ГРОДНА
Аўторак,
08 ліпеня
2025 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Святыя місіі ў Макараўцах

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

З 13 па 20 мая ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах адбыліся святыя місіі. На працягу ўсяго года мы рыхтаваліся да гэтай падзеі праз малітву (пасля кожнай св. Імшы маліліся спецыяльнай малітвай аб місійных ласках. Гэтую малітву мы вывучылі на памяць).
13 мая прыбылі місі­янеры: а. Андрэй Ядкоўскі і а. Валерый Мазюк, рэдэмптарысты. Місійныя набажэнствы адбываліся ў 10.00 і 20.00, каб даць магчымасць удзелу ў іх усім ахвотным. Нягледзячы на пастаянны недахоп часу (працы ў полі і агародзе) святыня кожны дзень была поўная.
   Святыя місіі – гэта час, калі праз паслугу айцоў місіянераў Бог прыгадвае нам аб сваёй любові, аб тым, што Ён хоча не асудзіць, а збавіць. Гэта час пошуку і пазнання Бога, адкрыцця Яго любові, адчынення сэрца на Яго кліканне і згаджэння з Яго воляй. Гэта час выпраўлення памылак, прабачэння і паяднання. Кожны дзень пачынаўся заклікам да Святога Духа і ўказаннем Хрыста як святла свету. У нядзелю кс. Павел, пробашч нашай парафіі, перадаў місіянерам ключы ад касцёла і стулу – знакі місійнай і святарскай улады. У панядзелак мы разважалі аб граху, а ў аўторак адбылося набажэнства пакаяння і паяднання, падчас якога мы прасілі прабачэння за грахі ў Бога і адзін у аднаго. Святары з нашага дэканата ядналі нас з Богам у сакраманце пакаяння. Людзей сабралася як на Вялікдзень. Гэта сапраўды быў дзень узрушэння і слёз. Усе жадаючыя прыступіць да сакраманту споведзі без таўкатні і штурхання, саступаючы месца старэйшым асобам, выкарысталі гэтую магчымасць. Дамоў мы вярнуліся пасля 23.00.

Чытаць цалкам: Святыя місіі ў Макараўцах

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (31)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2008 год
  21 чэрвеня  -  У гродзенскім катэдральным касцёле св. Імшу адправіў Сакратар Стану Апостальскай Сталіцы кс. кард. Тарчызіо Бертонэ.
       26 чэрвеня  -  У катэдры кс. бп Аляксандр удзяліў святарскія пасвячэнні чатыром дыяканам: Міхалу Васількевічу, Паўлу Паўлюкевічу, Юрыю Барташэвічу і Андрэю Кевлюку.
   12 ліпеня  -  Адбыліся ўрачыстасці, звязаныя з юбілеем 200-годдзя кансэкрацыі парафіяльнага кас­цёла Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (31)

 

Сэрца святара перастала біцца каля алтара

Актуальна - З жыцця Касцёла

Гэтыя словы вельмі хутка абляцелі ўсю дыяцэзію і Беларусь ва ўрачыстасць Святой Тройцы 3 чэрвеня. Кс. Пётр Крыкшчукайціс, пробашч парафіі Пеляса, памёр падчас галоўнай св. Імшы, справаванай за сваіх парафіян, якім ён служыў 22 гады. Святар прысеў падчас Імшальных чытанняў і ўжо больш не ўстаў, і нічога не сказаў сваім парафіянам. Гэта быў яго апошні ўрок навукі Хрыста, пачуты на зямлі ў парафіі, якую ён моцна любіў і якой стараўся верна служыць.
На пахавальную ўра­чыстасць 6 чэрвеня ў парафіяльны касцёл у Пелясе прыехала шмат святароў на чале з кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам. Хтосьці падчас пахавання сказаў, што ў Пелясе ніколі не было столькі святароў і вернікаў. Кс. Пётр сабраў каля сваёй труны ўсіх братоў у святарстве з розных дыяцэзій і краін, вернікаў са сваёй і навакольных парафій.
   На пачатку Эўхарыстыі была адспявана Ютрань, якую ўзначаліў кс. Андрэй Бародзіч, што на сённяшні дзень працуе ў Мінску. Кс. Андрэй расказваў, што на працягу многіх гадоў, ідучы з групай вернікаў з Ваўкавыска ў Тракелі, ён заўсёды быў вітаны светлай памяці кс. Пятром. Святары, падзеленыя на два хоры, разам з вернікамі адспявалі пахавальныя малітоўныя псальмы, просячы Божай міласэрнасці і ласкі вечнага жыцця ў небе для памерлага святара.

