ГРОДНА
Аўторак,
08 ліпеня
2025 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Кветкі вясковых маёвак амаль адцвілі?

Роздум - На шляху да святасці

Літаральна праз некалькі дзён надыдзе май. Прырода забуяе цветам і зеленню ў поўную моц. Для большасці католікаў май асацыюецца з маёўкамі – набажэнствамі ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі.
Практычна кожны дарослы сёння можа падзяліцца дзіцячымі ўспамінамі, як хадзілі з бабуляй да вясковага крыжа, капліцы ці ў хату да аднавяскоўца, дзе вернікі збіраліся памаліцца да Маці Божай Ружанцам, Ларэтанскай літаніяй, паспяваць марыйныя песні. І я гэта маю ў сваіх закутках памяці. Бабуля брала мяне з сабой у суседнюю хату, дзе жылі мае стрыечныя бабулі, і казала: “Пойдзем адгаворым пацеры”. Усе былі са сваімі ружанцамі, і мне далі. Малюся на ім дагэтуль, вельмі класічны ружанец – зялёныя пацеркі на металёвым ланцужку.

Чытаць цалкам: Кветкі вясковых маёвак амаль адцвілі?

 

Навошта касцёлу супольнасць?

Роздум - На шляху да святасці

Катэдральная супольнасць у ГроднеГэта дзіўнае пытанне. Адказ здаецца відавочным... Аднак толькі для нас – веруючых і практыкуючых католікаў.
Часта можна сустрэць такіх ахрышчаных, якія з супольнасцю ў Касцёле не хочуць мець нічога агульнага. “Я веру ў Бога, і гэтага мне дастаткова. Я ў сваім сэрцы размаўляю з Езусам, асобна малюся Яму, а гэта найважнейшае. Навошта ісці ў касцёл, супольна маліцца, калі я сам магу звярнуцца да Хрыста ў кожную хвіліну?” – так спрабаваў пераканаць мяне ў сваім пункце погляду адзін з ахрышчаных. Яго пазіцыю я акрэсліў бы дэвізам: “Хрыстос – так, Касцёл – не!” Можна ж быць вернікам, не ходзячы ў касцёл, бо навошта? Навошта патрэбны сакраманты, навошта “душыцца” ў часта невялікім касцёле, навошта супольная малітва? Навошта ўвогуле Касцёлу супольнасць?
    Дарагія Чытачы! Ці задумваліся Вы калі-небудзь над вышэй згаданымі пытаннямі? Усе гэтыя пытанні можна звесці ў адно: “Чаму Касцёл з’яўляецца супольнасцю?” Адказ на гэтае апошняе пытанне, дадзены ў святле Божага Аб’яўлення, адкрывае перад намі сутнасць таго, кім мы з’яўляемся.

Чытаць цалкам: Навошта касцёлу супольнасць?

 

Прыгожая жаба і брыдкі сабака

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Нават і такое здараецца ў жыцці: слізкая зялёная жаба можа стаць прыгожай, а шыкоўны сабака – брыдкім, бо сапраўдная прыгажосць схавана не звонку, а ў сэрцы. Неяк аднойчы паляўнічы сабака бег уздоўж берага і шукаў качку, якую падстрэліў яго гаспадар. Сабака абнюхваў паветра, кусты і траву ў пошуках параненай птушкі і нечакана наскочыў на жабу, якая сядзела ў зарасніках чароту.
    – Жаба, ты нідзе тут не бачыла параненай качкі? – спытаўся сабака.
    Жаба бачыла качку. Яна ведала, што ў качкі засталося сямёра маленькіх качанят, а таму паказала ёй адно зацішнае месца, дзе можна было часова схавацца ад паляўнічага і яго сабакі. Таму, калі жаба ўбачыла сабаку, яна нічога яму не сказала.

Чытаць цалкам: Прыгожая жаба і брыдкі сабака

 

