ГРОДНА
Серада,
09 ліпеня
2025 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Бэтлеемскі агонь сустрэлі ў Гродне

Актуальна - З жыцця Касцёла

Сёлета Бэтлеемскі агонь супакою ў гродзенскай катэдры сустракаў Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Клаўдыа Гуджэроці разам з кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі таксама вернікі з шматлікіх парафій Беларусі, каб пасля перадаць святло супакою ў свае храмы.
    Ксёндз арцыбіскуп завітаў у Гродна, каб сустрэцца са святарамі. Сустрэча агню і стала адным з пунктаў гэтай праграмы. Па словах Яго Эксцэленцыі, у традыцыі сустрэчы агню з Бэтлеема ён удзельнічае ўпершыню.
    Агонь з Бэтлеема ў гродзенскую катэдру ўрачыста перадалі беларускія харцэры, якія ў сваю чаргу прынялі яго на беларуска-польскай мяжы ад польскіх харцэраў пры падтрымцы Генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Хадкевіча.

Чытаць цалкам: Бэтлеемскі агонь сустрэлі ў Гродне

 

Касцёл св. Казіміра ў Анжадаве

Гісторыя - Парафіі і святыні

Касцёл св. Казіміра ў АнжадавеДэканат Ашмяны
Першая каталіцкая святыня ў Анжадаве была закла­дзена як капліца ад тургелішскай парафіі аднайменнага дэканата (цяпер Літва) яшчэ ў 1736 г., аб чым сведчыў надпіс на бэльцы. У 1782 г. па фундацыі мясцовага пана Казіміра Манчынскага была адбудавана новая святыня, якая ў 1785 г. намаганнямі біскупа Масальскага атрымала статус касцёла. Касцёл быў асвечаны пад тытулам св. Казіміра і прыпісаны ў якасці філіі (капліцы) да табарышскай (Літва) парафіі таго ж дэканата. Невялічкі касцёл меў памеры 20 аршынаў у даўжыню, 12 у шырыню і 12 у вышыню (прыкладна 14 х 8,5 х 8,5 м).

Чытаць цалкам: Касцёл св. Казіміра ў Анжадаве

 

У чым мая вера? (7)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
Біскуп Антоній Дзям’янка
   Вы, практыкуючыя католікі, часта моліцеся і бываеце ў храме, але многія з вас мала гавораць аб веры са сваімі блізкімі, сябрамі, суседзямі, калегамі. Быць можа, хтосьці чакае ад вас Добрую Вестку. Але каб гаварыць пра веру, аргументавана спрачацца і не дапускаць тэалагічных памылак, вам трэба самім паглыбляць сваю веру. Таму тры кнігі ў гэтым годзе павінны стаць для вас асноўнымі: дакументы Другога Ватыканскага Сабору, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла і, вядома ж, Біблія.

Чытаць цалкам: У чым мая вера? (7)

 

Колькі каштуе каляда?

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Сёння самае распаў­сюджанае пытанне, якое можна пачуць у крамах, на рынку, а нават і ў касцёле гучыць: колькі каштуе? Чалавек сёння як ніколі лічыць грошы, хоча знайсці нешта добрае і не надта дарагое па той простай прычыне, што яго фінансавае становішча не найлепшае, а перыяд крызісу становіцца ўсё цяжэйшы. Я адважыўся на такі загаловак артыкула, каб чытач, па-першае, задаволіў сваю цікаўнасць, што датычыцца ўсіх аплат, а па-другое, мы, магчыма, чаму-небудзь разам навучымся. Каб адказаць на загаловачнае пытанне, прапаную задумацца, чым для кожнага веруючага чалавека павінен быць душпастарскі візіт. Прывяду таксама некалькі прыкладаў з асабістага вопыту. Таму заахвочваю да паглыблення ведаў пра каляду.

Чытаць цалкам: Колькі каштуе каляда?

 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі. 40

Гісторыя - Храналогія жыцця дыяцэзіі

2011 год
   6 – 8 мая  -  У Воранаве адбыліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі пад дэвізам “Збудаваныя на Хрысце”.
   28 мая  - У гродзенскай катэдры святарскія пасвячэнні атрымалі: кс. Артур Валчкевіч, кс. Аляксандр Вілюшкевіч і кс. Ян Коўш.
   1 чэрвеня  -  У Гродне адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “Засей зерне любові”.

