|
ГРОДНА
Панядзелак,
03 лістапада 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Перадаць Добрую Навіну свайму дзіцяці
Роздум - На шляху да святасці
Я бываў на розных сустрэчах, дзе ў якасці задання казалі знайсці ў сабе 5 цнот і 5 рэчаў, якія хочацца выправіць. Рэдка хто з удзельнікаў мог знайсці адказ пра свае цноты. А вось пра тое, што выправіць – лёгка. Хіба што большасці з нас лягчэй заўважаць у сабе дрэннае, чым добрае. І, як звычайна, гэтая асаблівасць сягае каранямі ў дзяцінства, калі дзіцю кажуць, што ён зрабіў штосьці не так, але мала адзначаюць, што ён робіць правільна і добра. †
(Амаль) містычная гісторыя на Божае Нараджэнне
Роздум - На шляху да святасці
Час Божага Нараджэння нездарма лічыцца чароўным: нават самыя звычайныя моманты жыцця становяцца прасторай для сустрэчы з Богам. Гатаванне на вігілійны стол, напрыклад, пераўтвараецца ва ўспамін дванаццаці пакаленняў Ізраэля, што чакалі прышэсця Збаўцы, ці ўсведамленне, што кожная наша вячэра (асабліва тая, званая Літургіяй), трымаецца на фундаменце з дванаццаці апостальскіх цаглін.Раз ці два дагэтуль узгадаў падчас казання на святы і адправіў у “архіў” памяці, каб захаваць у галаве месца на новыя неверагодныя гісторыі. Аднак не так даўно Ангеліна са “Слова Жыцця” звярнулася да мяне з пытаннем, ці не мог бы распавесці чытачам што-небудзь незвычайнае са свайго досведу Божага Нараджэння. А я, узгадаўшы вось гэтую гісторыю, даў згоду, сам сабе здзівіўшыся. †
Чытаць цалкам: (Амаль) містычная гісторыя на Божае Нараджэнне
Як зразумець, што ў табе жыве злы дух? Ці дапамагае абрад экзарцызму кожнаму?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Напачатку трэба крыху прыгадаць дзеянні злога духа. Першае – гэта спакуса. Спакусы бываюць у кожнага. Можна адрозніць натуральныя спакусы і тыя, што паходзяць ад д’ябла. Натуральныя звязаны з нашай слабасцю, калі, напрыклад, парушаем пост, але пры гэтым разумеем, што паступаем дрэнна. Калі ж мы не змагаемся са слабасцямі, не каемся і пастаянна жывём у такім стане, то рызыкуем упусціць у сваю душу злога духа. †Чытаць цалкам: Як зразумець, што ў табе жыве злы дух? Ці дапамагае абрад экзарцызму кожнаму?
Зрабіць Каляды шчаслівымі
Актуальна - Слова рэдактара
Падчас надыходзячых свят Божага Нараджэння нас, напэўна, чакае шмат розных сустрэч і нагод, каб наведаць асабліва блізкіх нам асоб.Бэтлеемскія пастухі хочуць паказаць, што сапраўды добрымі, радаснымі і павучальнымі з,яўляюцца ў нашым жыцці сустрэчы, на якія мы ідзём разам з Езусам. Так, як гэта зрабілі яны, пакідаючы ўбогую стайню, забіраючы Езуса ў сваіх сэрцах. †
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!
Актуальна - Пастырскае Слова
“Слова сталася целам і пасялілася між намі”.Ян 1, 14
Чытаць цалкам: Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!
“Ніколі не думаў, што парафія можа так глыбока запасці ў сэрца святара”. Калядная гутарка з вясковым плябанам
Актуальна - Інтэрв'ю
Для значнай колькасці беларусаў вёска з’яўляецца крыніцай самых трапяткіх успамінаў. Святочны стол у гэтым “ландшафце” займае не апошнюю ролю. На жаль, святкаванні ў вясковых хатах малеюць, старэйшае пакаленне адыходзіць, а моладзь гуртуецца вакол гарадоў. Аднак ёсць дні, калі колькасць жыхароў вёсак павялічваецца ў разы. Напрыклад, калі “горад” едзе на каляду да сваіх. Пра гэта размаўляем з навадворскім пробашчам кс. Юрыем Кузьмічам. †Дзівосная існасць батлеек
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
У кнізе цудоўна адлюстравана Паўсюднасць Касцёла, бо на фота Дзіцятка Езус прадстае то ў вігваме, то чарнаскуры, то пра народнасць батлейкі сведчыць характэрны матэрыял, з якога яна выраблена. Толькі пасыл застаецца нязменным: прышэсце Хрыста ў кожным закуточку і незалежна ад абставін.Прыведзеныя ніжэй батлейкі не маюць гістарычный каштоўнасці, выключна мастацкую, бо паўсталі ў сучаснасці.
Святы і мінімалізм: кропка судакранання
Роздум - Экалагічная цнота
Надыходзіць час свят. Якія б яны ні былі – рэлігійныя, асабістыя, сямейныя, гарадскія, нацыянальныя, міжнародныя, – рэкламшчыкі заклікаюць: “Пара дарыць падарункі!”. Бясконцае спажыванне і сутнасць саміх свят ніяк не звязаны. Разбярэмся, якія падарункі самыя лепшыя для акружаючых. Прыўнясём у сваё жыццё разумны мінімалізм для максімальнага задавальнення.†Механізмы сужэнскай здрады
Роздум - Дапамагчы добрай радай

Паўсюдны Касцёл (29)
Актуальна - Варта ведаць

† Нідэрланды. У каталіцкай базіліцы св. Мікалая ў Амстэрдаме адбылося ўрачыстае ўскладанне рэліквій св. біскупа Мікалая. Кавалак рабра святога раней амаль тысячу гадоў знаходзіўся ў валоданні абацтва Эгмонд на захадзе Нідэрландаў. Незвычайная цырымонія пачалася ў цудоўнай базіліцы, размешчанай недалёка ад Цэнтральнага вакзала ў сталіцы краіны. Ва ўрачыстасці прыняў удзел біскуп Ян Хендрыкс з дыяцэзіі Гарлем-Амстэрдам. У сувязі з пандэміяй на набажэнстве прысутнічала сто чалавек. Аднак яго можна было паглядзець у прамым эфіры праз інтэрнэт.
Дзень, калі ўсе дарогі вядуць дадому
Роздум - На шляху да святасці
У гэты дзень на ўвесь дом пахнуць карп, вушкі з макам і ялінка. У вялікім пакоі стаіць стол з белым абрусам, а на ім аплатка ды свечка, і абавязкова граюць традыцыйныя польскія калядкі, якія пачынае спяваць кожны, хто ўваходзіць у хату. Гэта незвычайны вечар, якога чакаеш кожны год і які заўсёды асаблівы. †Яслі, пячора і неба як сімвал блізкасці Бога да чалавека
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
“Цудоўны знак бэтлеемскіх ясляў, такі дарагі хрысціянскаму народу, заўсёды абуджае захапленне і здзіўленне”.Апостальскі ліст “Admirabile signum” Святога Айца Францішка
Чытаць цалкам: Яслі, пячора і неба як сімвал блізкасці Бога да чалавека
Наступныя артыкулы...
Старонка 15 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 59 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





