ГРОДНА
Аўторак,
08 ліпеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Парафіяльная місія ў Вярэйках
Актуальна - З жыцця Касцёла

У нядзелю 29 красавіка айцы Андрэй Ядкоўскі і Андрэй Шчупал, рэдэмптарысты, абвясцілі пачатак місій – рупны тыдзень працы над сабой. Усе засяродзілі ўвагу на стане душы, бо на яе, як не крыўдна, не заўсёды хапае часу ў штодзённым жыцці. Разам са святарамі вернікі касцёла спасцігалі Божую праўду і ішлі па шляху да святасці. Ад удзельнікаў місій патрабавалася адкрытае сэрца, жаданне да навяртання і глыбокае асэнсаванне таго, што адбывалася ў хрысціянскай святыні.
Вярэйкаўскія парафіяне пачалі рыхтавацца да місій задоўга да іх пачатку. Пробашч парафіі кс. Валерый Лісоўскі прапаноўваў неабходную літаратуру, рабіў акцэнт на важнасці ўдзелу ў місіях, якія здараюцца раз на 10-20 гадоў. Таму ў сэрцах вернікаў ужо жыло чаканне прыйсця Езуса. Ружанцовая супольнасць, шкаплернае брацтва і Апостальства Божай міласэрнасці аддана маліліся за добрае перажыццё місій. †
Однажды Бог вошел в мою жизнь
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

З каталіцкага друку (29)
Актуальна - Прэса

А. Павел Крупа ОР,
№ 5, 2012-05-18
Аўтар з часопіса “W drodze” прапанаваў а. Паўлу Крупе паразмаўляць на тэму, што Маці Божая можа даць мужчыне. А. Павел з самага пачатку кажа, што сёння постаць Марыі патанае ў хвалі сфемінізаванага жыцця: мужчыну ад калыскі да смерці павучаюць жанчыны: маці, настаўніцы, жонкі, дочкі. Калісьці постаць Маці Божай на духоўным грунце навучала далікатнасці, добрым манерам, шчырай павазе. Гэтай лагоднасці і мяккасці Марыі тагачасны Касцёл моцна патрабаваў, бо меў ваяўнічы і брутальны характар, змагаўся з грахамі, язычнікамі, ерэтыкамі. І пастава Марыі была як лагодны павеў у тым рыцарскім свеце. Аўтар пытае, ці тая роля Марыі ў сённяшнім свеце стала ўжо гісторыяй. А. Павел лічыць, што адукацыйная роля Марыі як Каралевы рыцарства скончылася са смерцю апошняга рыцара. Святар заўважае, што сучасныя мужчыны выхоўваюцца ў цеплыні і камфорце, абавязак ці патрабаванне ўспрымаюць як атаку на асабістую свабоду. Ці можа Марыя вучыць такіх мужчын далікатнасці і тонкасці – рытарычнае пытанне. У такім выпадку сучасныя мужчыны могуць вучыцца ў Марыі маўчанню і цярплівасці. †
Характерные черты духовности созависимого человека (часть 1)
Роздум - На шляху да святасці

(Г. Нувен)
Чытаць цалкам: Характерные черты духовности созависимого человека (часть 1)
Пілігрымка ў Рым
Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Надвор’е нам спрыяла. Наш утульны горад Гродна развітваўся з пілігрымамі ласкавым сонейкам і сакавітай зелянінай дрэў і травы. Такой далёкай здавалася наша мара, але, як кажуць, усе дарогі вядуць у Рым, так і наша пілігрымка, пераадолеўшы доўгія кіламетры дарог, дасягнула сваёй мэты. Цікава было назіраць, як змяняўся ландшафт, расліннасць, малюнкі за акном. І вось ужо зеленавата-шэрыя галінкі аліў, ярка-зялёныя разгалінаваныя вінаградныя лозы і цэлыя палі макаў вітаюць гасцей з Беларусі. †
“Чалавека трэба мераць мераю сэрца”
Роздум - На шляху да святасці

– Чаму я вам расказваю пра дзіцячыя гады Папы? – звяртаўся да моладзі падчас св. Імшы кс. Антоні. – Таму што я хачу давесці вам, што будучы Папа ў дзяцінстве быў звычайным хлопчыкам, але ён жыў у хрысціянскай радасці. Гэтая радасць ішла ад яго любові – да Бога, да людзей побач. Гэтая вялікая любоў дазволіла яму стаць тым вялікім чалавекам, якога сёння ведае і шануе ўвесь свет.
Чуванне ў катэдры пачалося са спецыяльнай малітвы Касцёла ў інтэнцыі хуткай кананізацыі бл. Яна Паўла II, каб Бог зрабіў цуды праз малітву да гэтага блаславёнага, што дазволіла б прылічыць яго імя да ліку святых. †
Казка пра светлячка
Адпачынак - Дзіцячы куточак

– Матуля, што гэта за жучок?
– Гэта светлячок. Нягледзячы на тое, што ён маленькі, ён можа выпраменьваць святло.
Хлопчык здзівіўся і спытаў:
– Як гэта?
– Светлячок – гэта дзіця святла, але свеціца ён толькі ноччу. Калі іншыя жучкі спяць, ён асвятляе шлях тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Светлячкоў не так многа, каб асвятліць ноч, але калі яны запальваюць свае ліхтарыкі, людзям здаецца, што гэта каштоўныя камяні, раскіданыя па зямлі. †
Маці Божая на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы цярпліва выслухоўвае ўсіх
Актуальна - З жыцця Касцёла

Чытаць цалкам: Маці Божая на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы цярпліва выслухоўвае ўсіх
Касцёл св. Казіміра ў в. Путрышкі
Гісторыя - Парафіі і святыні

Пілігрымка маці ў Баруны
Актуальна - З жыцця Касцёла

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (28)
Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

30 чэрвеня - Сёстры з Супольнасці сясцёр школьных Нотр-Дам Агнешка Стаселовіч, Наталля Грыгарук і Мір’ям Траццяк склалі вечныя шлюбы.
15 ліпеня - Урачыстая каранацыя абраза Маці Божай у таямніцы св. Шкаплера ў Гудагаі. Кароны ўсклаў ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк.
18 жніўня - У Супольнасці сясцёр назарэтанак адбыліся вечныя шлюбы. Шлюбы склалі: с. Міхаліна, с. Агата, с. Мір’ям. †
Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Лідзе
Актуальна - З жыцця Касцёла

Як адбываліся гэтыя насычаныя дні, чытайце далей, а поўную версію рэпартажаў з Дзён моладзі ў Лідзе можна знайсці на старонцы grodnensis.by. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 236 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 177 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.