ГРОДНА
Нядзеля,
29 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Слова для Жыцця (130)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Фрагмент з Евангелля (Мц 1, 18–24) паказвае нам дзвюх асоб, якія больш за іншых удзельнічалі ў таямніцы Любові: Марыю і Яе жаніха Юзафа. Яны, першымі прыняўшы Езуса з верай, уводзяць людзей ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Марыя дапамагае стаць адкрытымі на Хрыста ў сваім жыцці, у сваім целе. Юзаф падштурхоўвае заўсёды шукаць Божай волі і выконваць яе з поўным даверам.
    “Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог»” (Мц 1, 23). Няхай гэтае абвяшчэнне надзеі, якое спаўняецца падчас Нараджэння Пана, рэалізуе і наша чаканне Усемагутнага: у кожным з нас, ва ўсім Касцёле і ўсіх малых, якімі пагарджае свет, але так любіць Бог.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 18.12.2016 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (130)

 

Варта ведаць (87)

Актуальна - Варта ведаць

•  Папа Францішак раздзяліў святочны сняданак з беднымі. У дзень свайго 80-годдзя перад ранішняй св. Імшой Пантыфік запрасіў бяздомных у сталовую Дома св. Марты ў Ватыкане. Сярод іх было 4 італьянцы, 2 румына, малдаванін і перуанец. З кожным Папа пагаварыў і прэзентаваў аргентынскія прысмакі. У сваю чаргу госці падарылі Святому Айцу сланечнікі на знак Царквы, якая заўсёды паварочваецца ў бок сонца, якім з’яўляецца Хрыстос. Дарэчы, у Дзень нараджэння Пантыфік атрымаў больш за 70 тысяч віншавальных лістоў. Больш за ўсё на англійскай, іспанскай і польскай мовах.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (87)

 

Аплаткавыя сустрэчы

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

Тыдзень таму перажывалі ўрачыстасць Божага Нараджэння. Незаўважна мінула і актава свят. Але калядны час прадаўжаецца і будзе трываць аж да свята Ахвяравання Пана. Па традыцыі ў гэты перыяд вернікі ладзяць аплаткавыя сустрэчы. Прыгожы звычай аб’ядноўвае не толькі родных і блізкіх, але і сяброў, калег, супольнасці… Людзей звязвае вера ў Збаўцу, які прыйшоў у свет каля дзвюх тысяч гадоў таму.
Усе ламаюцца аплаткай, якая сімвалізуе Цела Хрыста. Тым самым сабраныя сведчаць аб тым, што Езус прысутны сярод іх: “Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх” (Мц 18, 20).
    Дзяленне аплаткай азначае, што людзі хочуць быць разам, жыць у міры і згодзе, з пакорай прымаючы ўсе радасці і нягоды. Перапрашаюць адзін аднаго, прабачаюць, складаюць сардэчныя пажаданні.
    Традыцыя бярэ пачатак з Апошняй вячэры i культывуецца на яе памяць. Як некалі Збаўца, разламаўшы хлеб, звярнуўся да апосталаў са словамі: “Бярыце і ешце, гэта Цела Маё” (Мц 26, 26), – так і мы па прыкладзе Езуса павінны дзяліцца сабою з бліжнімі. Хрысціяніну належыць быць як “хлеб штодзённы” – наталяць голад патрабуючых. Пра гэта нагадвае само слова “аплатка”, якое паходзіць ад лацінскага “oblatum”, або “ахвярны дар”. І як хлеб – гэта асноўная, штодзённая ежа чалавека, так “харчаваннем” для верніка з’яўляецца любоў. А калі ёсць хлеб і любоў, для перажывання дня гэтага дастаткова.

