|
ГРОДНА
Панядзелак,
03 лістапада 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Сям’я не мае межаў
Роздум - На шляху да святасці
Чатыры гады таму я выехала вучыцца ў Польшчу. Аб тым, што адчувала ў першыя дні, прыпамінаюць толькі нататкі ў тэлефоне: разгубленасць сярод вялізнай Варшавы, самотнасць і страх самастойнасці. †Ці можна католіку займацца ёгай?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
У разуменні сучаснага еўрапейца ёга, як правіла, азначае шэраг фізічных практыкаванняў і палажэнняў цела, якія ствараюць пачуццё добрага самаадчування, унутранага спакою і гармоніі, а таксама служаць для захавання цялеснай маладосці і здароўя. †З каталіцкіх СМІ Беларусі (22)
Актуальна - Прэса
Арыгінальныя фрэскавыя роспісы, якім можа быць больш за 400 гадоў, былі адкрыты рэстаўратарамі на галоўным фасадзе касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.Святыня была ўзведзена ў 1587–1593 гадах па праекце італьянскага архітэктара езуіта Яна Марыі Бэрнардоні з фундацыі князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Нясвіжскі касцёл стаў першым значным помнікам архітэктуры ранняга барока на тэрыторыі Усходняй Еўропы, у якім яшчэ захаваліся пэўныя рэнесансныя рысы.
Як паведаміў пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы кс. канонік Пётр Шарко, дэкан Нясвіжскі, рэстаўрацыя пакуль працягваецца. Працы па аднаўленні фасадаў пярліны беларускай сакральнай архітэктуры плануецца завяршыць у наступным годзе. †
Бедныя сярод нас
Актуальна - Слова рэдактара
Касцёл павінен распазнаваць знакі часу і адносна іх выконваць свае заданні, якія выражаюць яго ўнутраную прыроду. Да галоўных задач Касцёла адносяцца прапаведаванне Божага слова, цэлебрацыя сакрамантаў і служэнне любові. Бясспрэчным знакам часу з,яўляецца пантыфікат Папы з Буэнас-Айрэса, які, прымаючы ўпершыню за гісторыю папства імя бедняка з Асізі, указаў на прыярытэт свайго пантыфікату – пераважную любоў да бедных. Гэта адначасова ўказанне на тое, якім павінен быць прыярытэт усяго Касцёла. †
“Бедныя – гэта вашы спадары”
Актуальна - З жыцця Касцёла
Charité [шарітэ]… Слова шамаціць і нібы атуляе. Нездарма ў перакладзе з французскай мовы яно азначае “міласэрнасць”. Справам міласэрнасці і служыць супольнасць сясцёр св. Вінцэнта дэ Поля – шарыткі. У Беларусі манахіні нясуць паслугу ўжо 30 гадоў. Пра сутнасць бяды і процідзеянне ёй распавядае сястра шарытка Юлія Новікава.– Згодна. Можна прайсціся па Мінску і нікога не заўважыць. Часам сустрэнеш бяздомнага ў цэнтры горада ці на вакзале. Ведаю, што ў сталіцы ёсць начлежка, дзе чалавек без жылля можа правесці ноч, і сталовая для бедных. Апошнюю, дарэчы, утрымліваюць пратэстанты. Аднак ці арганізавана на дзяржаўным узроўні нейкая дапамога для чалавека, каб ён мог выйсці са складанага становішча? Хіба не. †
Марыя вядзе да Хрыста
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, прыпадае на 16 лістапада.Урачыстасць Усіх Святых і Задушкі
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Традыцыйна ў першыя дні лістапада вернікі наведалі могілкі, каб памаліцца за сваіх памерлых блізкіх. Яны таксама мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст, што з’яўляецца адным з самых каштоўных дароў, якія жывы чалавек можа ахвяраваць за памерлых.Свой сярод святых
Роздум - На шляху да святасці
12 лістапада ўспамінаем св. Язафата Кунцэвіча, былога арцыбіскупа Полацкага і галоўнага заступніка Віцебскай дыяцэзіі.Юра
Роздум - На шляху да святасці
