ГРОДНА
Аўторак,
08 ліпеня
2025 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Кангрэс каталіцкіх СМІ: Католікі — мы тут ёсць

Актуальна - З жыцця Касцёла

Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня 2012 года. Сустрэча сабрала ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы масавай камунікацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа.
Ініцыятарам сустрэчы выступіў Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сам, будучы медыйнай персонай, не баіцца журналістаў і заўсёды ахвотна з’яўляецца ў СМІ. У яго аб’ектыўным разуменні праблем, што стаяць перад сродкамі масавай камунікацыі, і не толькі каталіцкімі, мог пераканацца кожны прысутны. “Шчыра захапляюся падыходам арцыбіскупа да СМІ. Яго погляды ў гэтай сферы вельмі грунтоўныя і каталіцкія”, – напісаў у сваім мікраблогу айцец Мікола Мышоўскі, рэдактар украінскага каталіцкага часопіса “Credo”. У падобным духу выказалася і Алена Кулыгіна з Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны: “Мы ва Украіне толькі спрабуем данесці да сваіх іерархаў тое, што падчас кангрэса казаў Мітрапаліт”.

Чытаць цалкам: Кангрэс каталіцкіх СМІ: Католікі — мы тут ёсць

 

Кшыштаф Зануссі: Чалавек сам адказвае за тое, што глядзіць

Актуальна - З жыцця Касцёла

Выказванні Кшыштафа Зануссі, які быў галоўнай “зоркай” першага дня кангрэса, інтэрнэт-карыстальнікі з ходу расцягвалі на цытаты. Цікавейшыя фрагменты яго разважанняў мы прадстаўляем у гэтай выбарцы:
Пра асаблівасці сучаснага жыцця:
   “Свет губляе пачуццё святасці, sacrum, але адначасова і сумуе па ім. Няма чаго наракаць – мы жывём у вельмі асаблівых умовах надзвычайнай заможнасці. Мы ніколі не былі такімі багатымі і не жылі так добра і бяспечна. Праз гэтыя новыя ўмовы чалавецтва трошкі згубіла арыентацыю. Знікла патрэба задаваць асноўныя экзістэнцыяльныя пытанні. А яны існуюць далей, яны не змяніліся. Нашыя часы менавіта таму такія цяжкія, бо такія лёгкія”.

Чытаць цалкам: Кшыштаф Зануссі: Чалавек сам адказвае за тое, што глядзіць

 

Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы

Гісторыя - Парафіі і святыні

Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў ПарэччыДэканат Гродна-Усход
Драўляны касцёл у неагатычным стылі быў тут узведзены ў 1904 – 1906 гг. намаганнямі дэкана кс. Юліяна Эллерта і мясцовых вернікаў. Спачатку святыня была далучана ў якасці філіі да парафіі гродзенскага касцёла св. Францішка Ксаверыя. У 1919 г. Парэчча атрымала статус самастойнай парафіі, а касцёл быў пашыраны і ўпрыгожаны (былі дабудаваны капліцы, якія ўтварылі трансепт, і галоўны фасад), што дадало неагатычнаму вобліку святыні рысы стылю мадэрн. Колькасць парафіян перад Другой сусветнай вайной перавышала 3800.
   У савецкія часы святыня дзейнічала. У 1970-я гг. яна атрымала статус помніка эклектычнай архітэктуры з рысамі неаготыкі. Касцёл крыжападобны ў плане з пяціграннай апсідай. Крылы трансепта таксама маюць пяцігранныя планы. У левым крыле змешчана сакрыстыя, у правым – капліца св. Антонія. Асноўны аб’ём святыні перакрыты двухсхільным дахам, апсіда і крылы трансепта – вальмавымі. Усе зрубы накрыты рознавялікімі вальмавымі дахамі. Кампазіцыю завяршаюць 4 шатровыя сігнатуркі па канцах крыжастага аб’ёму і трошкі большая над сяродкрыжжам.

