ГРОДНА
Аўторак,
08 ліпеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Пакора. Што гэта?
Зваротная сувязь - Задай пытанне

Большасць слоўнікаў, як і інтэрнэт-крыніцы, падаюць, што пакора – гэта маральная цнота, якая ў агульным разуменні палягае на прызнанні асабістай абмежаванасці, не ўзвышэнні сябе над іншымі і пазбяганні хвалення сваімі дасягненнямі.
А хрысціянская трактоўка гаворыць, што пакора палягае на прызнанні сваіх грахоў і Бога за крыніцу паходжання ўсіх даброт.
На жаль, у касцёльным асяроддзі існуе дастаткова частае стэрэатыпнае мысленне аб тым, што добры католік павінен быць пакорным, ніколі не прызнаваць свае таленты і дасягненні і асабліва не вылучацца. Таму пакора, якая з’яўляецца вельмі важнай і цэннай каштоўнасцю, можа быць няправільна зразумета. †
Адчуць рытм у танцы жыцця!
Роздум - На скрыжаванні

Рубрыка “На скрыжаванні” вітае Вас. Сёння, паважаныя Чытачы, Вы знойдзейце на нашай старонцы майскае планаванне духоўнага развіцця чалавека. Мы засяродзім увагу на такіх пытаннях, як роля сям’і ў грамадстве, спосаб мыслення, неабыякавасць да бліжняга, а таксама пазнаёмімся з анатацыяй прапанаванай кнігі і знойдзем сэнс у творчасці нашай моладзі.
Не забываемся, што для Бога час павінен знайсціся заўсёды. Таму, няхай хаця б адзін з пунктаў майскага планавання знойдзе сціплы прытулак і ў Вашым жыцці. Дапаможа ў гэтым выбраная мэта месяца, якая паказвае неабходнасць адчуваць рытм жыцця, рухаючыся ў віхуры клопатаў, жаданняў і думак.
Поспехаў усім! З Богам.
ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ:“Па тым пазнаюць усе, што вы – Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго” (Ян 13, 35).
Мы, хрысціяне, адрозніваемся ад іншых адносінамі да бліжніх. Мы неабыякавыя да іх просьбаў, учынкаў, думак. Неабыякавыя, таму што выконваем галоўную Божую запаведзь: любі Бога і бліжняга, як самога сябе. Згодна з гэтай пастановай адкрываецца шлях да святасці – галоўная мэта жыцця кожнага хрысціяніна. †
Казка пра дзве свечкі
Адпачынак - Дзіцячы куточак

– Вы створаны для таго, каб дарыць людзям святло, і абедзве робіце добрую і важную справу – асвятляеце абраз. Людзі, якія прыходзяць у капліцу, каб паразмаўляць з Богам, удзячны вашаму свячэнню. Бо калі ў капліцы цёмна, ваш агонь дапамагае ім бачыць абраз. Усё сваё кароткае жыццё вам трэба гарэць і свяціць людзям, бо для гэтага вы прызначаны. †
Не бойцеся адказаць "Так"
Актуальна - З жыцця Касцёла

Пра пакліканне, выхаванне і жыццё Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне расказаў яе Добры Пастыр кс. рэктар Юзаф Станеўскі.
- Вельмі добра, ксёндз рэдактар, што Вы распачалі з сутнасці справы, з сям’і, дзе чалавек атрымлівае ад Пана Бога дар жыцця і пазнае навакольны свет. Бласлаўлёны Ян Павел II назваў сям’ю першай семінарыяй. Таму што тут чалавек пазнае праўды веры, якія выражаюцца ў штодзённай малітве, у супольным удзеле ў нядзельнай св. Імшы, таксама тут у далейшай перспектыве адбываецца абуджэнне і распазнаванне паклікання. І хаця ў сітуацыі, у якой сёння знаходзіцца сям’я, трэба было б шмат чаго паправіць, Бог не перастае здзіўляць нас новымі пакліканнямі таксама і ў такіх сем’ях. Так мы ўслед за бл. Янам Паўлам II сцвярджаем, што гэта проста Дар і Таямніца. Таму пакліканне сына становіцца для сям’і заклікам да рэвізіі свайго ранейшага жыцця. †
Касцёл св. Роха ў Гродна-Грандзічах
Гісторыя - Парафіі і святыні

