ГРОДНА
Панядзелак,
24 чэрвеня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Парафіяльны касцёл св. Міхала і былы кляштар дамініканцаў

Гісторыя - Парафіі і святыні

Дэканат Навагрудак
Першай фундацыяй на карысць дамініканцаў у Навагрудку лічыцца фундуш вялікага князя ВКЛ Гедыміна, другой – ахвяраванне Самуіла Цеханоўскага. Пры Гедыміне, г.зн. у першай трэці XIV ст., ад навагрудскага кляштара дзейнічаў філіяльны касцёл у Любчы. У 1468 г. на капітуле ордэна было вырашана выслаць братоў прапаведнікаў у Навагрудак. Але ў XVI ст. у гістарычных крыніцах пакуль не знойдзена звестак аб дзейнасці дамініканцаў у Навагрудку.
    Кляштар ордэна ў горадзе фундаваны ў 1624 г. Крыштафам Хадкевічам, канюшым ВКЛ, на купленых ім пляцах ва ўсходняй частцы рынкавай плошчы, на рагу паміж вул. Слонімскай (па галоўным фасадзе касцёла, цяпер вул. Міцкевіча) і Яўрэйскай (цяпер Савецкая).

Чытаць цалкам: Парафіяльны касцёл св. Міхала і былы кляштар дамініканцаў

 

У чым мая вера? (23)

Роздум - Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала teologia.pl
    У сапраўднай веры можна адрозніць два важныя аспекты: поўная пакорнасць Богу як Асобе і прыняцце аб’яўленай Ім праўды (параўн. Дэкларацыя “Dominus Iesus”, 7). Вера, такім чынам, з’яўляецца прыняццем асабовага Бога, верай Яму, даверам, прызнаннем Яго найважнейшым аўтарытэтам у сваім жыцці. Гэтая пакорнасць асабоваму Богу-Любові праяўляецца, між іншым, у малітоўным кантактаванні з Ім. Веруючы чалавек верыць Айцу Нябеснаму, захоўвае Яго запаведзі, выконвае Яго волю, перакананы, што Бог хоча толькі яго шчасця.
   

Чытаць цалкам: У чым мая вера? (23)

 

З Марыяй у новы навучальны год

Роздум - На шляху да святасці

15 верасня адбылася пешая пілігрымка дзяцей і моладзі з горада над Нёманам і яго ваколіц да санктуарыя Маці Божай Яснагорскай на Узгорку Надзеі, які знаходзіцца ў Капцёўцы. Пілігрымка прайшла пад дэвізам “З Марыяй у новы навучальны год”.
Дарога займала адзін дзень і распа­чыналася ранішняй Эўхарыстыяй, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). “Паглынайце ўсё тое, што дапамагае вам быць мудрымі людзьмі, якія клапоцяцца аб дабры іншага чалавека, – заахвоціў сабраных дзяцей і моладзь біскуп Кашкевіч. – Не дайце сябе падмануць злу і ілюзіям гэтага свету. Праз удзел у сістэматычнай катэхізацыі старайцеся дасягнуць адзінства з Панам Богам і з вашымі аднагодкамі. З радасцю ў сэрцы пазнавайце Божыя праўды і таямніцы на занятках рэлігіі і катэхезе. Чым больш вы пазнаеце Пана, тым больш мудрымі і радаснымі людзьмі вы станеце”.
    Біскуп Гродзенскі падзя­каваў усім настаўнікам, катэхетам, выхавальнікам і сем’ям за выхаванне дзяцей у каталіцкай веры, за перадачу ведаў і жыццёвай мудрасці. Іерарх пажадаў, каб новы школьны і катэхетычны год быў багатым на новыя ўражанні, а таксама стаў узрастаннем у мудрасці і веры.