Сваё хрысціянскае жыццё ў Каталіцкім Касцёле я пачаў 12 лістапада 2000 года. Сусед Юра запрасіў мяне ў падарожжа ў Віцебск і Полацк. У маім жыцці было не так шмат падарожжаў, таму з задавальненнем паехаў. І аказалася, што гэта была не проста паездка, а пілігрымка грэка-католікаў на свята св. Язафата Кунцэвіча. Цудоўна! Пасля пілігрымкі я стаў хадзіць на службы. І, пабачыўшы, што мне цікава ў Касцёле, Юра сказаў: “Зробім з цябе скаўта!”. Я стаў Акелам і займаўся ваўчанятамі. Так жыццё і пацякло: мы з Юрам разам ездзілі ў касцёл, прыслужвалі, наведвалі розныя мерапрыемствы, хадзілі на хор. Гэта быў вельмі насычаны і цікавы час. †
Што такое сямейная медыяцыя і як яна можа дапамагчы сужэнствам
Роздум - На шляху да святасці
Паводле даных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 2011 годзе Беларусь – краіна далёка не самая вялікая па колькасці насельніцтва – займала другое месца ў свеце па колькасці разводаў. На першым месцы знаходзілася Расія, на трэцім – Латвія. Па статыстыцы Белстата, у 2020 годзе ў нашай краіне зарэгістравана 50 384 шлюбы, разводаў жа – 35 144. У 2011 годзе ажанілася 86 785 пар, а развялося 38 584. Колькасць насельніцтва ў краіне ў абодва гэтых года была вельмі падобная.Зыходзячы з таго, што сям’я – важная частка грамадства, даныя прымушаюць задумацца. Чаму людзі, якія жадалі быць разам, кахалі адзін аднаго, разыходзяцца?
Мікалай Хацяновіч у сферы сямейнай медыяцыі працуе ад пачатку існавання гэтай галіны ў Беларусі. Двойчы – у 2016 і 2017 гадах – мінскі Цэнтр медыяцыі і перамоў прызнаваў яго Медыятарам года.
Эксперт распавёў, як і чым медыятар можа дапамагчы ў вырашэнні спрэчак, чаму парам цяжка будаваць зносіны, а таксама падзяліўся некалькімі каштоўнымі лайфхакамі па будаванні неканфліктнай камунікацыі. †
Чытаць цалкам: Што такое сямейная медыяцыя і як яна можа дапамагчы сужэнствам
З каталіцкіх СМІ Беларусі (21)
Актуальна - Прэса
Імшы на беларускай мове ў Маскве збіраюць усё больш удзельнікаў. Вернікі звычайна моляцца ў капліцы францішканскага кляштара. Падчас апошняй св. Імшы беларускія католікі расійскай сталіцы разважалі над Евангеллем паводле Марка пра аздараўленне сляпога Бартымэя. Актуальныя падзеі ў свеце і на Бацькаўшчыне паказваюць, куды вядзе слепата: не фізічная, а духоўная. Чалавеку без сустрэчы з Хрыстом не ўдасца аздаравіцца ад духоўнай слепаты, каб супрацьстаяць спакусам улады, узбагачэння, цялесных задавальненняў. Гісторыя Бартымэя – гэта прыклад галоўнай сустрэчы ў жыцці для кожнага з нас: не варта яе адкладаць на іншы, “больш зручны” час. Не трэба таксама звяртаць увагу на меркаванні іншых і паддавацца страху перамен. На заканчэнне св. Імшы ўдзельнікі ўзнеслі малітву за Беларусь. †Паўсюдны Касцёл (26)
Актуальна - Варта ведаць

† Канада. Міністр адукацыі краіны абвясціў, што ўрокі этыкі і рэлігійнай культуры будуць заменены новым прадметам – “Культура і ідэнтычнасць Квебека”. Супольнасць каталіцкіх біскупаў Квебека раскрытыкавала запланаваную змену і выказала меркаванне, што гэта непазбежна прывядзе да большага няведання рэлігійных пытанняў, якое, у сваю чаргу, можа выклікаць рызыку ўзмацнення забабонаў і павелічэння сацыяльнай палярызацыі, а не “дапамагчы вучням пазнаваць адзін аднаго і імкнуцца да агульнага дабра”. Біскупы просяць улады знайсці месца для рэлігійнай культуры ў новым прадмеце, праграма якога яшчэ не распрацавана. Змена павінна ўступіць у сілу восенню наступнага года.
Наступныя артыкулы...
Старонка 18 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 59 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





