ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Касцёл св. Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Вялікая Бераставіца
У XVIII – XIX стст. паселішча Малая Бераставіца было маёмасцю Юндзілаў, потым Солтанаў. Касцёл тут быў заснаваны прыватнай фундацыяй у 1550 г. У 1752 г., паводле дадзеных, тут дзейнічаў драўляны касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага, які ўнутры ўпрыгожвалі 4 алтары. У 1784 г. у Малой Бераставіцы была пабудавана капліца.
    Касцёл з атынкаванай цэглы ў стылі класіцызму быў закладзены 30 верасня 1851 г. (аб чым сведчыць закладны камень у алтарнай сцяне) на высокім узгорку ў цэнтры вёскі. Фундатарам святыні быў уладальнік маёнтка – А. Ваўкавыскі (верагодны аўтар праекта – гродзенскі каморнік Малевіч). Да 1863 г. будаўніцтва святыні было завершана, але каталіцкія набажэнствы адпраўляліся тут зусім нядоўга. 20 мая 1863 г. у вёску ўвайшлі паўстанцы. За прыняцце паўстанцаў царскія ўлады зачынілі касцёл. У 1868 г. касцёл быў перароблены ў праваслаўную царкву. Падчас перабудовы дэкор фасадаў, завяршэнне вежы-званіцы і інтэр’ер былі зменены ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У мясцовых католікаў засталася толькі капліца, якая была далучана да Крынкаўскай парафіі (цяпер тэр. Польшчы).

Чытаць цалкам: Касцёл св. Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (16)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2002 год
   31 мая – 1 чэрвеня  -  у Васілішках (дэк. Шчучын) адбыўся дэканальны Фестываль рэлігійнай песні.
   8 чэрвеня  -  у Воранава кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Станіславу Вашкевічу з супольнасці ксяндзоў палацінаў.
   9 ліпеня -  у Гродна прыбыў кардынал Эдмунд Шока, кіраўнік Папскай камісіі Ватыкана.
   17 жніўня  - у  Пабрыгіцкім касцёле адбыліся вечныя шлюбы сясцёр назарэтанак: с. Таццяны Стасюкевіч і с. Філатэі Ціхановіч.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (16)

 

Сустрэча ў Тракелях

Актуальна - З жыцця Касцёла

17 верасня ў санктуарыі ў Тракелях адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў. Сустрэчу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
Гэтая нязвыклая сустрэча адбылася па ініцыятыве ксяндза біскупа і кс. Андрэя Стапыры, пробашча з Бярозаўкі. З усіх куткоў нашай дыяцэзіі ў Тракелі прыехала шмат аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў, якія існуюць пры парафіях.
    Пасля прадстаўлення груп, якія прыбылі на I Дыяцэзіяльную сустрэчу, удзельнікі падчас мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю бл. Яна Паўла II. Святы Айцец шматразова падкрэсліваў, наколькі важнай з’яўляецца душпастырская дзейнасць у парафіях: заснаванне розных колаў і рухаў. У гэты дзень было таксама шмат малітвы. Прысутныя прынялі ўдзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, якую падрыхтавалі моладзь і манаскія сёстры з Ваўкавыска. Падчас адарацыі вернікі мелі магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.

Чытаць цалкам: Сустрэча ў Тракелях

 

Кс. Андрэй Стапыра: “Душпастыр павінен ісці да моладзі”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кс. Андрэй Стапыра, адказны за Эўхарыстычны рух моладзі ў Гродзенскай дыяцэзіі, пробашч парафіі Зыходжання Святога Духа ў Бярозаўцы і дзекан дэканату Навагрудак.
- Ксёндз Андрэй, як з’явілася ідэя арганізаваць у нашай дыя­цэ­зіі Сустрэчу ані­матараў і ўдзельнікаў дзіця­чых і моладзевых рухаў?
    - У дыяцэзіі я адказваю за Эўхарыстычны рух, які добра развіва­ецца. А ў гэтым го-дзе ўзнікла прапанова, каб сабраліся не толькі ўдзельнікі Руху, але таксама і члены іншых груп. Вядома, што падобныя моладзевыя рухі існуюць у нашай дыяцэзіі, але не ўсе пра іх ведаюць. Мы хацелі адчуць сябе вялікай супольнасцю моладзі, якая мае абавязак не толькі катэхізацыі, але і глыбейшага пазнання Бога, пошуку Хрыста як свайго Сябра, асабліва ў той складаны перыяд жыцця, якім з’яўляецца маладосць.

