ГРОДНА
Аўторак,
08 ліпеня
2025 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Святы Пасхальны Трыдуум

Актуальна - З жыцця Касцёла

Акаджэнне эўхарыстычных дароў падчас св. Імшы Хрызма
Вялікі чацвер: устанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства
У Вялікі чацвер у катэдры зранку была адпраўлена св. Імша Хрызма, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Святары з усёй Гродзенскай дыяцэзіі прыехалі прыняць удзел у літургіі, падчас якой біскуп блаславіў алеі хворых і катэхуменаў, а таксама асвяціў святое хрызма. Гэта таксама вялікае свята для кожнага святара, таму што ў Вялікі чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамант святарства.
    На пачатку св. Імшы ксёндз біскуп заахвоціў прысутных вернікаў да малітвы за святароў, за новыя святарскія пакліканні, а таксама за стойкасць у ласцы паклікання да канца жыцця.
    А 19-й гадзіне ў катэдры была адпраўлена св. Імша Вячэры Пана, якая распачала Святы Пасхальны Трыдуум.
    Апошні раз падчас гімна “Хвала на вышынях Богу” зазванілі званкі, якія да Пасхальнай Вігіліі былі заменены драўлянымі ляскоткамі, сціхнуў арган.

Чытаць цалкам: Святы Пасхальны Трыдуум

 

Гасанна на вышынях!

Актуальна - Пастырскае Слова

Паважаныя Браты ў Хрыстовым святарстве, вялебныя Манаскія Сёстры, умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
У чарговы раз мы перажываем радасныя Велікодныя святы, з верай пахіляючыся над таямніцай Уваскрасення Пана. У нашых святынях гучыць урачыстае “Алелюя – хваліце Пана!” Мы ўсім сэрцам прагнем праспяваць Богу нашу бязмежную любоў за надзвычайную справу збаўлення, якое здейснілася ў Езусе Хрысце.
    Пасхальная таямніца паказвае нам Хрыста як Пераможца над моцамі зла і цемры. Трыумф уваскрослага Пана распачаў новую эпоху ў гісторыі чалавецтва, паказаў найбольш поўны і канечны сэнс гісторыі збаўлення, прывёў да таго, што мы па-іншаму глядзім на таямніцы чалавечага лёсу. Хрыстова Уваскрасенне надае сэнс нават самым балючым перажыванням чалавека, такім, як пакуты, хвароба, смерць.

Чытаць цалкам: Гасанна на вышынях!

 

Велікодная споведзь

Роздум - На шляху да святасці

Толькі давайце не будзем мінімалістамі!
Сёння чалавек хіба як ніколі клапо­ціцца пра чысціню свайго цела. На паліцах у крамах можна знайсці шмат розных пахучых сродкаў гігіены. Па тэлебачанні вядомыя асобы са свету спорту, моды і кіно рэкламуюць тавары вядомых вытворцаў, напрыклад, парфуму. І гэта нармальна, што чалавек стараецца клапаціцца аб гігіене свайго цела. Давайце паспрабуем уявіць сабе асобу, якая не ў найлепшых адносінах з вадой і мыецца толькі раз на год, а можа і радзей. Такога чалавека, напэўна, не вельмі добра будуць успрымаць іншыя, а знаходжанне побач з ім не будзе вельмі прыемным.
    Мы, хрысціяне, верым, што чалавек мае не толькі цела, але і душу. І паколькі мы старанна дбаем пра чысціню свайго цела, то ці не павінны мы таксама дбаць і пра чысціню сваёй душы? Перыяд Вялікага посту, які мы цяпер перажываем, з’яўляецца асаблівай нагодай і чарговым шансам, каб змяніць штосьці ў сваёй душы. Часам бывае, што трэба паклапаціцца аб якойсьці больш грунтоўнай змене ў часта шэрай штодзённасці.

Чытаць цалкам: Велікодная споведзь

 

Крыжовы шлях

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Набажэнства Крыжовага шляху найбольш рэка­мендуецца Апостальскай Сталіцай. Пан Езус гаварыў св. Фаўстыне: “Адна гадзіна разважання маёй балючай мукі мае большую заслугу, чым цэлы год бічавання сябе ажно да крыві, разважанне маіх балючых ран з’яўляецца для цябе вялікай карысцю, а мне прыносіць вялікую радасць” (Дз. 369). У пабожнай практыцы Крыжовага шляху ўзнаўляецца напамінак пакут, якія Збаўца перажыў падчас шляху ад Прэторыя Пілата, дзе быў асуджаны на смерць, ажно да ўкрыжавання і смерці для нашага збаўлення.
    Разважанне мукі Пана – гэта, паводле св. Тамаша з Аквіну, “школа ўсякіх цнотаў”. Набажэнства Крыжовага шляху з’яўляецца вельмі дабратворнай, дзейснай і прыемнай Богу практыкай. Яно ўзгадвае нам аб велічы нашай бессмяротнай душы, для якой Збаўца ў страшэнных пакутах аддае сваё жыццё. Яно адкрывае неспазнаную бязмежную любоў, дабрыню і міласэрнасць Бога, які для таго, каб выратаваць чалавека, не шкадуе ахвяры.

