ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Слова для Жыцця (131)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Сапраўдным святлом з’яўляецца святло Пана, ці, лепш, сам Пан. Яно не асляпляе, але спадарожнічае і дае выключную радасць. Гэтае святло для ўсіх, яно кліча кожнага. Мы можам прыняць такое запрашэнне на пачатку кожнага дня: “Устань, свяціся” (параўн. Іс 60, 1), ідзі сярод мноства падаючых у свеце зорак за ззяючай зоркай Езуса. Накіроўваючыся за ёй, атрымліваем радасць, як адбылося з Мудрацамі: бо дзе ёсць Бог, там ёсць радасць.br />    Той, хто прагне сапраўднага святла, павінен выйсці за ўласныя рамкі і шукаць: не замыкацца ў сабе, непарушна чакаючы і гледзячы на тое, што адбываецца навокал, а поўнасцю прысвячаць сябе. Хрысціянскае жыццё – пастаяннае пілігрымаванне сярод надзеі і пошуку; дарога, па якой, падобна Мудрацам, неабходна ісці нават калі зорка на хвіліну знікае з поля зроку.
        
Фрагмент разважання перад малітвай “Анёл Панскі”, 06.01.2017 

Чытаць цалкам: Слова для Жыцця (131)

 

Варта ведаць (88)

Актуальна - Варта ведаць

•   Распачала працу новая ўстанова Рымскай курыі – Дыкастэрыя па справах інтэгральнага развіцця чалавека. Яна паўстала шляхам аб’яднання ранейшых Папскіх радаў: “Iustitia et Pax”, “Cor Unum”, па справах душпастырства службы аховы здароўя і па справах душпастырства мігрантаў і падарожных. З 2017 года сур’ёзныя змены адбываюцца таксама ў СМІ. Аб’яднаны Адміністрацыі Ватыканскага радыё і Ватыканскага Тэлевізійнага цэнтра. Яны ўвойдуць у склад Рымкай курыі, як і ўсе астатнія ўстановы, што належаць да розных яе дыкастэрый.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (88)

 

З каталіцкага друку (132)

Актуальна - Прэса

Шанс атрымаць уласнага
   заступніка на 2017 год


   Кожны год у кляштарах Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці адбываецца жараб’ёўка гадавых заступнікаў. Праз інтэрнэт-старонку www.faustyna.pl у ёй можа паўдзельнічаць кожны вернік.
Манахіні адзначаюць, што разам са святымі заступнікамі ахвотныя атрымліваюць малітоўную інтэнцыю на год і пасланне, часцей за ўсё з “Дзённіка” св. Фаустыны Кавальскай. Місіянерка Божай міласэрнасці надавала вялікае значэнне выбару гадавых заступнікаў, разлічвала на вялікую дапамогу з неба, удзяляемую па іх просьбе.
    Бо святыя – не толькі прыклад хрысціянскага жыцця, ад якіх можна многаму навучыцца, але і магутныя хадайнікі ў Бога, што заступаюцца за лю-дзей на зямлі.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (132)

 

“Прымірэнне – любоў Хрыста ахапіла нас”

Актуальна - З жыцця Касцёла

Пад такім дэвізам пройдзе сёлетні Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. 18–25 студзеня прадстаўнікі розных канфесій будуць сустракацца на экуменічных набажэнствах і канферэнцыях, знаёміцца адзін з адным, размаўляць і супольна маліцца аб поўным і бачным адзінстве вызнаўцаў Хрыста.
Закліканыя абвяшчаць згоду
    Матэрыялы для сёлетніх экуменічных малітваў падрыхтавалі хрысціяне з Германіі. Напрацоўка ўключае ў сябе інфармацыю аб экуменічнай сітуацыі ў гэтай краіне, а таксама прапановы набажэнстваў, малітваў, біблійных разважанняў і абмеркаванне галоўнай тэмы сёлетняга Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Яна спасылаецца на тэкст з Другога Паслання св. Паўла да Карынцянаў (5, 14–20), дзе падкрэсліваецца, што прымірэнне з’яўляецца дарам Усемагутнага для ўсяго стварэння. У выніку Божага ўздзеяння асоба, якая паядналася ў Хрысце, заклікана да абвяшчэння паяднання праз словы і ўчынкі. У матэрыялах увага звяртаецца на 2 аспекты. З аднаго боку, гаворка ідзе пра цэлебрацыю Божай любові і ласкі, “апраўданне чалавецтва толькі праз ласку”, што адлюстроўвае асноўны клопат Цэркваў, якія выраслі з Рэфармацыі Марціна Лютэра. З другога боку, падкрэсліваецца далікатная тэма наступных глыбокіх падзелаў, што паўплывалі на Касцёл. Адкрыта ўказваецца віна, а таксама падказваюцца крокі на шляху да паяднання.