Чытаць цалкам: Кс. Андрэй Стапыра: “Душпастыр павінен ісці да моладзі”

 

10 гадоў Душпастырства

Актуальна - З жыцця Касцёла

Юбілейны год нашай дыяцэзіі перапоўнены незлічонай колькасцю атрыманых ласкаў. Адной з такіх праяў Божай любові ў Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца 10-годдзе Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў.
Выхаванне спадарожнічае чалавеку з маленства. Гэта задача бацькоў, душпастыраў і настаўнікаў, якія павінны ведаць, да чаго належыць выхоўваць – да любові, якой з’яўляецца Бог. Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў узнікла 19 жніўня 2001 года па ініцыятыве айца Андрэя Шчупала і спадарыні Людмілы Гапонік. Мэтай Душпастырства з’яўляецца інтэграцыя асяроддзя настаўнікаў-католікаў, пашырэнне іх рэлігійных ведаў, супольныя малітва і адпачынак.

Чытаць цалкам: 10 гадоў Душпастырства

 

Слова для Жыцця (18)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Бога нельга паставіць на стол, дакрануцца да Яго, як да нейкай прылады ці ўзяць Яго ў руку, як любы іншы прадмет. Але мы можам нанова адкрыць здольнасць успрымання Бога, якую мы маем у сабе. Мы можам адкрыць нешта з велічы Бога ў моцы сусвету. Можам выкарыстоўваць свет з дапамогай тэхнікі, таму што ён пабудаваны рацыянальна. У гэтай вялікай рацыянальнасці свету мы адчуваем Дух Стварыцеля, ад якога ўсё паходзіць, а ў прыгажосці стварэння мы можам разгледзець штосьці з прыгажосці, велічы і дабрыні Бога. А ў словах Святога Пісання мы можам пачуць словы вечнага жыцця, якія зыходзяць не ад людзей, а ад Яго, і ў іх мы чуем Яго голас. І ўрэшце рэшт, мы амаль што бачым Бога, калі сустракаем людзей, да якіх Ён дакрануўся. Я маю на ўвазе не толькі тых вялікіх, ад Паўла праз Францішка з Асізі, ажно да Маці Тэрэзы, але і многіх простых людзей, пра якіх ніхто не гаворыць.

    Фрагмент выказвання Папы для нямецкага тэлебачання ARD, 18.09.2011; паводле польскай секцыі Radio Vaticano

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (18)

 

З каталіцкага друку (18)

