ГРОДНА
Субота,
28 верасня
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Варта ведаць (89)

Актуальна - Варта ведаць

•   Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса. Падчас візіту гаворка ішла пра мірны працэс на Блізкім Усходзе. Выказвалася надзея на аднаўленне прамых перамоў паміж ізраільцянамі і палесцінцамі дзеля спынення насілля, якое выклікае непрымальныя пакуты грамадзянскага насельніцтва. Пасля прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане было адкрыта Палесцінскае пасольства. Гэта ўжо 5-ая сустрэча Махмуда Абаса і папы Францішка. Упершыню прэзідэнт Палесціны наведаў Святога Айца ў кастрычніку 2013 года.

Чытаць цалкам: Варта ведаць (89)

 

Малітва на кожны дзень (18)

Роздум - Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за кансэкраваных асоб
    Божа, Ты даеш натхненне да дабра і дапамагаеш яго здзяйсняць. Вядзі дарогай вечнага збаўлення нашых братоў і сясцёр, якія дзеля Тваёй любові пакінулі ўсё і аддалі сваё жыццё Табе. Учыні, каб, пераймаючы Хрыста, яны верна выконвалі абяцанні і служылі Табе і братам у духу ўбоства і з пакорай у сэрцы. Няхай маюць дух еднасці і, заахвочваючы адзін аднаго да выканання добрых учынкаў, праз святое жыццё будуць сапраўднымі сведкамі Хрыста.
   Амэн.
 

Ажыццяўляць Святое Дабравесце праз просты лад жыцця

Актуальна - Інтэрв'ю

Кансэкраваныя асобы – вялікі дар для ўсяго свету. Манахіні, айцы і браты розных супольнасцей замацоўваюць і развіваюць традыцыі сваіх папярэднікаў і імкнуцца ўзбагачаць Касцёл у адпаведнасці са сваімі харызмамі. У сённяшнім нумары газеты бр. Яраслаў Крыловіч OFMCap распавядае пра сваю дзейнасць у Ордэне Меншых Братоў Капуцынаў і жыццё ў доме-пустэльні, што знаходзіцца ў мясцовасці Пералом над Нёманам.
– Брат Яраслаў, чаму Вы вырашылі назаўсёды аддаць сваё жыццё Богу?
    – Я паходжу з Мінска. Рос у атэістычным асяроддзі і выхоўваўся без веры, хоць у дзяцінстве быў ахрышчаны. У 90-я гады, дзякуй Богу, пазнаў Хрыста і адкрыў для сябе каталіцкі Касцёл, які ўпоўні перадае скарб апостальскай традыцыі. Перамена жыцця ад нявер’я да веры была настолькі моцная, што я не бачыў сэнсу прысвячаць сілы і час на пошукі жонкі, будаванне зямнога “гняздзечка”... Амаль такое ж навяртанне перажыў Францішак Асізскі. Таму святы быў для мяне вельмі блізкім па духу. Я адчуў пакліканне далучыцца да духоўнай радні і ўступіў у ордэн капуцынаў, які лічыць св. Францішка сваім заснавальнікам.

Чытаць цалкам: Ажыццяўляць Святое Дабравесце праз просты лад жыцця

 

З каталіцкага друку (133)

Актуальна - Прэса

“Добра быць татам”

   Пад такім дэвізам у Польшчы распачалася сацыяльная акцыя заахвочвання да бацькоўства.
Мэта кампаніі – умацаваць пазітыўныя мадэлі сямейных адносін, заснаваных на адказнасці, вернасці, крэатыўнасці і гатоўнасці прымаць выклікі. У рамках акцыі рыхтуюцца тэлевізійныя рэкламныя ролікі. Свет убачыць даклад “Таты 2017” на тэму актуальных праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі. “Польшча ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў глыбокім дэмаграфічным крызісе. Мы спадзяёмся заахвоціць мужчын да бацькоўства і вярнуць гэтай ролі належнае становішча ў грамадстве”, – запэўніваюць арганізатары акцыі.

