ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Адпустовая ўрачыстасць у санктуарыі ў Тракелях

Актуальна - З жыцця Касцёла

10–11 ліпеня адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў.
У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях (дэканат Радунь) пад дэвізам “Марыя, у Табе наша надзея” прайшлі дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў.

Чытаць цалкам: Адпустовая ўрачыстасць у санктуарыі ў Тракелях

 

“Рэкалекцыі – гэта не адзіны шлях да паглыблення духоўнага жыцця, але заахвочваць варта”

Актуальна - Інтэрв'ю

Езуіт а. Віктар Жук пра ігнацыянскія духоўныя практыкаванні і альтэрнатыву ім.
А. Віктар Жук – езуіт родам з Пінска, у Таварыстве Езуса з 2003 года. Бібліст. Святарскае пасвячэнне прыняў у 2014 годзе. Вучыўся ў Італіі, ЗША, Польшчы і Расіі.
    У 2015–2019 гадах працаваў у Маскве ў Інстытуце св. Тамаша. З ліпеня 2019 года з’яўляецца пробашчам парафіі ў Віцебску.

Чытаць цалкам: “Рэкалекцыі – гэта не адзіны шлях да паглыблення духоўнага жыцця, але заахвочваць варта”

 

Клопат пра навакольнае асяроддзе засцерагае чалавека ад спякоты і іншых катаклізмаў

Роздум - Экалагічная цнота

ekologia    Гарачыя дні надышлі ў Беларусі. Як зберагчы сябе і тое, што нам важна для жыцця? Дзе той баланс паміж “цяпер” і “ўстойлівым развіццём для будучыні”? Чаму пакос травы, высечка дрэў і інтэнсіўная монакультурная гаспадарка адымаюць у нас жыццё – чытайце ў новым матэрыяле.

Чытаць цалкам: Клопат пра навакольнае асяроддзе засцерагае чалавека ад спякоты і іншых катаклізмаў

 

Паўсюдны Касцёл (21)

Актуальна - Варта ведаць


   † ЗША. У Вашынгтоне пачаўся першы міжнародны саміт на тэму свабоды веравызнання. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць вышэйшыя ўлады ЗША і прадстаўнікі ўсіх рэлігій, прысутных у гэтай краіне, уключаючы амерыканскі епіскапат. Мэта сустрэчы – павысіць усведамленне важнасці рэлігійнай свабоды ў свеце і стварыць шырокую кааліцыю, якая будзе падтрымліваць гэтую свабоду. Праграма ўключае выступленні на тэму абароны бежанцаў, росту рэлігійнага нацыяналізму і выкарыстання сучасных тэхналогій у пераследзе рэлігіі.

Чытаць цалкам: Паўсюдны Касцёл (21)

 

Як перамагчы нясмеласць?

Роздум - Дапамагчы добрай радай

Кс. Павел Салабуда,     псіхолаг
У кожным чалавеку ёсць трохі нясмеласці. Часам быць нясмелым нават добра, бо гавораць, што такі чалавек спачатку падумае, а потым скажа. Але бываюць сітуацыі, калі нясмеласць становіцца хваробай. Тады яна можа вельмі ўскладніць жыццё.

Чытаць цалкам: Як перамагчы нясмеласць?

 

Адкрый сваё сэрца на Божае Слова

Роздум - На шляху да святасці

“Падобна як дождж і снег падае з неба і туды не вяртаецца, [...] так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх, не вернецца да Мяне без плёну, пакуль не споўніць тое, што Я хацеў, і з поспехам не дасягне таго, дзеля чаго Я паслаў яго”.
    Іс 55, 10–11

Чытаць цалкам: Адкрый сваё сэрца на Божае Слова

 

Яна стала прыкладам звычайнага чалавека, нашага мясцовага селяніна

Актуальна - Інтэрв'ю

Побач з помнікам забітым жыхарам Гродна і Ліпска ў Навумавіцкім лесе13 чэрвеня 1999 года папа Ян Павел ІІ абвясціў бласлаўлёнымі цэлы шэраг ахвяр ІІ Сусветнай вайны з Беларусі: марыянаў з Росіцы, францысканцаў з Івянца, Мар’яну Бярнацкую і іншых. Іх гісторыі вельмі падобныя – усе вызваліся быць забітымі замест іншых людзей.
Гісторык пра расстрэл бл. Мар’яны Бярнацкай: "Яна стала прыкладам звычайнага чалавека, нашага мясцовага селяніна"
   
    Разам з гісторыкам Дзмітрыем Люцікам прыглядаемся да акалічнасцей расстрэлу адзінай свецкай асобы са спісу мучанікаў ІІ Сусветнай вайны – бл. Мар’яны Бярнацкай.

