ГРОДНА
Нядзеля,
29 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Імкнуцца да ўзаемаразумення

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
    Вітаю чытачоў моладзевай рубрыкі “На скрыжаванні”. У сённяшнім нумары мы з Вамі паразважаем пра сілу адзінства, блізкасць перакананняў і такі неабходны кампраміс. Задумаемся, чаму цяжка быць салідарным і дзе шукаць узаемаразумення.
   Наперад з Богам!

    ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ:
    “Няхай кожны чалавек слухае з ахвотай, але не будзе ахвочы да размоў” (Як 1, 19)
   У Бібліі ясна падкрэсліваецца, што людзі могуць шмат гаварыць, але не чуць адзін аднаго. Там жа знаходзіцца падказка: неабходна больш слухаць, разважаць і толькі пасля выказвацца. Важна мець шчырае і чулае сэрца. І тады нашмат больш шансаў дасягнуць з бліжнімі ўзаемаразумення, якое заснавана на сардэчнасці.

Чытаць цалкам: Імкнуцца да ўзаемаразумення

 

Як Касцёл ставіцца да крэмацыі?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Касцёл аддае перавагу пахаванню цел, хоць і крэмацыю не адмаўляе. Патрабуе захоўвання праху ў святым месцы, забараняючы яго развейванне – чытаем у інструкцыі “Ad resurgendum cum Christo”, якую 25 кастрычніка бягучага года апублікавала ў Ватыкане Кангрэгацыя веравучэння. У дакуменце ўзгадваецца, што ўжо больш за паўстагоддзя Касцёл дазваляе крэмацыю астанкаў пры ўмове, што “гэты выбар не быў прадыктаваны воляй адмаўлення ад хрысціянскіх дагматаў, сектанцкім духам або нянавісцю да каталіцкай рэлігіі і Касцёла” (п. 1).
    Пахаванне – найбольш адпаведная форма выражэння веры і надзеі ва ўваскрашэнне цела, якая адначасова падкрэслівае яго годнасць. Паводле ватыканскай інструкцыі, “Касцёл не можа дазволіць паставы і абрады, якія прадугледжваюць няправільнае стаўленне адносна смерці, што ўспрымаецца як канчатковае знікненне асобы або яе зліццё з маці-прыродай ці сусветам, як этап у працэсе рэінкарнацыі або канчатковае вызваленне з «турмы» цела” (п. 3). У дакуменце дадаецца, што пахаванне на могілках ці ў іншым святым месцы асабліва адпавядае спачуванню “паколькі такім чынам аказваецца большая пашана памерлым” (п. 4). Касцёл прызнае гэта ўчынкам міласэрнасці. Такі спосаб спрыяе памяці і малітве аб памерлых з боку сям’і і ўсёй хрысціянскай супольнасці.

Чытаць цалкам: Як Касцёл ставіцца да крэмацыі?

 

Чаму людзі паміраюць, а не жывуць вечна?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Паміраюць не толькі людзі. Свет уладкаваны так, што ўсё калі-небудзь знікае: жывёлы, расліны, такія нябесныя целы, як зоркі. У канцы свайго шляху яны перастаюць існаваць, выбухаючы або згасаючы.
    Хрысціяне вераць, што ў людзей пасля смерці пачынаецца вечнае жыццё. І калі яны робяць дабро і жывуць сумленна, то пасля зямной вандроўкі іх душа трапляе на нябёсы, дзе не бывае ні гора, ні пакут. Такое жыццё называюць вечным шчасцем.
    А зараз уяві на хвілінку, што раптам Табе падарылі несмяротнасць. І што тады будзеш мець 100, 200, 500 і нават больш гадоў. Ці не захочаш Ты сталець, расці? У адваротным выпадку можна назаўжды застацца сямігадовым або дзесяцігадовым дзіцём, вучыцца ў адным і тым жа класе, праходзіць адну і тую ж праграму. Напэўна, гэтага зусім не хочацца. Таму Бог і зладзіў усё самым мудрым чынам.

Чытаць цалкам: Чаму людзі паміраюць, а не жывуць вечна?