Міласэрнасць дазваляе нам застацца людзьмі

Актуальна - З жыцця Касцёла

кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе
Міласэрнасць – гэта штосьці большае, чым толькі прабачэнне
– Дзякуючы св. Фаўстыне і бл. Яну Паўлу II слова “міласэрнасць” умацавалася ў нашым рэлігійным слоўніку. А чым для Вас з’яўляецца міласэрнасць?
    – Дзякуй за гэтае пытанне. Хачу прызнацца, што я ўжо даўно шукаю на яго адказ. Слова “міласэрнасць” асацыіруецца ў мяне з тэкстам натхнёнай Бібліяй антыфоны, якая часта паўтараецца ў літургіі Касцёла, а менавіта: “Пане, нахілі сваё вуха на словы вуснаў маіх”. Так гаворыць дзіця, якое пасля выбрыкаў і бунту не ведае, як папрасіць прабачэння ў бацькоў і просіць нахіліць галаву, каб прашаптаць словы перапрашэння на вуха. З іншага боку, гэтая сітуацыя вядома нам усім – менавіта такую паставу мы павінны займаць на споведзі. Але парадокс у тым, што гаворка тут ідзе не толькі аб перапрошванні і прабачэнні. Прабачэнне, у маім разуменні, змяшчаецца ў іншым біблійным слове – “літасць”. Міласэрнасць жа з’яўляецца чымсьці большым. Гэта двухбаковая сувязь: таго, хто мае прыязнае сэрца, і таго, каму такое сэрца неабходна. Класікай з гэтага пункта погляду з’яўляецца прытча з Евангелля паводле св. Лукі, якая гаворыць пра тое, што марнатраўны сын усведамляў страту асабістай тоеснасці як дзіцяці і вяртанне згубленага стану праз міласэрнасць бацькі. Беручы асобасна, адбываецца своеасаблівая камплементацыя – дапаўненне асобы, якая адчувае асабістую недастатковасць, няпоўнасць, глыбокі экзістэнцыяльны недахоп, Асобай, якая з’яўляецца паўнатой усяго, што добрае і святое. Здаецца, што менавіта ў такім значэнні сакрамант пакаяння, які з’яўляецца актам міласэрнасці ў найбольшай ступені, называецца сакрамантам паяднання.

Чытаць цалкам: Міласэрнасць дазваляе нам застацца людзьмі

 

Касцёл Унебаўзяцця НПМ і св. Андрэя Баболі ў в. Казловічы

Гісторыя - Парафіі і святыні

Касцёл Унебаўзяцця НПМ  і св. Андрэя Баболі ў в. КазловічыДэканат Гродна-Усход
Касцёл у в. Казловічы пабудаваны ў першай палове ХIХ ст., у 1859 г. адноўлены мясцовай землеўладальніцай графіняй Светчынай, з роду Біспінгаў. Быў забраны ў католікаў і перароблены ў праваслаўную царкву. Вернікі былі далучаны да азёрскай парафіі. У 1920 г. святыня была пераасвечана ў рыма-каталіцкі касцёл пад падвойным тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Андрэя Баболі Мучаніка. У 1920 – 1922 гг. адбывалася перабудова святыні. Падчас перабудовы былі дабудаваны дзве чацверыковыя вежы. Парафія Казловічы атрымала свайго пробашча ў 1923 г. Ім стаў кс. Станіслаў Хадыка, які працаваў тут да 1932 г. Затым пробашчамі парафіі былі: кс. Казімір Маліноўскі (+1934), кс. Ян Гой (1935 – 1937 гг.), кс. Станіслаў Саросек (чэрвень 1937 г. – верасень 1939 г.). У 1939 г. колькасць вернікаў у казловіцкай парафіі перавышала 1000 чалавек.

Чытаць цалкам: Касцёл Унебаўзяцця НПМ і св. Андрэя Баболі ў в. Казловічы

 

Касцёлы і капліцы пт. Божай Міласэрнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі

Гісторыя - Парафіі і святыні

Астрыно, Воранава, Гродна-Вішнявец, Доцішкі, Завельцы (капл.), Ліда-Маладзёжны, Лоша (капл.), Навасёлкі (капл.), Падароск, Падбалоцце (капл.), Палецкішкі (капл.), Свяцк (капл.), Свіслач, Хадзілоні (капл.).
Касцёл Божай Міласэрнасці ў ЛідзеКасцёл Божай Міласэрнасці ў ВоранавеКасцёл Божай Міласэрнасці ў Доцішках Касцёл Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (26)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2006 год
   26 жніўня  -  Святкаванне 100-годдзя заканчэня пабудовы касцёла св. Міхала Арханёла.
   9 верасня  -  У Слоніме адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар 10-годдзя беатыфікацыі с. Марцэліны Дароўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага Зачацця.
   10 верасня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у вёсцы Плябанаўцы (пар. Індура) асвяціў капліцу.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (26)

 

Слова для Жыцця (27)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Наступленне ўваскрасення само па сабе не было апісана Евангелістамі: яно застаецца таямнічым, але не менш рэальным, схаваным, такім, што сягае вышэй магчымасцей нашага разумення: як святло, настолькі асляпляльнае, што нельга яго ўбачыць вачыма, бо можна аслепнуць. Апавяданні пачынаюцца з апісання світанку ў дзень пасля суботы, калі жанчыны прыйшлі да магілы і ўбачылі, што яна адкрытая і пустая. Св. Мацвей расказвае таксама аб землетрасенні і палаючым анёле, які адкаціў вялікі магільны камень і сядзеў на ім (пар.: Мц 28, 2).
   