Чытаць цалкам: З Марыяй у новы навучальны год

 

Слова для Жыцця (55)

Актуальна - Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    Сёння я яшчэ раз звяртаюся да вобраза Касцёла як маці. Мне вельмі падабаецца гэты вобраз, бо мне здаецца, што ён гаворыць нам не толькі пра тое, які Касцёл ёсць, але і пра тое, да якога аблічча гэты наш Касцёл павінен імкнуцца. Я задумваюся: што робіць маці?
    Перш за ўсё, яна вучыць нас імкненню ў жыцці, вучыць, каб мы маглі добра прайсці праз жыццё, умее накіраваць дзяцей, стараецца заўсёды паказваць правільную жыццёвую дарогу, каб мы развіваліся і станавіліся дарослымі. Яна робіць гэта пяшчотна, з ласкавасцю, з любоўю, робіць заўсёды: таксама і тады, калі стараецца выпрастаць нашу дарогу, бо мы трошкі губляемся ў жыцці, або выбіраем дарогі, якія вядуць да абрыва. Маці ведае, што важна, каб дзіця прайшло праз жыццё; яна навучылася гэтаму не з кніжак, а са свайго сэрца. Цэлы свет матуль – гэта іх сэрца. Гэта там яны вучацца весці дзяцей. Гэта цудоўна.
    Касцёл робіць тое самае – накіроўвае нашае жыццё, навучае нас, каб мы ішлі ў правільным напрамку. Давайце падумаем аб дзесяці запаведзях: яны ўказваюць нам дарогу, якую мы павінны прайсці, каб пасталець, каб мець пэўныя арыенціры ў нашых паводзінах.
Фрагмент выказвання падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, паводле papież.wiara.pl

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (55)

 

“Калі вы штосьці робіце, рабіце гэта салідна!”

Актуальна - З жыцця Касцёла

А. Юзаф Аўгустын SJНекалькі дзён таму Гродзенскую дыяцэзію наведаў манах езуіт а. Юзаф Аўгустын, вядомы польскі прапаведнік, аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў пра хрысціянскае выхаванне. На працягу некалькіх дзён шаноўны госць праводзіў духоўныя практыкаванні для кандыдатаў да святарства і будучых святароў. Айцец Юзаф таксама ахвотна згадзіўся распавесці нам пра тое, чым з’яўляецца інтымнасць ва ўзаемаадносінах з Езусам Хрыстом, пра сучасныя праблемы ў выхаванні, святарскі цэлібат і некаторыя іншыя рэчы.
- Айцец Юзаф, скажыце, калі ласка, як здарылася, што Вы апынуліся ў Беларусі?
- У Беларусі я ўпершыню. Мяне запрасілі выхавацелі Гродзенскай духоўнай семінарыі, каб я правёў для іх навучэнцаў духоўныя практыкаванні на пачатку новага навучальнага года. Акрамя гэтага, мяне папрасілі правесці рэкалекцыі для святароў дыяцэзіі.

Чытаць цалкам: “Калі вы штосьці робіце, рабіце гэта салідна!”

 

“Мы ўсебакова рыхтуем маладых святароў да душпастарскай працы”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Кс. пралат Юзаф Станеўскі“Я поруч з Езусам, бо Ён мяне паклікаў” – так чытаюць сваё пакліканне 36 алюмнаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія распачалі чарговы навучальны год. Аб падрыхтоўцы алюмнаў да апостальскай паслугі, а таксама аб сталенні да дару святарства – у размове з ксяндзом пралатам Юзафам Станеўскім, рэктарам Гродзенскай ВДС.
- Ксёндз Рэктар, якія яны – маладыя людзі, што прыходзяць сёння ў семінарыю, і якія задачы ставіць перад сабой Гродзенская ВДС у сувязі з тым, што сённяшнія клерыкі – гэта так званае пакаленне онлайн?
   - Бясспрэчна, сённяшні чалавек – гэта дзіця дадзенага грамадства, дадзенай культуры, бо ўвесь свет не стаіць на месцы, ён ідзе наперад. Якімі з’яўляюцца сённяшнія алюмны? Безумоўна, яны з’яўляюцца дзецьмі свайго пакалення. Як і ўсе маладыя людзі, яны актыўныя, поўныя надзеі, радасці, планаў, хочуць быць выключнымі, а таму знаходзяцца ў пошуку, але адначасова застаюцца адкрытымі на свет, шчырымі і поўнымі энтузіязму. Наша задача – надаць кірунак іх сіле, энергіі, здольнасцям, юнацкім планам і жаданням. Калі маладыя людзі прымуць план, які Стварыцель мае для іх, калі ім удасца паставіць на адной сцежцы як Божыя, так і людскія жаданні, то ў будучыні яны будуць добрымі святарамі і душпастарамі.

