ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Гісторыя каляднай паштоўкі

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Колькі калядных паштовак Вы падпісалі родным і знаёмым на сёлетняе свята Божага Нараджэння? Напэўна, не так ужо і шмат. Прасцей і хутчэй адправіць віншавальную СМС-ку ці патэлефанаваць. Друкаваная паштоўка з пажаданнямі “Вясёлых свят!” успрымаецца сёння хутчэй як настальгічны элемент. А першая калядная паштоўка ўзнікла менавіта з-за ляноты. Англічанін сэр Генры Коул меў вельмі шмат родных, якіх трэба было кожны год віншаваць з Раством. Па яго просьбе мастак Джон Хорслі ў 1840 годзе зрабіў 40 аднолькавых літаграфій, на якіх была намалявана сям’я сэра Генры за калядным сталом. Па баках змяшчаліся малюнкі на тэму міласэрнасці: Коулы раздаюць бедным адзенне і ежу. Пад малюнкам быў змешчаны надпіс: “Вясёлых Каляд і шчаслівага Новага года!” Родным сэра Генры такое віншаванне вельмі спадабалася. У 1843 годзе з літаграфіі была надрукавана тысяча паштовак – гэта былі першыя калядныя паштоўкі ў свеце. Дарэчы, з тае тысячы сёння ў свеце засталося ўсяго толькі 12 штук.

Чытаць цалкам: Гісторыя каляднай паштоўкі

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (22)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2005 год
  27 лютага  -  У Гродна прыехаў кс. абп Марцін Відовіч, Апостальскі нунцый у Беларусі. У катэдры была адпраўлена ўрачыстая святая Імша.
  3 сакавіка -  Кс. прэлат Казімір Шаняўскі падчас св. Імшы ў Радуні дзякаваў за 90 гадоў жыцця і 65 гадоў святарства.
  25 сакавіка  -  У Радуні адышоў да Бога па вечную ўзнагароду кс. прэлат Казімір Шаняўскі.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (22)

 

Слова для Жыцця (23)

Актуальна - Слова для Жыцця

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI

    Сям’я з Назарэта з’яўляецца першым прыкладам Касцёла, сабранага вакол Езуса. Дзякуючы Яго пасрэдніцтву, усе могуць зазнаць адносіны з Богам Айцом, якія таксама змяняюць адносіны паміж людзьмі. Калі ўзяць пад увагу ўсе тыя аспекты, якія я пастараўся сцісла прадставіць, Святая Сям’я з’яўляецца іконай хатняга Касцёла, пакліканага да супольнай малітвы. Сям’я – гэта хатні Касцёл і першая школа малітвы. У сям’і, дзякуючы парадам і сведчанню сваіх бацькоў, дзеці з маленства вучацца адчуваць Бога. Яны вучацца жыць у атмасферы прысутнасці Бога. Сапраўднае хрысціянскае выхаванне не можа абмінаць сведчання малітвы. Той, хто не навучыцца маліцца ў сям’і, пазней мае сур’ёзныя цяжкасці з запаўненнем гэтай нястачы. Таму я хацеў бы вас заахвоціць, каб вы нанова адкрылі тое, як цудоўна маліцца разам у сям’і па прыкладзе Святой Сям’і з Назарэта, і дзякуючы гэтаму станавіліся сапраўды адным сэрцам і адной душой, сапраўднай сям’ёй.
   
    Фрагмент навукі падчас агульнай аўдыенцыі, 28.12.2011; паводле польскай секцыі Radio Vaticano

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (23)

 

Новы год мы распачынаем з надзеяй

Актуальна - З жыцця Касцёла

На тэму жыцця і дзейнасці Касцёла ў Беларусі ў 2011 годзе, а таксама аб штодзённым жыцці ксяндза арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім размаўляў ксёндз Павел Салабуда.
Ваша Эксцэленцыя, на заканчэнне старога каляндарнага года і пачатак новага ў сродках масавай інфармацыі часта можна знайсці падсумаванне вынікаў мінулага года і накід планаў на новы год Панскі. Якім быў 2011 год для Касцёла ў Беларусі? Ці быў ён удалым?
    Трэба, канешне, памятаць, што найлепшую ацэнку можа даць толькі Пан Бог і, безумоўна, людзі. Аднак усе мы робім рахунак сумлення і пытаем сябе, ці ўдалося нам дасягнуць мэт, якія мы ставілі перад сабой год таму. Напэўна, было вельмі шмат дасягненняў, але былі таксама і моманты, якія мы называем цяжкімі. Заўсёды бывае так: чалавеку нешта баліць, але ён яшчэ жыве. Падобным чынам адбываецца і ў Касцёле: калі існуюць праблемы, г.зн. Касцёл жыве, ён не мёртвы. Гэтыя праблемы трэба вырашаць. Таму я мог бы сказаць, што 2011 год для Касцёла не быў дрэнным.

