ГРОДНА
Панядзелак,
07 ліпеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Святочныя пажаданні
Актуальна - Пастырскае Слова

Вясёлых, поўных Божай ласкі і Яго супакою свят Божага Нараджэння і да наступнага Новага года разам са “Словам Жыцця”. †
Божае Нараджэнне, ці як дзейнічае «атамная бомба» Божай любові
Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Чытаць цалкам: Божае Нараджэнне, ці як дзейнічае «атамная бомба» Божай любові
У Гродзенскай дыяцэзіі адбыліся пасвячэнні ў дыяканы пяці клерыкаў ВДС
Актуальна - З жыцця Касцёла


Да дыяканскіх пасвячэнняў клерыкі рыхтаваліся праз духоўныя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз магістр Ян Сарэла, духоўны айцец ВДС. Абрад пасвячэння ў дыяканы з’яўляецца перадапошнім крокам на шляху да святарскіх пасвячэнняў.
На ўрачыстую св. Імшу прыбыло шмат гасцей: святары, сёстры з розных манаскіх супольнасцей, клерыкі ВДС, родныя і блізкія кандыдатаў у дыяканы і шматлікія парафіяне. †
Чытаць цалкам: У Гродзенскай дыяцэзіі адбыліся пасвячэнні ў дыяканы пяці клерыкаў ВДС
Гродзенскі касцёл 2011 года: асобы і падзеі
Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

1 мая - распачацце перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры.
6 – 8 мая - Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранава.
13 мая - ў касцёле Звеставання НПМ вернікі сталі сведкамі накладання кароны на фігуру Маці Божай Фацімскай. †
Гатовыя да прыйсця Пана
Актуальна - З жыцця Касцёла

Паводле прыгожай традыцыі ў нашых касцёлах у кожную нядзелю Адвэнту запальваецца адвэнтавая свечка, якая нагадвае аб хуткім прыйсці Збаўцы. Нашы продкі падчас раратняй святой Імшы, запальваючы свечку, казалі: я гатовы да прыйсця Пана.
Ці гатовы мы?
Няхай жа Адвэнт — час чування — сапраўды стане часам радаснай падрыхтоўкі да прыйсця Збаўцы, які здольны змяніць свет на лепшы.
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў в. Струбніца
Гісторыя - Парафіі і святыні

Святыня, якая дзейнічае да сённяшняга дня, была пабудавана ў 1740 г. у стылі барока дзякуючы намаганням кс. Франца Абрамовіча на сродкі Юрыя дэ Сянно-Сененскага. У 1790-1799 гг. святыня была перароблена на ахвяраванні старадубскага маршалка Яна Біспінга. У 1841 г. касцёл быў адрэстаўраваны дзякуючы намаганням кс. пробашча Гжымалы на сродкі Адама Біспінга. Да прэсбітэрыя касцёла ў гэты час была дабудавана новая капліца, пад якой зрабілі пахавальню фундатараў касцёла.
У 1800 г. у Струбніцы старадубскім маршалкам Янам Біспінгам была закла-дзена альтарыя пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. †
З катэхізіса (2)
Літургія - Разважанні з Божым Словам

2267.
Калі некрывавых сродкаў дастаткова для абароны чалавечага жыцця ад агрэсара і для аховы грамадскага парадку і бяспекі асоб, улады павінны абмяжоўвацца імі, таму што яны лепш адпавядаюць канкрэтным умовам агульнага дабра і чалавечай годнасці.
2268.
Пятая запаведзь забараняе забойства, непасрэднае і наўмыснае, як цяжкі грэх. Забойца і тыя, хто дабравольна саўдзельнічае ў забойстве, здзяйсняюць грэх, які наклікае Божую помсту.
Адвэнт – час адкрыцця Хрыста ў нашым жыцці!
Роздум - На шляху да святасці

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (21)
Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

