ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

З каталіцкага друку (20)

Актуальна - Прэса

“Непераможная малітва”
А. Раман Шульц 10/2011
  
    Пампейская навэнна, пра якую піша а. Раман Шульц, – гэта асаблівы прыклад навэнны, якая злучае ў адно шэсць звычайных навэннаў. У выніку такая навэнна доўжыцца 54 дні. Той, хто жадае маліцца Пампейскай навэннай, павінен штодня маліцца тры часткі Святога Ружанца – Радасныя, Балесныя і Хвалебныя таямніцы. Можна маліцца і чацвёртую – Таямніцы святла. Перад пачаткам кожнай часткі трэба ўзгадаць сваю інтэнцыю – толькі адну інтэнцыю. На працягу 27-і дзён вернікі моляцца так званую частку просьбаў Пампейскай навэнны, цягам наступных 27-і дзён моляцца частку падзякаў. Асабліва шанаваў гэтую малітву айцец Піо. Ён раіў мноству людзей маліцца гэтай навэннай.
    У артыкуле а. Раман Шульц пры­водзіць некалькі прыкладаў-сведчанняў пра Пампейскую навэнну, калі яна дапамагала людзям у цяжкіх і, звычайна, невырашальных сітуацыях.
    Скептыкам, якія звяртаюць увагу на тое, што малітва на працягу 54-х дзён – гэта адзін з хрысціянскіх забабонаў, а. Раман адказвае наступным чынам: “Справа не ў лічбах, а ў даверы да Бога. Пан Бог чакае ад нас трываласці і шмат нам адкрывае дзякуючы гэтай малітве. Ён вырывае нас з духоўнай ляноты, і тое, што раней здавалася невырашальнай праблемай, мы цяпер здольны ўбачыць у іншым святле”.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (20)

 

Зрабіцца на час добрымі анёламі!

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
    Вось ужо і восень заканчваецца. А здаецца, што мы яшчэ толькі нядаўна апранулі курткі.
    Лістапад – гэта месяц, калі мы ўспамінаем памерлых і збіраемся з роднымі на могілках, а таксама час, калі распачынаецца Адвэнт. У гэтым годзе першая нядзеля Адвэнту прыпадае на 27 лістапада.
    У гэтым месяцы нас чакае вандроўка па пустых кутках нашай душы. Адчуем радасць палёту на крылах: на некаторы час зробімся добрымі анёламі. А таксама паразважаем, ці трэба баяцца Бога.
   З Богам!

  ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх”
(Ян 15, 13).
    Вось так. Не ўсе гатовы аддаць сваё жыццё за сябра. Ды што там жыццё, хаця б кавалак часу, чыстую кашулю.
    Аднойчы мой лепшы сябар спытаў мяне: “А ты змагла б аддаць мне сваю нырку?”. Я задумалася. А ён сказаў, што аддаў бы, не задумваючыся.
    Я ніколі не забуду яго слоў. Да сённяшняга дня я шаную гэтага сябра. Магчыма, мы калі-небудзь і пасварымся, але… я аб гэтым проста не задумваюся. Гэтак жа, як рабіў тады ён – мой сябар Віталік.

Чытаць цалкам: Зрабіцца на час добрымі анёламі!

 

Няма большага праяўлення любові...

Актуальна - З жыцця Касцёла

Адкрыццё выставы “Захаваўшы жыццё”, прысвечанай 70-годдзю са дня пакутніцкай смерці святога Максіміліяна Кольбэ, адбылося 25 кастрычніка ў гродзенскім Музеі гісторыі рэлігіі. Сярод ганаровых гасцей былі айцы з супольнасці айцоў францішканаў на чале з генералам ордэна – айцом Марко Таска.
    Выстава была падрыхтавана сумесна з пробашчам касцёла Маці Божай Анёльскай а. Юзафам Макарчыкам.
    Паколькі св. Максіміліян Марыя Кольбэ належаў да супольнасці айцоў францішканаў, экспазіцыя выставы пачынаецца матэрыяламі, прысвечанымі гэтаму ордэну, а таксама рэчамі, звязанымі з гісторыяй гродзенскага францішканскага кляштара. Напрыклад, на выставе можна ўбачыць два рэдкія выданні Імшалаў, якія належалі айцам францішканам. Гэта венецыянскія выданні Францішканскіх Імшалаў, адзін з якіх – Імшал 1687 г., які належаў касцёлу Маці Божай Анёльскай у Гродне. Для выставы яго перадаў а. Юзаф Макарчык.

Чытаць цалкам: Няма большага праяўлення любові...