Чытаць цалкам: 20 год Гродзенскай дыяцэзіі. 40

 

Вострая Брама – наша брама да Неба

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Ужо не першая пілігрымка за плячыма медыкаў з Душпастарства службы здароўя. Мы пераадольвалі розныя адлегласці, каб наведаць святыя месцы. Але гэтая пілігрымка ў Вострую Браму была асаблівай.
Па-першае, гэта першая пілігрымка з нашым новым душпастарам кс. Мікалаем Ціхановічам. Па-другое, яна адбылася ў Год веры. Па-трэцяе, кожная пілігрымка надзвычайная сама па сабе, як кожная новая сустрэча з Маці Божай. Гэта кожны раз новыя пачуцці, новыя перажыванні, новыя разважанні. Большасць з нас ужо не адзін раз наведвала санктуарый Маці Божай Міласэрнасці, але былі і тыя, для каго гэта была першая сустрэча з Марыяй ў Вострай Браме.

Чытаць цалкам: Вострая Брама – наша брама да Неба

 

Ці з’яўляецца грахом безбілетны праезд у гарадскім транспарце?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Сёння шмат людзей, у тым ліку і тых, хто лічыць сябе веруючымі, якія, карыстаючыся гарадскім транспартам, не купляюць ці не кампасціруюць білетаў. Людзі на гэтую тэму могуць знайсці розныя апраўданні: я не купляю білета, бо многія так робяць; я пакуль не зарабляю грошай, таму не маю на білет; я нікому не шкоджу і яшчэ шмат іншых аргументаў. Для некаторых гэта як забава: ці зловяць мяне; ці змагу я ўцячы, калі будзе такая неабходнасць? А як павінна быць на самой справе?
    Што датычыць пазіцыі каталіцкага Касцёла, то ён афіцыйна на гэтую тэму не выказаўся і не выдаў ніякай дэкларацыі ці пастановы. Але трэба сказаць, што для веруючага чалавека, хрысціяніна, такія паводзіны грэшныя. Чаму? Перш за ўсё, таму што ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра падман і крадзеж. У першую чаргу, я падманваю і абкрадаю вадзіцеля, паколькі карыстаюся яго паслугамі. А гэтая сітуацыя падобна да такой, калі я, напрыклад, прыйшоў у рэстаран, наеўся і не заплаціў.

Чытаць цалкам: Ці з’яўляецца грахом безбілетны праезд у гарадскім транспарце?

 

Сказаць Езусу “так”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі а 12-й гадзіне ў гродзенскай катэдры кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні прэзбітэрату дыякану Паўлу Аляскевічу з пар. Маці Божай Міласэрнасці ў Гродне, а таксама пасвячэнні дыяканату клерыкам: Юрыю Ясевічу з пар. св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях, Паўлу Эйсманту з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне і Яну Кузюку з пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы. Усе новапасвечаныя з’яўляюцца выхаванцамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Перад пасвячэннямі кандыдаты ўдзель- ні­чалі ў рэкалекцыях, падчас якіх духоўны айцец семінарыі кс. Валерый Быкоўскі тлумачыў і набліжаў ім сутнасць дыяканскай і святарскай паслугі, а таксама абавязкі, якія вынікаюць з прыняцця гэтых пасвячэнняў.

Чытаць цалкам: Сказаць Езусу “так”

 

Хвала на вышынях Богу!

Актуальна - Пастырскае Слова

boze narodz1
Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”
   Сын Божы нарадзіўся – узрадавалася ўсё стварэнне, неба і зямля. Анёлы заспявалі: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супа­кой людзям добрай волі”. Успамінаючы гэтую ўрачыс­тую хвіліну, калі святло Бэтлеемскай зоркі асвяціла цемру ночы і неба ў прадказаным Богам горадзе Бэтлееме злучылася з зямлёю, дазвольце павіншаваць Вас, узлюбленыя Вернікі, з радасным святам Божага Нараджэння! Дарагі Браце і дарагая Сястра! Кожны чалавек: дарослы і маленькі, здаровы і хворы, той, хто шукае праўду і спаўненне жыцця, і той, хто гэта ўжо знайшоў, – узвесяліся ў сваім сэрцы і падзякуй Найвышэйшаму Богу за таямніцу Яго любові, пранікніся гэтай гістарычнай падзеяй, якая перамяніла зямное існаванне. Бог нарадзіўся чалавекам. І няважна, што кажуць тыя, хто ў Яго не верыць ці сумняваецца ў Ягонай моцы. Вы майце моцную веру! Сёння, у гэтае радаснае свята Божага Нараджэння, калі разам з усім каталіцкім Касцёлам мы перажываем Год веры, я хачу заклікаць Вас, дарагія Вернікі, да падзякі Богу за ласку веры. Дарагія Браты і Сёстры, шануйце сваю веру, сцеражыце яе, штодня давайце сведчанне аб ёй, каб і іншыя маглі атрымаць ласку веры. Штодня маліцеся аб памнажэнні веры ў Вашых сем’ях, у душах дзяцей і моладзі, праяўляйце духоўную падтрымку тым, каму сёння не хапае веры або хто яе страціў. Пан Езус у чарговы раз збірае нас на ўспамін свайго Нараджэння, даверцеся Яму і моцна верце ў Ягоную моц! Малюся за кожнага з Вас перад нованароджаным Збаўцам і прашу, каб Бог усім Вам паблаславіў. У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн.
 