Чытаць цалкам: Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы

 

Свята Маці Божай Кангрэгацкай

Актуальна - З жыцця Касцёла

Маці Божая, у паезуіцкім касцёле з усіх просьбаў, малітваў і слёз круціш нітку і вяжаш – і гоіш паволі перасечаны час, перарэзаны лёс, Ты – святая, зямная, прыгожая... Маці Божая...
Такімі прыгожымі радкамі з верша-ма­літвы Алеся Чо­­­бата віталі Маці Божую Кангрэгацкую 7 гадоў таму, у год каранацыі. Сапраўды, і сёння наша цудоўная Маці гоіць нашы душы, выцірае нашы слёзы, бласлаўляе нашы планы і мары.
   Сёлета ўсе парафіі Гродна прымалі ўдзел у начной адарацыі ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай. Асаблівай пашанай для нас, удзельнікаў малітоўнай групы Маці Божай Кангрэгацкай, было падрыхтаваць літургічныя чытанні і гадзіну адарацыі. Мы ўсе адчувалі гэтую асаблівую падрыхтоўку да свята Маці Божай... Цалкам скончана праца па аднаўленні галоўнага алтара, нанова пафарбаваны лаўкі, шмат кветак і новыя ўпрыгожанні ля алтара Маці Божай, начышчаныя да бляску воты вакол абраза... Гэта сапраўды цешыла нас. Але на апошняй перад святам сустрэчы малітоўнай групы наш духоўны кіраўнік кс. пробашч Ян Кучынскі папрасіў нас задумацца, які духоўны падарунак кожны з нас прынясе для Маці Божай Кангрэгацкай...

Чытаць цалкам: Свята Маці Божай Кангрэгацкай

 

Ордэн піяраў перажывае Піярскі год пакліканняў

Актуальна - З жыцця Касцёла

2012 год. Колькі прадказанняў было зроблена на гэты год: пачатак III Сусветнай вайны, поўны крах эканамічнай сістэмы Еўропы, ну, і самае вядомае, – прадказанне племені Майя аб канцы Свету. Заўважылі? Ніводнай пазітыўнай навіны.
А вось Ордэн піяраў глядзіць у будучыню з сапраўдным жаданнем і чаканнем. 2012 – гэта ПІЯРСКІ ГОД ПАКЛІКАННЯЎ. У хуткім тэмпе сучаснага жыцця чалавек не можа і не хоча спыніцца, каб паглядзець на свой шлях у паўсядзённасці. Айцы піяры заахвочваюць усіх, а асабліва моладзь, прыслухацца не да свайго эгаістычнага жадання, а да сапраўднага голасу Бога.

Чытаць цалкам: Ордэн піяраў перажывае Піярскі год пакліканняў

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (32)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2008 год
  6 верасня  - Юбілей 25-годдзя святарства а. Андрэя Шчупала CSsR. Урачыстую св. Імшу ў Новай Рудзе ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
       13 верасня  - Урачыстую св. Імшу з нагоды 100-годдзя побыту і дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўзначаліў у пабрыгіцкім касцёле кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч.
   27 верасня  -  У парафіі Адамавічы падчас св. Імшы пад кіраўніцтвам пастыра Гродзенскай дыяцэзіі на рукі правінцыяльнай сястры Кангрэгацыі Сясцёр Кармелітак, с. Феліксы, с. Вера Кучук склала вечныя шлюбы.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (32)

 

У чым зло акультызму і магіі? (заканчэнне)

Роздум - На шляху да святасці

Як заспакоіць духоўны голад?
   Некаторым людзям наіўна здаецца, што калі яны адкідваюць Бога і перастаюць клапаціцца аб сваёй душы, то іх духоўнае жыццё «завісае», у ім нічога не адбываецца. Гэта як у гульні малога дзіцяці, якое заплюшчвае вочы і кажа, што свет перастаў існаваць, бо яно яго не бачыць. А пачне існаваць тады, калі яно адкрые вочы.
   Розніца толькі ў тым, што дзіця гуляе, а дарослай асобе прыходзіцца прымаць лёсавызначальныя рашэнні. І нават калі чалавек чагосьці не бачыць і не думае пра яго, гэта зусім не азначае, што тое «нешта» перастала існаваць.