Чытаць цалкам: Новы год мы распачынаем з надзеяй

 

З каталіцкага друку (23)

Актуальна - Прэса

Плашчаніцу нельга скапіраваць
    28.12.2011
  
    Сучасная навука не ў стане “ўзнавіць” Турынскую плашчаніцу. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з італьянскага цэнтра ядзерных даследаванняў. Навукоўцы на працягу пяці гадоў рознымі спосабамі, ужываючы найноўшыя тэхналогіі, спрабавалі зрабіць рэпрадукцыю знакамітай рэліквіі, у якую, паводле традыцыі, было загорнута цела Хрыста перад уваскрашэннем. Пра гэта, як падае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва, паведаміла італьянскае выданне “L’Osservatore Romano”.
    Плашчаніца, сцвярджае газета, дагэтуль застаецца “выклікам для чалавечага розуму”, як сказаў 24 мая 1998 года Ян Павел ІІ падчас візіту ў турынскую катэдру.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (23)

 

Да стайні, бо там цуд

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Шопка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе-ФарыШопка ў касцёле аа. Францішканаў у ГроднеУ Бэтлеем спяшайма,
    Да стайні, бо там цуд:
    У ясельках Сын Божы –
    Ён збавіць грэшны люд.
   
    Анёлы заспявайце!
    Зайграйце, пастушкі!
    Паклон Яму аддайце,
    Валадары зямлі.

Чытаць цалкам: Да стайні, бо там цуд

 

Назіраць. Слухаць. Аналізаваць

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
    Як прайшлі святы? Ці смачная была куцця? Ці добры быў настрой? Ці сэрца білася радасна, а ў душы быў супакой? Я спадзяюся, што на духоўнай ніве закрасавала жыта, якое потым рассыплецца буйнымі зярняткамі.
    А наперадзе студзень. Абы толькі не застудзіў ахвоту сеяць добрае, светлае, чыстае.
    У гэтым месяцы прапаную Вам “менш гаварыць, а больш рабіць”, як казаў святы айцец Піо. Але перад тым, як нешта зрабіць, трэба добра падумаць. Няхай гэта стане нашым прыярытэтам хаця б на некаторы час. Але ўсё ж пажадана спыніцца на такім рашэнні.
   З Богам!

  ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Ісціна зробіць вас свабоднымі”
(Ян 8, 32).
    Жыццё – гэта шлях да пазнання ісціны. Але некаторыя са мной не згодзяцца, бо яны не паспяваюць зразумець гэта пры жыцці. А частка людзей увогуле не знаходзіць той ісціны. Але мы з Вамі разумеем, што хоць шлях і цярністы, ісціну можна збіраць па крупіцах: прыпыніцца, аддыхацца, схапіць крупіцу і пайсці далей. Так і зараз. Мы з Вамі крочым паціху далей. У студзені будзем разважаць, думаць, аналізаваць, шукаць і знаходзіць.

Чытаць цалкам: Назіраць. Слухаць. Аналізаваць

 

Поделиться с другими традицией трезвой жизни

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Дорогие Читатели газеты «Слова Жыцця«!
Хочу поделиться с Вами впечатлениями от IX Реколекций трезвости, которые прошли в Гродно 9 - 11 декабря 2011 года. Уже в девятый раз съехались представители групп АА (Анонимные Алкоголики), Ал-Анон (созависимые) и ВДА (взрослые дети алкоголиков) со всей Беларуси и не только. И уже на протяжении девяти лет нас в своем уютном доме встречают сестры назаретанки. Там проходит большая часть времени наших реколекций. Святая Месса… что может быть прекрасней! В Побригидском костеле, по уже сложившейся традиции, нас встретил всегда гостеприимный кс. Антони Гремза. Реколекции открыл и благословил кс. епископ Александр Кашкевич. Вместе с епископом Святую Мессу совершали кс. Александр Петрович, наш душпастырь, и кс. Антони Гремза. Необычным и впечатляющим было для меня музыкальное сопровождение св. Мессы. Ее своим чудесным пением украсил хор гродненского прихода Божьего Милосердия «Cantate Domini». А после св. Мессы состоялся воистину чудесный концерт хора.