5 верасня - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў Каталіцкі цэнтр, узніклы пры парафіі св. Міхала Арханёла, які павінен служыць душпастырскім мэтам супольнасці вернікаў.
9 кастрычніка - У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбыліся пасвячэнні дыяканату клерыка Андрэя Урублеўскага. Пасвячэнні ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
6 лістапада - У Вароне (пар. Варняны, дэк. Астравец) кс. бп Аляксандр Кашкевіч у прысутнасці кс. б-па Антонія Дзям’янкі асвяціў адноўленую капліцу св. Юрыя.
†
Слова для Жыцця (22)
Актуальна - Слова для Жыцця

Св. Ян уяўляецца нам як чалавек вельмі аскетычны: ён насіў адзенне з вярблюджай воўны, еў саранчу і дзікі мёд, якія знаходзіў у пустыні Юдэі (пар. Мк 1, 6).
Сам Езус аднойчы супрацьпаставіў яго тым, хто “знаходзіцца ў каралеўскіх дамах” і “носіць мяккія шаты” (Мц 11, 8). Стыль Яна Хрысціцеля павінен заклікаць усіх хрысціян да таго, каб быць стрыманым ва ўласным жыцці, асабліва ў час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, калі Пан, – як казаў св. Павел, – “будучы багатым, дзеля вас стаў бедным, каб Сваёй беднасцю вас узбагаціць” (2 Кар 8, 9).
Падчас малітвы Анёл Панскі, 04.12.2011 †
З каталіцкага друку (22)
Актуальна - Прэса

Ірэна Задарожная 11/ 2011
Мэтай малітоўнага стану чалавека з’яўляецца безупынная малітва. Гэта зусім не азначае, што чалавек павінен пастаянна паўтараць малітвы. Гэта азначае, што ён заўсёды знаходзіцца перад Божым абліччам: смяецца ён ці плача, стаміўся ці бадзёрыцца, сумуе ці радуецца – ён заўсёды краем вока бачыць Божую прысутнасць і, значыць, заўсёды на Яго арыентуецца – з удзячнасцю, мальбою, з пакаяннем… Такі стан робіць душу цвёрдай, моцнай, прасветленай.
Мы не ўмеем пабыць ва ўнутранай цішыні нават некалькі імгненняў, лічыць аўтарка, таму нам і не адкрываецца глыбіня жыцця. Але ж толькі ў гэтай глыбіні мы і сустракаем Бога, знаходзім крыніцу шчасця, крыніцу сілы, прыгажосці жыцця. †
Духовное руководство: позволить Богу исцелить наше сердце
Актуальна - З жыцця Касцёла

На эти вопросы мы попросили ответить духовного отца Высшей духовной семинарии в Гродно кс. Тадеуша Криштопика.
– Постоянный исповедник – это тот, у кого мы постоянно исповедуемся, кому доверяем. Мы приходим к одному и тому же священнику независимо от того, с чем пришли на исповедь. Если мы говорим о духовном руководстве, когда есть духовный отец, наставник, тогда это уже что-то более глубокое. Т.е. человек проявляет желание, стремление больше сотрудничать с Богом, с Его благодатью. Это значит, что со стороны верующего есть более конкретное выражение желания развиваться духовно. В этом случае человек приходит поговорить о своей душе. Тогда разговор идет не только о грехах и проявлениях нашей греховности, мы стараемся заглянуть глубже – узнать, в чем могут быть причины наших падений и грехов. Почему мы нервничаем, злимся, проявляем привязанность, которая нас мучает и истощает? Этот труд уже более болезненный для того, кто хочет за него взяться, но с другой стороны, он более эффективный. Заглядывая глубже в себя, человек легче избавляется от тяжелых последствий, корень которых он смог увидеть благодаря духовному разговору. †
Чытаць цалкам: Духовное руководство: позволить Богу исцелить наше сердце
Наступныя артыкулы...
Старонка 247 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.