Чытаць цалкам: Сэрца святара перастала біцца каля алтара

 

Капліца Беззаганнага Сэрца НПМ у в. Жытомля

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Гродна-Усход
Касцёл быў заснаваны тут па фун­дацыі ордэна камедулаў (камедулы мелі ў Віграх найбуйнейшы кляштар у Рэчы Паспалітай, а можа, і ў Еўропе), і гэта адзіны прыклад з’яўлення адной з самых містычных супольнасцей на нашай зямлі. Драўляны храм быў пабудаваны ў 1743 г., дзейнічаў як грэка-каталіцкая царква пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. У 1839 г. святыня была перададзена праваслаўнай Царкве. Пераробкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі значна змянілі знешні выгляд святыні: вежа-званіца была ўпрыгожана какошнікамі і завершана непрапарцыянальна маленькім васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Такая ж глаўка завяршала і дах паніжанай апсіды. Быў зменены таксама дэкор фасадаў.
    Святыня была вернута католікам толькі ў 1924 г. і з таго часу дзейнічала як рыма-каталіцкі касцёл. Перад Другой сусветнай вайной жытомлеўская парафія была адносна невялікая – да 1000 вернікаў.

Чытаць цалкам: Капліца Беззаганнага Сэрца НПМ у в. Жытомля

 

Парафіяда-2012: хваліць Бога спевам, малітвай і рухамі!

Актуальна - З жыцця Касцёла

Пераможцам сёлетняй Парафіяды па выніках усіх спаборніцтваў стала парафія з Росі. Моладзь прыехала на Парафіяду першы раз і адразу перамагла. Прыемна здзівіла колькасць удзельнікаў: гэтым разам у Гродна на спаборніцтвы прыехала каля 380 чалавек з 27 парафій у параўнанні з 300-мі ў мінулым годзе. А яшчэ, арганізатары і ўдзельнікі штодня дзякавалі Богу за цудоўнае надвор’е на працягу ўсіх дзён Парафіяды, што дадавала пазітыву гэтым сустрэчам.
   Назіраючы за ўдзель­нікамі спаборніцтваў ужо чацвёрты год, галоўны арганізатар Парафіяды кс. Артур Малафей кажа, што агульны ўзровень падрыхтоўкі дзяцей і моладзі ў розных спаборніцтвах павышаецца з кожным годам. Асабліва гэта заўважна ў некаторых відах спартыўных дысцыплін і тэатральным конкурсе. Дзеці за некалькі гадоў упадабалі гэтае вясёлае і маштабнае мерапрыемства, таму больш адказна да яго рыхтуюцца.

Чытаць цалкам: Парафіяда-2012: хваліць Бога спевам, малітвай і рухамі!

 

Езус з намі: эўхарыстычная працэсія на Божае Цела

Актуальна - З жыцця Касцёла

Сёлетняя працэсія на ўра­чыс­тасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста распачалася ў Гродне св. Імшой у катэдры 7 чэрвеня. Гэтае свята з абавязковай працэсіяй бярэ пачатак у ХIII ст. і сёння з’яўляецца адным з галоўных свят літургічнага года ў Касцёле. Як і стагоддзі таму, вернікі прыйшлі ў катэдру засведчыць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус знаходзіцца разам з намі ў Найсвяцейшым Сакраманце. Вернікі найпрыгажэйшым чынам аздобілі працэсію, у якой затым неслі вуліцамі горада Найсвяцейшы Сакрамант.

Чытаць цалкам: Езус з намі: эўхарыстычная працэсія на Божае Цела

 

У пілігрымцы веры да Марыі

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кс. Павел Галіньскі, кусташ санктуарыя
Сёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях адбудуцца 6 – 7 ліпеня
Аб пілігрымаванні і веры сучасных людзей, аб санктуарыі і просьбах, якія ўзносяцца перад абразом Маці Божай Тракельскай, з кусташам санктуарыя ў Тракелях, кс. Паўлам Галіньскім, размаўляў кс. Павел Салабуда.
- Ксёндз Павел, дэвіз сёлет­няй сустрэчы гучыць: “У пілігрымцы веры да Марыі”. Да чаго ён павінен заклікаць вернікаў?
   - У першую чаргу да таго, што мы з’яўляемся пілігрымамі на гэтай зямлі, нашай Радзімай з’яўляецца Неба, а Марыя, як найпрыгажэйшы плод менавіта гэтай зямлі, – гэта наша Кіраўніца, наша Маці, якая ідзе разам з намі ў гэтай пілігрымцы да Езуса. І менавіта гэта найважнейшае для кожнага чалавека: дайсці да збаўлення, а Марыя спадарожнічае нам, каб мы дасягнулі мэты, якой з’яўляецца збаўленне, жыццё ў доме нашага Айца.

Чытаць цалкам: У пілігрымцы веры да Марыі

 

Катэхеты аб рэлігійным выхаванні дзяцей

Актуальна - З жыцця Касцёла

Як прайшоў гэты катэ­хетычны год? Ці ахвотна дзеці пазнавалі Бога?
С. Людміла з Кангрэ­га­цыі Сясцёр Служак НПМ Беззаганнай, пар. Гродна-Аўгустовак:
Супрацоўнічаючы з Божай ласкай, супра­цоўні­чаючы з дзецьмі і іх бацькамі, мы стараліся як мага больш плённа перажыць чарговы катэхетычны год. Цяжка ацаніць, як прайшоў гэты год, бо мы цяпер пакуль толькі сеялі, а плёну трэба яшчэ пачакаць. Тое, наколькі мы жывём з Богам, наколькі стараемся рэалізаваць у сваім жыцці Евангелле, будзе сведчыць аб нашым жыцці. Як і кожны год, найахвотней на катэхезу хадзілі дашкольнікі, дзеці, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі. Мы ўвесь час павінны прыкладаць намаганні, каб прыцягнуць да Бога астатніх дзяцей, зацікавіць іх жыццём з Богам.