Чытаць цалкам: Аплаткавыя сустрэчы

 

Мёд для людзей у патрэбе, альбо як прайшла “вігілія” для бедных

Актуальна - З жыцця Касцёла

Амаль усе месцы за святочным сталом занятыя

У вялікай зале дома сясцёр назарэтанак у Гродне напярэдадні Божага Нараджэння пахла грыбным супам.
    На традыцыйную аплаткавую сустрэчу там сабраліся гарадзенцы, якія не маюць свайго дому, чыім прытулкам з’яўляецца начлежка, а таксама асобы, якія маюць жыллё, але сродкаў на штодзённае жыццё не хапае. Адбылося спатканне дзякуючы фінансавай падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”.
…Каля вялікіх металічных дзвярэй гасцей сустракае спадарыня Наталля. На працягу вось ужо 5-ці гадоў яна дапамагае сёстрам назарэтанкам гатаваць пасілкі для мясцовых бедных. Разам з ёй удзельнікаў спаткання запрашаюць да святочнага стала і прадстаўнікі “Карытас”. Да ўваходу час ад часу прыбягае с. Нэрэуша, выглядваючы, ці хто не ідзе. Менавіта яна ў гэты раз адказная за арганізацыю “аплаткі”.
    Зала паволі запаўняецца. Пад ціхую мелодыю калядных песень удзельнікі займаюць месцы. “Чыстыя, надушаныя”, – заўважае з усмешкай адна з сясцёр. На ўпрыгожаных сталах акрамя хлеба і слодычаў перад кожным стаіць мёд. “На мінулым тыдні да нас прыходзіў мужчына з пытаннем, ці можа ахвяраваць мёд для людзей у патрэбе. Другі ахвотны нядаўна прынёс яблыкі”, – распавядае с. Тэрэза.

Чытаць цалкам: Мёд для людзей у патрэбе, альбо як прайшла “вігілія” для бедных

 

З каталіцкага друку (131)

Актуальна - Прэса

Юбілейная выстава
   прыгадвае цуд сонца


   У фацімскім санктуарыі адкрыта выстава, прысвечаная феномену т. зв. “танцу сонца”, які назіралі ў дзень апошняга з’яўлення Марыі 3-ом пастушкам 13 кастрычніка 1917 года.
Выстава падрыхтавана з нагоды юбілею 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме. Экспазіцыя пад назвай “Колеры сонца” складаецца з фатаграфій, цэнных экспанатаў, а таксама гукавых механізмаў. Яна будзе прадстаўлена для бясплатнага прагляду ў падвалах касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Фаціме на працягу 2-ух гадоў.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (131)

 

Па волі Айца ў Бэтлееме нарадзіўся Збаўца

Зваротная сувязь - Лісты чытачоў

Па волі Айца ў Бэтлееме нарадзіўся Збаўца. Ён прыйшоў у свет, каб ачысціць чалавецтва ад грахоў і падарыць людзям вечнае жыццё. За гэта Яму давялося заплаціць высокую цану – быць распятым на крыжы. Але затым Хрыстос уваскрос, аб’явіўшы свету бязмежную крыніцу Божай міласэрнасці. І застаўся навечна жывы – у чалавечых сэрцах і душах. Напярэдадні вялікага свята Нараджэння Пана людзі заміраюць у чаканні чарговага прыйсця Езуса. Углядаюцца ў неба ў пошуках першай зоркі, якая нагадвае пра велічную падзею, што адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму...
Трывае час, калі варта ў чарговы раз падзякаваць Богу за Яго любоў да нас. Умацуемся ў думцы, што з Усемагутным ніякія нягоды не страшныя. З Ім мажліва ўсё. Няхай марнасць сыдзе ў мінулае. Прабачым бліжняму крыўды, стаўшы дабрэйшымі адзін да аднаго. І тады ў кожным доме запаліцца агеньчык Хрыстовага супакою, які асвятляе жыццё сардэчнасцю і спагадай.
 

У Гнезне памоляцца за с.п. кс. каноніка Людвіка Станішэўскага

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

У Гнезне памоляцца за с.п. кс. каноніка Людвіка Станішэўскага
   
Св. Імша ў інтэнцыі спачылага святара ў 30-ты дзень пасля смерці адбудзецца 3 студзеня ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла ў 11.00.
   
    На супольную малітву запрашаюцца святары, манаскія сёстры і вернікі.
   
    Прыгадаем, святар адышоў у жыццё вечнае пасля цяжкай хваробы 2 снежня.
 

Рэкалекцыі распазнання жыццёвай дарогі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Рэкалекцыі распазнання жыццёвай дарогі адбудуцца ў гродзенскай семінарыі
   
Духоўныя практыкаванні на тэму “Прыйшлі пакланіцца Яму” (Мц 2, 2) будуць трываць з 6 па 8 студзеня 2017 года.
    Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14-ці гадоў.
    Прысутным прадставіцца магчымасць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць веды адносна праўдаў веры і малітвы.
   