Чытаць цалкам: Крыжовы шлях

 

Я адкрыў Табе мой грэх

Duc In Altum - Семінарыйная газета

“Я адкрыў Табе грэх мой і не ўтаіў беззаконня майго. Я сказаў: вызнаю Госпаду злачынствы мае;
і Ты дараваў мне віну граху майго” (Пс 32, 5).
Грэх з’яўляецца таямнічай рэча­існасцю, якая датычыць кожнага чалавека. Нам часта здаецца, што як бы мы не стараліся ўцячы ад знішчальнай моцы граху, нам ніколі не ўдаецца поўнасцю выключыць яго з нашага штодзённага жыцця. Часам ён дакранаецца да нас жорстка, часам “далікатна”, але яшчэ больш знішчальна. І тады ўжо невядома: ці ўцякаць далей, ці паддацца яго моцы? Хтосьці ўцякае, а хтосьці паддаецца...
Пакорнасць граху, як і кожны выбар чалавека, заўсёды нясе за сабой свае вынікі. І гэтыя вынікі заўсёды негатыўныя. Гэта бясспрэчна! Грэх заўсёды з’яўляецца бунтам супраць Бога, вызваленнем з-пад Яго закону любові. Грэх ніколі не можа быць дабром! Бо што ж можа засланіць сапраўднае Дабро? Нішто! Але вернемся да вынікаў і адказнасці за грэх. Мы, людзі, заўсёды шукаем адгаворкі перад самімі сабой, што мы не вінаватыя ў граху, які здзейснілі, што хтосьці нам “дапамог”, што так склаліся абставіны, што мы проста не ведалі, што гэта грэх...

Чытаць цалкам: Я адкрыў Табе мой грэх

 

Куточак міністранта: ляскотка

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Дарагія Міністранты! Ці памятаеце Вы, што такое "ляскотка"?
Гэтае слова ўжываецца рэдка, таму адразу цяжка прыгадаць, што гэта. У слоўніку можна прачытаць, што ляскотка – гэта драўляны інструмент, які пры трасенні выдае характэрныя гукі. Гук выдаюць драўляныя элементы, якія ўдараюцца адзін аб аднаго. У некаторых краінах гэты інструмент называецца трашчоткай. Гэтак жа называецца і рухомая ручка, змешчаная на браме ці дзвярах, якая служыць для стукання ў дзверы.
Часцей за ўсё ляскотка выглядае так: гэта драўляная дошчачка, прадзіраўленая ўсярэдзіне, каб знізу можна было прымацаваць ручку, а зверху ў гэтай жа ручцы прыладзіць драўляны малаточак, які, удараючы ў дошчачку, і выдаваў бы стукат.

Чытаць цалкам: Куточак міністранта: ляскотка

 

Вялікі чацвер – св. Імша Хрызма і Імша Вячэры Пана

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Св. Імша Вячэры Пана ў катэдральным касцёле св. Імша “Хрызма” ў катэдры
Святы Пасхальны Трыдуум з’яўляецца найважнейшай для католікаў падзеяй ва ўсім літургічным годзе. Сутнасцю Трыдууму з’яўляецца цэлебрацыя мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. Пачынаецца ўсё вячэрняй св. Імшой у Вялікі чацвер (св. Імша Вячэры Пана), а заканчваецца другімі нешпорамі па абедзе Велікоднай нядзелі. Свята Вялікадня суадносіцца з юдэйскай Пасхай. Само слова “пасха” выводзіцца з гебрайскага “песах” – абыйсці, перайсці. Гэтае свята ўзгадвае няволю ізраільскага народа ў Егіпце. Выхаду з Егіпта папярэднічала рытуальнае спажыванне пасхальнага баранка. Хрыстос жа, калі спажываў апошнюю пасхальную вячэру, выканаў старазапаветныя наказы і стаў сам Пасхальным Баранкам, які завяршыў збаўчую ахвяру.
У Вялікі чацвер цэлебру­ецца зранку толькі адна эўха­рыстычная Ахвяра, св. Імша Хрызма, якая праводзіцца ў катэдральным касцёле біскупам і прэзбітэрамі. Падчас гэтай св. Імшы біскуп бласлаўляе алеі хворых і катэхумэнаў, а таксама асвячае святое хрызма. Святары забіраюць новыя алеі ў свае парафіі, старыя ж спальваюцца. Імша Хрызма заканчвае перыяд Вялікага посту.