 

Па слядах Яна Паўла ІІ у Гродзенскай дыяцэзіі

Роздум - На шляху да святасці

22 кастрычніка прыпадае літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, першага Папы славянскага паходжання. Гады яго пантыфікату (1978–2005) сталі самымі яркімі ў амаль двухтысячагадовай гісторыі Касцёла. Святы Айцец здзейсніў неймаверную для кіраўніка царквы колькасць замежных візітаў, дамогся прадстаўніцтва Ватыкана ў ААН. Выступаў супраць адмены цэлібату, абортаў і аднаполых шлюбаў. Яшчэ пры жыцці Пантыфік набыў вялікую папулярнасць і павагу ва ўсім свеце. У яго гонар у сотнях гарадоў розных краін былі названы вуліцы, універсітэты, школы, бальніцы... Які след Ян Павел ІІ пакінуў у Гродзенскай дыяцэзіі?
Некалькі гадоў таму ў Смаргоні паўстала парафіяльная супольнасць св. Яна Паўла ІІ. У 2014 годзе там быў асвечаны фундамент касцёла ў гонар святога. У мінулым годзе – капліца ў Цэнтральным раённым шпіталі ў Міхалішках. У Сапоцкіне і Макараўцах імем Яна Паўла ІІ названы вуліцы. У Васілішках і Войстаме святому пабудаваны помнікі. Існуе надзея, што помнік хутка можа з’явіцца і ў горадзе над Нёманам.
    На цэнтральнай плошчы ў Іўі ў 2012 годзе ўсталяваны памятны знак у гонар дружбы і адзінства рэлігій. Ён уяўляе сабой 4 велічныя стэлы з аркамі, прысвечаныя католікам, праваслаўным, мусульманам і юдэям. На каталіцкай арцы размешчана фігура Яна Паўла ІІ у папскім уборы з узнятай на бласлаўленне рукой. “Святы Айцец быў той асобай, якая яднала людзей. Таму менавіта яго фігуру змясцілі на помніку ў якасці запавету нашчадкам”, – заўважае пробашч іўеўскай парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла кс. Ян Гавецкі.

Чытаць цалкам: Па слядах Яна Паўла ІІ у Гродзенскай дыяцэзіі

 

Учынак для цела бліжняга. Суцяшаць вязняў

Роздум - Практыкаванні ў міласэрнасці

Мабыць, яны таксама хацелі шчасця, але, на жаль, згубіліся ў яго пошуках, сышлі з праведнага шляху. Магчыма, ніхто з блізкіх не растлумачыў, як яно выглядае, і людзі аступіліся, у пакаранне страціўшы волю. Але гэта не азначае канец! Учыненае зло ўказвае на падзенне, пасля якога трэба ўстаць і пакаяцца. І тое, што чалавек яшчэ жывы, гаворыць аб тым, што Бог дае час, каб выправіцца.
    Свет вязняў – гэта вобраз укрыжаваных жыццём людзей, якіх нельга пакідаць на волю лёсу. Дзесьці глыбока ў душы зняволеныя жывуць з перакананнем, што хтосьці адкрые на іх свае вочы і сэрца, не будзе ацэньваць, а падумае з міласэрнасцю. Некалі Ян Павел II дакладна заўважыў: “Кожны вязень, які адбывае пакаранне за ўчыненае злачынства, не перастаў быць чалавекам. І хоць на ім ляжыць цяжар слабасці, небяспекі і граху, а можа, нават настойлівае вяртанне да яго, усё ж ён не пазбаўлены той цудоўнай магчымасці, якой з’яўляецца навяртанне, выпраўленне”. Акружаючым варта разумець, што дрэнны не чалавек, а яго ўчынкі.

Чытаць цалкам: Учынак для цела бліжняга. Суцяшаць вязняў

 