Актуальна - Прэса

“Любові не купіш” А. Дарыуш Пюркоўскі SJ
   Згадваючы біблейскую прыпавесць пра работнікаў у вінаградніку, аўтар піша, што Хрыстос такім чынам напамінае нам аб тым, што Бог, на самай справе, не ўпісваецца ў нашыя катэгорыі. Мы часта Яго не разумеем і павінны гэта адкрыта прызнаць. Божая справядлівасць адрозніваецца ад нашай. Яна дзейнічае не паводле правіл эканамічнага ці матэматычнага вылічэння, але паводле міласэрнасці: яна ратуе і выбачае, а не надзяляе згодна з заслугамі. Бог не выплаціць нам прэміі і выслугі гадоў.
    “Якую працу нам можна было б выканаць, каб гарантаваць сабе вечнае шчасце?” – пытае аўтар артыкула. “Праблема ў тым, што ніякай. Добрая Навіна заключаецца менавіта ў тым, што мы, як хрысціяне, ужо атрымалі рай ад пачатку без аніякіх намаганняў з нашага боку. Гэты рай прыходзіць да нас асабліва ў святым хросце і Эўхарыстыі. Таму мы павінны пазбавіцца ілюзій, што выконваючы запаведзі, мы заробім сабе на рай”. Наадварот, тое, што мы стараемся пераймаць Хрыста, – гэта вынік папярэдняга прыняцця раю, а значыць, і самаго Бога ў нашым жыцці. Ніякіх асаблівых прывілеяў за хрысціянскае першынство і выкананне задач “вышэй за норму” ў раі не будзе. Бо любові (Божай і чалавечай) нельга патрабаваць, а тым больш купіць. Яе можна толькі прыняць.
    Будуючы вакол сябе сцяну з выканання рэлігійных абавязкаў і патрабаванняў, з неабходнасці ахвяравання і прыняцця пастаноў, можна зачыніцца ад асноўнай евангелічнай праўды: спачатку трэба прыняць дабрыню Бога, і толькі потым можна даваць самаму.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (18)

 

Паспытаць смак посту дзеля збаўлення бліжняга!

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
    Жаўцеюць лісты, змяняецца надвор’е, а за ім і настрой. Спадзяюся, ён у Вас добры. Сёння ў нашым планаванні адказнасць у думках, логіка ў дзеяннях, а вусны падпяваюць песню ў стылі дыска. Коратка і зразумела. Не губляем часу, вырушваем наперад.
   З Богам!

  ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага”
(Ян 3, 16).
    Аддаў за кожнага з нас. За наша вечнае жыццё. Але перш чым трапіць у рай, нам спачатку трэба пражыць зямное жыццё, якое будзе для нас выпрабаваннем. І толькі ад сілы і духоўнай моцы залежыць, як будзе размалявана наша жыццёвае палатно: ці будуць там чорныя плямы, ці яно будзе зусім чорнае, ці мы заўсёды пры жыцці яго пралі, і яно будзе белае. Бог любіць нас так моцна, што “аддаў Сына Свайго Адзінароднага”, а нам часта шкада часу на малітву-падзяку... Гэта справядліва? Адказ адназначны – канешне, не.

Чытаць цалкам: Паспытаць смак посту дзеля збаўлення бліжняга!

 

Усюды з намі быў Езус

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Дні моладзі ў Мадрыдзе былі ўнікальным шансам для маладых людзей, які дазволіў адкрыць для сябе Стары Свет, паразмаўляць з равеснікамі з іншых краін, актыўна адпачыць і ў той жа час далучыцца да духоўнага жыцця ўсяго свету праз удзел у набажэнствах і наведванне святых месцаў. Я вельмі ўдзячны Богу за гэты шанс.

    Пачаць, я думаю, належыць з прыезду ў Вроцлаў. Горад размешчаны на рацэ, а таму ў ім вялікая колькасць мастоў, што ў нейкай ступені нагадвае Пецярбург. Катэдра і некалькі іншых храмаў утвараюць своеасаблівы комплекс. Там знаходзіцца і офіс “Карытас”. Моладзь з гэтай арганізацыі вельмі сардэчна нас сустрэла, пачаставала гарбатай і паказала горад. Наступным прыпынкам быў Згажэлец – горад, фармальна падзелены напалову польска-нямецкай мяжой. Тут мы жылі ў сем’ях парафіян. Гэтыя людзі былі вельмі гасцінныя і зычлівыя. І хаця мы размаўлялі на розных мовах, усё ж разумелі адзін аднаго без перакладчыка. Падзякаваўшы гаспадарам, мы працягвалі свой шлях.

