ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Сэрца, якое вельмі палюбіла людзей

Роздум - На шляху да святасці

“Вось Сэрца, якое так моцна палюбіла людзей, што нічога не шкадавала – ажно да змардавання і знясілення, – каб даць ім доказы сваёй любові. А ў адказ ад большасці людзей яно спазнае толькі няўдзячнасць і пагарду, з якой ставяцца да Мяне ў гэтым сакраманце любові…”
   “Аўтабіяграфія” св. Маргарыты Марыі Алакок

Чытаць цалкам: Сэрца, якое вельмі палюбіла людзей

 

Ці можна быць упэўненым, што людзі, далучаныя да ліку святых, сапраўды заслужылі гэта?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

  Найперш, трэба разабрацца, што маем на ўвазе пад словам “святасць”. Святы – гэта не той, хто не мае ніякага граху, але хто жыве ў блізкіх адносінах з Панам і шукае Яго волю. На гэтым шляху заўсёды будуць цяжкасці і падзенні.

Чытаць цалкам: Ці можна быць упэўненым, што людзі, далучаныя да ліку святых, сапраўды заслужылі гэта?

 

„Адпачні ўва Мне”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Сплыў на байдарках у спалучэнні з духоўнымі практыкаваннямі арганізуе моладзевае душпастырства “OPEN”Наперадзе многіх чакае летні адпачынак. Дарослых – водпуск, моладзь – канікулы. І якія варыянты? Турцыя ці Егіпет, шашлыкі з сябрамі і наведванне родных. Канешне, можна! А яшчэ можна сплыць на байдарках, пакінуць дзяцей манахіням, пакуль самі арганізуем вольны час, паўдзельнічаць у фэсце – і ўсё гэта ў спалучэнні з узрастаннем у Хрысце.

Чытаць цалкам: „Адпачні ўва Мне”

 

Падумаць толькі: я ў Англіі!

Актуальна - З жыцця Касцёла

С. Агнешка Рамашка CSFN цешыцца магчымасці рэалізаваць сваё пакліканне ў новай форме9 мая тры манахіні з беларускай супольнасці сясцёр назарэтанак – с. Агнешка Рамашка, с. Гэлена Драбіновіч і с. Віргінія Хацян – адправіліся на служэнне ў Англію. Новай пляцоўкай стала Апостальская нунцыятура, размешчаная ў сталіцы краіны – Лондане. Манахіні прыбылі па запрашэнні мясцовага Апостальскага нунцыя Клаўдыа Гуджэроці, які служыў у Беларусі з 2011 па 2015 год.
    Іерарх, маючы сентымент да нашай краіны, прапанаваў сёстрам паспрабаваць сябе ў манаскай паслузе за мяжой.

Чытаць цалкам: Падумаць толькі: я ў Англіі!

 

Чалавек Духа

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Нараджэнне св. Яна паказвае, што з самага пачатку яго – і нашага – жыцця Бог піша сцэнарый святасці і дапамагае ў яго рэалізацыі.
Св. Ян Хрысціцель – постаць, якая ўспамінаецца двойчы на працягу літургічнага года: у таямніцы яго нараджэння і смерці. Ён з’яўляецца адзіным святым, дзень нараджэння якога мы адзначаем гэтак жа, як і самога Езуса Хрыста. Гэты факт паказвае яго важную ролю ў гісторыі нашага збаўлення і яго сувязь з жыццём самога Месіі.

Чытаць цалкам: Чалавек Духа

 

Шчырая размова з доктарам

Актуальна - Інтэрв'ю

У трэцюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскага працаўніка. А  ў касцёлах у гэты дзень моляцца за медыкаў.

“Калі эмацыянальна рэагаваць на кожны выпадак, то цябе не хопіць на сям’ю, на дзяцей, на сябе”
У грамадстве ўрачы заўсёды былі асаблівай групай, якая карыстаецца вялікім даверам і агульнай павагай. З пачаткам пандэміі яны зноў трапілі ў асаблівы фокус. Аднак за ціхай і сканцэнтраванай працай існуе нябачная для простага чалавека рэчаіснасць.
    Сёння размаўляем з практыкуючым тэрапеўтам пра штодзённы складаны свет, у якім жывуць і працуюць радавыя лекары. Спрабуем разабрацца, як адбываецца эмацыянальнае выгаранне, агучванне безнадзейных дыягназаў і, у рэшце рэшт, як наладзіць ва ўсім гэтым свае адносіны з Богам.
    Маргарыта Аслаўская – урач агульнай практыкі, заведуючая тэрапеўтычным аддзяленнем Гарадской паліклінікі № 3 г. Гродна, доктар першай катэгорыі з 16-гадовым стажам, жонка хірурга, мама чацвярых дзяцей, член Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак.

