ГРОДНА
Нядзеля,
29 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Вастрабрамская Маці здаўна аберагае гродзенскія землі

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Многія касцёлы на Гродзеншчыне прысвечаны Маці Божай Вастрабрамскай, культ якой моцна ўкаранёны ў сэрцах мясцовых вернікаў

16 лістапада – урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. На працягу 25-ці гадоў Яна апекуецца Гродзенскай дыяцэзіяй як галоўная заступніца.
Цудатворны абраз Маці Міласэрнасці займае цэнтральнае месца ў многіх дамах нашай краіны. Гэта адна з нешматлікіх выяў, дзе Марыя прадстаўлена адна, без свайго Боскага Сына, што трапна заўважыў св. Максімільян Кольбэ і склаў малітву:
    “Маці Божая Вастрабрамская,
    Ты не маеш на руках Дзіцятка Езус,
    дык вазьмі мяне на рукі
    і пранясі шчасліва праз усё жыццё”.

Чытаць цалкам: Вастрабрамская Маці здаўна аберагае гродзенскія землі

 

Учынак для цела бліжняга. Пахаваць памерлых

Роздум - Практыкаванні ў міласэрнасці

Смерць – абавязковы складнік жыцця кожнага без выключэння чалавека. Гэта не завяршэнне існавання, а яго працяг, звязаны з пераходам у вечнасць, калі душа аддзяляецца ад цела і сустракаецца са сваім Стварыцелем. Веруючага можа страшыць непрадказальнасць і нечаканасць гэтага моманту.
    У той жа час яго непазбежнасць павінна нагадваць аб тым, што трэба ў любы час быць падрыхтаваным да смерці. Як да сваёй, так і да чужой.
    Але калі галавой усё разумееш, то сэрца хутчэй перашкаджае спакойна зірнуць у вочы смерці і прыняць страту як належнае. З найбольшым болем і горыччу сустракаюцца родныя і блізкія памерлага. Яны адчуваюць пустэчу, якую цяжка чымсьці запоўніць. У такія моманты важна быць побач з пакутуючым, суцешыць словам, прапанаваць сваю дапамогу. Часам няпроста знайсці патрэбныя словы, таму найлепшы варыянт – сама прысутнасць і маўклівая падтрымка ў выглядзе ўдзелу ў вырашэнні ўзніклых пытанняў. Кола знаёмых традыцыйна ахвяруе сям’і памерлага фінансавыя сродкі, што мае вялікае значэнне для людзей, якія сутыкнуліся з непрадбачанымі выдаткамі.

Чытаць цалкам: Учынак для цела бліжняга. Пахаваць памерлых

 

Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай у катэдральнай базіліцы

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

 • Дзякуючы Маці Божай Вастрабрамскай здзейснена мноства цудаў. Першы з іх меў месца ў 1671 годзе. Пасля падзення на брук з 3-га паверха дзіця ацалела і не атрымала ніякіх траўм.
    • Выражэннем культу і ўдзячнасці вернікаў да Маці Міласэрнасці з’яўляецца некалькі тысяч вотаў, што складаюць сярэбраную накладку на сценах Вастрабрамскай капліцы. Медальёны, гаржэты, таблічкі, каралі – толькі некаторыя з іх.
    • Згодна апошнім даследаванням, абраз Вастрабрамскай Панны быў намаляваны на дубовых дошках каля 1620-1630 года ў Вільні невядомым мастаком.
    • На мяжы XVII і XVIII стагоддзяў абраз аздобілі сярэбранымі пазалочанымі шатамі (хутчэй за ўсё, у дар ад віленскіх залатароў). Убранне складаецца з 17-ці частак агульнай вагой каля 14-ці кг.
    • Пад металічнай сукенкай Маці Божая апранута ў чырвоную туніку з падкасанымі рукавамі. Шыя прыкрыта шалем, а галава – белай хусткай. Постаць Марыі ўкрывае зеленавата-блакітны плашч, свабодна накінуты на галаву і плечы.
    • Галаву Маці Божай аздабляюць дзве кароны. Першая паходзіць з канца XVII стагоддзя, другая – з сярэдзіны XVIII стагоддзя (яе падтрымліваюць 2 анёлы).
    • Выяву Вастрабрамскай Панны размясціў на сваім прыміцыйным абразку св. Ян Павел ІІ.
    • Абраз шануецца хрысціянамі ўсіх канфесій.

