ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Клерык – чалавек, які моліцца

Duc In Altum - Семінарыйная газета

“Малітва – гэта вялікая брама да веры. Таму для хрысціянскага жыцця патрэбен высілак штодзённай малітвы. Аднак навучыцца маліцца, так як вучацца тэхніцы, нельга. Хоць гэта і прагучыць дзіўна: малітва з’яўляецца дарам, які мы атрымліваем праз малітву” (YOUCAT 469).
Кожны чалавек, а тым больш хрысціянін, прагне і шукае Бога ў сваім жыцці. Малітва з’яўляецца задавальненнем гэтай патрэбы. Цяжка ўявіць сабе функцыі і задачы Касцёла, сапраўднае і глыбокае духоўнае жыццё верніка без апоры ў малітве. Гэта менавіта з яе мы чэрпаем сілы і моц у сваім імкненні да дасканаласці. Гэта яна з’яўляецца дапамогай у шматлікіх разнастайных сітуацыях нашага жыцця.
    Духоўнае жыццё як святара, так і клерыка, без глыбокага перажывання малітвы з’яўляецца пустым і сухім. Малады чалавек, які хоча стаць святаром, павінен быць падрыхтаваны і адпаведна сфармаваны да святарства. Было б няправільна, калі б у жыцці клерыка не хапала малітвы. Бо гэта ж менавіта ён будзе навучаць людзей мастацтву малітвы. Ён будзе аддаваць штосьці сваё. А гэта вельмі цяжка, калі ўвесь час не папаўняць таго, што нам было дадзена Богам. У гэтай пастаяннай аддачы вельмі важнай дапамогай з’яўляецца малітва.

Чытаць цалкам: Клерык – чалавек, які моліцца

 

Наша малітва за памерлых

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Куточак міністранта
Валадар над намі, Хрысце! Дарагія міністранты, вітаю Вас на старонках нашай газеты. Лістапад з’яўляецца апошнім восеньскім месяцам. У гэтым месяцы мы ўспамінаем нашых памерлых, якія ўжо скончылі зямное жыццё і адышлі да Бога па ўзнагароду. Некаторыя з іх патрабуюць нашай малітвы і ахвяры, таму што ў чысцы яны церпяць кары. Ці памятаем мы пра іх (не толькі ў лістападзе) у нашым штодзённым жыцці? Як выглядае наша малітва за памерлых?
Жыццё на зямлі з’яў­ляецца адзінай маг­чымасцю падрых­тавацца да вечнасці. Іншага шансу не будзе. Гэтая думка пабуджае нас заўсёды памятаць пра малітву за памерлых, якія самі сабе ўжо не могуць дапамагчы. Таму падчас малітвы “Анёл Панскі” мы гаворым: “Вечны адпачынак дай ім, Пане...”. На асобныя гадавіны смерці памерлых мы таксама ўдзельнічаем у св. Імшы, у іх інтэнцыі прымаем святую Камунію. Хвароба ці якая-небудзь іншая пакута, прынятая з любоўю, мае вялікую каштоўнасць перад Богам. Аднак наш клопат аб памерлых гарачы настолькі, наколькі мы самі памятаем пра сваю смерць. А як я ўяўляю смерць? Ці ўспрымаю я яе як штосьці рэальнае і непазбежнае ў сваім жыцці?

Чытаць цалкам: Наша малітва за памерлых

 

Бог не джын… Ці Пан Бог не выслухоўвае малітваў?