Чытаць цалкам: У чым зло акультызму і магіі? (заканчэнне)

 

Што такое Легіён Марыі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Легіён Марыі – гэта самая вялікая апостальская арганізацыя свецкіх католікаў, якая дзейнічае практычна ў кожнай краіне свету. Яна налічвае больш за 3 млн актыўных і каля 10 млн дапаможных легіянераў. Легіён Марыі мае на мэце абвяшчэнне Божай хвалы і імкненне да асабістай святасці праз малітву і апостальскую працу. Легіянеры заўсёды ідуць удвух як да няверуючых, так і да ахрышчаных, якія страцілі сэнс веры і прысутнасці ў Касцёле. Арганiзацыя заснавана Фрэнкам Дафам у Дубліне 7 верасня 1921 г. напярэдадні свята Нараджэння Багародзіцы. Легіён Марыі быў усхвалены 7 апошнімі Папамі і падтрыманы Другім Ватыканскім Саборам.
   Мэта Легіёна Марыі – праслаўленне Бога і асвячэнне членаў Легіёну праз штотыднёвыя малітоўныя сустрэчы і практычнае выкананне апостальскай працы. Легіянер Марыі штодзённа чытае абавязковую малітву (tessera). У яго духоўным жыцці важную ролю адыгрывае ружанцовая малітва. Палаючы апостальскім духам здабывання душ для Хрыста, легіянер імкнецца скарыстаць з удзелу ў святой Імшы і ў буднія дні, з Літургіі гадзінаў, з чытання Святога Пісання, з духоўных чытанняў. А на працягу года легіянер прымае ўдзел у закрытых рэкалекцыях, пілігрымках, злётах, днях духоўных сустрэч або іншых супольных набажэнствах. Знаходзячыся пад апекаю духоўнага кіраўніка і маючы яго святарскае блаславенне, легіянер Марыі не адступае ні перад адным апостальскім заданнем. Углядаючыся ў крыж Хрыста, які збавіў свет, легіянер ведае, які кошт збаўлення кожнай душы.

Чытаць цалкам: Што такое Легіён Марыі?

 

Як выбраць школу?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Па іхніх пладах пазнаеце іх. (Мц 7, 16)
Бацькі выбралі для сына найлепшую, як ім здавалася, школу. У ёй было добрае абсталяванне, высокаадукаваныя настаўнікі, дзеці з прывілеяваных сем’яў. Раніцай дзед павёў унука ў школу. Калі яны ўвайшлі на падворак, да іх падбеглі іншыя дзеці.
   – Які недарэчны і брыдкі дзед, – засмяяўся адзін хлопчык.
   – Гэй, ты, таўсцяк, – закрычаў другі.
   Дзеці крычалі і скакалі вакол дзеда і ўнука. Тут празвінеў званок, які абвясціў пачатак урока, і дзеці пабеглі ў клас. Дзядуля рашуча ўзяў унука за руку і выйшаў на вуліцу.
   – Ура, я не пайду ў школу! – узрадаваўся хлопчык.
   – Пойдзеш, але не ў гэтую, – адказаў дзед. – Я сам знайду табе школу.

Чытаць цалкам: Як выбраць школу?