Чытаць цалкам: “Прымірэнне – любоў Хрыста ахапіла нас”

 

XIV Фестываль калядных песень

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

XIV Фестываль калядных песень “Gloria in Excelsis Deo” адбудзецца ў Іўі
   У конкурснай праграме выступяць дзеці і моладзь – салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі і хоры з розных парафій Іўеўскага дэканата. 
   
  Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Доме культуры 22 студзеня. Пачатак у 14.00.

   

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 

Дэканальны прагляд калядак

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Дэканальны прагляд калядак і пастаралак адбудзецца ў Сапоцкіне

   Святочны канцэрт па традыцыі арганізоўваецца мясцовай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча.
    Пройдзе 29 студзеня ў Доме культуры ўжо ў 16-ты раз. Пачатак у 14.00.
   
    Да ўдзелу запрашаюцца суполкі, хоры, салісты.
    Выступіць можа любы жадаючы. Узрост не абмежаваны.
   
    Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
    (8 029) 888-18-29 або (8 0152) 99-21-30 – кс. Антоній Абухоўскі, пробашч парафіі ў Сапоцкіне.
 

Выбудаваць еднасць з акружаючымі

Роздум - На скрыжаванні

Хвала Хрысту!
   Вітаю чытачоў моладзевай рубрыкі “На скрыжаванні”. У сённяшнім нумары мы з Вамі паразважаем пра еднасць паміж людзьмі і адзінства паслядоўнікаў Хрыста. Задумаемся, навошта ў зносінах шукаць кропкі судакранання і калі разнастайнасць з’яўляецца выключным багаццем.
   Наперад з Богам!

    ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ:
    “Бог у Хрысце паяднаў з сабою свет, не зважаючы на правіны людзей, і даў нам слова паяднання” (2 Кар 5, 19)
   Смерць на крыжы Божага Сына прымірыла чалавека са Стварыцелем. Грахі перасталі быць безнадзейнай перашкодай на шляху да асягнення вечнага шчасця, бо Хрыстос узяў іх на сябе, прыбіўшы людскія правіны цвікамі да дрэва. З таго моманту кожны веруючы пакліканы да нястомнага абвяшчэння гэтай праўды іншым, каб разам будаваць Божае Валадарства як на зямлі, так і на небе.

Чытаць цалкам: Выбудаваць еднасць з акружаючымі

 

Абавязак святкаваць святы

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Якія рэлігійныя святы абавязваюць верніка прымаць удзел у св. Імшы, а якія – не?
Прысутнічаць на літургіі кожнага католіка абавязвае III запаведзь Дэкалогу “Памятай дзень святы святкаваць”.
    Аб гэтым прыпамінаюць і касцёльныя запаведзі, у першай з якіх гаворыцца: “У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у св. Імшы і не рабіць неабавязковай працы”.
    Кожная дыяцэзія мае літургічны каляндар – дакумент, у якім узгадваюцца ўсе прадпісаныя святы, падчас якіх кожны пробашч абавязаны цэлебраваць св. Імшу ў сваёй парафіі. Звычайна ў календары адзначаны наступныя святы: Святой Багародзіцы Марыі (1 студзеня), Аб’яўленне Пана або Трох Каралёў (6 студзеня), Пальмовая Нядзеля, Уваскрасенне Пана, Унебаўшэсце Пана, Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса або Божае Цела, святых апосталаў Пятра і Паўла (29 чэрвеня), Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі (15 жніўня), Усіх Святых (1 лістапада), Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі (8 снежня), Божае Нараджэнне (25 снежня) і ўсе нядзелі.

Чытаць цалкам: Абавязак святкаваць святы

 

Чаму людзі моляцца?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Штодня мы шмат часу прысвячаем размовам. Часцей за ўсё маем зносіны з блізкімі і сябрамі, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон. На гэта трацім амаль увесь вольны тэрмін, з-за чаго можам забыцца пра галоўнае – размову з Богам. А для яе дастаткова толькі жадання сустрэцца з Панам на малітве...
   