    Ахвотным неабходна паведаміць аб сваім жаданні да 3 студзеня.
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
   
    Кантактныя тэлефоны:
    (8 029) 695-24-69 – кс. Валерый Быкоўскі,
    (8 029) 744-99-61 – кс. Андрэй Лішко,
    (8 0152) 77-02-34 – семінарыя.
 

Дэканальны прагляд калядак

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Дэканальны прагляд калядак і пастаралак адбудзецца ў Сапоцкіне
   
Святочны канцэрт па традыцыі арганізоўваецца мясцовай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча.
    Пройдзе 29 студзеня ў Доме культуры ўжо ў 16-ты раз. Пачатак у 14.00.
   
    Да ўдзелу запрашаюцца суполкі, хоры, салісты.
    Выступіць можа любы жадаючы. Узрост не абмежаваны.
   
    Аб сваім жаданні неабходна праінфармаваць да 15 студзеня пробашча парафіі ў Сапоцкіне кс. Антонія Абухоўскага па тэлефоне: (8 029) 888-18-29 або (8 0152) 99-21-30.
 

VI фестываль хрысціянскай музыкі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

VI фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў” пройдзе ў Баранавічах
   
Трохгадзінны канцэрт адбудзецца 11 лютага ў Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Пачатак у 19.00. Тэмай сёлетняга фестывалю стануць словы “Каб усе былі адно”.
   
    Упершыню фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Затым – у Гудагаі. Апошнія 3 гады фестываль праходзіць у Баранавічах. За гэты час на сцэне выступалі такія гурты, як “AVE” (г. Гродна), “The Cross Way” (г. Баранавічы), “United in Spirit” (г. Баранавічы), “Laudans” (г. Мінск), “Небасхіл” (г. Мінск) і іншыя.
   
    Арганізатары абяцаюць гасцям шмат прыемных сюрпрызаў. Уваход бясплатны.
 

Калядныя звычаі ў розных краінах

Актуальна - З жыцця Касцёла

Традыцыя святкавання Божага Нараджэння глыбока паважаная ва ўсім свеце. Аднак у кожнай мясцовасці існуюць адметныя абрады і звычаі. У Беларусі гэта спатканне з сям’ёй пры вігілійным стале, дзе абавязковы аплатка і 12 страў, узаемныя віншаванні, супольны спеў калядак, а апоўначы – удзел у св. Імшы Пастэрцы. А як Божае Нараджэнне адзначаецца ў іншых краінах?
Ціхая ноч
    У Аўстрыі на Вігілію з акон гучыць званочак. Гэта азначае, што распачынаецца святочная вячэра. На стале прысутнічаюць розныя стравы: карп, печаная качка. Самая папулярная – звычайнае цеста з малака, мукі, солі, масла і мёду. Па традыцыі ў невялікіх цірольскіх мястэчках жыхары збіраюцца на рыначнай плошчы і спяваюць калядкі. Гэта менавіта ў Аўстрыі, у маленькай вёсцы Оберндорф, амаль 200 гадоў таму на свет з’явілася адна з найпрыгажэйшых калядак – “Ціхая ноч, святая ноч”.

Чытаць цалкам: Калядныя звычаі ў розных краінах

 

Вігілійны абрад

Літургія - Хрысціянскія традыцыі

oplatek2На стале, пакрытым белым абрусом, кладзём Святое Пісанне і аплатку, ставім свечкі. Адно месца пры стале застаецца вольным як знак памяці пра блізкіх, якія не могуць разам з намі прысутнічаць на Вігіліі (напрыклад, памерлыя з сям’і).
    Вігілійная вячэра распачынаецца малітвай.
Запальванне свечкі
    Старэйшы член сям’і запальвае свечку на стале. Бацька ці маці прамаўляе: “Святло Хрыста!”. Усе адказваюць: “Дзякуй Богу”.
   
    Чытанне Евангелля
    Больш за дзве тысячы гадоў таму ў свет прыйшоў Езус Хрыстус, Сын Божы, чаканы Збаўца. Апавядае пра гэта Евангелле паводле св. Лукі.
    Тэкст чытае, напрыклад, старэйшае дзіця.

Чытаць цалкам: Вігілійны абрад

 

Старонка 122 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  94

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.