ГРОДНА
Пятніца,
27 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Паўсюдны Касцёл (20)

Актуальна - Варта ведаць


   ♰ Польшча. Арганізатары абвясцілі пра 34 паломніцтвы, якія намераны ў ліпені дасягнуць пешшу ці даехаць да Яснай Гары. Усяго ў Чанстахову ў іх дабярэцца каля 4,9 тысяч чалавек. Пешыя пілігрымкі, якіх, паводле афіцыйных звестак, у 2020 годзе было 160, накіроўваліся ў Чанстахову або ў эстафетнай сістэме, або групамі з абмежаванай колькасцю паломнікаў, або ў выглядзе святароў-прадстаўнікоў. Прыбыло таксама нашмат менш шматлікіх, сямейных і індывідуальных пешых груп, якія не рэгістраваліся ў манастыры.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (20)

 

Крамяніца. Цуд сярод пагоркаў

Гісторыя - Парафіі і святыні

Сучасны выгляд парафіяльнай святыні ў КрамяніцыВёска Крамяніца хаця і знаходзіцца ў Зэльвенскім раёне, аднак яе можна смела аднесці да гістарычнай Ваўкавышчыны. Бо Ваўкавыскі павет праіснаваў у больш-менш нязменных межах з XVI стагоддзя ажно да 1939 года. Шчодра ўсыпаныя крэменем пагоркі (адсюль назва – Крамяніца), здаецца, не назавеш асабліва ўраджайнымі, але ўжо 500 гадоў таму Крамяніца згадваецца як багаты вялікакняскі двор, які па фундацыі Жыгімонта Старога забяспечваў ваўкавыскага пробашча дзесяткамі бочак жыта, ячменю і грэчкі. Прыкладна з 1560-ых гадоў Крамяніца апынулася ў руках прадстаўнікоў шляхецкага роду Вольскіх. Яны верна служылі Рэчы Паспалітай на палях бітваў, выстаўляючы ў войска ад сваіх валоданняў 24 коннікі і 11 пешых воінаў.

Чытаць цалкам: Крамяніца. Цуд сярод пагоркаў

 

Ці ёсць у чалавека біяполе?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

  Падчас размовы мы карыстаемся пэўнымі словамі, тэрмінамі, паняццямі, фармулёўкамі, каб зразумець адзін аднаго. І гэтыя словы становяцца больш канкрэтнымі, калі размаўляем на канкрэтныя тэмы з пэўнай галіны навукі. У матэматыцы адны, у медыцыне іншыя. Таму і гаворачы пра “біяполе”, трэба разумець, да якой сферы гэтае паняцце ды з’ява адносяцца і хто імі карыстаецца.

Чытаць цалкам: Ці ёсць у чалавека біяполе?

 

З каталіцкіх СМІ Беларусі (16)

Актуальна - Прэса

Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі
   Ігнацыянская духоўнасць перажыла выпрабаванне часам і прынесла вялікі духоўны плён у жыцці многіх пакаленняў вернікаў. Прапануем пяць крокаў штодзённага рахунку сумлення паводле метаду св. Ігнацыя Лаёлы:
    1. Падзякаваць: узгадаць усё добрае, што было на працягу дня, нават калі ён быў вельмі цяжкім.
    2. Папрасіць святла: пастарацца паглядзець на свой дзень вачыма добрага Бога, які жадае дапамагчы.
    3. Паўтарыць свой дзень: пастарацца прыгадаць усе моманты дня і заўважыць, што ўздымала мяне ўгору, а што апускала ўніз.
    4. Папрасіць прабачэння ў Бога: шчыра прызнаць усё тое, што раніла мяне і іншых.
    5. Паабяцаць зрабіць крок наперад з дапамогай Яго ласкі: запытацца ў Езуса, што магу зрабіць у жыцці лепш.

Чытаць цалкам: З каталіцкіх СМІ Беларусі (16)

 

Чэрвеньскія і маёвыя набажэнствы: “Магчыма, быў нейкі момант «ікс», калі гэта ўсё абарвалася”

Актуальна - Інтэрв'ю

   На нашых вачах сыходзіць у гісторыю традыцыя адпраўлення маёвых і чэрвеньскіх набажэнстваў ля прыдарожных крыжоў. Хутчэй за ўсё, падрастаючыя пакаленні будуць ведаць пра яе толькі з апавяданняў блізкіх. У чым прычыны і як ставіцца да гэтага працэсу?
У размове з а. Юрыем Кулаем, кармэлітам, разбіраемся ў крыніцах заняпаду набажэнстваў у маі і чэрвені. Спрабуем намацаць гэтую рэчаіснасць, знайсці правільны падыход да яе. Разважаем і пра урбанізацыю, і пра стан веры, і пра сучасныя малітоўныя практыкі.

Чытаць цалкам: Чэрвеньскія і маёвыя набажэнствы: “Магчыма, быў нейкі момант «ікс», калі гэта ўсё абарвалася”

 

Стаўпы пачаткаў Касцёла

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

   29 чэрвеня адзначаецца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, двух найвялікшых апосталаў і будаўнікоў Касцёла.
Хоць святыя апосталы Пётр і Павел былі вельмі рознымі ў сваіх паводзінах і ўчынках, Касцёл, тым не менш, ушаноўвае іх у адной урачыстасці. Яны адрозніваюцца багажом досведу, маюць розныя канцэпцыі абвяшчэння Добрай Навіны. Адзінае, што іх аб’ядноўвае, што маюць агульнага, што характэрна для іх абодвух – гэта любоў да Хрыста і да іншага чалавека, імкненне да адзінства і дыялогу, часам вельмі складанага.