Чытаць цалкам: Шчырая размова з доктарам

 

Як ён любіў чалавека, як ён любіў святарства!

Актуальна - З жыцця Касцёла

Да гадавіны смерці а. Леона Вітэка OMI, які сва- ім заўзятым святарскім служэннем паспрыяў духоўнаму абнаўленню беларускіх вернікаў.У чэрвені мінулага года па ўзнагароду да Неба адышоў а. Леон Вітэк OMI, які прысвяціў частку свайго святарскага жыцця душпастырскаму служэнню ў Гродзенскай дыяцэзіі. На працягу 19 гадоў ён з вялікай самааддачай і ахвярнасцю служыў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы. Сваім заўзятым, бескарыслівым святарскім служэннем, апостальскім запалам, а таксама асабістым сведчаннем жыцця а. Леон унёс уклад у духоўнае і маральнае абнаўленне беларускіх вернікаў.

Чытаць цалкам: Як ён любіў чалавека, як ён любіў святарства!

 

Гродзенскі Тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор на 2021/2022 навучальны год

Актуальна - З жыцця Касцёла


   Сярод галоўных мэт Тэалагічнага каледжа ў Гродне – умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца 3 гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная.

Чытаць цалкам: Гродзенскі Тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор на 2021/2022 навучальны год

 

Паўсюдны Касцёл (18)

Актуальна - Варта ведаць


   ♰ Аўстралія. Мітрапаліт Сіднэя выказаў пратэст супраць планаў новага ўрада аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс узяць на сябе кіраванне ўсімі могілкамі, уключаючы касцёльныя. Ён адзначыў, што гэтую ролю прыняла б свецкая дзяржаўная бюракратыя, у той час як “клопат пра памерлых – гэта духоўная, а не свецкая місія”. “Наша вера вучыць, што гэта адзін з учынкаў міласэрнасці адносна цела, і ён ляжыць у аснове таго, як мы клапоцімся пра свае могілкі. Здаецца, урад разглядае валоданне могілкамі толькі як крыніцу даходу, без уразлівасці да іх духоўнага элемента і да пажаданняў сем’яў памерлых”, – адзначыў арцыбіскуп Энтані Фішэр.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (18)

 

Пералом. Сам-насам з Богам

Гісторыя - Парафіі і святыні

Будынак кляштара айцоў капуцынаў побач з касцёлам у ПераломеСёння ў Пераломе, вёсцы на маляўнічых наднёманскіх пагорках, афіцыйна пражывае каля дзесяці чалавек. А яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя насельніцтва вёскі складала не менш за 130 асоб. Цяпер вёска збольшага “заселена” дачнікамі, а пра яе мінулае нагадваюць каталіцкія могілкі і невялікая драўляная капліца – філія парафіі ў Гожы, дзе час ад часу адбываюцца службы.

Чытаць цалкам: Пералом. Сам-насам з Богам

 

Вазьмі Бога на вакацыі!

Роздум - Хрысціянская думка

Вакацыі – час адпачынку, расслаблення, паездак і водпускаў, аб якіх марым, якіх прагнем. Гэта моманты, вольныя ад працы, ад спешкі, ліхаманкі і захопленасці сотнямі паўсядзённых спраў. Вакацыі – такая доўгачаканая пара, бо можна нарэшце дазволіць сабе паленавацца і адкласці абавязкі на потым. Праца можа пачакаць, таму што кожны заслугоўвае адпачынку.

Чытаць цалкам: Вазьмі Бога на вакацыі!

 

Ці можна пасля смерці блізкага чалавека на працягу года ажаніцца/выйсці замуж?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

  Каб адказаць на гэтае пытанне, варта разгледзець два асноўныя моманты: што такое сужэнства і што такое жалоба?
    Касцёл вучыць, што сужэнства – гэта саюз, праз які мужчына і жанчына ўстанаўліваюць паміж сабой супольнасць усяго жыцця (параўн. ККП 1055). “Заключыць такі саюз могуць мужчына і жанчына, ахрышчаныя, якія маюць права ўзяць шлюб, дабравольным чынам выражаюць сваю згоду” (ККК 1625) i не звязаны папярэднім сужэнскім саюзам (параўн. ККП 1085.1). Саюз спыняецца са смерцю аднаго з сужэнцаў.

Чытаць цалкам: Ці можна пасля смерці блізкага чалавека на працягу года ажаніцца/выйсці замуж?

 

Старонка 25 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.