ГРОДНА
Нядзеля,
29 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Заканчэнне юбілейнага года: прымiрыць мiласэрнасць са справядлiвасцю

Актуальна - З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, папа Францішак урачыста закрыў галоўныя Брамы міласэрнасці ў рымскай базіліцы св. Пятра. Тым самым у Касцёле быў афіцыйна завершаны Юбілейны год міласэрнасці. Але гэта зусім не азначае, што час ласкі закончыўся. Насупраць, Надзвычайны год стаў для вернікаў нібы ўзлётнай паласой. Юбілей дапамог паглыбіцца ў таямніцу Божай міласэрнасці, адчуць сябе ў абдымках любячага Айца і па Яго прыкладзе навучыцца самаахвярнасці для бліжняга. “Таму духоўна адноўленыя і ўзмоцненыя прагнем вярнуцца да штодзённасці, памятаючы, што нашая пастава адносна бліжніх, асабліва тых, хто найбольш патрабуе дапамогі, з’яўляецца лепшай праверкай глыбіні веры і сапраўднасці нашай любові да Бога”, – заўважыў у гаміліі на заканчэнне Года міласэрнасці біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Падчас Года міласэрнасці ў гродзенскім Касцёле адбылося шмат знамянальных падзей. Якраз у гэты час дыяцэзія адзначыла юбілей ад свайго заснавання і прызначэння першага ардынарыя – ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў Гродне падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу. Важнай падзеяй для дыяцэзіі стала таксама інсталяцыя Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра. Гэта сведчыць аб тым, што структуры мясцовага Касцёла развіваюцца, а разам з імі, і душпастырскае жыццё верных.

Чытаць цалкам: Заканчэнне юбілейнага года: прымiрыць мiласэрнасць са справядлiвасцю

 

Больш за паўвека без славутага храма

Гісторыя - Парафіі і святыні

55 гадоў таму была зруйнавана Фара Вітаўта – адна з найпрыгажэйшых каталіцкіх святынь Беларусі. Неад’емная частка гродзенскай ідэнтычнасці праіснавала ў розных архітэктурных варыянтах 600 гадоў. Перажыла пажары і войны. Знішчана ў мірны час у ноч з 28 на 29 лістапада 1961 года.
Рашэнне пра разбурэнне храма было прынята на пасяджэнні гарвыканкама. Яго мэтазгоднасць тлумачылася планам “генеральнай забудовы горада”. На самой жа справе галоўная прычына такога рашэння – моцнае раздражненне партыйных кіраўнікоў колькасцю храмаў у цэнтры горада.
    Знішчыць святыню вырашылі з дапамогай узрыўчаткі. Працу даручылі спецыялістам з Ленінграда, якімі кіравала маладая дзяўчына. Калі справа была зроблена, па горадзе пайшлі чуткі, быццам тая моцна захварэла. “Гэта Божае пакаранне”, – перагаворваліся мясцовыя жыхары.
    На месцы велічнай Фары засталіся толькі руіны. Навакольныя вуліцы пакрыў чырвоны пыл. Гродзенцы, якія былі сведкамі страшнай падзеі, успамінаюць, што касцёл нібыта страшнай рукой быў падняты ўверх, а потым на вачах пачаў таяць. “Добра памятаю той дзень, – звяртаецца да мінулых падзей у дакладзе на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. – Я ехаў на аўтобусе ў школу. На Савецкай плошчы нехта сказаў: «Усё, касцёла няма»...

Чытаць цалкам: Больш за паўвека без славутага храма

 

Варта ведаць (84)

Актуальна - Варта ведаць

 II Еўрапейскі кангрэс у абарону хрысціян адбыўся 4–5 лістапада ў Кракаве. Яго ініцыятар прафесар Рышард Легутка запрасіў спецыялістаў з галіны міжнароднага права, замежнай палітыкі, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і высокапастаўленых прадстаўнікоў Касцёла Блізкага Усходу. Першая частка кангрэсу складалася са сведчанняў, што датычылі пераследу хрысціян. Другую частку прысвяцілі палітычным і прававым пытанням. Мэтай кангрэсу была распрацоўка напрамкаў прававой і палітычнай дзейнасці, якія могуць паўплываць на абмежаванне з’явы пераследу хрысціян.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (84)

 

