ГРОДНА
Серада,
09 ліпеня 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Якія існуюць сімвалы Адвэнту?
Роздум - Рэкалекцыі са «СЛОВАМ»

Свечка з’яўляецца сімвалам хрысціяніна. Воск сімвалізуе цела, кнот – душу, а агонь – святло Святога Духа, якое гарыць у душы чалавека. Раратняя свечка – дадатковая свечка, якую запальваюць падчас раратаў. У касцёле яе змяшчаюць на алтары і запальваюць на раратняй св. Імшы. Гэта звычайна высокая белая свечка, перавязаная белай стужкай і аздобленая зелянінай. Яе запальваюць падчас урачыстага гімна “Хвала на вышынях Богу”. Таксама ў некаторых дамах раратку ставяць на хатнім алтарыку, вельмі часта каля фігуркі ці абраза Маці Божай. Яе запальваюць мадчас сямейнай малітвы. Раратняя свечка сімвалізуе Марыю, якая ў змрочны адвэнтавы час нясе свету Хрыста – сапраўднае Святло. †
20 год Гродзенскай дыяцэзіі (39)
Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

26 – 27 лістапада - Адбыўся VI Турнір па футболе ў Слоніме.
6 – 8 снежня - Кс. кард. Зянон Грахалеўскі наведаў Гродна.
8 снежня - Кс. кардынал Грахалеўскі ў гродзенскай катэдры ўдзяліў святарскія пасвячэнні 3 алюмнам Гродзенскай ВДС. †
Адкрыць вартасць Божага Нараджэння
Роздум - На шляху да святасці


Слова для Жыцця (39)
Актуальна - Слова для Жыцця

У перажываемым Годзе веры я хачу падкрэсліць, што Марыя Беззаганная дзякуючы бескарысліваму дару ласкі Божай, якая знайшла ў Ёй дасканалую дыспазіцыйнасць і супрацоўніцтва. У гэтым сэнсе Яна “бласлаўлёная”, таму што “паверыла”, таму што мела непахісную веру ў Бога. Марыя з’яўляецца ўвасабленнем “рэшты Ізраэля”, святога кораня, пра які гаварылі прарокі. У Ёй былі прынятыя абяцанні Старога Запавету. У Марыі Божае слова было выслухана, прынята, і атрымала ў адказ тое “так”, якое дазволіла яму стаць целам і пасяліцца сярод нас. У Марыі чалавечнасць, гісторыя адкрываюцца, безумоўна, на Бога, прымаюць Яго ласку, гатовыя выканаць Яго волю.
Фрагмент разважанняў ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Маці Божай, паводле польскай секцыі Radio Vaticano †
З каталіцкага друку (39)
Актуальна - Прэса

2012/12/05
У чарговым нумары “Gościa Niedzielnego” з’явілася інфармацыя пра тое, што ўлады брытанскіх скаўтаў хочуць рэфармаваць арганізацыю, ачышчаючы яе ад усяго, што мае адносіны да рэлігіі. Прычынай такога рашэння з’яўляецца скарга 11-гадовага хлопца, які абвінаваціў арганізацыю ў неталерантнасці і дыскрымінацыі яго атэістычных поглядаў.
Заснавальнік скаўцкага руху Бадэн-Паўэл за асноўныя мэты арганізацыі выбраў выхаванне сталых хрысціян і вернасць Айчыне. У адной са сваіх кніг ён піша, што атэізму трэба пазбягаць так жа, як і азарту або празмернага ўжывання алкаголю ці курэння. Адной з мэт скаўцкага руху з’яўляецца таксама перанос правіл хрысціянскага жыцця на практыку. На думку заснавальніка, рэлігія павінна быць “галоўным фактарам, які з’яўляцца асновай скаўтынгу і гвідынгу”. †
Звычайная святасць дзяцінства
Роздум - На шляху да святасці

Ці ў Адвэнце можна хадзіць на дыскатэку?
Зваротная сувязь - Задай пытанне

Каб даць адказ на гэтае пытанне, неабходна ведаць, адкуль з’явілася забарона ўдзельнічаць у забавах у перыяды пакаяння. Калі Езус жыў на зямлі, фарысеі абвінавачвалі яго вучняў, што яны не посцяць. Тады Езус адказаў: “Ці могуць засмучацца сыны харомаў шлюбных, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасціцца” (Мц 9, 15). Езус прызываў да чування і малітвы, каб не прапусціць Яго прыйсця (пар.: Мц 24, 42-44), бо суровую кару панясуць тыя, хто выбірае “выкарыстанне жыцця” замест таго, каб чакаць вяртання Хрыста (пар.: Мц 24, 45-51). Так, пост і малітва былі неад’емнай часткай веры маладога Касцёла, і гэта засталося па сённяшні дзень. Хрысціяне – гэта людзі, якія крочаць да дому Айца і чакаюць вяртання Збаўцы. †
Касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах
Гісторыя - Парафіі і святыні

