ГРОДНА
Панядзелак,
07 ліпеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Вяночак да Божай міласэрнасці
Зваротная сувязь - Задай пытанне

Гэты Вяночак у сваім асабістым аб’яўленні Езус Хрыстус прадыктаваў св. сястры Фаўстыне Кавальскай у Вільні 13-14 верасня 1935 года. Ён з’яўляецца адным з практычных малітоўных шляхоў увядзення ў жыццё Касцёла паслання аб Божай міласэрнасці, апісанага Сястрой у “Дзённіку”. Уваскрослы Езус удзяляе з хвалебнай раны свайго Сэрца ваду і кроў – сакраментальныя знакі новага жыцця і ачышчэння ад граху. †
Перажыць пакуты з Хрыстом
Роздум - На шляху да святасці

Кс. aбп Клаўдыё Гуджэроцці: Беларускае маўчанне сапраўды прамаўляе
Актуальна - З жыцця Касцёла

– Вялікая далікатнасць, цярплівасць і задуменнасць. Духоўная глыбіня, што з’яўляецца плёнам доўгага цярпення. Вялікая прага любові. Значэнне працы ўвасабляе адначасна прыгажосць і гармонію. Калі я хачу выказаць мае ўражанні, пачуцці майго сэрца і мой гонар ад таго, што я знаходжуся на гэтай зямлі, мне прыходзяць на розум цудоўныя радкі паэзіі Валянціны Аксак: “Пяку задушэўныя дранікі, але ніхто не прыходзіць дзівіцца на гасціннасць маю невыводную”.
– Як бы Вы маглі ў некалькіх словах апісаць веру гэтых людзей?
– Узнёслая трываласць тых, хто змагаўся і не дазволіў украсці скарб уласнай веры. Удзячнасць Богу за магчымасць новага пачатку. Пошук шляхоў аднаўлення.†
Чытаць цалкам: Кс. aбп Клаўдыё Гуджэроцці: Беларускае маўчанне сапраўды прамаўляе
Касцёл св. Юды Тадэвуша ў в. Прывалка
Гісторыя - Парафіі і святыні

Ужо на пачатку XVII ст. мясцовая каталіцкая святыня, хутчэй за ўсё капліца, адзначалася як старажытная і «невядома кім і калі фундаваная». Касцёл жа на яе месцы быў пабудаваны па фундацыі караля Жыгімонта III Вазы ў 1609 г. і асвечаны пад тытулам св. Юды Тадэвуша. Спачатку святыня атрымала статус філіі, але па просьбе віленскага біскупа Бенедыкта Войны (1600 – 1615 гг.) кароль залічыў касцёл да парафіяльных. †
20 год Гродзенскай дыяцэзіі (25)
Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

13 красавіка - У Вялікі чацвер урачыстую св. Імшу ў гродзенскай катэдры адправіў Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Марцін Відовіч. На гэты дзень прыпадае таксама 15-я гадавіна ўзнікнення нашай дыяцэзіі.
23 красавіка - У парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які быў змешчаны ў галоўным алтары.
3 мая - У Капцёўцы адбылася ўрачыстая інтранізацыя абраза Маці Божай Яснагурскай у парафіяльны касцёл. Кс. бп Аляксандр разам з айцамі паўлінамі ўзначаліў св. Імшу. †
Слова для Жыцця (26)
Актуальна - Слова для Жыцця

У часы Езуса чакалі Месію, які вызваліць Ізраэль з-пад рымскага панавання. Але Езус не апраўдаў гэтых чаканняў так, што некаторыя вучні пакінулі Яго, а Іуда Іскарыёт нават здрадзіў Яму. На самай справе нельга ўспрымаць Езуса як чалавека, які карыстаецца насіллем: насілле супярэчыць Божаму Валадарству, яно з’яўляецца прыладай Антыхрыста. Насілле ніколі не служыць чалавечнасці, яно расчалавечвае яе.
Фрагмент разважанняў падчас “Анёл Панскі”, 11.03.2012 †
З каталіцкага друку (26)
Актуальна - Прэса