Чытаць цалкам: “Мы ўсебакова рыхтуем маладых святароў да душпастарскай працы”

 

Варта ведаць (10)

Актуальна - Варта ведаць

Пешшу з Польшчы ў Руанду
   Польскі пілігрым прайшоў 14 краін. Пасля вандроўкі, якая доўжылася амаль год, ён дайшоў да Кібеха, адзінага месца прызнаных Касцёлам марыйных аб’яўленняў у Афрыцы. Пятру Хаміцкаму, прад­прымальніку з Варшавы, 33 гады. Ён вырушыў у дарогу пасля таго, як падчас візіту ў Гетшвалдзе натрапіў на кнігу пра аб’яўленні на Чорным кантыненце. Ён пілігрымаваў, каб абвяшчаць пасланне супакою Маці Божай. “Я пераадолеў пешшу 6200 кіламетраў, 2400 з якіх прыпадаюць на Чорны кантынент. Я дабраўся да стоп Маці Божай з вялікім супакоем у сэрцы і радасцю, бо на працягу амаль цэлага мінулага года, дзень у дзень, я разважаў Яе пасланне і прагнуў дабрацца да Кібеха”, – сказаў польскі пілігрым. Пасля таго, як дабраўся на месца, Пётр Хаміцкі маліўся ў месцы марыйных аб’яўленняў. Ён таксама размаўляў з Наталі, якая жыве ў Кібеха, – адной з трох дзяўчат, якой больш за трыццаць гадоў таму аб’явілася Маці Слова.

Ekai.pl

Чытаць цалкам: Варта ведаць (10)

 

З каталіцкага друку (54)

Актуальна - Прэса

Славакі маршыравалі для жыцця
Сёлетняя еўрапейская сталіца культуры, славацкі горад Кошыцэ, стала Горадам культуры жыцця. Вуліцамі гэтага горада прайшоў Нацыянальны марш жыцця. Гэта было найбольшае ў Славакіі грамадскае і публічнае сведчанне на карысць культуры жыцця.
    Марш быў рэакцыяй на сістэ­матычныя дзеянні, што пагражаюць годнасці чалавечага жыцця і сям’і, якая апіраецца на саюз мужчыны і жанчыны. Гэта перасцярога перад уваходжаннем у законную сілу дэструктыўных для сям’і і грамадства ідэалогій, хаця б такіх, як гендэрная ідэалогія. Гэтая падзея доўга і старанна рых­тавалася мясцовымі рухамі “Pro life”, сабранымі ў нацыянальны Форум жыцця. Яе поўнасцю падтрымаў славацкі епіскапат і іншыя хрысціянскія Касцёлы.
    “Гэта падзея, якая аб’ядноўвае мноства людзей вакол адзінай справы – абароны чалавечага жыцця з хвіліны зачацця ажно да натуральнай смерці, абароны самых слабых: тых, якія знаходзяцца ва ўлонні маці, а таксама няпаўнаспраўных і старэйшых людзей, – падкрэсліваюць арганізатары маршу. – Гэта моцны калектыўны і публічна выражаны заклік, адрасаваны адказным за стварэнне закону і тым, хто мае ўладу ў дзяржаве. Гэта яны адказныя за юрыдычную абарону асноўных каштоўнасцей насуперак тэндэнцыям і націскам, якія плывуць з Еўропы і свету”.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (54)

 

“Школа сямейнага жыцця” запрашае на курсы ў Гродне

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Школа сямейнага жыцця” накіравана на падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў сямейных кансультацыях. Навучанне распачынаецца 26 кастрычніка 2013 г. а 9-й гадзіне. Заняткі будуць праходзіць па адрасе: Гродна, вул. Курчатава, 20 (мікрараён Дзевятоўка).
    У праграме курсa – прадметы з галіны псіхалогіі, тэалогіі, этыкі, метады распазнавання плоднасці, а таксама практычныя заняткі. У курсе могуць прымаць удзел прадстаўнікі розных канфесій, а таксама няверуючыя, зацікаўленыя дабром сям’і. “Школа...” трывае 3 гады, лекцыі будуць адбывацца раз на месяц (субота і нядзеля да абеду).