Чытаць цалкам: Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай у катэдральнай базіліцы

 

Слова для Жыцця (126)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Зараз час місіі і адвагі, адважнага ўмацавання няўстойлівых крокаў, аднаўлення смаку прысвячэння сябе Евангеллю і даверу да сілы, якую нясе місія. Гэта час адвагі, нават калі яе наяўнасць не з’яўляецца гарантыяй поспеху. Яна патрабуецца ад нас для таго, каб змагацца, але неабавязкова, каб перамагчы; каб абвяшчаць, але неабавязкова, каб пераканаць. Адвага патрэбна, каб быць альтэрнатыўнымі свету, аднак, ніколі не станавіцца палемічнымі ці агрэсіўнымі. Каб быць адкрытымі для ўсіх, не памяншаючы абсалютнасці і выключнасці Хрыста, адзінага Збаўцы ўсіх. Каб змагацца з нявер’ем, але не станавіцца пыхлівымі.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 23.10.2016   †

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (126)

 

Варта ведаць (83)

Актуальна - Варта ведаць

•   Па дадзеных Статыстычнага штогодніка Касцёла, колькасць католікаў у свеце павялічылася на 18 млн. Такім чынам, колькасць вызнаўцаў Хрыста дасягнула 1,3 млрд. чалавек. Узрасла таксама агульная колькасць святароў. Галоўным чынам – у Азіі і Афрыцы. А ў Еўропе і Амерыцы іх стала менш. Паменшылася колькасць манаскіх братоў і сясцёр, а таксама семінарыстаў, што рыхтуюцца да святарства. Рост колькасці клерыкаў заўважаецца толькі ў Афрыцы і Акіяніі.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (83)

 

Блізкія па роду і духу

Актуальна - З жыцця Касцёла

Як паведаміла Ватыканскае радыё, у канцы кастрычніка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Папскага інстытута Яна Паўла ІІ – арганізацыі, якая займаецца вывучэннем пытанняў, звязаных з сям’ёй і сужэнствам. Пантыфік заўважыў, што актуальнай сёння з’яўляецца тэма “блізкасці” Касцёла. Пажадаў, каб тэалогія і душпастырства сем’яў ішлі разам. На гэтай падставе прапануем паразважаць над тэмай душпастырства сем’яў у Гродзенскай дыяцэзіі.
Сям’я – гэта хатні Касцёл
    Кожны пробашч дыяцэзіі становіцца душпастырам сем’яў, якімі апекуецца ў парафіі. У сваю чаргу ўсякі вернік уваходзіць у гэтую супольнасць, таму што з’яўляецца бацькам або маці, сынам або дачкой. Душпастырства сем’яў нельга вылучыць са структуры Касцёла, паколькі ўсе верныя складаюць адну вялікую хрысціянскую сям’ю.
    Як жа духавенства сёння клапоціцца аб сем’ях? Ва ўсіх парафіях адбываецца адпаведная падрыхтоўка нарачоных да прыняцця сакраманту шлюбу. Штогадова ва ўрачыстасць Святой Сям’і сужэнцы аднаўляюць прысягу і разам з дзецьмі схіляюць галовы на бласлаўленне перад Найсвяцейшым Сакрамантам. У перыяд Божага Нараджэння адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў. Асвячаецца жыллё, а пробашч можа бліжэй пазнаёміцца з вернікамі. У свабоднай абстаноўцы парафіяне могуць задаць святару разнастайныя хвалюючыя пытанні. Як правіла, для бацькоў і дзяцей падчас Адвэнту і Вялікага посту ў парафіях ладзяцца рэкалекцыі.