Непераможныя ў камандзе з Хрыстом

Актуальна - З жыцця Касцёла

Як гаварыў Ян Павел ІІ, спорт – гэта найлепшы шлях  да пераадолення межаў

Галоўны супернік чалавека на зямлі – д’ябал. Увесь час ён імкнецца перацягнуць людзей на свой бок. Выкарыстоўвае для гэтага несумленныя метады, корміць пустымі абяцаннямі. На жаль, збочыць з праўдзівага шляху вельмі лёгка. Найлепшым “допінгам” з’яўляецца Эўхарыстыя. Чэмпіёны карыстаюць з яе штодня. Многія святары вучаць гэтаму маладых людзей на практыцы. Ходзяць з імі ў спартыўныя залы, гуляюць у футбол, валейбол, баскетбол, настольны тэніс, нястомна прыпамінаючы пра духоўны складнік любога змагання.
У здаровым целе – здаровы дух!
    Душпастырства спорту і фізічнага выхавання Гродзенскай дыяцэзіі існуе з 2010 года. Апекай ахоплены прафесійныя спартсмены, аматары, трэнерскі штаб, абслугоўваючы персанал, балельшчыкі. Касцёл займаецца, перадусім, выхаваннем маладых людзей. Паказвае магчымасць праслаўлення Бога ў целе. Звяртае ўвагу на тое, як важна клапаціцца аб фізічным здароўі, раскрываючы праз спорт праўду жыцця.

Чытаць цалкам: Непераможныя ў камандзе з Хрыстом

 

Іх пакліканне – славіць Бога спевам

Роздум - На шляху да святасці

Удзельнікі хору “Cantate Domino” з кардыналам Зянонам Грахалеўскім, папскім легатам  на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Гродне

22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, у Гродне адбудзецца святочны канцэрт дыяцэзіяльнага хору “Cantate Domino”. У гэты дзень харысты, для якіх музычная дзейнасць складае вельмі важную частку жыцця, падзякуюць Богу за 17 гадоў існавання калектыву і магчымасць несці людзям святло любові Хрыста.
Сакральная музыка аб’ядноўвае людзей розных узростаўі прафесій
    Хор “Cantate Domino” быў заснаваны ў 1999 годзе ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці па ініцыятыве Генрыха Давідовіча і Антонія Юроўскага. “З Генрыхам мы разам спявалі ў хоры ў гродзенскай парафіі айцоў францішканцаў, – узгадвае Антоній. – Калі на Вішняўцы асвяцілі пляц пад будову касцёла і пачалі ўзводзіць святыню, я выйшаў з прапановай стварыць у маладой парафіі хор. Са сваёй ініцыятывай звярнуўся да ксяндза пробашча, распавёў, што ёсць таленавіты, адданы сваёй справе чалавек, Генрых Давідовіч, які змог бы ўзяцца за кіраўніцтва хорам. Затым мы ўсе разам абмеркавалі перспектывы развіцця і пачалі «збіраць» калектыў: рабілі аб’явы ў касцёлах, запрашалі знаёмых”.

Чытаць цалкам: Іх пакліканне – славіць Бога спевам

 

З каталіцкага друку (128)

Актуальна - Прэса

Ірландскі ляснічы высадзіў
   хвойнік у форме крыжа


   Кампазіцыя дасягае 100 метраў у даўжыню і 70 метраў у шырыню. Любавацца кельцкім хрысціянскім сімвалам з вышыні можна каля 70-ці гадоў.
Аўтар незвычайнай выявы сярод ляснога масіву – мясцовы ляснічы Лайам Эммеры. Сваю працу ён распачаў 10 гадоў таму. На працягу некалькіх гадоў высаджваў хвойныя дрэвы з жоўтымі і аранжавымі іголкамі. Пра гэта ведала толькі жонка Лайама. Яна і пацвердзіла дадзеную інфармацыю, бо сам ляснічы загінуў у 2010 годзе.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (128)

 

Акцыя “Пячэнька за пячэньку”

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Традыцыйн акцыю “Пячэнька за пячэньку” арганізуе душпастырства моладзі “OPEN”
Дабрачыннае мерапрыемства на карысць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці пройдзе ў гродзенскім катэдральным касцёле 27 лістапада, у першую нядзелю Адвэнту.
    Пасля кожнай св. Імшы маладыя людзі будуць раздаваць за ахвяраванні ўласна зробленае печыва. Любы жадаючы можа прыняць удзел у акцыі: спячы пячэнне і перадаць яго валанцёрам або скласці ахвяру, атрымаўшы за гэта пачастунак.
   
    Дадзеная акцыя праводзіцца душпастырствам “OPEN” на працягу некалькіх гадоў.
    Атрыманыя сродкі накіроўваюцца ў Гродзенскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
 

XIV Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Духоўныя практыкаванні адбудуцца ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. К. Маркса, 27) 25–27 лістапада.
   