 

У ПІЛІГРЫМЦЫ ВЕРЫ ДА МАРЫІ

Актуальна - З жыцця Касцёла

Вернікі на каленях нясуць інтэнцыі да Маці Божай Тракельскай Гісторыя цудатворнага абраза Маці Божай Тракельскай налічвае каля 500 гадоў. Сёння, як і стагоддзі таму, гэты абраз прыцягвае тысячы вернікаў, якія прыносяць Марыі ў малітве свае просьбы, надзеі, раны, прабачэнні. З 1994 года ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч абвясціў мясцовы касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі дыяцэзіяльным санктуарыем, куды штогод у першую суботу ліпеня накіроўваюцца пілігрымы з усёй дыяцэзіі. Сёлета ў Тракелі прыйшло каля 2000 вернікаў у пешых пілігрымках, а ва ўрачыстасцях 6-7 ліпеня прыняло ўдзел каля 15 тысяч чалавек.
Галоўную ўвагу ўсіх пілігрымаў прыцягвае цудатворны абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам. Лічыцца, што ён быў намаляваны ў канцы ХVI ст. Паводле адной з легенд, абраз, прывезены з Вільні ў 1595 г., здаўна славіўся шматлікімі цудамі. Абраз прадстаўляе Маці Божую з Дзіцяткам Езусам на левай руцэ. Сваёй правай далонню Марыя ахапіла левую, якая трымае Божага Сына. З правага боку ад Яе стаіць на каленях св. Казiмiр, заступнік гэтай зямлi, са зложанымі да малітвы рукамі. Выява св. Казіміра, якi вельмi шанаваў Маці Божую, была намалявана на асобным палатне і даклеена да асноўнага падчас першай рэстаўрацыі абраза ў другой палове ХVII ст. Гістарычныя хронікі і мясцовыя паданні распавядаюць пра шматлікія цуды і аздараўленні, якія здзейсніліся перад гэтым абразом. Выяву Марыі і Дзіцятка пакрываюць металёвыя пасярэбраныя, а месцамі пазалочаныя шаты, упрыгожаныя трыма каронамi і сям’юдзесяццю шляхетнымi камянямi.

Чытаць цалкам: У ПІЛІГРЫМЦЫ ВЕРЫ ДА МАРЫІ

 

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Гродна-Усход
Горад Скідзель вядомы з пачатку XVI ст. як вялікакняжацкі (пазней каралеўскі) двор з воласцю ў Гродзенскім павеце ВКЛ. З 1796 г. да 1939 г. Скідзельская сядзіба належала знакамітаму роду Чацвярцінскіх. На тэрыторыі свайго сядзібнага комплексу, які знаходзіўся на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка, Чацвярцінскія і пабудавалі ў 1870 г. з чырвонай вонкавай цэглы невялікую святыню ў неагатычным стылі, якую мясцовыя жыхары называлі “княжацкі касцёл” і якая была асвечана пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і як капліца далучана да парафіі Кашубінцы.
    Касцёл – прамавугольная ў плане святыня з пяціграннай апсідай і адзінай сакрыстыяй. Галоўны фасад фланкаваны дзвюма круглымі вежамі-званіцамі. Касцёл накрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Залавы інтэр’ер перакрыты зоркавымі неагатычнымі скляпеннямі. У галоўным алтары ізноў змешчаны тытульны абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, намаляваны ў 1991 г.

Чытаць цалкам: Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі

 

Сеяць разумнае, добрае!

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

24 мая 2012 года ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, што знаходзіцца ў пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна, было свята – 20 гадоў, як ксёндз Ян Рэйшаль выконвае тут свой святы абавязак. Шмат віншаванняў, добрых пажаданняў, кветак. Гучыць арганная музыка, віншаванні ад кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, Жалудоцкага пасялковага Савета. На юбілеі былі і праваслаўныя святары: айцец Міхаіл са Шчучына, айцец Анатоль з Дзембрава, айцец Сергій з Ваўкавыска. З іх вуснаў – асобыя віншаванні.
Ксёндз Ян – адзіны сын у маці. Ён рос без бацькі. Раскошы не было. Маці ўсю сваю любоў і пяшчоту аддавала сыну. Для яе хлопчык быў святлом у вакенцы. Сын рос паслухмяным. Але ў дзяцінстве з ім здараліся і кур’ёзныя выпадкі.

Чытаць цалкам: Сеяць разумнае, добрае!

 

Старонка 231 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  177

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.