Лямус пабрыгіцкага кляштара дачакаўся рэстаўрацыі

Гісторыя - Парафіі і святыні

Каб стаць прывабным турыстычным аб’ектам горада над Нёманам, унікальны помнік гаспадарчага і жыллёвага дойлідства будзе аднаўляцца цягам трох гадоў. Курыраваць рэстаўрацыю самай старой драўлянай пабудовы на тэрыторыі Беларусі будзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Як заўважаюць спецыялісты, галоўная задача – не нашкодзіць, а захаваць тое, што ёсць.
Без адзінага цвіка
    Драўляны лямус, размешчаны на тэрыторыі комплекса пабрыгіцкага кляштара ў Гродне, уяўляе сабой двухпавярховы будынак з балюстрадай і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны на бутавым падмурку ў традыцыях беларускага народнага дойлідства: з масіўных усечаных брусоў, без выкарыстання клямараў і металічных цвікоў.
    Да сённяшняга дня няма адзінага меркавання наконт дакладнай даты пабудовы гэтага помніка архітэктуры. Паводле некаторых крыніц, драўляны будынак быў узведзены ў 1630 годзе. Аднак, як зазначае кс. Антоній Грэмза, рэктар пабрыгіцкага касцёла, датаванне пабудовы лямуса першай паловай ХVII стагоддзя – яўнае перабольшванне. “Магчыма, гэтая лічба з’явілася па прычыне таго, што некаторыя даследчыкі звязалі будаўніцтва лямуса з будаўніцтвам самаго пабрыгіцкага кляштара, – гаворыць кс. Антоній. – Акурат на пачатку ХVII стагоддзя па запрашэнні маршалка ВКЛ Крыштафа Весялоўскага ў Гродна прыбылі першыя манахіні брыгіткі. Захаваліся звесткі з 1634 го- да, згодна з якімі сёстры жылі ў драўляным доме. Але гэта наўрад адна і тая ж пабудова”.

Чытаць цалкам: Лямус пабрыгіцкага кляштара дачакаўся рэстаўрацыі

 

Слова для Жыцця (125)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Учынкі міласэрнасці абуджаюць у нас патрэбу і здольнасць рабіць веру жывой і актыўнай праз дзеянне сваёй любові. Я перакананы, што праз гэтыя простыя штодзённыя жэсты мы можам здзейсніць сапраўдную культурную рэвалюцыю, як гэта было ў мінулым. Колькіх святых яшчэ сёння памятаюць не за рэалізаваныя вялікія справы, але дзякуючы любові, якую яны здольны былі сведчыць. Учынкі міласэрнасці з’яўляюцца рысамі аблічча Езуса Хрыста, які клапоціцца пра сваіх самых малых братоў, каб прынесці кожнаму пяшчоту і блізкасць Бога. Няхай Дух Святы запаліць у нас жаданне жыць паводле такога ладу. Давайце нанова вывучым на памяць учынкі міласэрнасці адносна цела і душы, просячы Пана, каб дапамог нам рэалізаваць іх кожны дзень.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі Святога Айца, 12.10.2016  †

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (125)

 

Варта ведаць (82)

Актуальна - Варта ведаць

•   Наступнае пленарнае пасяджэнне Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы адбудзецца ў сталіцы Беларусі. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка па выніках вячэрняга галасавання біскупаў, якое ў гэтым годзе праходзіла ў княстве Манака. У 2017 годзе Мінск наведаюць больш за 40 кардыналаў і біскупаў з усіх краін Еўропы і Ватыкана. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч назваў такое рашэнне “знакам вялікай павагі, гонару і прэстыжу для каталіцкага Касцёла ў Беларусі і для дзяржавы ў цэлым”.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (82)

 

Зняволеныя грахом

Роздум - На шляху да святасці

Святар прыносіць у турму катэхізісы, малітоўнікі, ружанцы

Людзі, якія трапляюць у турму, становяцца “лішнімі” і непатрэбнымі ў грамадстве, але застаюцца аднолькава важнымі для Нябеснага Айца. Праз святароў Ён скіроўвае да вязняў неабходнае слова і запэўнівае, што ў іх заўсёды ёсць шанс навярнуцца і выправіцца.
“Неспакойныя” душы
шукаюць Бога

    Раней духоўную апеку над вязнямі перыядычна неслі святары, якія служылі ў Гродне. Сярод іх кс. Юзаф Трубовіч, кс. Антоній Абухоўскі, кс. Юзаф Лой SCJ. У 2000 годзе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч блаславіў на душпастырскую працу з вязнямі а. Казіміра Жыліса SJ. Незадоўга ён стаў капеланам у турме. “Калі першы раз прыйшоў туды, пачуў, што святар непатрэбны, – узгадвае а. Казімір. – Але атрымаў дазвол прыходзіць раз на тыдзень на 2 гадзіны... Аднак гэта не работа! У турме на той час было каля 1200 вязняў. За адведзены час атрымлівалася сустрэцца з 2-3 зняволенымі. Пачаў наведвацца кожны дзень. Да абеда і пасля”.
    Спачатку святар заходзіў у камеры, прапанаваў сакраментальную паслугу. Складаў спісы. А потым у турме для душпастыра выдзелілі асабісты кабінет. Цяпер асуджаны павінен папярэдне напісаць заяву, каб трапіць на сустрэчу з айцом. І яны прыходзяць. Хтосьці проста паразмаўляць, каб час ішоў хутчэй. А хтосьці сапраўды шукае Бога, бо разумее, што для яго гэта адзінае выратаванне. “Большасць зняволеных увогуле не чула пра Хрыста, – гаворыць а. Казімір. – Але калі б не турма, то, магчыма, і не адкрыла б Яго для сябе. Вязніца дала зняволеным магчымасць сустрэцца са святаром, які паказаў верны шлях, прапанаваў «патрэбную» літаратуру, удзяліў сакраманты”.