Чытаць цалкам: З каталіцкага друку (133)

 

Курс па вывучэнні Бібліі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

Курс па вывучэнні Бібліі распачынаецца ў Воршы
Біблійны курс “Эмаус” на тэму “Дзеі святых Апосталаў” будзе праходзіць 3–5 лютага. Яго правядуць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і кс. Аляксандр Жарнасек МІС. Праграма заняткаў складаецца з вывучэння Святога Пісання і практыкі малітвы Божым словам. Прадугледжаны хатнія заданні.
   
    Пры сабе неабходна мець Біблію і пісьмовыя прылады.
    Запіс на курс працягваецца да 1 лютага.

   Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
    (8 029) 713-02-33 – кс. Аляксандр Жарнасек.
 

VI фестываль хрысціянскай музыкі

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

VI фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў” пройдзе ў Баранавічах
   
Трохгадзінны канцэрт адбудзецца 11 лютага ў Доме культуры тэкстыльшчыкаў. Пачатак у 19.00. Тэмай сёлетняга фестывалю стануць словы “Каб усе былі адно”.
   
    Упершыню фестываль адбыўся ў Астраўцы ў студзені 2012 года як рок-фестываль рэлігійнай песні. Затым – у Гудагаі. Апошнія 3 гады фестываль праходзіць у Баранавічах. За гэты час на сцэне выступалі такія гурты, як “AVE” (г. Гродна), “The Cross Way” (г. Баранавічы), “United in Spirit” (г. Баранавічы), “Laudans” (г. Мінск), “Небасхіл” (г. Мінск) і іншыя.
   
    Арганізатары абяцаюць гасцям шмат прыемных сюрпрызаў. Уваход бясплатны.
 

Бацькоўскае эга замінае выхаванню паўнавартаснай асобы

Роздум - На шляху да святасці

Віталій Булыга сямейны псіхолаг,  псіхолаг-псіхатэрапеўт, выкладчык псіхалогіі  ў Катэхетычным каледжы ім. З. Лазінскага ў Барана- вічах, старшыня Брэсцкага абласнога грамадскага аб’яднання “Гільдыя псіхолагаў”; жанаты, бацька траіх дзяцей

У грамадстве да дзяцей прынята ставіцца як да недасканалых і няправільна наладжаных істот, якіх трэба пастаянна выпраўляць і карэктаваць. Многія бацькі і педагогі эгаістычна мяркуюць, што без іх умяшання дзеці саб’юцца з праўдзівага шляху і ніколі не прыйдуць да поспеху. Але калі не прапанаваць сыну ці дачцэ самім вызначацца ў асабістых памкненнях, не даваць ім прайсці ўласным шляхам спроб і памылак, а ўвесь час падсцілаць салому, калі тыя спатыкаюцца, значыць зрабіць іх залежнымі ад сябе. У далейшым такія маладыя людзі нічога не даб’юцца ў жыцці самастойна.
Сучасныя бацькі заўсёды на перадавой разнастайных ноу-хау, таму з задавальненнем вывучаюць і спрабуюць найноўшыя методыкі развіцця і адукацыі на сваіх дзецях. Пачынаючы з прэнатальнага перыяду дарослыя безразважна імкнуцца “вылепіць” са свайго дзіцяці генія. Практыкуюць распазнанне чорна-белых малюнкаў для нованароджаных, гульні, якія развіваюць інтэлект, – для немаўлят, ранняе навучанне – для дашкольнікаў... А мудрыя бацькі заўсёды памятаюць пра адну вельмі важную ісціну – “усяму свой час і месца пад небам”.

Чытаць цалкам: Бацькоўскае эга замінае выхаванню паўнавартаснай асобы

 

На чым палягае місія святара?