Чытаць цалкам: “Школа сямейнага жыцця” запрашае на курсы ў Гродне

 

Праграма сустрэч Душпастарства працуючай і студэнцкай моладзі “OPEN”

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Пасля кароткага летняга перапынку пачаліся сустрэчы Душпастарства “OPEN”. Ніжэй прапануем Вашай увазе план гэтых сустрэч і запрашаем да актыўнага ўдзелу у іх.
   
    3 кастрычніка (чацвер)
    19.15 – св. Імша
    20.00 – сустрэча на тэму “Моладзевые рухі: Вінаграднік, Аазіс”
   
    10 кастрычніка (чацвер)
    19.15 – св. Імша
    20.00 – сустрэча на тэму “Марыйныя дагматы”
   
    12 кастрычніка (субота)
    19.00 – св. Імша
    20.00 – супольны Ружанец моладзі Гродна праз скайп напярэданні аддання сусвету папам Францішкам Беззаганнаму Сэрцу Маці Божай

Чытаць цалкам: Праграма сустрэч Душпастарства працуючай і студэнцкай моладзі “OPEN”

 

Сетка граху. Уводзіны

Роздум - Сетка граху

Вольга Пінкевіч,  аўтар рубрыкіРозум ніколі не лічыўся недахопам, але ў адзінстве з адсутнасцю любові ён нараджае самага першага злачынцу свету – самога д’ябла.
    Нас заўсёды вучылі, што д’ябал – стварэнне разумнае і хітрае. Ён сочыць за кожным нашым крокам, бачыць кожную нашу памылку, ведае кожнае наша слабое месца, кожны недахоп. Мы – яго любімая гульня, а нашыя душы – самы пажаданы выйгрыш. Быццам драпежны павук, д’ябал умела расстаўляе сетку, у якую мы лёгка трапляем. І здаёмся. Бо лічым, што з яе немагчыма вызваліцца.
    Д’ябальскае павуцінне – гэта грахі. Грахі і спакусы. Кожны вузялок гэтай чортавай сеткі – новы грэх, які трымае нас усё мацней. І дастаткова зачапіць хоць краем сэрца нават вузялок з гэтай павуціны, як д’ябал-павук пачынае старанна аплятаць і нашыя думкі, і нашыя сэрцы, і ўсё нашае жыццё.

Чытаць цалкам: Сетка граху. Уводзіны

 

В церковь, будто на расстрел

Роздум - На шляху да святасці

“Никогда не будьте грустными! Христианин никогда не может быть грустным! Не поддавайтесь унылости! Наша радость исходит не из владения многими вещами, но из встречи с Личностью – Иисусом, который находится среди нас; она исходит из того, что мы знаем: если мы с Ним, мы никогда не одиноки... В этом заключается наша радость, надежда, которую вы должны вносить в наш мир”.
Папа Франциск
Есть в церкви порядки, которые мне очень не нравятся. В частности, непомерная и даже пугающая серьезность части верующих людей вызывает во мне протест. Быть серьезным, «без шуточек» и непрестанно плачущим о своих грехах считается для них важной составляющей церковного благочестия, без которой, вроде как, все пропало.
    Некоторые и аргументы «железные» выдвигают: «Христос никогда не смеялся. Евангелие об этом ничего не говорит, а значит и нам нужно воздерживаться от зубоскальства». Да, с этим не поспоришь. Действительно, в Евангелии нет мест, описывающих смеющегося Христа. Но вот я читаю о посещении Иисусом свадьбы в Кане Галилейской и не могу представить, чтобы это посещение было без веселья, песен и даже, может быть, без танцев. Как такое может быть? Разве может Человек, превративший воду в вино (после того, как все изрядно уже выпили), не одобрять веселого состояния людей? Вино ведь для того и нужно на свадьбе, чтобы веселее было.

Чытаць цалкам: В церковь, будто на расстрел

 

Старонка 203 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  191

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.