Чытаць цалкам: Стаўпы пачаткаў Касцёла

 

Пілігрымка Маці Божай па Беларусі

Актуальна - З жыцця Касцёла

За тыдзень Багародзіца ў сваіх цудадзейных абразах пераадолела больш за 2 500 кіламетраў, беручы пад сваю апеку беларускі народ.
12–18 чэрвеня адбылася аўтамабільная пілігрымка копій найбольш славутых сярод католікаў нашай краіны абразоў Багародзіцы. За гэты час яны пераадолелі больш за 2 500 кіламетраў. Пілігрымка распачалася і скончылася ў катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Чытаць цалкам: Пілігрымка Маці Божай па Беларусі

 

З місіяй у Мексіку

Актуальна - З жыцця Касцёла

Рэната адчувае асабліва блізкі кантакт з Маці Божай ГвадэлупскайРэната Белая пакінула Гродна 12 гадоў таму. Скончыўшы школу, дзяўчына паехала ў Польшчу, дзе вучылася на факультэце польскай філалогіі, а нядаўна ў дадатак абараніла дыплом магістра тэалогіі. Жыве Рэната ў Кракаве, дзе піша для каталіцкага часопіса “Niedziela.pl” і вядзе “Ogród Maryi” (“Сад Марыі”) – каталіцкую супольнасць для жанчын, накіраваную на раскрыццё жаноцкасці і павышэнне чалавечай годнасці.
    Акрамя гэтага, дзяўчына з’яўляецца місіянеркай. Два гады таму яна была на сваіх першых місіях у Мексіцы і, пранікнуўшыся пакутамі асобных груп людзей, неўзабаве ізноў збіраецца наведаць гэтую краіну.
Мэта – спаткаць чалавека
    “Я здаўна захаплялася асобамі, якія служаць у якасці місіянераў, могуць сарвацца і паехаць далёка, цалкам аддаючы сябе Божаму Провіду. І, зразумела, сама мела ў сэрцы глыбокае жаданне служыць людзям у якасці місіянеркі. Дзякуй Усявышняму, да майго жадання далучыліся спрыяльныя акалічнасці”, – дзеліцца Рэната.

Чытаць цалкам: З місіяй у Мексіку

 

Як спадабацца свекрыві, каб не было хатняй “вайны”?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолагАдны з найскладанейшых адносін у сям’і – адносіны нявесткі і свекрыві. Як пазбегнуць канфліктаў?
Напэўна, самыя складаныя адносіны ў сям’і – гэта адносіны нявесткі і свекрыві. Як да гэтага даходзіць? Часцей за ўсё, не маючы дрэнных думак, нявестка скардзіцца маме на мужа альбо мужу – на маму. Канфлікты могуць тычыцца ўсяго: пачынаючы ад неналежнага вядзення хатніх спраў, няправільнага выхавання дзіцяці, няздольнасці кантраляваць свае эмоцыі, ажно да простай барацьбы за сына/мужа.

Чытаць цалкам: Як спадабацца свекрыві, каб не было хатняй “вайны”?

 

Паўсюдны Касцёл (19)

Актуальна - Варта ведаць


   ♰ Украіна. Святы Айцец прызначыў мансеньёра Вісвальдаса Кульбокаса Апостальскім нунцыем ва Украіне, адначасова надаючы яму годнасць арцыбіскупа. У краіне амаль год не было Апостальскага нунцыя. Папярэдні папскі прадстаўнік італьянскі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці 4 ліпеня 2020 года атрымаў прызначэнне ў Вялікабрытанію. 47-гадовы Вісвальдас Кульбокас нарадзіўся ў літоўскай Клайпедзе. Стаў святаром у ліпені 1998 года. Належыць да дыяцэзіі Цяльшай. Мае дактарат па тэалогіі і ліцэнцыят па кананічным праве. Валодае італьянскай, французскай, іспанскай, англійскай і рускай мовамі.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (19)

 

Атрымліваем ураджай, выкарыстоўваючы прыродную мудрасць

Роздум - Экалагічная цнота

urodzaj    Усё ў свеце ўзаемазвязана, таму ад нашых сённяшніх рашэнняў залежыць заўтрашні дзень. Знішчаючы прынцыпы прыроды, чалавек забірае будучыню ў сябе і нашчадкаў, а ўзнаўляючы заканамернасці біясферы, – захоўвае лепшыя ўмовы для жыцця.
    Падумаем, як прымножыць урадлівасць зямлі для будучых пакаленняў?

Чытаць цалкам: Атрымліваем ураджай, выкарыстоўваючы прыродную мудрасць

 

Касцёл, поўны сюрпрызаў

Актуальна - З жыцця Касцёла

29 чэрвеня адзначаецца ўрачыстасць двух найвялікшых апосталаў – Пятра і Паўла, якія з’яўляюцца заснавальнікамі і падмуркам Касцёла. Св. Пётр лічыцца першым Папам, пасвечаным самім Езусам. У сваю чаргу, св. Павел – адзін з найвялікшых настаўнікаў хрысціянскай веры. З нагоды ўспаміну святых, што паклалі пачатак Касцёлу, знаёмім Вас з цікавымі фактамі, якія тоіць у сабе Ватыкан і Апостальская Сталіца – сэрца Паўсюднага Касцёла.

Чытаць цалкам: Касцёл, поўны сюрпрызаў

 

Старонка 24 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  96

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.