Чытаць цалкам: Блізкія па роду і духу

 

Ёсць такі від лекавання – любоўю і верай

Актуальна - Інтэрв'ю

Галіна Карэва з сынам Вадзімам, дачкой Ганнай і іх сябрамНараджэнне дзіцяці амаль для кожнай жанчыны – самы шчаслівы момант у жыцці. Колькі радасці, эмоцый і чаканняў прыносіць у свет маленькі чалавек! Мары любячай матулі руйнуюцца ў адзін момант, калі дзіця страчвае здароўе.
    Выхоўваць дзіця з абмежаванымі магчымасцямі выпала на лёс многіх матуль. Сярод іх – Галіна Карэва. Пачуўшы страшны дыягназ сына, жанчына не апусціла рукі, не страціла веру ў Бога і людзей. Цягам 28-мі гадоў яна годна пераносіць усе выпрабаванні, з якімі сутыкаецца ў жыцці.
- Галіна Іосіфаўна, раскажыце, калі ласка, калі Вы даведаліся, што ў сына праблемы са здароўем?
    - Вадзім меў тады 3 гады. Мы жылі ў Лідзе, сын хадзіў у дзіцячы садок. Быў вельмі абаяльным хлопчыкам, выдзяляўся сярод дзяцей: любіў спяваць песні, часта залазіў на крэсла і расказваў вершы. Аднойчы Вадзіму стала блага, паехалі з ім у бальніцу... Дактары не адразу выкрылі захворванне. А калі агучылі, што ў сына пухліна галаўнога мозга, зямля сышла з-пад ног. Трэба было прыняць гэты нечаканы паварот лёсу і адказаць на выклікі, якія паставіла перад намі жыццё: альбо зламацца, альбо змагацца. Мы выбралі другое і пачалі барацьбу з хваробай.

Чытаць цалкам: Ёсць такі від лекавання – любоўю і верай

 

Малітва на кожны дзень (15)

Роздум - Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за сям'ю
    Божа добры і міласэрны, аддаём у Тваю апеку наш дом, сям’ю і ўсё, што маем. Бласлаўляй нас, беражы ад усяго злога, ахоўвай у небяспецы, захоўвай ад няшчасця, умацоўвай нашу веру. У смутку і цярпенні дай шчырую надзею. Учыні, каб мы заўсёды былі паяднаныя з Табою.
   Амэн.
 

З каталіцкага друку (127)

Актуальна - Прэса

Прабег Божай міласэрнасці
   прайшоў у Кракаве


   Праз гульні і забавы ўдзельнікі мерапрыемства пазнавалі асоб і месцы, звязаныя з культам Божай міласэрнасці.
У залежнасці ад узросту бегуны пераадольвалі дыстанцыю ад 300 да 2000 метраў. На шляху іх чакала знаёмства з постацямі святых, між іншым, св. с. Фаустыны Кавальскай, св. Яна Паўла ІІ, св. Кінгі, св. бр. Альберта. “Стыль жыцця, які мы прапануем, яднае ў сабе фізічную актыўнасць з духоўнымі каштоўнасцямі, культурныя – з адукацыйнымі”, – адзначылі арганізатары праекта.
    Акцыя таксама стала праслаўленнем св. Яна Паўла ІІ, які ініцыяваў Сусветныя дні моладзі.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (127)

 

Прэзбітэрскае пасвячэннe адбудзецца ў Смаргоні

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

12 лістапада ў касцёле св. Міхала Арханёлa дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB удзеліць прэзбітэрскае пасвячэннe дыякану Дзянісy Бразінскаму. Пачатак св. Імшы ў 12.00.
   
    Дыякан паходзіць са Смаргоні. Скончыў навучанне і фармацыю ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Пасля пасвячэння будзе належаць да ліку святароў Гродзенскай дыяцэзіі. На душпастырскую службу накіраваны на Магілёўшчыну.
 

Дні супольнай малітвы пройдуць у віленскім санктуарыі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Традыцыйна на ўспамін Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні збіраюцца вернікі розных нацыянальнасцей. Св. Імша з удзелам беларусаў адбудзецца 19 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай).
   
    На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.
 

Хор “Cantate Domino” выступіць у гродзенскім касцёле

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Святочны канцэрт падзякі за 25 гадоў існавання Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца 22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі. Капэла выступіць у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
   
    У 19.00 пачнецца св. Імша, для якой хор падрыхтуе музычнае афармленне. Пасля набажэнства – канцэрт.
 

Старонка 126 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  94

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.