Чытаць цалкам: Яна стала прыкладам звычайнага чалавека, нашага мясцовага селяніна

 

“Я хацела б убачыць свае працы чужымі вачамі”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Усемагутны Бог дае Ядзвізе жаданне працаваць і тварыць

Ядзвіга Сянько, мастачка, якая піша іконы
З 12 па 18 чэрвеня 2021 года паломнікі на аўтамабілях правезлі па Беларусі 8 копій абразоў Маці Божай з вядомых санктуарыяў краіны. Іх напісала мастачка-афармляльніца Ядзвіга Сянько з Маладзечна па просьбе ініцыятара паломніцтва кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка.
Праект быў задуманы восенню 2020 года.
    Да новага года мастачка аддала эскізы будучых абразоў, але толькі ў красавіку атрымала званок ад кс. Уладзіслава: “Ядзвіга, прыступаем да працы!”. Па просьбе біскупа Казіміра Велікасельца да шасці напісаных копій дадаўся абраз Маці Божай Брэсцкай і, у апошні момант, гродзенская Маці Божая Кангрэгацкая.

Чытаць цалкам: “Я хацела б убачыць свае працы чужымі вачамі”

 

Верная ажно па крыж

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Хрысціянская традыцыя паказвае нам Марыю Магдалену як асобу, якая каецца.
Некалькі гадоў таму – а дакладней, у 2016 годзе – успамін св. Марыі Магдалены быў узведзены да рангу свята. Для нас гэта важнае накіраванне і падказка, каб у святой шукаць асаблівы ўзор хрысціянскага жыцця. Часцей за ўсё Марыя Магдалена паказваецца як апосталка апосталаў і весніца ўваскрасення.

Чытаць цалкам: Верная ажно па крыж

 

Ад Беларусі да Швейцарыі. Ці спраўджваецца паўсюднасць Касцёла?

Актуальна - З жыцця Касцёла

Гродзенка пра досвед практыкі веры ў Швейцарыі.
Касцёл ахоплівае ўвесь свет, нездарма называючыся паўсюдным. А як выглядае гэтая паўсюднасць на практыцы? Ці сапраўды, дзе б ты ні быў, варта толькі адшукаць мясцовы каталіцкі храм – і ты нібы апынешся дома? Адчуеш той самы пах, пачуеш тыя ж словы, прасякнешся той самай атмасферай, трапіш у абдымкі любячага Айца…
    Пра адметнасці Касцёла на чужбіне разважаем з Марыкай Старановіч, верніцай з гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці, якая апошнія некалькі месяцаў працавала ў Швейцарыі.

Чытаць цалкам: Ад Беларусі да Швейцарыі. Ці спраўджваецца паўсюднасць Касцёла?

 

Прыватная пачаткова школа “Святло ведаў” у Мінску

Актуальна - З жыцця Касцёла

Запрашаем вучняў 2–4 класаў.
Акрамя стандартнай праграмы беларускамоўнай гімназіі, нашы вучні наведваюць пашыраную сетку дадатковых заняткаў:
    • англійская мова;
    • тэатральнае майстэрства;
    • асновы экалогіі;
    • асновы інфарматыкі;
    • хор. 

Чытаць цалкам: Прыватная пачаткова школа “Святло ведаў” у Мінску

 

Біскупы з Гродна прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях Маці Божай Будслаўскай

Актуальна - З жыцця Касцёла

2–3 ліпеня ў Будславе адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай. Сёлета з-за нядаўняга пажару базіліка была зачынена, а цудадзейны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі быў змешчаны на палявым алтары, каб усе пілігрымы мелі магчымасць ушанаваць яго і прадставіць Маці Божай свае просьбы.
У галоўнай св. Імшы, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, удзельнічалі таксама іерархі з Гродна: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч i Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. На Эўхарыстыі прысутнічалі некалькі тысяч вернікаў з усёй Беларусі і з-за мяжы.

Чытаць цалкам: Біскупы з Гродна прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях Маці Божай Будслаўскай

 

Старонка 23 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.