|
ГРОДНА
Панядзелак,
03 лістапада 2025 года |
артыкулы рубрыкі "Слова рэдактара" >> |
![]() |
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4. e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com |
Цi можна ўдзяліць хрост без святара?
Зваротная сувязь - Задай пытанне
Сапраўды, у жыцці чалавека бываюць такія моманты, калі трэба неадкладна дзейнічаць. Гэта таксама тычыцца і ўдзялення сакраманту хросту. Кодэкс Кананічнага Права і Парадак хросту дзяцей, дастасаваны для дыяцэзій Беларусі рэгулююць такія пытанні. Калі дзіцяці пагражае небяспека смерці, яго неадкладна трэба хрысціць (ККП, кан. 867, §2). Гэта дазваляецца рабіць нават без згоды бацькоў і ў тым выпадку, калі бацькі немаўляці не католікі. У іншых выпадках прынамсі адзін з бацькоў павінен даць згоду на хрост.†З каталіцкіх СМІ Беларусі (24)
Актуальна - Прэса
Моладзь мінскай катэдральнай парафіі наведала сваіх праваслаўных аднагодкаў з прыхода Усіх Святых у Мінску. Сустрэча дзвюх моладзевых супольнасцей адбылася ў сценах храма-помніка, дзе каталіцкая моладзь мела магчымасць наведаць крыпту і пастаянную экспазіцыю “Музей памяці”. Маладыя людзі задавалі адзін аднаму пытанні, якія іх цікавілі, адносна каталіцкіх і праваслаўных традыцый, літургіі і звычаяў, размаўлялі пра тое, што аб’ядноўвае хрысціян Усходу і Захаду; параўноўвалі, у чым яны падобныя і што іх адрознівае. Заключным момантам сустрэчы стала знаёмства і размова з ключаром храма Усіх Святых протаіерэем Фёдарам Поўным. Святар распавёў удзельнікам сустрэчы гісторыю свайго паклікання, а таксама пра ідэю стварэння храма-помніка. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на значэнне Божага слова ў жыцці маладога верніка. †Не баяцца слухаць Святога Духа
Актуальна - Слова рэдактара
Адной з найважнейшых задач, якія ўскладзены на кожнае пакаленне людзей, з, яўляецца належнае і адказнае выхаванне моладзі. У цяперашні час паскораных культурных перамен яна становіцца чымсьці сапраўды актуальным.У гэтай вялікай задачы выхавання моладзі прысутнічае таксама Касцёл, які жадае суправаджаць усіх маладых людзей у адкрыцці годнасці, паклікання і канчатковай мэты іх жыцця. †
Фармацыя семінарыста - шлях, які распачынаецца да семінарыі
Актуальна - Інтэрв'ю
З той моладзі, што маем, выходзяць будучыя святары. І кожны з нас можа стаць тым прыкладам, які сфарміруе ў асобе ці пацвердзіць яе правільныя каштоўнасці. Таму і адказнасць за тое, якіх духоўных кіраўнікоў будзем мець, таксама ляжыць на кожным з нас.Чытаць цалкам: Фармацыя семінарыста - шлях, які распачынаецца да семінарыі
Выбраў Бога
Літургія - Хрысціянскія традыцыі
Успамін св. Францішка Сальскага адзначаецца 24 студзеняДатыкаючыся да бласлаўлёнага
Роздум - На шляху да святасці
З чым мы асацыіруем маладосць? З актыўнасцю, рухам наперад, амбіцыямі, радасцю, весялосцю. Між іншым, чалавека з такімі паводзінамі і рысамі можна назваць маладым незалежна ад узросту (малады сэрцам ці малады духам, мы кажам), бо не заўсёды ў 20, 25 альбо 30 гадоў асоба паводзіць сябе менавіта так.Мэта не набіць кляштар пакліканнямі, а паклапаціцца пра малодога чалавека
Актуальна - Інтэрв'ю
Назарэтанкі з’яўляюцца адной з найвялікшых жаночых супольнасцей у Беларусі. Пераважна сёстры працуюць у буйных парафіях Гродзеншчыны і вядуць катэхезу для дзяцей і моладзі. З адказнай за працу з дзяўчатамі размаўляем пра сучасныя выклікі і перамогі хрысціянскіх фарматараў. А таксама пра тое, чаму спад пакліканняў – гэта не нагода для суму.– У нашай супольнасці ёсць сёстры, якія займаюцца рознымі служэннямі, акрамя парафіяльных. Хтосьці настаяцельніца, хтосьці працуе з сем’ямі, хтосьці збірае гісторыю Кангрэгацыі. У мяне праца з дзяўчатамі. †
Чытаць цалкам: Мэта не набіць кляштар пакліканнямі, а паклапаціцца пра малодога чалавека
Сексуальныя праблемы ў сужэнстве
Роздум - Дапамагчы добрай радай

Патранальнае свята паўлінаў адзначылі ў Карэлічах
Актуальна - З жыцця Касцёла
Урачыстасць св. Паўла Першага Пустэльніка, патрыярха ордэна паўлінаў, адбылася 15 студзеня ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах (дэканат Навагрудак), дзе ўжо 29 гадоў служаць айцы паўліны.Гэта асаблівы час у жыцці айцоў і братоў паўлінаў – як для карэліцкай супольнасці, так і для тых, хто служыць у кляштарах па ўсім свеце, – каб засяродзіцца на галоўнай мэце і харызме паўлінскага жыцця, якой з’яўляецца ідэя сузірання Бога ў адзіноце – “Solus cum Deo solo” (“Сам-насам з Богам”). †
Чытаць цалкам: Патранальнае свята паўлінаў адзначылі ў Карэлічах
Паўсюдны Касцёл (31)
Актуальна - Варта ведаць

† ПОЛЬШЧА. Больш за 9 тон ежы было раздадзена 44-ом парафіяльным супольнасцям “Карытас” Вроцлаўскай архідыяцэзіі. Дзякуючы гэтаму можна будзе падрыхтаваць некалькі тысяч пакетаў для людзей, якія карыстаюцца падтрымкай у парафіях. “У асартыменце мясныя кансервы, паштэты, гатовыя стравы, масла, цукар, макароны, мука, агароднінныя кансервы і вада”, – кажа Роберт Ядвішчак, дыяцэзіяльны каардынатар парафіяльных супольнасцей “Карытас”. Падарункі дапаўняюцца прадуктамі, сабранымі падчас збору сродкаў у крамах і касцёлах.
Касцёл "у трэндзе", а моладзі менш?
Роздум - На шляху да святасці
Чым далей крочыць прагрэс, тым цяжэй утрымаць моладзь у Касцёле. Усё традыцыйнае ўспрымаецца як нецікавае і нямоднае. Аднак сённяшняя моладзь, як мне падаецца, больш шукае праўды. Ёсць шмат тых, хто верыць, але не можа знайсці ў Касцёле сваё месца. †Хімічная бяспека для арганізма чалавека
Роздум - Экалагічная цнота

Наступныя артыкулы...
Старонка 13 з 300:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 59 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.