Чытаць цалкам: Поделиться с другими традицией трезвой жизни

 

Калі нарадзіўся Хрыстос?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Шматвечная хрысціянская традыцыя звязвае нараджэнне Езуса Хрыста з днём 25 снежня 1 г. да н.э., але вынікі гістарычных даследаванняў (якія вядуцца ад XIX стагоддзя) пярэчаць гэтай традыцыі. Верагодней усяго Езус Хрыстус нарадзіўся паміж 8 і 4 г. да н.э. ці ў 2 г. да н.э. Калі ідзе гаворка пра дакладную дату, то дадзеныя з Евангелля (пастухі і статак пад чыстым небам) выключаюць зімовую пару.
    Адзіныя крыніцы, якія дазваляюць прыблізна вызначыць час нараджэння Езуса, гэта два Евангелля Навага Запавету: св. Мацвея і св. Лукі. Іншыя новазапаветныя Евангеліі нічога на гэтую тэму не ўзгадваюць. Праблема, з якой спатыкаюцца гісторыкі, што даследуюць абедзве крыніцы, гэта разыходжанні ў гэтых версіях. Згодна з Евангеллем паводле св. Мацвея (Мц 2, 1), Езус нарадзіўся яшчэ калі жыў цар Ірад, а ў Евангеллі паводле св. Лукі (Лк 2, 1) Езус нарадзіўся падчас перапісу насельніцтва, калі ўладаром Сірыі быў Квірыній. З іншых крыніц мы ведаем, што Ірад памёр у 4 г. да н.э., а Квірыній правёў перапіс насельніцтва на мяжы 6 і 7 гадоў н.э.

Чытаць цалкам: Калі нарадзіўся Хрыстос?

 

Гісторыя каляднай ялінкі

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Існуе мноства легенд, звязаных з каляднай ялінкай. Чаму мы сталі ставіць яе ў хатах напярэдадні Божага Нараджэння? Чаму ўпрыгожваем яе мішурой? Пра ўсё гэта распавядаюць старыя паданні.
Гісторыя пераўтварэння елкі ў каляднае дрэва дакладна не вядома, хоць існуе меркаванне, што гэты звычай бярэ свой пачатак са старажытнагерманскай традыцыі, у якой елка лічылася сімвалам неўвядальнай прыроды, знакам перамогі жыцця над смерцю. Пасля хросту германскіх народаў, елка стала знакам Божага Нараджэння, яе ставілі ў хатах 24 снежня. Першыя калядныя ялінкі былі ўпрыгожаны кветкамі і садавінай, а пазней – цукеркамі, гарэхамі і свечкамі. Такія ўпрыгожанні былі занадта цяжкімі для яловага дрэўца, таму нямецкія майстры пачалі ствараць шкляныя цацкі, каб замяніць садавіну і іншыя цяжкія ўпрыгожанні. Традыцыя ставіць ёлку на Божае Нараджэнне распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе і Амерыцы.

Чытаць цалкам: Гісторыя каляднай ялінкі

 

Божае Нараджэнне – гэта Святло Надзеі

Актуальна - Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп ГродзенскіШаноўныя Браты ў святарстве, паважаныя Законнікі і Законніцы!
   Узлюбленыя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
У радасным і поўным надзеі часе Адвэнту мы духоўна падрыхтаваліся да прыходу Езуса Збаўцы. Мы ўрэшце дачакаліся той няз­вык­лай ночы, калі мы, як некалі пастухі з ваколіц Бэтлеема, пера­жываем спатканне з нова­народжаным Збавіцелем.
   Калі пастухі вартавалі ўначы свой статак, перад імі з’явіўся анёл Пана і сказаў: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 8-11).
   У нашых касцёлах і капліцах падчас урачыстай святой Імшы, Пастэркі, таксама гучыць радаснае пасланне: “Сёння нарадзіўся Хрыстус Пан, Збавіцель!” І мы, як некалі пастухі, прыходзім у наш “парафіяльны Бэтлеем”, каб знайсці там Пана і з верай Яму пакланіцца.

Чытаць цалкам: Божае Нараджэнне – гэта Святло Надзеі

 

У клопаце пра сямейную супольнасць

Роздум - На шляху да святасці

Адной з набяспечнасцей, якая вырывае нас з удзелу ў сямейным жыцці, з’яўляюцца ўцёкі ў свет тэлебачання. Вялікая колькасць забаўляльных праграм (музыка, фільмы, серыялы, тэатральныя пастаноўкі) прапануе разнастайныя формы адпачынку. Сярод іх ёсць т.зв. рэаліці-шоу, якія насамрэч скіраваны супраць чалавека. Іх вынікі адмоўна ўплываюць на само разуменне сапраўднай супольнасці, прапаноўваючы толькі яе заменнікі. Гэта несапраўдная супольнасць, якая абапіраецца на фальшывых міжасобасных сувязях. Іх крыніцай з’яўляюцца жыццёвыя сітуацыі, якія былі прыдуманы для таго, каб чалавек мог эмацыянальна ўдзельнічаць у жыцці герояў праграмы. Гэта пагражае небяспекай прыняцця чужых праблем і крызісаў як сваіх асабістых і прыводзіць да таго, што мы не заўважаем, а пасля і забываемся пра нашых блізкіх, якім мы неабходны. Гледачы рэаліці-шоу часта перакананыя, што яны могуць паўплываць на лёс праграмы, тэлефануючы і аддаючы свой голас.

Чытаць цалкам: У клопаце пра сямейную супольнасць

 

Старонка 246 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.