ГРОДНА
Серада,
09 ліпеня
2025 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

З Ружанцам у Год веры...

Роздум - На шляху да святасці

Сучаснаму чалавеку часта дастаткова складана на даўжэйшы час засяродзіць увагу на адным прадмеце. І ўвогуле, яму вельмі цяжка сканцэнтравацца, суцішыцца і затрымацца хаця б на хвілінку ў віры падзей, якія яго акружаюць. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што ўсё часцей многія католікі на тэму ружанцовай малітвы гавораць, што яна вельмі цяжкая і яны не могуць прысвяціць ёй столькі часу, колькі патрэбна. Усё часцей Ружанец успрымаецца як акасцянелая, састарэлая і незразумелая малітва, а не як жывая размова з Богам. Многія католікі аддаюць перавагу хутчэй навушнікам у вушах, чым ружанцу ў руцэ. Некаторыя лічаць гэтую малітву зарэзерваванай толькі для асоб старэйшых і простых, якія не маюць, чым займацца. Але ці так гэта на самой справе?

Чытаць цалкам: З Ружанцам у Год веры...

 

Хрысціянская думка...

Роздум - На шляху да святасці

Дарагія Чытачы! 11 кастрычніка бягучага года наш любімы папа Бенедыкт XVI абвесціць Год веры. Гэты час, безумоўна, будзе для нас часам паглыблення нашай веры. На старонках “Слова Жыцця” распачынаецца новая рубрыка, якая многім дапаможа зразумець скарб, дадзены нам ад Бога, – веру. Дасылайце, калі ласка, Вашыя думкі і разважанні на тэму веры на адрас нашай газеты. У кожным новым нумары “Слова”, які прачытае больш за 13 тысяч чытачоў, кожны з Вас мае магчымасць падзяліцца сваімі думкамі на тэму веры. У гэтай рубрыцы знойдуцца таксама Вашыя думкі з інтэрнэту, сацыяльных сетак і блогаў. Запрашаю кожнага верніка евангелізаваць на старонках нашай газеты, а асабліва ў Год веры. Няхай добры Бог узмоцніць веру кожнага з нас у гэтай жыццёвай вандроўцы да Айца. Давайце дзяліцца верай адзін з адным, няхай яна будзе скарбам, які мы не захаваем толькі для сябе, але праз сваё сведчанне будзем апосталамі веры.
 

У чым мая вера? (1)

Роздум - Хрысціянская думка

wiaraНазываючы сябе веруючымі людзьмі, мы пэўную частку свайго жыцця аддаём, так бы мовіць, духоўным справам. Рэгулярна ўдзельнічаем у літургіі, рэкалекцыях, пілігрымках, падаём бедным і штодзённа молімся. Гэта такая ж частка быцця, як і праца, стасункі з сябрамі ці адпачынак. Аднак усё гэта будзе праявай, хутчэй, нашай рэлігіёзнасці. Вера ж раствараецца ў чалавеку цалкам і праяўляецца ў кожнай яго думцы, у кожным слове і ўчынку. Вера не можа быць часткай жыцця, а павінна прадвызначаць яго кірунак.
Кс. Аляксандр Лебядзевіч, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла:
    Складана ў некалькіх словах акрэсліць, чым з’яўляецца для мяне вера. Перадусім, вера – гэта свядомасць таго, што жыццё ўсяго чалавецтва і маё залежыць ад Бога. Вера – гэта не толькі прызнанне Бога сваім розумам і не толькі давер Яму сваім сэрцам, але гэта яшчэ адданасць, вернасць і наследаванне Яго сваёй воляй. Вера – гэта таксама дзеянне, акт, у якім я кожную раніцу адкрываю сваё сэрца Богу і запрашаю Яго. Цяжка сабе ўявіць, чым было б маё жыццё без веры, бо яна напаўняе сэнсам маё жыццё. Вера дазваляе глядзець вачыма Бога на ўсё, што здараецца навокал. Менавіта такая вера становіцца фундаментам і асновай для ўсіх каштоўнасцей у жыцці кожнага верніка.

Чытаць цалкам: У чым мая вера? (1)

 