    Падчас малітвы „Regina Соeli”, паводле беларускай секцыі Ватыканскага радыё, 09.04.2012

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (27)

 

Дні моладзі: дакрануцца да Хрыста, які жыве ў супольнасці Касцёла

Актуальна - З жыцця Касцёла

кс. Антоні Грэмза з моладзю
У лідскай парафіі Святой Сям’і распачынаецца гарачы час. 28-30 красавіка парафія будзе прымаць Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Такія сустрэчы штогод робяцца ўсё больш папулярнымі сярод маладых вернікаў. Цешыць, што хлопцы і дзяўчаты шукаюць сябе ў духоўным жыцці, шукаюць адказы на свае пытанні веры. Акрамя гэтага, Дні моладзі – гэта і цудоўны час павесяліцца разам з аднагодкамі ў цёплай і прыемнай атмасферы. Як знайсці баланс паміж духоўным і забаўляльным на такой сустрэчы і што цікавага чакаецца ў Лідзе мы распыталі душпастыра акадэмічнай моладзі Гродна і галоўнага арганізатара Дзён моладзі кс. Антонія Грэмзу.

Чытаць цалкам: Дні моладзі: дакрануцца да Хрыста, які жыве ў супольнасці Касцёла

 

Езу, навучы нас годна несці свой крыж!

Роздум - На шляху да святасці

“Езу, які спазнаў цяжар крыжа, узмацні нас і навучы жыць так, каб мы не былі цяжарам і крыжом для нашых блізкіх”.
Гродзенская моладзь правяла набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі Гродна 31 сакавіка. Нягледзячы на халоднае ветранае надвор’е, вялікая колькасць хлопцаў і дзяўчат, а таксама старэйшых людзей прыйшла на пабернардынскі ўзгорак, каб супольна паразважаць над мукай і смерцю Езуса Хрыста.
    Набажэнства ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, які разам з моладдзю прайшоў усе стацыі Крыжовага шляху.

Чытаць цалкам: Езу, навучы нас годна несці свой крыж!

 

З каталіцкага друку (27)

Актуальна - Прэса


“Духоўныя раны. Як іх лячыць?”

    А. Таміслаў Іванціч, 4/2012
  
    Аўтар кажа, што адзіны сродак духоўнага ацалення – дазволіць Езусу лячыць свае раны. Не трэба аналізаваць сваю дэпрэсію, пакуты, боль, бо гэта толькі памнажае праблемы. Аўтар даводзіць, што кожнае дрэннае слова, прамоўленае чалавекам, забівае яго. Адпаведна трэба вучыцца гаварыць здаровыя словы, трэба рашуча адмовіцца скардзіцца на жыццё і здароўе.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (27)

 

Расфарбоўваем жыццё ў святочныя колеры!

Роздум - На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
    Разам са святам Вялікадня прыйшла і вялікая радасць – радасць Уваскрасення Хрыста. І разам з тым, душа ўзрадавалася і адкрылася для новых падзей, ідэй і прапаноў (якія якраз можна адшукаць у свежым нумары рубрыкі “На скрыжаванні”). Вы фарбавалі яйкі на свята? Ускладнім задачу: давайце расфарбуем жыццё, кожны яго дзень, кожнае імгненне... Прычым, толькі ў яркія фарбы. Навучымся “ствараць свята”. Паразважаем, што ж такое для кожнага з нас свята. Не забудземся на кнігу месяца, інтэнцыю і кароткі нарыс з жыцця святога.
    У цёплым, спадзяёмся, красавіку будзем прабачаць і напяваць вясёлыя песні з сэнсам, а таксама шукаць шлях да гармоніі, абнаўляючы сцежкі, як мы гэта заўсёды робім на старонках газеты “Слова Жыцця” ў моладзевай рубрыцы “На скрыжаванні”.
    З Богам. У добры шлях.

  ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай возьме крыж свой” (Лк 9, 23).

    Бо крыж – гэта ключ да спазнання Бога.
    Па адным шляху, кажуць, ідуць аднадумцы. Таму не можа быць аднолькавых поглядаў паміж тымі, хто подбегам ляціць наперад, і тымі, хто сагнуўся пад цяжарам крыжа. Бог цярпеў за нас, і мы павінны. Але разам гэта рабіць значна лягчэй. А Бог побач.

Чытаць цалкам: Расфарбоўваем жыццё ў святочныя колеры!

 

Старонка 238 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  177

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.