Чытаць цалкам: Катэхеты аб рэлігійным выхаванні дзяцей

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (30)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2008 год
  23 – 30 сакавіка  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзельнічаў у сустрэчы біскупаў у Ізраэлі.
       2 мая  -  У пар. Заневічы (Абрэмшчына) адбыліся ўрачыстасці падзякі за беатыфікацыю бл. Цэліны Бажэнцкай, а таксама была пасвечана капліца ў гонар Бласлаўлёнай.
   9 – 11 мая  -  У Сапоцкіна адбыліся Дні моладзі пад дэвізам: “Мы – сведкі Хрыста”.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (30)

 

Касцёл Беззаганнага Зачацця НПМ у в. Кашубінцы

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Гродна-Усход
Драўляны касцёл пад тытулам Маці Божай Беззаганнага Зачацця быў заснаваны тут у 1750 г. гродзенскімі езуітамі, якія распачалі пры святыні сваю місію. З часам вакол касцёла ўтварыліся могілкі. У ХIХ ст., калі вёска належала роду Багаткаў, святыня мела статус капліцы ад Азёрскай парафіі. Абраз Маці Божай Снежнай у галоўным алтары лічыўся цудадзейным, існаваў яшчэ ў 1939 г., але да нашых дзён не захаваўся. У тыя часы колькасць парафіян перавышала 1500 вернікаў, да парафіі належала капліца ў Скідзелі. У 1962 г. касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі і з часам пераўтварыўся ў руіны. Будынак былой плябаніі быў прыстасаваны пад жылы дом. У 1989 г. касцёл нарэшце быў вернуты парафіянам, пачалася яго рэстаўрацыя, а праз некалькі гадоў ён быў ізноў асвечаны пад гістарычным тытулам Маці Божай Беззаганнага Зачацця.
    У апошнія гады парафія налічвае крыху больш за 100 вернікаў, якія ў 2009 г. разам з пробашчам а. Пятром Марцінцам CMF распачалі рамонт святыні.

Чытаць цалкам: Касцёл Беззаганнага Зачацця НПМ у в. Кашубінцы

 

Слова для Жыцця (30)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Бог стварыў чалавечую іс­то­ту як мужчыну і жанчыну, роўных у годнасці, але таксама з характэрнымі сабе і ўзаемадапаўняльнымі рысамі, каб двое былі дарам адзін для другога, каб цанілі адзін другога і стваралі супольнасць жыцця і любові. Любоў – гэта тое, што робіць чалавечую асобу аўтэнтычным вобразам Бога. Сям’я, праца, свята: тры Божыя дары, тры вымярэнні нашага існавання, якія павінны знайсці адпаведную раўнавагу. Усталяванне часу працы, патрабаванняў сям’і, прафесійнага жыцця і мацярынства, працы і свята з’яўляюцца важнымі для пабудовы грамадства з чалавечым абліччам.
   
    Фрагмент гаміліі, Мілан 03.06.2012, паводле wiara.pl

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (30)

 

Абвяшчаць Божае слова ў знаках сучаснай эпохі: у Гродне асвяцілі новых святароў

Актуальна - З жыцця Касцёла

 Чатыры дыяканы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі 26 мая, у вігілію Спаслання Святога Духа, атрымалі святарскія пасвячэнні з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Ад гэтага моманту новапасвечаныя святары будуць выконваць найгалоўнейшыя абавязкі: абвяшчаць Божае слова, цэлебраваць сакраманты і апекавацца даручаным ім Божым людам. Улічваючы, што ў Беларусі дагэтуль назіраецца недахоп святароў, для ўсёй каталіцкай супольнасці не толькі дыяцэзіі, але і краіны, гэтыя пасвячэнні сталі сапраўды радаснай падзеяй.
На самым пачатку св. Імшы ў гродзенскай катэдры кандыдаты, апранутыя ў альбы і падпяразаныя пасам, былі прадстаўлены біскупу: Віталь Бяленік, Генрык Яблоньскі, Валерый Спірыдон і Ян Раманоўскі. Гэтая прыгожая літургія, падчас якой ксёндз біскуп праз ускладанне рук і малітву пасвячае кандыдатаў у святары, стала вынікам вялікай духоўнай і разумовай працы маладых людзей падчас усяго навучання ў семінарыі. 5-дзённыя рэкалекцыі напярэдадні пасвячэнняў пад кіраў­ніцтвам духоўнайга айца семінарыі кс. Тадэвуша Крыштопіка мусілі канчаткова даць дыяканам усведамленне характару свайго паклікання.

Чытаць цалкам: Абвяшчаць Божае слова ў знаках сучаснай эпохі: у Гродне асвяцілі новых святароў

 

Старонка 234 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  177

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.