё пяцігоддзе. Душпастырам студэнтаў і працуючай моладзі з самага пачатку з’яўляецца кс. Антоній Грэмза. Назва душпастырства ў перакладзе з англійскай мовы азначае “адкрыты”. Адкрыты для ўсіх, для новай моладзі, для новай евангелізацыі. Усё пачалося з супольнай Эўхарыстыі ў чацвер і катэхезы, якая адбылася адразу ж пасля яе ў кляштары сясцёр назарэтанак. Боязь, што ніхто, акрамя арганізатараў, не прыйдзе на сустрэчу, садзейнічала інтэнсіўнай падрыхтоўцы. Сёння супольнасць налічвае 65 чалавек, а на св. Імшы ў чацвер прыходзіць звыш ста.
    Мэта кожнага акадэмічнага душпастырства – гэта заахвочванне да шчырага сяброўства з Богам і пазнання праўды, якую Бог абвясціў у Хрысце, а таксама стварэнне сапраўднай супольнасці. Усё гэта рэалізоўваецца праз супольныя паездкі і рэкалекцыі, а таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі. Студэнты гасцілі ўжо ў сваёй супольнасці кс. Яна Кучыньскага, а. Казіміра Жыліса, а. Андрэя Урублеўскага CSsR, кс. Антонія Радзевіча, хрысціянскія сем’і.

Чытаць цалкам: Пяцігоддзе АД «OPEN»

 

«Карытас» у Гродне

Актуальна - З жыцця Касцёла

Карытас – гэта любоў, заснаваная на братэрстве. Братэрская любоў, якая ўзвышае, дапамагае, падтрымлівае. Касцёл з самага пачатку займаўся дабрачыннай дзейнасцю. “Карытас” з’яўляецца адной з яго дабрачынных арганізацый, мэта якой – праяўляць любоў да бліжняга.
    У Гродзенскай дыяцэзіі “Карытас” існуе з 1990 года. Ужо праз чатыры гады яна дзейнічала пры найбольш вялікіх парафіях, але толькі 24 сакавіка 1994 года была зарэгістравана афіцыяльна. Гродзенская “Карытас” супрацоўнічае з Аўстрыяй, Даніяй, Германіяй, Ірландыяй, Польшчай і Злучанымі Штатамі. З 2005 года да сённяшняга дня яе дырэктарам з’яўляецца кс. Віталій Дабраловіч.
    “Карытас” у Гродне ажыццяўляе шэраг дабрачынных праектаў. Яе дапамога накіравана перш за ўсё да шматдзетных сям'яў, самотных людзей і бяздомных. Арганізацыя супрацоўнічае з парафіямі, школамі, адукацыйнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і таварыствамі, а таксама з бальніцамі. З самага пачатку свайго існавання “Карытас” клапоціцца пра духоўнае развіццё людзей, праводзіць кансультацыі, падтрымлівае ў крызісных сітуацыях.

Чытаць цалкам: «Карытас» у Гродне

 

З каталіцкага друку (17)

Актуальна - Прэса

“Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі” 08.09.2011
    8 верасня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Мы дакладна не ведаем, калі нарадзілася Марыя, а дата гэтага свята вынікае з традыцыі Марыйнага культу.
    Святкаванне гэтай падзеі нясе глыбокі тэалагічны змест. Нараджэнне Марыі было непасрэдным прадказаннем з’яўлення Збавіцеля. Айцы Касцёла казалі, што Марыя папярэднічае прыходу Месіі так, як надыход світання абвяшчае поўны бляск дня.
    У каноне Святога Пісання мы, аднак, не знойдзем апісання нараджэння і дзяцінства Марыі, хоць гэтая тэма ўздымаецца ў шматлікіх апокрыфах, між іншым, у “Протаевангеллі Якуба”. Аднак на падставе гэтых пісанняў цяжка ўзнавіць сапраўдныя падзеі з жыцця Маці Божай. Традыцыйна лічыцца, што яе бацькамі былі св. Ганна і св. Яўхім, якія дачакаліся дачкі толькі ў сталым узросце. Трэба памятаць, што Касцёл вызнае веру ў беззаганнае (але не цнатлівае, як у выпадку Езуса) зачацце Марыі, якое захавала яе ад сапсавання першародным грахом. Гісторыя свята сягае часоў асвячэння Іерузалімскага касцёла св. Ганны, узнесенага ў V ст. на тым месцы, дзе, па меркаваннях, нарадзілася Марыя. З Іерузаліма, дзе ўшаноўваецца фігурка Марыі як малога дзіцяці, свята было перанесена ў VI cт. ў Канстанцінопаль, а потым на Захад.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (17)

 

Валадарства граху ці Бога?

Роздум - На шляху да святасці

Бог ужо не гаворыць, - Ён крычыць, каб мы звярнулі ўвагу на тое, што мы робім, як жывём, якія маем прыярытэты, на якое месца ставім Яго…
Святая Імша ў гродзенскай катэдры, дажджлівая Вена, маленькі італьянскі Асці, дзве ночы ў аўтобусе і доўгачаканае прывітанне ў Лірыі, невялікай мясцовасці каля Валенсіі. Падрыхтоўка валанцёраў, жыхароў горада і пробашча нас вельмі ўразіла: вывешаны беларускі сцяг, св. Імша на дзвюх мовах, фотаздымкі Гродна... Гэта быў добры час, мы адчувалі сябе самымі дарагімі гасцямі гэтай парафіі. Тут мы таксама ўдзельнічалі ў святкаванні найважнейшай урачыстасці гэтага рэгіёна: Унебаўзяцця НПМ. Прыгожая Вігілія, шчырая малітва, урачыстая святая Імша, а потым вельмі смачная валенсійская паэла, пагодлівы вечар і – мы збіраемся ў Мадрыд.

Чытаць цалкам: Валадарства граху ці Бога?

 

Шлях, поўны сюрпрызаў і Божай ласкі

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Ксёндз вярэйкаўскай парафіі Валерый Лісоўскі пад натхненнем Святога Духа, як ён сам сказаў, вырашыў зрабіць падарунак для моладзі. Ён прапанаваў у апошнія выхадныя дні лета адправіцца ў святое месца. Куды? “Няхай гэта будзе для вас сюрпрызам”, – усміхнуўся пробашч і падміргнуў.
    Хлопцы і дзяўчаты да апошняга моманту не ведалі накірунку падарожжа. Але пасля св. Імшы раніцай 27 жніўня, калі месцы ў аўтобусе былі заняты, стала вядома, што сёння іх чакае на малітву Маці Божая Тракельская.
    Ружанец за шчаслівае пры­быццё да месца – і ўжо ў дарозе. З вясёлымі песнямі да Марыі ехаць было і лягчэй, і хутчэй.
    У санктуарыі ў Тракелях (што ў Воранаўскім раёне) моладзь сустрэў ксёндз Павел Галіньскі, які расказаў шмат цікавага пра касцёл Наведвання Паннай Марыяй Лізаветы, пра жыхароў мястэчка і пра цудоўны абраз. Запомнілася некалькі цікавых гісторый, якімі маладыя людзі цяпер, як праўдай веры, могуць падзяліцца з іншымі.

Чытаць цалкам: Шлях, поўны сюрпрызаў і Божай ласкі

 

Старонка 254 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.