 

Дапамагчы тым, хто адышоў – выпамінкі

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Набліжаецца лістапад – месяц нашай асаблівай духоўнай сувязі з памерлымі і малітвы за іх. Касцёл ад пачатку сваёй гісторыі ахінае асаблівай малітоўнай апекай душы памерлых, якія знаходзяцца ў чысцы і, каб дасягнуць раю, патрабуюць малітоўнай дапамогі. Першага лістапада вернікі запальваюць лампадкі на магілах сваіх блізкіх. У касцёлах жа складаюцца грашовыя ахвяры на т.зв. выпамінкі, ці карткі, на якіх пералічаны імёны і прозвішчы памерлых. Падчас набажэнстваў яны чытаюцца святаром, а іх душы даручаюцца Богу, каб Ён аказаў ім сваю міласэрнасць і прыняў у вечную хвалу. У нашай традыцыі існуе два тыпы такога клопату аб памерлых: лістападаўскія выпамінкі, калі імя памерлага чытаецца падчас лістападаўскага набажэнства за памерлых, а таксама гадавыя, калі памерлых успамінаюць раз на тыдзень перад св. Імшой на працягу ўсяго года.

Чытаць цалкам: Дапамагчы тым, хто адышоў – выпамінкі

 

Мінулае, сучаснасць ці будучыня?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Калісьці даўным-даўно за сінімі марамі,за высокімі гарамі сустрэліся тры мудраца. Пачалі яны спрачацца, што важней для чалавека: яго мінулае, сучаснасць ці будучыня.
    Першы мудрэц сказаў:
    – Маё мінулае робіць мяне тым, хто я ёсць. Я ўмею тое, чаму я навучыўся ў мінулым. Я не памыляюся болей, таму што я захоўваю ўспаміны пра тыя памылкі, якія некалі зрабіў. Я веру ў сябе, таму што ў мяне добра атрымоўваліся тыя справы, за якія я браўся раней. Мне падабаюцца людзі, з якімі мне раней было лёгка і прыемна. Я гляджу на вас цяпер, бачу вашыя ўсмешкі і чакаю, што вы мне будзеце пярэчыць, бо вы ўжо не адзін раз спрачаліся са мной, і я ўжо ведаю, што вы не пагодзіцеся з чым-небудзь.

Чытаць цалкам: Мінулае, сучаснасць ці будучыня?

 

Ружанец праз тэлефон: Касцёл патрабуе малітоўнай еднасці моладзі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Засведчыць, што Ружанец з’яўляецца малітвай для моладзі, а таксама злучыць моладзь некалькіх гарадоў у малітоўным адзінстве – такія мэты стаялі ў арганізатараў ружанцовай малітвы праз тэлефон, якая адбылася 7 кастрычніка ў Фарным касцёле ў Гродне.
Як узнікла ідэя скарыстаць новыя тэхналогіі ў размове з Богам, патлумачыў кс. Антоні Грэмза, кіраўнік АД “OPEN”:

Чытаць цалкам: Ружанец праз тэлефон: Касцёл патрабуе малітоўнай еднасці моладзі

 

Ружанец - гэта наша школа жыцця

Актуальна - З жыцця Касцёла

У кастрычніку Касцёл заклікае нас аддаць пашану Марыі ў святым Ружанцы. Ружанцовая малітва – гэта наша школа жыцця. Яна служыць нам маяком на нашым шляху да неба.
    Пры дапамозе Ружанца мы можам з развагай запланаваць кожную падзею: радасць, смутак, праслаўленне, сведчанне. Нам трэба палюбіць гэтую малітву, бо Ружанец – гэта праяўленне любові да Бога, Хрыста, Касцёла праз Марыю, Маці Божую і нашую Маці.
    Я дзякую Богу за дар гэтай малітвы. Пасля Ружанца, адгаворанага ў касцёле, у капліцы, у дарозе, мы адчуваем глыбокі супакой і радасць. Калі мы ўважліва молімся на пацерках ружанца, з разважаннем таямніц з жыцця Езуса і Марыі, мы становімся навучэнцамі ў школе Евангелля і, як бы, жывём рытмам Божай Любові, прыбліжаючы Божае Валадарства іншым. Таму заахвочваю ўсіх Вас да малітвы на Ружанцы.
    На распачацце ружанцовай малітвы з моладдзю ў гродзенскай катэдры, 7.10.2011
 