Кс. Генрык Зеліньскі, 11.03.2012
Будучыня нашай цывілізацыі вырашыцца ў канфесіянале, лічыць кс. Генрык Зеліньскі. Аўтар тлумачыць, што ён мае на ўвазе г.зв. заходнюю цывілізацыю, якая вырасла з хрысціянскіх каранёў. Калі сёння ўсё больш людзей адыходзіць ад Касцёла, то прычынай адмовы ад рэлігійнай практыкі практычна ніколі не з’яўляюцца інтэлектуальныя перадумовы. Найчасцей размова ідзе пра канфлікт сумлення, які вынікае з разладу паміж свядомасцю таго, як трэба жыць, і тым, як насамрэч жывецца. †
11 сакавіка адзначаўся Дзень «Карытас»
Актуальна - З жыцця Касцёла

– Трэба сказаць, што мы шмат працуем у гэтым накірунку, а нашы людзі сапраўды адгукаюцца. Магчыма, сёння іх не так шмат, але яны маюць жаданне дапамагаць. Вельмі важным з’яўляецца наш дыялог з патэнцыяльнымі ахвярадаўцамі. Ад таго, наколькі граматна мы зможам расказаць пра нашую дзейнасць, залежыць тое, наколькі мы зможам чакаць іх жадання дапамагчы нам у нейкім праекце. Мы сапраўды знаходзім падтрымку сярод нашых людзей. †
Пост - час, каб адчуць сябе Божым стварэннем!
Роздум - На шляху да святасці

Святары падчас Папяльцовай серады стараюцца больш тэалагічна абгрунтавана прыблізіць нам час посту. Тут мы пачуем словы аб навяртанні, пакоры, усведамленні сабе нашай крохкасці, зменлівасці і недасканаласці нашага жыцця і свету... Вядома, бачачы і чуючы ўсю разнастайнасць думак і поглядаў, у верніка можа ўзнікнуць справядлівае пытанне: што ж усё такі такое пост? Як канкрэтна трэба распачаць свой час “пакуты і навяртання”? На што трэба звярнуць асаблівую ўвагу? †
Чытаць цалкам: Пост - час, каб адчуць сябе Божым стварэннем!
Св. Імша падзякі за дар жыцця і паклікання светлай памяці сястры Францішкі
Актуальна - З жыцця Касцёла


На св. Імшы прысутнічалі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, кс. бп Антоній Дзям’янка, святары з Мінска-Магілёўскай архідэяцэзіі, з Маскоўскай архідыяцэзіі, святары з Гродзенскай дыяцэзіі, сёстры з супольнасці назарэтанак, а таксама шматлікія вернікі.
– Сёння нас сабрала, паклікала ў гэтую святыню і запрасіла на супольную малітву ўжо светлай памяці сястра Францішка, – прамовіў на пачатку літургіі кс. бп Аляксандр. – Нас так шмат сабралася каля яе труны, але наш погляд не затрымліваецца на труне, а скіроўваецца на крыж, які з’яўляецца знакам як смерці, так і перамогі. С. Францішка служыла Касцёлу асаблівым спосабам, захоўваючы евангелічныя парады, бо сам Хрыстос паклікаў яе да больш дасканалага жыцця, чым звыклае свецкае жыццё, яна шмат гадоў пражыла ў супольнасці. Напэўна, кожны з нас хоча яе памятаць такой, якой яна была ў жыцці – радаснай. Сястра Францішка служыла з вялікай радасцю кожнаму чалавеку, якога сустракала. Тым самым яна служыла Хрысту ў Яго Касцёле. Гэта вялікі дар, за які мы хочам дзякаваць добраму Богу. Дарагая Сястра, мы хочам быць разам з Табой у малітве, выпрошваючы, каб анёлы правялі Цябе ў рай, бо Ты служыла Касцёлу з вялікай адданасцю, з вялікай ахвярнасцю і сапраўднай хрысціянскай радасцю. †
Чытаць цалкам: Св. Імша падзякі за дар жыцця і паклікання светлай памяці сястры Францішкі
Час змяняцца, час навяртання
Роздум - На шляху да святасці

Міласціна як выяўленне практычнай хрысціянскай любові
Роздум - На шляху да святасці

Чытаць цалкам: Міласціна як выяўленне практычнай хрысціянскай любові
Наступныя артыкулы...
Старонка 240 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 177 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.