У 1961 г. капліца ў Грандзічах, як і шмат іншых святынь нашай краіны, была зачынена савецкімі ўладамі і прыстасавана пад сховішча. Толькі ў 1990 г. будынак капліцы быў вернуты католікам, і ў 1992 г. скончана яго аднаўленне. Хутка пасля гэтага святыня атрымала статус помніка архітэктуры. У 1998 г. Грандзічы вылучыліся ў самастойную парафію пад гістарычным тытулам св. Роха. †
20 год Гродзенскай дыяцэзіі (27)
Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

16 лістапада - Ксёндз біскуп у катэдры ўдзяліў святарскія пасвячэнні тром дыяканам: Віктару Захарэўскаму, Андрэю Лазарэвічу і Алегу Пятрашку.
2007 год
4 сакавіка - Дыяцэзіяльная газета “Слова Жыцця” адзначала 10-годдзе свайго існавання.
9 сакавіка - У парафіяльным касцёле ў Вавёрцы кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі асвяціў новы алтар у гонар св. Францішкі Рымлянкі. †
Прыняць праўду
Роздум - На шляху да святасці

Слова для Жыцця (28)
Актуальна - Слова для Жыцця

Дарагія сябры, падчас Велікоднага перыяду Касцёл звычайна ўдзяляе дзецям Першую св. Камунію. Таму я заахвочваю душпастыраў, бацькоў і катэхетаў добра падрыхтаваць гэтае свята веры: з вялікім запалам, але і з прастатой. “[...] Гэты дзень па праву застаецца ў памяці назаўсёды як першы момант, у якім [...] была распазнана вага асабістай сустрэчы з Езусам” (паслясінадальная апостальская адгартацыя “Sacramentum caritatis”, 19). Няхай Маці Божая дапамагае нам уважліва слухаць Слова Пана і годна прымаць удзел у эўхарыстычнай Ахвяры, каб станавіцца сведкамі новай чалавечнасці.
Падчас малітвы “Regina Coel” 22.04.2012, паводле ekai.pl †
Важная падзея ў нашым жыцці
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

З каталіцкага друку (28)
Актуальна - Прэса

Бп. Гжэгаж Рысь.
З біскупам размаўляе Мацей Мюллер, 4/2012
“Новая евангелізацыя скіравана не да няверуючых, але да тых, хто ахрышчаны, і для каго гэта значыць няшмат”, – гэтае меркаванне кс. б-па Гжэгажа Рыся журналіст вылучыў як сутнаснае для ўсёй размовы. Мацей Мюллер задае пытанні кс. б-пу Гжэгажу пра абавязак евангелізацыі кожнага верніка. У Бібліі кожны, хто сустрэў Езуса, даведваецца штосьці такое важнае, што ідзе абвяшчаць гэта іншым. Ці азначае гэта, што кожны сучасны вернік павінен ісці на канец свету і абвяшчаць веру, пытае Мацей Мюллер. “Не, – тлумачыць кс. бп Рысь. – Але кожны з нас мае такі абшар, на якім гэта можна рабіць. Першым такім месцам з’яўляецца ўласны дом. Разумеем шырока – гэта можа быць месца працы, асяроддзе, у якім мы камунікуем, адносіны з калегамі і сябрамі”. †
Свята для маленькіх вернікаў: як навучаць дзяцей веры ў Бога?
Актуальна - З жыцця Касцёла

Чытаць цалкам: Свята для маленькіх вернікаў: як навучаць дзяцей веры ў Бога?
Дзеці перапісваюць і малююць Біблію
Адпачынак - Хвіліна творчасці

Перапісваць тэкст можна на любой мове, пасля чаго даслаць на адрас:
230025, Гродна, вул. К. Маркса, 4,
з надпісам на канверце: “ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці”. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 237 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 177 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.