    Праграма:
25 лістапада, пятніца
    18.00 – прывітанне;
    19.00 – св. Імша;
    20.30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.
   

Чытаць цалкам: XIV Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне

 

Ружанец праз Skype

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Ружанец праз Skype з’яднае моладзь Гродзенскай дыяцэзіі
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, у гродзенскім пабрыгіцкім касцёле моладзь памоліцца на ружанцы з дапамогай інтэрнэт-сувязі Skype. Падчас набажэнства маладыя людзі будуць разважаць над тэмай “Марыя – прыклад чысціні і цнатлівасці”. Ружанец адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы, якая пачнецца ў 19.15.
   
    Да ўдзелу ў малітве запрашаюцца ўсе жадаючыя.
 

Адвэнт. Перажывём гэты час добра

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Перш чым увойдзем у прыгожы літургічны перыяд, давайце засяродзімся над тым, як яго перажыць найлепш. Якім чынам падрыхтавацца да Божага прыходу: не толькі святочнага, але і таго, які хрысціянін павінен чакаць з вялікім жаданнем у кожны момант – апошняга?
Адкрыць сваё сэрца
    Бог чакае кожнага чалавека, як Адама ў раі. Кліча, як Закхея са смакоўніцы. “Хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме” (Лк 19, 5). Езус хоча ўвайсці не толькі ў наш дом – ва ўсё жыццё.
    Адвэнт неабходны для таго, каб адкрыць сэрца на прагу быць побач з Богам, як Закхей. Не зусім зразумела, як гэта зрабіць? Спосаб вельмі просты – заплануем час на добрую споведзь і адпаведна да яе падрыхтуемся.

Чытаць цалкам: Адвэнт. Перажывём гэты час добра

 

Калі Касцёл дапускае стэрылізацыю?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Ці існуюць выпадкі, калі Касцёл дапускае стэрылізацыю? Якое мае стаўленне да працэдуры перавязкі матачных труб дзеля таго, каб адкласці цяжарнасць?
Стэрылізацыя дапушчальная ў тым выпадку, калі матка пасля родаў або з-за кесарава сячэння пашкоджана настолькі, што па медыцынскіх паказаннях неабходна яе поўнае выдаленне (гістэрактамія), каб пазбегнуць сур’ёзнай небяспекі для жыцця і здароўя маці. Праводзіць такую аперацыю дазваляецца, паколькі яна мае непасрэдна тэрапеўтычны характар, хоць і прадбачыцца канчатковае бясплоддзе.
    У выпадку, калі матка (напрыклад, пасля родаў) знаходзіцца ў стане, які не пагражае непасрэдна жыццю і здароўю жанчыны, але мяркуецца, што яна не зможа вынасіць цяжарнасць без рызыкі (нават сур’ёзнай) для яе, то выдаляць матку недапушчальна. Непрымальным з’яўляецца таксама замена гістэрактаміі працэдурай перавязкі матачных труб, улічваючы, што пераследуецца тая ж мэта (папярэджанне верагоднай цяжарнасці), але з дапамогай менш складанай працэдуры для ўрача і менш рызыкоўнай для жанчыны.

Чытаць цалкам: Калі Касцёл дапускае стэрылізацыю?

 

Чаму нараджаюцца дзеці?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Большасць людзей у дарослым узросце ствараюць сем’і. Знаходзяць блізкага чалавека, жывуць з ім у любові і ўзаемаразуменні, разам нараджаюць і выхоўваюць дзяцей, цешацца іх поспехам, перадаюць свае веды і вопыт...
    На працягу многіх тысяч гадоў людзі нараджаюцца, затым сталеюць, старэюць і паміраюць. Дзякуючы з’яўленню на свет дзяцей пакаленне людзей аднаўляецца. За нашчадкамі – будучыня чалавецтва! Калі б дзеці на нараджаліся, чалавечы род спыніўся б.
    Сярод шматлікіх народаў і народнасцей, якія жывуць на планеце, ёсць настолькі малалікія, што ім у бліжэйшы час пагражае знікненне (асабліва калі з пакалення ў пакаленне нараджаецца ўсё менш і менш дзяцей). Таму вельмі важна, каб былі нашчадкі. Дзеці не толькі прыносяць радасць сваім бацькам, бабулям і дзядулям, але і даюць упэўненасць у будучыні народа і чалавецтва ў цэлым.

Чытаць цалкам: Чаму нараджаюцца дзеці?

 

Старонка 125 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  94

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.