У 1618 г. Павел Сапега, стайнік ВКЛ і ашмянскі стараста (з 1623 г. падканцлер ВКЛ), тагачасны ўладальнік замка і мястэчка, запрасіў у Гальшаны айцоў францішканаў канвентуальных, для якіх пры касцёле заснаваў кляштар. Касцёл пры гэтым быў капітальна перабудаваны і асвечаны 6 жніўня таго ж года. У 1637 г. тут было 15 манахаў, у манаскай студыі 6 вучняў вывучалі рыторыку і логіку. Спачатку кляштар належаў да польскай правінцыі ордэна, а пасля 1686 г. – да літоўскай. У 1687 г. канвент увайшоў у Ашмянскую кустодзію. У Гальшанах адбываліся капітулы правінцыі – у 1742, 1787 і 1829 гг. Гальшанскія францішкане мелі рэзідэнцыю пры касцёле ў Багданаве (да 1792 г.), у XVIII ст. пры кляштары дзейнічала парафіяльная школа. Парафія ў Гальшанах заўсёды ўваходзіла ў склад Ашмянскага дэканата. †
Чытаць цалкам: Касцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах
Адвэнт – час чакання Хрыста
Актуальна - Пастырскае Слова

Сёння мы распачынаем у Касцёле новы літургічны перыяд, званы Адвэнтам. Гэта час асаблівага чакання прыходу Хрыста – і літургічнага, у таямніцы Божага Нараджэння, і найважнейшага – у канцы часоў.


<< цалкам ліст можна прачытаць тут >>
Вера старэйшага чалавека
Роздум - На шляху да святасці

Калі паглядзець, хто ўдзельнічае ў св. Імшы ў звычайны дзень, можна заўважыць, што большасць – гэта старэйшыя людзі. Як гэта растлумачыць? Ці сапраўды людзі ў старэйшым узросце пачынаюць больш цікавіцца верай? Што ім дае вера, і як яны яе перажываюць?
Магчыма, вера ўзмац-няецца сярод старэйшых, бо ім не абыякавая эсхаталагічная праблема: што чакае людзей пасля смерці. Старэйшы чалавек перажывае сваю веру, сваю рэлігію з перспектывы блізкай сустрэчы з Богам. Не на чужым вопыце, але на самім сабе старэйшы чалавек адчувае мінучасць жыцця. Ён пачынае больш засяроджвацца над сваім жыццём, над яго сэнсам і мэтай, над значэннем перажытых гадоў. Усё, што здарылася ў жыцці, ён кладзе на вагі і спрабуе адказаць на пытанні: “Што было добрага ў жыцці, а што дрэннага?”, “Які плён майго жыцця?”, “Ці варта ўсё гэта перанесеных цяжкасцей?” †
У чым мая вера? (5)
Роздум - Хрысціянская думка

Не менш важнымі для веры з’яўляюцца ласка і радасць. Радасць, якая выплывае з перажываемай веры, умацоўвае вучняў Хрыста, і сярод цяжкасцей штодзённага жыцця яны не перастаюць давяраць Богу. Сапраўдны хрысціянін радуецца ўжо самім фактам, што ён – любімае дзіця Божае, адкупленае найкаштоўнейшай Крывёю Хрыста, і дзеліцца гэтай радасцю з іншымі людзьмі. Таму хрысціянін, умацаваны Божай ласкай, становіцца апосталам веры ў сваім жыццёвым асяроддзі.
20 год Гродзенскай дыяцэзіі (38)
Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

19 верасня - У Слоніме адбылася ўрачыстасць 280-й гадавіны каранацыі абраза МБ Жыровіцкай. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый кс. абп Марцін Відовіч, гамілію прамовіў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
25 верасня - У Поразаве адбылася ўрачыстасць 550-годдзя ўзнікнення парафіі. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Казімір Велікаселец.
3 кастрычніка - У пабрыгідскім касцёле кс. Павел Салабуда адправіў інаўгурацыйную св. Імшу для членаў Душпастарства працаўнікоў СМІ. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 224 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 176 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.