Касцёл св. апостала Якуба ў Цудзенішках

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Ашмяны
Паводле архіва Гродзенскай дыяцэзіі
Касцёл пад тытулам св. апостала Якуба заснаваны ў пачатку XVII ст. У 1628 г. на сродкі пана Аляксандра Клоцкага было скончана аздабленне мураванай святыні. Гэта быў зальны храм у стылі рэнесанс з падоўжанай паўкруглай апсідай і адзінай сакрыстыяй пры ёй. Столь у зале плоская падшыўная, над прэзбітэрыем знаходзіцца цыліндрычнае скляпенне з конхай, упрыгожанае паліхромнымі размалёўкамі. У інтэр’еры 3 алтары: галоўны – св. Якуба, левы бакавы – св. Юзафа, правы – Маці Божай Вастрабрамскай.
    Да ХIХ ст. Цудзенішская парафія ўваходзіла ў склад Віленскага, потым – Ашмянскага дэканата. Пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа, будынак якой быў знішчаны пажарам у 1798 г.
    У 1866 г., на хвалі рэпрэсій пасля разгрому паўстання К. Каліноўскага, касцёл быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства. Пры пераабсталяванні пад царкву да галоўнага фасада была дабудавана вежа-званіца ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У 1920-я гг. святыня зноў стала каталіцкай, у 1929 г. быў распрацаваны праект рэканструкцыі касцёла (праект знаходзіцца ў архіве парафіі), аднак да рэалізацыі справа не дайшла. У той час у парафіі было каля 2500 вернікаў, капліц не было.
    У савецкі час пастаяннага ксяндза ў парафіі не было, але касцёл не разрабавалі. З 1980-х гг. сталыя набажэнствы аднавіліся, а з 2011 г. пробашчам у Цудзенішках з’яўляецца кс. Павел Ствол.
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (34)

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2009 год
  30 мая  - У гродзенскай катэдры кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыяканам Андрэю Лішко і Аляксандру Багдановічу.
       13 чэрвеня  - Рэліквіі св. Антонія былі ўведзены ў парафію св. Антонія ў Малой Бераставіцы.
   15 – 18 чэрвеня  -  У Гродне адбылася I Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі (34)

 

Слова для Жыцця (34)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Апостал Якуб сцвярджаў у словах, якія заўсёды пабуджалі хрысціян: “Што за карысць, браты мае, каб хто казаў, што мае веру, але ўчынкаў не меў бы? Ці ж здолее вера збавіць яго? [...] Так і вера, калі не мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая. Можа, скажа хто: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі. Пакажы ты мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру са сваіх учынкаў»” (Як 2, 14-18).

    апостальскі ліст у форме “MOTU PROPRIO” “PORTAM FIDEI”, які абвяшчае Год веры

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (34)

 

Юбілей 100-годдзя касцёла ў Вялікай Бераставіцы

Актуальна - З жыцця Касцёла

2012 год з’яўляецца асаблівым для парафіі Перамянення Пана. Мінула дакладна стагоддзе ад моманту асвячэння святыні ў Вялікай Бераставіцы. У сувязі з гэтым, пасля місій, якія адбыліся ў парафіі і якія яе ажывілі, адбыўся доўгачаканы юбілей 100-годдзя асвячэння касцёла. Падрыхтоўка да святкавання гэтага вялікага дня трывала ўжо некалькі гадоў.
Кульмінацыйным пун­ктам святкавання была ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Уся парафія вітала Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Перад касцёлам быў змешчаны надпіс: “Вітаем Арцыпастыра”. Ганаровага госця вернікі сустрэлі з хлебам і соллю, а малодшыя парафіяне падарылі яму цудоўныя кветкі.

Чытаць цалкам: Юбілей 100-годдзя касцёла ў Вялікай Бераставіцы

 

5 год пасля вяртання на Радзіму

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ксёндз Арцыбіскуп, ужо прайшоў год ад нашай апошняй размовы на старонках газеты “Слова Жыцця”. За гэты час у жыцці Касцёла ў Беларусі было перагорнута шмат новых старонак. Узнікла шмат пытанняў на новыя тэмы, але варта таксама ўзгадаць і старыя.
Аб медыях...
   - Ваша Эксцэленцыя, Вы адказныя за развіццё сродкаў масавай інфармацыі. Калі ласка, дайце ацэнку працы каталіцкіх СМІ ў беларусі за апошнія гады. Ці можна казаць пра развіццё каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі? Калі так, то якія новыя накірункі іх развіцця з’явяцца ў нас?
   - У апошні час развіццё каталіцкіх СМІ ў нашай краіне вельмі заўважаецца. Гэта таксама пацвердзіў I Кангрэс каталіцкіх СМІ, які нядаўна прайшоў у Гродне. Газеты, часопісы, кнігі, сярод якіх і такія важныя, як Дакументы II Ватыканскага Сабору, Кампендый Катэхізіса і сацыяльнага вучэння Касцёла, інтэрнэт і яго шырокае выкарыстанне ў душпастарстве з’яўляюцца найлепшымі доказамі гэтага.
    Адначасова трэба заўважыць, што яшчэ шмат трэба зрабіць у гэтай галіне, што падкрэсліў і згаданы вышэй Кангрэс. У сувязі з гэтым, Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі стварыла спецыяльную працоўную групу для развіцця стратэгіі каталіцкіх СМІ ў Беларусі.