Чытаць цалкам: Вялікі чацвер – св. Імша Хрызма і Імша Вячэры Пана

 

Вялікая пятніца – смерць Езуса Хрыста на крыжы

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

У гэты дзень, на знак вялікай павагі да ахвяры Езуса Хрыста, панесенай на крыжы за грахі ўсяго свету, св. Імшы не адпраўляюцца. Гэта дзень павагі, засяроджання і посту, у якім асабліва ўшаноўваецца дрэва крыжа. З раніцы трывае адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту пры цямніцы. Адпраўляецца ўрачысты Крыжовы шлях. Цэнтрам гэтага дня з’яўляецца літургія Мукі Пана.
    Літургія складаецца з трох частак: літургіі слова, адарацыі крыжа і абрадаў Камуніі.
    Першае чытанне ў літургіі слова – гэта тэкст з Кнігі прарока Ісаі, дзе прарок кажа пра тое, што Месія будзе цярпець за людскія грахі. Аўтар Ліста да Габрэяў прыгадвае, што Хрысту вядомы чалавечы лёс, бо Ён сам быў жорстка выпрабаваны. Праз Яго паслухмянасць адбылося збаўленне свету. Збаўчую падзею згадвае Евангелле. На заканчэнне літургіі слова адбываецца выключна ўрачыстая паўсюдная малітва. У 10 зваротах просім Бога, каб Ён меў у апецы ўвесь свет.

Чытаць цалкам: Вялікая пятніца – смерць Езуса Хрыста на крыжы

 

Вялікая субота – асвячэнне велікодных страў

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Асвячэнне велікодных страў
   У Вялікую суботу Касцёл знаходзіцца пры Панскім Гробе, разважаючы над мукай і смерцю Хрыста. Фармальна Вялікая субота мае толькі тэксты Літургіі гадзін, затое няма фармуляра св. Імшы, а літургія Пасхальнай вігіліі належыць ужо да нядзелі Уваскрасення.

    Традыцыйна ў Вялікую суботу вернікі праз увесь дзень прыносяць у касцёл кошычкі з велікоднымі стравамі для асвячэння.

Чытаць цалкам: Вялікая субота – асвячэнне велікодных страў

 

Пасхальная вігілія і Велікодная нядзеля – час святкавання Уваскрасення Хрыста

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Працэсія перад рэзурэкцыйнай св. Імшой па вуліцах ГроднаЛітургія Пасхальнай вігіліі з’яўляецца найважнейшай цэлебрацыяй у літургічным годзе. Яна распачынаецца ўвечары ў Вялікую суботу; абрады Пасхальнай вігіліі нельга распачынаць, пакуль не надыдзе ноч.
    Пачынаецца ўсё з літургіі святла. Перад касцёлам святар асвячае агонь, ад якога запальваецца пасхал – сімвал Хрыста. На пасхальнай свечцы святар крэсліць крыж і літары А (альфа) i Ω (амега), якія азначаюць, што на пачатку быў Бог і Ён таксама прыйдзе напрыканцы як міласэрны суддзя.

Каментарый:
Літургію Пасхальнай вігіліі ксёндз біскуп распачне а 19-й гадзіне абрадам асвячэння агню, ад якога будзе запалены пасхал і свечкі, якія вернікі прынясуць з сабой на ўспамін сакраманту хросту.

Чытаць цалкам: Пасхальная вігілія і Велікодная нядзеля – час святкавання Уваскрасення Хрыста

 

Хто просіць, той атрымае

Роздум - На шляху да святасці

“Той умее добра жыць, хто ўмее добра маліцца”, – сказаў аднойчы святы Аўгустын. Малітва заўсёды займае пэўную частку дня верніка, нават тады, калі ён і не ўсведамляе, што праз учынкі і праз думкі ён таксама моліцца. Малітва нябачна прысутнічае і ў жыцці няверуючых людзей, бо іх думкі заўсёды так ці інакш закранаюць таямніцы свету.
   Інтэрнэт-партал dobrylotr.pl называе нам пяць асноўных тыпаў малітвы: спантанная малітва, малітва Касцёла, малітва з малітоўніка, малітва Божым словам і малітва праз творчую дзейнасць. Насамрэч, малітва можа быць і іншых тыпаў, мы часам нават самі можам не ведаць, што молімся. Але Бог чуе нашыя малітвы і выконвае іх тады, калі мы шчыра іх да Яго заносім.
    Для моладзі малітва – гэта, часам, дзеянне, якое нудзіць, якое здаецца зусім няважным ці ўвогуле непатрэбным. Але аб значэнні малітвы ведае кожны з нас. Шчыра маліцца цяжка, вельмі цяжка, але плён, які дае малітва, вельмі вялікі.
    Як моладзь сёння ставіцца да малітвы? Ці патрэбна яна? Ці прыносіць плён?

Чытаць цалкам: Хто просіць, той атрымае

 

Милостыня

Duc In Altum - Семінарыйная газета

Лишение и недостаток... Именно они зачастую являются определяющими факторами для того, чтобы человек вспомнил, что он Человек и что вокруг него находятся люди. И тогда не такой уж и важной становится причина этого лишения или недостатка – добровольная ли она или же накинута петлей жизни...
    Еще древние заметили положительное влияние аскетических практик на человека, да и сам Иисус в Евангелии подчеркивает значимость поста как добровольного отречения от... – для того, чтобы не поддаться искушениям, которых в современном мире более чем достаточно.

Чытаць цалкам: Милостыня

 

Старонка 239 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  177

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.