Зваротная сувязь - Задай пытанне

Важнай справай святара з’яўляецца абуджэнне чалавека да прыняцця ласкі веры і, канешне, дапамога ў яго духоўным развіцці. Для гэтага ксёндз можа парэкамендаваць неабходную аскетычную літаратуру, заахвоціць прымаць актыўны ўдзел у сустрэчах апостальскіх і малітоўных груп і інш. Для тых, хто ўмацоўваецца ў веры, святар прапануе бліжэй пазнаёміцца з супольнасцю Касцёла. Хрысціянін атрымлівае магчымасць знайсці там сваё месца і рэалізаваць пакліканне больш плённа і асэнсавана.
    З аднаго боку, за духоўнае развіццё вернікаў адказны святары, якім Хрыстос даручыў місію служэння і душпастырскай дзейнасці з мэтай збаўлення людзей, з другога – за самаўдасканаленне ласкі атрыманай веры адказны і сам чалавек. Не бяруся асуджаць ніводнага ксяндза за яго адносіны да людзей, якіх яны прывялі да прыняцця веры і не клапоцяцца аб іх далейшым духоўным прагрэсе. Але распазнанне духоўнага стану вернікаў павінна быць вырашальным у прыняцці неабходных крокаў, каб як найлепш спадарожнічаць пастве ў дарозе веры.

Чытаць цалкам: На чым палягае місія святара?

 

Чаму стаць святым зусім няцяжка?

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Хутка споўніцца 160 гадоў з дня смерці Дамініка Савіо, які з’яўляецца адным з самых маладых заступнікаў у небе, прызнаных Касцёлам. Яшчэ пры жыцці хлопчык зразумеў, што стаць святым нескладана. У гэтым яму дапамагла “формула” кс. Яна Боска.
Аднойчы Дамінік слухаў казанне кс. Боска, які гаварыў аб святасці. Святар падкрэсліў, што воля Божая палягае на тым, каб усе людзі сталі святымі. На небе душы чакае вялікая ўзнагарода.
    З таго моманту Дамінік стаў марыць аб святасці. Але якім чынам ажыццявіць задуманае? Можа, трэба здзяйсняць епітым’ю, як св. Людовік, што бічаваў сябе да крыві? Або маліцца цэлымі начамі, як св. Францішак Асізскі? Калі б ён быў старэйшым, мог бы адправіцца на місію, падобна св. Францішку Ксаверыю або апосталам... Але як зрабіцца святым, жывучы сярод кніжак і падручнікаў, у школе, у трапезнай?

Чытаць цалкам: Чаму стаць святым зусім няцяжка?

 

Разам пракладваем дарогі надзеі

Актуальна - З жыцця Касцёла

ХХХІХ Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная экуменічнай супольнасцю Тэзэ, адбылася ў Рызе (Латвія). Яе тэмай было далучэнне маладога пакалення да справы супакою і салідарнасці ў свеце. На сумесную малітву 28 снежня – 1 студзеня сабралася каля 15-ці тысяч асоб з Еўропы і іншых кантынентаў. У іх ліку 250 чалавек з Беларусі, 100 – з Гродзенскай дыяцэзіі.
Беларускія валанцёры
    У сёлетнюю сустрэчу ўпершыню ў якасці валанцёраў уключылася моладзь з Гродзенскай дыяцэзіі. У склад групы ўвайшлі 7 чалавек. Яны дапамагалі ў рэгістрацыі і прыёме пілігрымаў. “Мы рассялялі ўдзельнікаў сустрэчы па школах, – распавядае Алена Харольская. – Было нялёгка кожную раніцу ўставаць раней за ўсіх, будзіць пілігрымаў, карміць іх сняданкамі, а потым самой збірацца за пару хвілін і бегчы на малітву. Увечары валанцёры клаліся спаць позна, каб упэўніцца, што ўсё ў парадку. Але яно таго каштавала! Прыемна, калі ў пакой заглядала моладзь і прапанавала сваю дапамогу”. Алена прызнаецца, што з-за рыжскага сырога клімату ў яе некалькі дзён трымалася высокая тэмпература. Прыйшлося звярнуцца да сяброў з просьбай аб малітве. Хутка здароўе паправілася, і дзяўчына адчула сябе лепей.