Duc In Altum - Семінарыйная газета

“І Я вам кажу: прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і будзе вам адчынена. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена” (Лк 11, 9-10).
Напэўна, нам вядома карціна, калі дзіця, якое стаіць каля сваіх бацькоў, аб нечым іх просіць. Няцяжка таксама ўявіць найбольш частую рэакцыю бацькоў – адмову. Дзіця плача, крычыць і ўпрошвае маці ці бацьку купіць нейкую цацку ці штосьці, што яму вельмі спадабалася. Некаторыя бацькі паддаюцца просьбе свайго дзіцяці, іншыя ж не надаюць гэтаму вялікай увагі. Безумоўна, кожны з нас сустракаўся з нечым падобным: ці ў дзяцінстве, ці cўжо як дарослы чалавек. Чаму бацькі не заўсёды выслухоўваюць просьбы сваіх дзяцей? Магчыма, са свайго вопыту яны ведаюць, што гэтая рэч не патрэбна, што купіць яе – значыць проста выкінуць грошы на вецер.

Чытаць цалкам: Бог не джын… Ці Пан Бог не выслухоўвае малітваў?

 

Молитва и магия

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Молитва и магия...
   Что может объединять эти совершенно разные понятия, что может быть между ними общего? Теоретически, согласно смыслу этих слов, ровным счетом ничего. Более того, в некоторой степени эти слова противоположны по своей натуре.
    Это все так, вот только теория далеко не всегда совпадает с практикой и реальностью жизни.
    Что я хочу этим сказать? А то, дорогой Читатель, что очень часто в нашей религиозной жизни встречаются парадоксы, и одним из них является подход к молитве как к магии, то есть магическая молитва!
    Что это значит, с чем это связано, и как это проявляется, я предлагаю выяснить в данной статье.

Чытаць цалкам: Молитва и магия

 

Сонца і Вецер

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Біблейская мудрасць абвяшчае: “Любі бліжняга твайго, як самога сябе” (Мц 22, 39). Але як жа часта жорсткасць засланяе праўдзівыя пачуцці, і нам здаецца, што толькі сілай і пагрозамі можна ўтрымаць чалавека каля сябе. Хоць часам дастаткова толькі адкрыць СОНЦА ў сваёй душы.
Сустрэліся аднойчы Сонца і Вецер і паспрачаліся, хто ж з іх мацнейшы. Вецер ускрыкнуў: – Я самы моцны і магутны! Я лёгка магу стварыць ураган і выклікаць буру. Я дакажу табе, што я дужэйшы. Глядзі, вунь ідзе мужчына ў плашчы. Я адным подыхам зніму з яго гэты плашч.

Чытаць цалкам: Сонца і Вецер

 

Здабыць цэлы свет для Хрыста

Актуальна - З жыцця Касцёла

Мы сёння сабраліся ў імя Пана, каб падзякаваць за дар св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, які ў нашым Гродне сталеў да святасці, які аддаў сваё жыццё, каб чалавек мог жыць. А быў гэтым чалавекам бацька сямейства, за якога св. Максіміліян дабравольна пайшоў у карцэр. Можна сказаць, што Гродна і гэтая зямля з’яўляюцца месцам святых і бласлаўлёных, якія аддалі сваё жыццё за святы Касцёл, за бліжняга, у абароне веры і крыжа як знака нашага збаўлення. Св. Максіміліян таксама з’яўляецца Заступнікам нашай дыяцэзіі, і мы верым, што ён заступаецца за нас перад абліччам Бога. Падчас кананізацыі 10 кастрычніка 1982 г. бл. Ян Павел II сказаў: “Айцец Максіміліян Кольбэ пацвердзіў сваім пакутніцтвам права Бога на жыццё нявіннага чалавека, даў сведчанне Хрысту і любові”. Бо апостал Ян піша: “З таго мы пазналі любоў, што Ён аддаў за нас сваё жыццё. І мы павінны аддаць жыццё за братоў” (1 Ян 3, 16). Няхай усіх нас ажыўляе дух святога Максіміліяна, які прагнуў здабыць цэлы свет для Хрыста праз Беззаганную, якую мы ўшаноўваем як Каралеву святога Ружанца і нашых сямей.

З прамовы кс. б-па Аляксандра Кашкевіча, Гродна, 30 кастрычніка 2011 г.
 

Касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Масты
Да 1940-х гг. паселішча мела назву Зэльвяны, а мясцовыя католікі хадзілі на набажэнствы ў касцёл св. Яна Хрысціцеля ў суседніх Мастах (цяпер – Масты Правыя). У пасляваенны час абедзве гэтыя святыні былі знішчаны, а вёска Зэльвяны і чыгуначная станцыя Масты сталі шматтысячным горадам Масты, цэнтрам аднаго з раёнаў Гродзенскай вобласці. У 1992 г. у Мастах была заснавана парафія, дзе з 21 верасня таго ж года ў часовай капліцы пачала адпраўляцца святая Імша.
   Будаўніцтва новага касцёла з чырвонай вонкавай цэглы ў неагатычным стылі пачалося 2 красавіка 1993 г. (аўтар праекта – гродзенскі архітэктар Штэрн). 28 мая 1993 г., на свята Унебаўшэсця Пана, гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяцілі вуглавы камень, які быў узяты з падмуркаў знакамітага Шэнштацкага санктуарыя. Сярод ахвярадаўцаў на будаўніцтва касцёла асабліва вылучылася сям’я Кораняў з в. Дубна – сп. Васіль і яго жонка Ганна, у гонар якіх у нартэксе касцёла была змешчана мемарыяльная пліта.
   З 1992 г. набажэнствы ў парафіі сталі штодзённымі.

Чытаць цалкам: Касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах

 

“Porta fidei” (“Брама веры”)

Актуальна - Пастырскае Слова

Апостальскі ліст Бенедыкта XVI у форме “Motu proprio”, які абвяшчае Год веры
Я пастанавіў абвясціць Год веры. Ён распачнецца 11 кастрычніка 2012 г., у пяцідзясятую гадавіну адкрыцця II Ватыканскага Сабору, а скончыцца ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г.
Пачатак тут
    6. Аднаўленне Касцёла здзяйсняецца таксама праз сведчанне, якое дае жыццё вернікаў: праз само сваё існаванне ў свеце хрысціяне фактычна пакліканы, каб тлумачыць Слова праўды, якое нам пакінуў Езус. Менавіта Сабор у Дагматычнай канстытуцыі Lumen gentium сцвердзіў: “У той час, як Хрыстос, «святы, нявінны, беззаганны» (Гбр 7, 26), не ведаў граху (2 Кар 5, 21), але прыйшоў, каб прасіць прабачэння выключна за грахі людзей (пар. Гбр 2, 17), Касцёл, які ўключае ў сябе грэшнікаў, святы і адначасова заўсёды патрабуючы ачышчэння, пастаянна прымае пакаянне і аднаўляецца. Касцёл «сярод пераследаванняў свету і Божых радасцей імкнецца наперад у пілігрымцы», абвяшчаючы крыж і смерць Пана, пакуль не прыйдзе (1 Кар 11, 26). А моцай уваскрослага Бога ўзмацняецца, каб свае непрыемнасці і цяжкасці, як унутраныя, так і знешнія, пераадольваць цярплівасцю і любоўю, а Яго таямніцу, хоць і пад покрывам, усё ж верна абвяшчаць у свеце, пакуль яна нарэшце не раскрыецца”.

Чытаць цалкам: “Porta fidei” (“Брама веры”)

 