Чытаць цалкам: Усюды з намі быў Езус

 

Што такое Таварыства Жывога Ружанца?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Таварыства Жывога Ружанца ўзнікла ў 1826 годзе ў Ліёне (Францыя). Сёння па ўсім свеце яно налічвае звыш дзевяці мільёнаў членаў. Мэта Таварыства – ажывіць ружанец, сабраць пад яго штандарам як мага больш людзей. Задачай Таварыства з’яўляецца тое, каб да яго належала хаця б 15 чалавек. На сённяшні дзень, пасля таго, як Папа Ян Павел II увёў Таямніцу святла, для таго, каб узнікла Таварыства Жывога Ружанца, неабходна 20 чалавек. Яны ўтвараюць т.зв. Ружу. Кожны член Ружы абавязаны штодзённа адмаўляць адзін дзесятак ружанца і разважаць адну таямніцу на працягу месяца. Звычайна члены Таварыства раз на месяц абменьваюцца таямніцамі. Так супольна моліцца 20 чалавек. Такім чынам штодзённа адгаворваецца цэлы ружанец і разважаюцца ўсе таямніцы. Кожны член Ружы мае такую ж заслугу, як калі б ён адгаварыў цэлы ружанец. Не адгаварыць таямніцы – гэта не грэх, а страта заслугі. Мэтай Таварыства Жывога Ружанца з’яўляецца падтрымка малітвай, духоўнай і матэрыяльнай ахвярай місійнай дзейнасці Касцёла.

Чытаць цалкам: Што такое Таварыства Жывога Ружанца?

 

Скарбы пірата

Адпачынак - Дзіцячы куточак

У сваім пакоі Міхась часта любіў размаўляць з цацкай слонікам. Вось і сёння, пачуўшы ад мамы дзіўныя словы пра тое, што сапраўднае багацце знаходзіцца ў чалавечым сэрцы, ён узяў на рукі свайго слоніка і звярнуўся да яго:
    – Ты не ведаеш, слонік, чаму дарослыя часам выдумляюць усялякае глупства і прымушаюць дзяцей верыць у гэта? Сёння мама сказала мне, што ўсе багацці і скарбы чалавека знаходзяцца ў яго сэрцы. Яна, напэўна, лічыць, што я яшчэ маленькі і не ведаю, што такое скарб. Памятаеш, слонік, мы з табой мультфільм пра піратаў разам глядзелі? Там адзін пірат доўга шукаў скарбы, а потым знайшоў куфар з золатам і каштоўнасцямі. Не памятаеш? Гэты пірат яшчэ ўвесь час песеньку спяваў:
   “Ого-го, эге-ге, гэй, вы, цені на сцяне, мне вашы скарбы патрэбны, а вам я аддам свае...”
    Не паспеў Міхась даспяваць песеньку пірата да канца, як раптам пачуў за спіной хрыплы ціхі голас: “Правільна, правільна думаеш”.

Чытаць цалкам: Скарбы пірата

 

Блаславі нас, Божа...

Актуальна - З жыцця Касцёла

XXII акадэмічны год у Вышэйшай духоўнай семінарыі
10 верасня ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі быў урачыста распачаты чарговы, дваццаць другі, акадэмічны год. Падчас урачыстасці ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч уручыў заліковыя кніжкі шасці кандыдатам на першы год, а алюмны трэцяга курса на святой Імшы ў капліцы семінарыі прайшлі цырымонію аблучынаў: упершыню апранулі сутаны.

    Вітаючы першакурснікаў, ксёндз біскуп падкрэсліў, што “ўрачысты пачатак новага акадэмічнага года – гэта важная гістарычная падзея, якая, дзякуючы Божай волі, назаўсёды ўпісваецца ў жыццё каталіцкага Касцёла, бо аблічча нашых вернікаў, аблічча Касцёла ў Беларусі вельмі моцна залежыць ад фармацыі алюмнаў, а пазней ад іх удзелу ўжо як Хрыстовых святароў у пастырскім служэнні”.

Чытаць цалкам: Блаславі нас, Божа...

 

Старонка 253 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.