Чытаць цалкам: Разам пракладваем дарогі надзеі

 

Нанова адкрыць Фаціму

Гісторыя - Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме (1917-2017)
Бягучы год з’яўляецца важным годам да паўсюднага Касцёла. Сёлета прыпадае сотая гадавіна аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. Маці Божая прыйшла да траіх дзяцей, каб праз іх папярэдзіць чалавецтва. “Грахі свету занадта вялікія. Калі людзі хочуць дасягнуць адзінства і міру, павінны перастаць абражаць Бога і пачаць прасіць прабачэння за свае правіны”. Пасланне, якое перадалі 10-гадовая Луцыя і яе дваюрадныя 7-гадовая сястра Гіяцынта і 9-гадовы брат Францішак, пабуджае чалавецтва да навяртання, каб такім чынам абараніць свет ад катастрофы, а душы грэшнікаў – ад вечнага асуджэння.
У аб’яўленнях Маці Божай у Фаціме атрымліваем абяцанне перамогі Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі над злом. Але для гэтага абавязкова неабходна супрацоўнічаць з Імі. Таму будучыня кожнага і ўсяго свету – у Найсвяцейшых Сэрцах і нашых руках!
   
    Фацімскі духоўны запавет, актуальны і праз 100 гадоў пасля аб’яўленняў Маці Божай:
    Пашыраць і паглыбляць пашану да Марыі і Яе Беззаганнага Сэрца, якое мацней за ўсё злучана з Сэрцам Езуса. “Хрыстос прагне, каб Я была больш вядомай і любімай”, – падкрэсліла Найсвяцейшая Панна ў Фаціме.

Чытаць цалкам: Нанова адкрыць Фаціму

 

Той, хто задаваў рытм і тон жыццю

Роздум - На шляху да святасці

Халодны зімовы вечар... Старыя пабернардынскія могілкі… Святар запальвае свечку на месцы спачыну сябра ў яго Дзень нараджэння. З вуснаў гучыць шчырая пранікнёная малітва. У гэты момант ён яшчэ не здагадваецца, што праз лічаныя хвіліны сустрэнецца з дарагім таварышам у вечнасці…
   
    23 снежня 2016 года каля 17-й гадзіны на вул. Белуша ў Гродне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. У выніку яго загінуў прафесар Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі кс. Тадэвуш Вышынскі CM. Паводле папярэдняй версіі, святар адчуў сябе дрэнна і не змог справіцца з упраўленнем аўтамабіля. На закругленні дарогі транспартны сродак выехаў за межы праезжай часткі і ўрэзаўся ў дрэва.
Апошняя вігілія
    У трагічны вечар кс. Тадэвуш паехаў на могілкі “адведаць” спачылага сябра кс. Міхала Варанецкага СМ. Менавіта той больш за 25 гадоў таму пераканаў прафесара прыехаць са святарскай місіяй у Беларусь. Абодвух звязвала не толькі прыналежнасць да адной манаскай супольнасці, але і цесныя таварыскія адносіны.
    Святары Гродзенскай дыяцэзіі доўга не маглі паверыць у тое, што сталася. Дзень таму яны разам ламаліся аплаткай на супольнай сустрэчы і складалі адзін аднаму сардэчныя віншаванні. Як успамінаюць, у ксяндза было яшчэ шмат планаў... Але дастаткова толькі ўзгадаць, колькі ён ужо паспеў за пражытыя 86 гадоў...

Чытаць цалкам: Той, хто задаваў рытм і тон жыццю

 

Старонка 120 з 300:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  95

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.