 
 
 

Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Ашмяны
Касцёл пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла зафундаваны ў сярэдзіне XVI ст. (у 1550 г. пазначаны як ужо дзеючы) Генрыкам Дукшам і Даўгірдам. Напрыканцы XVI ст. быў пераабсталяваны пад кальвінскі збор, аднак у 1646 г. намаганнямі каноніка кс. Паўла Клянчкоўскага святыня ізноў стала касцёлам (католікі пабудавалі новы храм, а струхнелы буданак кальвінскага збору стаяў яшчэ ў 1716 г.). Падчас “нашэсця” маскоўскія войскі знішчылі касцёл. Новую святыню адбудавалі ў 1692 г. на сродкі дачкі Багуслава Радзівіла.
    Першапачаткова святыні былі драўлянымі, а дзеючы і сёння неагатычны касцёл з чырвонай вонкавай цэглы быў пабудаваны ў 1854-75 гг. на сродкі тагачаснага ўладальніка мястэчка і дзедзіча Навасёлак графа Адама Карлавіча Гуттэн-Чапскага і яго сына, таксама Адама, з дапамогай парафіян. Першае набажэнства адбылося 12 снежня 1875 г. (побач да 1884 г. яшчэ стаяла былая часовая драўляная капліца, потым разабраная на агароджу касцёла).

Чытаць цалкам: Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах

 

У чым мая вера? (6)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З дыскусійнага форуму
    Вера – гэта давер Богу, Яго Слову! Бог не падманвае, Ён – Праўда і Любоў! Усе могуць падмануць, параніць або пакінуць нас – толькі не Бог!
    Я навучыўся будаваць сваю веру на чымсьці канкрэтным – на Яго Слове, на Святым Пісанні! Мне патрэбна дапамога ці парада. Я прашу Святога Духа аб парадзе, дапамозе, аб Яго Слове. Затым адкрываю Біблію і чытаю якісьці фрагмент.

Чытаць цалкам: У чым мая вера? (6)

 

Год веры і дзеці

Роздум - На шляху да святасці

11 кастрычніка 2012 г. Святы Айцец Бенедыкт XVI урачыста абвясціў у Касцёле ГОД ВЕРЫ. Папа заклікае ўсіх вернікаў: старэйшых людзей, дарослых, моладзь і асабліва дзяцей да плённага перажывання гэтага перыяду. Дзеці – будучыня Касцёла, таму важным з’яўляецца развіццё і ўмацаванне веры чалавека ўжо з самага дзяцінства. Таму я хачу звярнуцца да дзяцей і дарослых, каб разам разважыць гэтае важнае пытанне, якім з’яўляецца ВЕРА.
Дарагі Малады Чытач!
    Я спадзяюся, што Ты любіш адкрываць сакрэты, таямніцы, штосьці невядомае і цікавае для сябе. Ты, хіба, ведаеш, што пазнаваць свет і атрымліваць новы вопыт – гэта цудоўна. Таму запрашаю Цябе, дарагі Сябар, перажыць ПРЫГОДУ АДКРЫЦЦЯ ДЗВЯРЭЙ, ужываючы незвычайны ключ. Разам з Табой мы будзем пазнаваць Пана Езуса і пастараемся ўмацаваць нашу веру. На дапамогу нам прыходзіць Папа Бенедыкт XVI. Гэта асаблівы час, у якім пры дапамозе “ключа” мы можам адчыняць чарговыя дзверы, што вядуць да Езуса. Ты, напэўна, думаеш, што гэта за ключ. Гэта... ВЕРА.

Чытаць цалкам: Год веры і дзеці

 

Старонка 223 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  176

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.