Чытаць цалкам: Зняволеныя грахом

 

Адорваючы ружамі Каралеву Ружанца, лечыш раны Яе Сыну

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Мне як настаўніцы часта даводзілася адведваць вучняў, каб запэўніцца, што яны жывуць у спрыяльных умовах і маюць добрыя адносіны ў сям’і. Аднойчы дзяўчынка па імені Аня сама запрасіла мяне дамоў. Я ведала, што вучаніцу выхоўвае дзядуля. Маці пакінула дачку, а таты не было.
...Дзверы адчыніў дзед Рыгор. У пакоі я звярнула ўвагу на стол, дзе знаходзіліся Біблія, распяцце, на якім вісеў незвычайны ружанец, і свечка. Падобную карціну на той час можна было ўбачыць нячаста. Дзядуля шчыра прызнаўся, што гэта рэчы, з дапамогай якіх ён выйшаў “з жыцця ў цемры на дарогу святла”. І шчыра распавёў пра сваё дзяцінства, якое правёў у інтэрнаце, навучанне ў тэхнікуме і празмернае жаданне разбагацець, з-за якога давялося апынуцца ў турме.

Чытаць цалкам: Адорваючы ружамі Каралеву Ружанца, лечыш раны Яе Сыну

 

З каталіцкага друку (126)

Актуальна - Прэса

Каталіцкія місіянеркі
   намінаваны
   на Нобелеўскую прэмію


   Вылучыць іх кандыдатуры ў камітэт прэміі прапанавала дырэкцыя карэйскага шпіталя, дзе ахвярна служылі сёстры. Дзве аўстрыйскія манахіні Марыяна Сцёгер і Маргарэт Пісар большую частку жыцця прысвяцілі працы з пракажонымі.
Падчас вайны з Японіяй на востраве Сарок размяшчаўся адзін з лагераў, дзе былі зняволены і людзі, хворыя на праказу. У Карэі, таксама як і ў Японіі і Кітаі, гэтае захворванне выклікае ў грамадства асуджэнне і меркаванне аб Божай кары. Галоўнай місіяй сясцёр было вяртанне пацыентам клінікі годнасці і ўпэўненасці ў сабе. “Стараліся адведваць іх ранкам, калі нікога не было. Часта разам вячэралі ў канцы дня”, – успамінае адна з намінантак.
    Пазней манахіні арганізавалі ў Аўстрыі збор лекаў і грошай на будаўніцтва дома для здаровых дзяцей такіх пацыентаў.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (126)

 

Дыяцэзіяльная сустрэча членаў Жывога Ружанца пройдзе ў Капцёўцы

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Спатканне ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку надзеі адбудзецца 29 кастрычніка. Запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы, адказныя і ўдзельнікі ружанцовага малітоўнага руху.
Праграма:

11.00 – прывітанне;
– выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць прыступіць да споведзі);
– Ружанец (Таямніцы святла);
– перапынак;
12.15 – канферэнцыя “Аб духоўнай моцы малітвы на ружанцы”;
13.00 – св. Імша;
– аб’явы і цырымонія ўручэння парафіяльным групам Жывога Ружанца малітоўных інтэнцый;
14.30 – абед, заканчэнне сустрэчы.

Паведаміць аб удзеле неабходна да 25 кастрычніка кс. Міхалу Ластоўскаму, дыяцэзіяльнаму мадэратару колаў Жывога Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі і кусташу санктуарыя ў Капцёўцы па тэлефоне: (8-029) 116-87-26.
 

Старонка 127 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  94

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.