Намеснік галоўнага рэдактара

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кс. Алег Kанановіч нара­дзіўся 19.09.1984 г. у вёсцы Грандзічы (цяпер Гродна). Падчас навучання ў школе хадзіў на заняткі рэлігіі ў роднай парафіі, быў міністрантам. У 2000 г. паступіў у каледж прыборабудавання і атрымаў прафесію радыётэхніка. У 2003 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, якую скончыў у 2010 г. абаронай магістарскай працы па маральнай тэалогіі. Пасля пасвячэнняў дыяканату праходзіў душпастырска-літургічную практыку ў парафіі Ліда-Фара. Святарскія пасвячэнні прыняў у гродзенскай катэдры з рук ксяндза біскупа Аляксандра Kaшкевіча 16 лістапада 2010 г., у свята Маці Божай Міласэрнасці. Дэкрэтам ксяндза біскупа быў накіраваны ў парафію Бярозаўка (дэканат Навагрудак), дзе выконваў абавязкі вікарыя. У цяперашні час кс. Алег Канановіч працуе вікарыем у парафіі св. Юзафа ў Гродне, а таксама садзейнічае развіццю СМІ ў Гродзенскай дыяцэзіі.
    Жадаем кс. Алегу ўсіх Божых ласкаў у абвяшчэнні Божага слова на старонках нашай газеты.
 

Касцёлы ў Вялікай Бераставіцы

Гісторыя - Парафіі і святыні

Касцёл  Перамянення ПанаДэканат Вялікая Бераставіца
Першыя пісьмовыя звесткі аб існаванні драўлянага каталіцкага касцёла ў Вялікай Бераставіцы адносяцца да 1495 г. Мураваны касцёл у Вялікай Бераставіцы быў заснаваны ў 1615 г. Падчас рэпрэсій пасля паўстання 1863 – 1864 гг. каталіцкая парафія была скасавана і адрадзілася толькі пасля імператарскага Маніфеста 1905 г., які дараваў грамадзянскія свабоды. У часы ІІ Рэчы Паспалітай у Вялікай Бераставіцы дзейнічалі дзве каталіцкія парафіі. У савецкі перыяд каталікі пасёлка засталіся ўвогуле без святыні, затое абодва касцёлы былі прызнаны помнікамі архітэктуры. Вялікабераставіцкая парафія адрадзілася толькі ў 1989 г.

Чытаць цалкам: Касцёлы ў Вялікай Бераставіцы

 

Ружанцовая Марыя – Каралева нашых сем’яў

Актуальна - З жыцця Касцёла

Сёння святы Ружанец – гэта адно з найбольш папулярных набажэнстваў у Касцёле. Ужо з 1671 года кастрычнік з’яўляецца спецыяльна прызначаным для гэтай цудоўнай малітвы месяцам. Ружанцовае набажэнства няспынна распаўсюджваецца па цэлым свеце. Амаль ва ўсіх парафіях існуюць колы Жывога Ружанца, у якія ўваходзяць як старэйшыя людзі, так і моладзь.
Бласлаўлёны Ян Павел II прысвя­ціў ружанцовай малітве цэлы апостальскі ліст. Папа сказаў: “Калі вы жадаеце на працягу некалькіх хвілін быць блізкімі сэрцу Папы, яднайцеся са мной у ружанцовай малітве, у якой я ўсіх вас даручаю Панне Марыі; мне хацелася б, каб вы таксама такім чынам даручалі мяне Ёй”.
    Ружанцовае набажэнства вельмі папулярна ў сем’ях. На самай справе, сёння гэта адна з найбольш распаўсюджаных малітваў маладых сем’яў.

Чытаць цалкам: Ружанцовая Марыя – Каралева нашых сем’яў

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (17)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2002 год
   16 лістапада  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату алюмнам VI курса Гродзенскай ВДС.
   17 лістапада -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы касцёл у Доцішках (дэк. Радунь).
   19-20 лістапада -  Алюмны VI курса разам з ксяндзом прэфектам Уладзімірам Гуляем па традыцыі здзейснілі падзячную пілігрымку ў Вострую Браму.
   30 лістапада -  Асвячэнне новага парафі­яльнага дома ў Індуры. Яго здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. 

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (17)

 

Слова для Жыцця (19)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Трывайце ў абвяшчэнні сведчання людскіх і хрысціянскіх вартасцей, так моцна ўкаранёных у веры і ў гісторыі гэтай зямлі і яе насельніцтва. Не бойцеся жыць у веры і абвяшчаць яе сведчанне ў розных слаях насельніцтва, у розных сітуацыях чалавечага жыцця. У вас ёсць усе прычыны для таго, каб паказаць, што вы моцныя, поўныя даверу і адважныя, у тым ліку, дзякуючы святлу веры і сіле любові.

    Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы на поўдні Італіі, 09.10.2011

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (19)

 

Старонка 251 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.