Чытаць цалкам: 5 год пасля вяртання на Радзіму

 

З каталіцкага друку (34)

Актуальна - Прэса

“Касцёл не памірае!”
   24.09.2012
“Нельга замоўчваць факт, што Касцёл адзіны сёння змагаецца за аўтэнтычныя правы дзяцей, старэйшых асоб, хворых, а таксама сем’яў, у той час, калі дамінуючая культура хацела б ізаляваць і стэрылізаваць тое, што чалавечага яшчэ засталося ў нашай цывілізацыі”, – распавёў кард. Анджэла Багнаска, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі падчас адкрыцця яе Сталай Рады ў Рыме.
    “Касцёл не памірае – як часам хацелася б і як яго прадстаўляюць – раздзіраемы падзеламі, задушаны сведчаннямі, ён можа трымацца за жыццё. Касцёл з’яднаны і – хоць і з высілкам – прагне аказваць супраціўленне зменлівасці часу з пакорай, энергічнасцю і дальнабачнасцю”, – казаў італьянскі кардынал.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (34)

 

Адчуць сябе часткай цэлага!

Роздум - На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Я спадзяюся, Вы на хвалі добрага настрою, бо нішто так не размалюе дзень, як усмешка. Менавіта яна можа падбадзёрыць, стаць добрым штуршком. І тады сонца свеціць ярчэй, а праблемы ўжо не здаюцца такімі жахлівымі.
    Наперадзе ў нас разважанні пра адносіны да Бога, да наваколля і жыцця ў соцыуме. Цікавая кніга, якая распавядзе пра такі чалавечы дар, як сон, старонкі з біяграфіі святога, інтэнцыя на бягучы месяц і, як заўсёды, разважанне над выслоўем з Бібліі.
    Што ж, з Богам наперад!

  ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Але ўстань і ідзі ў горад, і скажуць табе, што маеш рабіць” (пар.: Дз 9, 6).

    ...Трэба запытацца ў Хрыста. Ён будзе рады выказанаму даверу. Бо толькі Ён ведае, чаго мы патрабуем і што можам зрабіць на карысць сабе і іншым. Хрыстос чакае нас, каб узяць за руку і павесці па праведных шляхах, поўных духоўнага абнаўлення і Божых ласкаў.

Чытаць цалкам: Адчуць сябе часткай цэлага!

 

Ці татуіроўкі з’яўляюцца грахом?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Да майго вялікага здзіў­лення, я прачытаў у адным сур’ёзным выданні, што амаль кожны другі чалавек мае на сабе татуіроўку. Сёння думка зрабіць татуіроўку становіцца паўсюднай практыкай і абуджае шмат эмоцый. Хтосьці робіць сабе на целе адвольны знак, без аніякай развагі, іншы ж старанна абдумвае, што павінна аздабляць яго цела. Часцей за ўсё моладзь хоча мець татуіроўку, каб ганарыцца перад равеснікамі і перад грамадствам, асабліва таму, што гэта можа быць модна і прыгожа.
    Многія ўрачы лічаць, што працэс татуіравання – гэта калечанне цела. У арганізм уводзяцца шкодныя для яго рэчывы. Часам здараецца, што гэта можа выклікаць утварэнне пухліны. А таму гэта ў пэўнай ступені шкодна. Татуіроўка – гэта калечанне свайго цела. Кніга Левіта ўзгадвае: “Дзеля памерлых не рабіце надрэзаў на целе вашым і не наколвайце пісьмёнаў. Я Пан” (Лев 19, 28). З гэтага біблійнага фрагмента вынікае, што Бог адназначна гаворыць – ніякіх татуіровак. Таксама няма чагосьці такога, як: веруючы робіць “хрысціянскія” татуіроўкі. Няма згоды на тое, каб зрабіць сабе крыж на руцэ ці плячы. Гэта не з’яўляецца годным спосабам паказаць, што я веруючы чалавек.
    Можна ўзгадаць шмат фрагментаў з Бібліі, дзе напісана, што наша цела – святыня Бога. Той, хто яго нішчыць, нішчыць Бога. Татуіраванне з’яўляецца знішчэннем цела, мы грашым супраць V Божай запаведзі – “не забівай”. Бог дае нам здароўе і прыгожае цела не для таго, каб мы потым калечылі іх.

Чытаць цалкам: Ці татуіроўкі з’яўляюцца грахом?

 

Якая дарога самая галоўная?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Аднойчы завялі спрэчку паміж сабою ўсе дарогі, што існуюць у свеце, пра тое, якая з іх можа лічыцца царыцай. Знайсці згоду паміж сабой яны не маглі і таму вырашылі звярнуцца да Анёла, каб ён рассудзіў іх.
    Першай прамовіла самая шырокая дарога:
    – Ці ж не я самая важная? Нездарма людзі назвалі мяне аўтастрадай. Кожны дзень па мне праязджаюць сотні легкавых і грузавых машын, аўтобусаў з пасажырамі.
    Анёл выслухаў яе і сказаў:
    – Не, ты не можаш быць царыцай усіх дарог, таму што ты занадта ганарлівая.
    І тут усе пачулі голас чыгункі:
    – Паглядзіце на мяне, я сапраўдная царыца! Па мне кожны дзень праязджаюць пасажырскія і таварныя цягнікі, электрычкі! Я ўсім патрэбна!

Чытаць цалкам: Якая дарога самая галоўная?

 

Старонка 229 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  176

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.