Не можна спаць, трэба адказваць на заклікі часу

Актуальна - З жыцця Касцёла

29 кастрычніка госцем нашай рэдакцыі быў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. З нагоды Імянін, сустрэчы з моладдзю ў Пабрыгіцкім касцёле, а таксама з нагоды 70-ай гадавіны смерці св. Максіміліяна Кольбэ з кс. аб-пам Тадэвушам Кандрусевічам размаўляў кс. Павел Салабуда.
Ваша Эксцэленцыя, калі параўнаць Мінскую дыяцэзію 20 гадоў таму і сучасную метраполію, ці ёсць якія-небудзь відавочныя змены?
    Безумоўна, што змен вельмі шмат. Ёсць і колькасныя, і якасныя змены. Павялічылася колькасць вернікаў, узнікла больш парафій, аднак іх усё яшчэ замала. Трэба прыкласці яшчэ вельмі шмат сіл для фармацыі людзей. Хаця на працягу апошніх гадоў шмат ужо было зроблена, аднак трэба думаць пра новыя формы душпастырства, перш за ўсё, з удзелам моладзі, а таксама пра спецыялізаваныя душпастырствы. Гэта датычыцца розных груп людзей, напрыклад, Душпастырства хворых, моладзі, Душпастырства працаўнікоў СМІ. Над гэтым трэба яшчэ шмат працаваць і развіваць гэтыя справы. Магчыма, трохі лепш выглядае сітуацыя з працай з моладдзю, але трэба ісці далей у гэтым напрамку, бо ад таго, якой будзе моладзь, залежыць будучыня Касцёла і ўсяго грамадства.

Чытаць цалкам: Не можна спаць, трэба адказваць на заклікі часу

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (19)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2003 год
  19 верасня -  у Ашмянах памёр кс. Антоній Юсель, пробашч парафіі ў Граўжышках.
   21 верасня -  парафія ў Дзярэчыне святкавала два юбілеі: 90 гадоў з моманту ўзнікнення касцёла і 10 гадоў пасля яго адбудовы. Падчас урачыстасці кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Дзярэчыне дом сясцёр назарэтанак.
   25 верасня  -  у Гродне ў дыяцэзіяльнай курыі адбылася XVIII пленарная сесія Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У Гродна прыбыў Апостальскі нунцый абп Іван Юрковіч.
   28 верасня -  урачыстае святкаванне 350-годдзя святыні ў Міхалішках. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям’янка.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (19)

 

Нарыс 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

Устанаўленне
    13 красавіка 1991 г. Ян Павел II заснаваў Гродзенскую дыяцэзію. Папа ў Буле “Qui Operam” адзначае: “На вечную памяць перадаём гэтую справу, каб у Саюзе Савецкіх Рэспублік быў адноўлены каталіцкі Касцёл, для духоўнай карысці супольнасці католікоў лацінскага абраду, што пражываюць у Гродзенскай акрузе ў Рэспубліцы Беларусь, як частцы Дзяржавы Федэрацыі, выдаём Апостальскі Ліст... Нашай Апостольской моцай і ўладай вырашаем і засноўваем Гро-дзенскую Лацінскую дыяцэзію, акрэсленую свецкімі межамі акругі, называемай вобласцю. Вобласць, а правільней, дыяцэзія, будзе ўваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з біскупскай сталіцай у Гродне”. †

Чытаць цалкам: Нарыс 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі

 

Слова для Жыцця (21)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Успамін усіх памерлых вернікаў гаворыць нам аб тым, што толькі той, хто можа ўбачыць вялікую надзею ў смерці, можа жыць жыццём, поўным надзеі. Калі мы абмяжуем чалавека толькі яго гарызантальным вымярэннем, тым, што можна ўспрымаць эмпірычна, яго жыццё згубіць сваё глыбокае значэнне. Чалавек патрабуе вечнасці, бо кожная іншая надзея для яго вельмі кароткая і абмежаваная. Чалавека можна зразумець толькі калі ёсць Любоў, якая пераходзіць з любой ізаляцыі, нават смяротнай, у поўню, што пераўзыходзіць прастору і час. Чалавека можна зразумець у самым глыбокім яго сэнсе толькі тады, калі ёсць Бог. І мы ведаем, што Бог выйшаў з далечыні і стаў блізкім да нас, увайшоў у наша жыццё і сказаў: “Я – уваскрашэнне і жыццё; хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць; а кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі”.

    Беларуская секцыя Radio Vaticano, 02.11.2011

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (21)

 

Старонка 249 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.