    З глыбокай старажытнасці народы, якія жылі ў розных частках свету, адчувалі патрэбу ў зносінах з боствамі. Многія прыродныя з’явы (буры, маланкі, землятрусы, якія неслі ў сабе небяспеку) продкі лічылі праявай іх гневу, таму спрабавалі задобрыць нябачныя магутныя істоты. Яны, як здавалася старажытным людзям, валодаюць вялікай сілай і могуць дапамагчы (напрыклад, падчас палявання або вайны). Людзі маліліся да бостваў спевамі і загаворамі, часта пры гэтым прытанцоўваючы.
    Сёння пра навакольны свет вядома нашмат больш, чым у старажытнасці, існуюць навуковыя тлумачэнні многіх прыродных з’яў. Чаму ж вернікі цяпер моляцца?

Чытаць цалкам: Чаму людзі моляцца?

 

Ксёндз у дом – Бог у дом

Актуальна - Інтэрв'ю

Пасля свят Божага Нараджэння распачынаецца час пастырскіх візітаў, або так званая каляда. Святар наведвае парафіян, каб блаславіць вернікаў і іх сем’і, асвяціць дамы. Наколькі важныя душпастырскія адведзіны? Як зрабіць так, каб дадзеная падзея прайшла належным чынам і прынесла багаты духоўны плён? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кс. Віталій Дабраловіч.
- Навошта патрэбна пастырскае наведванне?
    - Каляда – гэта, перш за ўсё, сустрэча святара са сваёй паствай, добрая нагода для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з парафіянамі, даведацца, як і чым яны жывуць.
    Шмат хто патрабуе індывідуальнага кантакту са сваім душпастырам, але не заўсёды мае магчымасць сустрэцца са святаром, паразмаўляць, падзяліцца перажываннямі. Некаторыя проста саромеюцца забіваць ксяндзу галаву сваімі праблемамі. Таму душпастырскі візіт – выдатная магчымасць задаць тыя пытанні, якія хвалююць асобна ўзятага чалавека ці цэлую сям’ю. Канешне, падчас каляды святар павінен адведаць шмат людзей. Але не трэба бянтэжыцца, што забіраеце чужы час. Калі сказаць ксяндзу, што Вы маеце некалькі важных пытанняў, упэўнены, што ён знойдзе час на размову. †

Чытаць цалкам: Ксёндз у дом – Бог у дом

 

Галоўныя падзеі 2016 года

Актуальна - З жыцця Касцёла

Падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне

Пераступіўшы парог новага года, прапануем успомніць найважнейшыя здарэнні з гісторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
На працягу ўсяго мінулага года духавенства і вернікі нястомна дзякавалі Богу за 25-годдзе існавання Касцёла на Гродзеншчыне і паслугу яе ардынарыя Аляксандра Кашкевіча. Лічба адносна невялікая, але, у той жа час, за плячыма чвэрць стагоддзя. Да слова, структуры мясцовага Касцёла павінны былі быць створаны яшчэ ў 1930-х гг. Рыхтаваліся адпаведныя дакументы, вырашалася пытанне аб выдзяленні сродкаў на ўтрыманне, меўся кандыдат на месца біскупа... Але выбухнула Другая сусветная вайна. Праект аб заснаванні дыяцэзіі быў рэалізаваны Янам Паўлам ІІ толькі ў 1991 годзе.
    Да юбілею заснавання дыяцэзіі ў маі мінула года ў Гродне быў прымеркаваны Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. На ім прысутнічала духавенства з усёй Беларусі на чале са спецыяльным госцем з Ватыкана, пасланнікам Папы Рымскага кардыналам Зянонам Грахалеўскім.

Чытаць цалкам: Галоўныя падзеі 2016 года

 

Малітва на кожны дзень (17)

Роздум - Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва на Новы год
    Усемагутны Божа, просім аб бласлаўленні на Новы 2017 год. Не ведаем, што нас у ім чакае, якія радасці і цярпенні перажывём. Але ўпэўнены, што тым, хто Цябе любіць, усё выходзіць на карысць. Ойча міласэрны, Ты мілуеш сваіх дзяцей, ведаеш пачатак, трыванне і канец людскога жыцця, вядзеш усіх праз час у вечнасць. Дазволь быць побач, верна ісці па дарозе запаведзей, каб у моцы спакойна і верна рабіць тое, што Табе падабаецца і нам належыць, з пакорай пераносіць тое, што спасылаеш. Прагнем распачаць гэты год у любові. Хочам застацца Табе вернымі. Не дазволь, каб што-небудзь адлучыла нас ад Тваёй міласці. Кіруй намі паводле сваёй святой волі. У Табе і ў ёй знойдзем супакой, бо Божы Провід і ёсць наш вечны супакой у Табе.
   Амэн.
 

Старонка 121 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  94

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.